Тахтамыш

Тахтамыш хан (па-татарску: Туктамыш хан, Tuqtamış xan; ? — 1406) — хан Залатой Арды (з 1380 году), адзін з нашчадкаў Джучы, старэйшага сына Чынгіс-хана; быў спачатку заяіцкім ханам.

У 1377 годзе малады хан Тахтамыш пры падтрымцы войскаў Тамэрляна прыступіў да заваёвы Залатой Арды. Увесну 1378 году пасьля таго, як пала ўсходняя частка са сталіцай у Сыгнаку, Тахтамыш уварваўся ў заходнюю частку, якая кантралявалася Мамаем. Да красавіка 1380 году Тахтамыш здолеў захапіць усю Залатую Арду да Азова, уключаючы сталіцу — Сарай.

Тахтамыш
хан
Тахтамыш
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1342
Памёр 1406,
Нашчадкі Джэлал ад-Дзін, Джабар-Бэрды[d], Керым-Бэрды[d], Кебэк-хан[d], Кадыр-Бэрды[d], Чэгрэ[d], Саід Ахмад I[d] і Джаніке[d]
Дынастыя Чынгізіды[d]
Сужэнец Тагайбэк[d]
Бацька Туі Ходжа[d]
Тахтамыш
Тахтамыш пад Масквой

Пасьля Кулікоўскай бітвы Тахтамыш, пры дапамозе Тымура, авалодаў пасадам Залатой Арды і накіраваў паслоў да залескіх князёў зь весткай аб сваім узыходжаньні. Князі прынялі паслоў з гонарам і, у сваю чаргу, адправілі паслоў з дарункамі для новага хана. Жадаючы ўтаймаваць залескіх князёў, Тахтамыш загадаў парабаваць залескіх госьцяў і захапіць іх судны, а сам у 1382 годзе зь вялікім войскам пайшоў да Масквы. Ніжагародзкі князь Дзьмітры Канстанцінавіч, пазнаўшы аб паходзе Тахтамыша і жадаючы выратаваць сваю зямлю ад спусташэньня, паслаў да яго сваіх сыноў Васіля і Сямёна. Алег Разанскі, кіруючыся тымі жа матывамі, паказаў яму брады на Ацэ. Дзьмітрыя Данскога татары засьпелі зьнянацку. Ён пакінуў Маскву і зьбег спачатку ў Пераяслаўль Залескі, а затым у Кастраму. Калі Тахтамыш узяў Серпухаў, у Маскве, з прычыны поўнай бездапаможнасьці яе, падняўся мяцеж. На дапамогу маскавітам прыйшлі ліцьвіны пад кіраўніцтвам літоўскага князя Осьцея.

Тахтамыш
Тахтамыш пад Масквой

24 жніўня 1382 году Тахтамыш падышоў да Масквы. Два дні маскавіты і ліцьвіны ўпарта абараняліся. Тахтамыш узяў Маскву хітрасьцю, падаслаўшы ніжагародзкіх князёў Васіля Кірдзяпу і Сямёна Дзьмітрыевіча, якія пакляліся, што Тахтамыш нічога благога маскавітам ня зробіць, калі яны здадуцца. 26 жніўня Масква здалася. Абяцаньне не было выкананае: мноства народу было перабіта, горад быў разрабаваны. Пасьля гэтага татары ўзялі Пераяслаўль Залескі, Уладзімер, Юр’еў, Зьвянігарад, Мажайск і іншыя залескія гарады. Дзьмітры Данскі зьбег у Кастраму, мітрапаліт Кіпрыян атуліўся ў Цьверы. Цьвярскі князь Міхаіл Аляксандравіч даслаў да Тахтамыша пасла з заявай аб пакоры.

На зваротным шляху ён разрабаваў Разанскую зямлю. Пераемнік Дзімітрыя Данскога, ягоны сын Васіль I, купіў у Ардзе цэтлік на княства ніжагародзкае. Татары яшчэ некалькі разоў рабілі невялікія набегі на залескую зямлю, разрабавалі Разань, Вятку; але распачаць вялікі і сур’ёзны паход супраць залескіх княстваў Тахтамыш ня мог, бо ў гэты час уступіў у барацьбу з Тымурам, якому ён быў абавязаны пасадам кіпчацкім. У 1395 годзе Тахтамыш атрымаў на берагах Цераку паразу ад Тымура; ён быў пазбаўлены пасады і прымушаны весьці сталую барацьбу з ханамі, пастаўленымі Тымурам. У 1406 годзе Тахтамыш быў забіты цемнікам Эдыгеем.

Папярэднік
Арабшах-хан
Хан Залатой Арды
1380—1395
Наступнік
Тымур Кутлуг-хан

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ДжучыЗалатая АрдаТамэрлянТатарская моваХан (тытул)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Электронная поштаТроп (літаратуразнаўства)Чэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)ЗлучнікНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАНямецкая мова1629Ворная зямляТравеньБісэксуальная парнаграфіяІгар ГрышчукГрошыУніяцтваЧарнобыльская катастрофаЭстонія30 красавікаДругая сусьветная вайнаЭйкаМілімэтарСельская гаспадаркаПрыметнікЗаходняя БеларусьКанюшына2009АрмянеГрэнобльВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ТонгаРоварДзень жартаўМагілёўЖодзін1944ВікіцытатнікКліматЛіпкі (этнаграфічная група)Маршы недармаедаўЦмокАртур ФінькевічMicrosoft WindowsНу, пачакай!Алесь БачылаУкраінцы2005КалюмбіяІмануіл КантСэкс па тэлефоне2006Халодная вайна31 траўняВікіпэдыяЛірыкаЗдароўеПалітыкаКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Кандрат Крапіва1951Батаніка1744Славамір АдамовічСказАлесь РазанаўЛічэбнікЛітаратурныя жанрыВусякіПерабудоваРэформа беларускага правапісу 1933 годуЯнка Сіпакоў26 красавікаДэмакратыяMozilla FirefoxСпадчына (верш)Польшча🡆 More