Залатая Арда

Залатая Арда (па-казаску: Алтын Орда (Жошы Ұлысы), па-татарску: Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı) — дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволжы, заснаваная ў 1243 мангольскім ханам Батыем (1237—1255), унукам Чынгісхана.

Поўны сувэрэнітэт Арда атрымала пры Мэнгу-Цімуры ў 1266, абасобіўшыся ад Вялікай Манголіі са сталіцай у Ханбалыку (12601368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва — валжанскія булгары, мордва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 — ісламская дзяржава. Зьнікла ў канцы XVI стагодзьдзя.

Залатая Арда
Залатая Арда

Дзяржаўны лад

Улада ханаў Залатой Арды ахоплівала значную частку сучаснай Расеі (акрамя Ўсходняй Сыбіры, Далёкага Ўсходу і раёнаў Крайняй Поўначы), паўночны і заходні Казахстан, усходнюю Ўкраіну, Малдову, частку Ўзбэкістану і Туркмэністану. Чыноўнікі Арды зьбіралі даніну на рускіх землях, але пазьней гэта функцыя была перададзеная падуладным рускім князям. Дзеля ўтрыманьня рускіх тэрыторыяў у падпарадкаваньні, а таксама з мэтай рабунку татарскія атрады зьдзяйсьнялі частыя карныя паходы на Русь. Толькі ў другой палове XIII стагодзьдзя такіх паходаў было чатырнаццаць. Таксама Залатая Арда рабіла набегі на ВКЛ, каралеўства Польскае, хваля набегаў нават дасягнула Вены. На поўдні Арда межавала з Чагатыйскім улусам.

Сталіцай пры Батыі стаў горад Сарай-Бату; у першай палове XIV стагодзьдзя сталіца перанесена ў Сарай-Берке (заснаваны ханам Берке (1255—1266)).

Залатая Арда была шматнацыянальнай і шматукладнай краінай. Буйнымі цэнтрамі гандлю, пераважна караваннага, былі: Сарай-Бату, Сарай-Берке, Ургенч, у крымскіх гарадах Судак, Кафа, Азак (Азоў) і інш.

На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана — торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцьця зьбіраліся ўсенародныя сходы — курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністар (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры — везіры.

Распад Залатой Арды

Ужо пры сваім утварэньні Арда падзялялася на ўлусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя. Пасьля забойства хана Джанібека ў 1357 пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З 1357 па 1380 на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў. у 13601370-я фактычным правіцелем стаў цемнік Мамай. У пачатку 1369-х ад Арды адпаў Харэзм, а ў 1362 вялікі князь літоўскі Альгерд захапіў землі ў басэйне ракі Дняпро (бітва на Сініх Водах), адасобілася Астрахань. Мамаю давялося сутыкнуцца з памацнелым саюзам рускіх князёў на чале з Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім зьнішчальным паходам прывяла да разгрому татар на Кулікоўскім полі (1380). Пры хане Тахтамышы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляваць асноўную частку Залатой Арды. Пасьля ўмацаваньня сваёй улады Тахтамыш разьбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазьней Тахтамыш выступіў супраць Тамэрлана. У выніку Тамерлан разьбіў войска Тахтамыша, захапіў і разбурыў паволскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады Крыму. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены сьмяротны ўдар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаваньне ў XVI стагодзьдзі.

Нашчадкі Залатой Арды

Крымскае ханства, Казанскае ханства, Астраханскае ханства, Сыбірскае ханства, і Нагайскія арды, што качавалі па тэрыторыі ад Дунаю да Іртышу, былі нашчадкамі Залатой Арды. Ажно да 18 стагодзьдзя працягваліся разбуральныя набегі крымскіх татар і нагаеў на памежныя тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі.

Tags:

123712431255126012661312136816 стагодзьдзеКазаская моваМарыйцыТатарская моваЧынгісхан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вадзім БолбасАўстраліяЭўропаМарыя МартысевічШляхтаСтолінПаставыВольныя матэрыялыПохваХацкель ДунецВялікабрытаніяСубтытрыНовая зямляАдукацыяПАтрад (біялёгія)Смаргонскі раёнДругая сусьветная вайнаГама (літара)Melbet1877ЖурСяброўстваМаркёрПружаныМаксім БагдановічПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуФундацыя «Вікімэдыя»1769Іван ШамякінПаўлюк ТрусЛюдміла СільноваPHPКоргіДнестарАндрэй Дынько303Сьвяты ЮрыЎПётар МашэраўАпавядальны сказ25 красавікаМэрСяргей НавумчыкАнтонімыСтрахСельская гаспадарка БеларусіУсходнеславянскія мовыСяргей ДавідовічФранцыск СкарынаТураўЯгайла (імя)КлеапатраПрастытуцыяМенская вобласьцьПэрсыдзкая моваНавум ГальпяровічNokia 6500 classicНіна МацяшМіндоўгБіялёгіяЯўгенія ЯнішчыцМакс ШчурЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ГалёнЛявон ВаласюкДзьвінскЭйбарБеларускі нацыянальны стройБаранавічы🡆 More