Крымскае Ханства: колішняя дзяржава на Крымскім паўвостраве

Кры́мскае ха́нства (па-крымскататарску: Qırım Hanlığı, قريم خانلغى‎) — фэадальная дзяржава крымскататарскай дынастыі Гірэяў, якая існавала ў 1449—1783 роках.

Саманазва — Крымскі юрт (крым. Qırım Yurtu, قريم يورتى‎). Займала тэрыторыю Крымскага паўвостраву (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі, якая кіравалася непасрэдна Асманскай імпэрыяй), стэпы Паўночнага Прычарнамор’я ў міжрэччы Днястру й Дону, а таксама землі паўночнай Кубані. Плошча дасягала 26 тыс. км², насельніцтва 180—300 тыс. чал. (у асн. татары, у паўднёвай частцы таксама італьянцы, грэкі, армяне, караімы, жыды, туркі, французы, на поўначы ад Перакопскага перашыйку нагайцы). Сталіца — места Бахчысарай.

Крымскае ханства
قريم يورتى
Qırım Yurtu
Крымскае Ханства: колішняя дзяржава на Крымскім паўвостраве
 
Крымскае Ханства: колішняя дзяржава на Крымскім паўвостраве
1449—1783 Крымскае Ханства: колішняя дзяржава на Крымскім паўвостраве
Герб Крымскага ханства
Герб
Месцазнаходжаньне Крымскага ханства

Крымскае ханства ў 1600

Афіцыйная мова Крымскататарская, асманская
Сталіца
Форма кіраваньня спадчынная манархія
Гісторыя
 • пратэктарат Расейскай імпэрыі
 • Анэксія Расейскай імпэрыяй

1774
1783
Цяпер зьяўляецца часткай Украіна Украіна
Расея Расея
Малдова Малдова

Заснаванае Хаджы Гірэем у выніку палітычнага распаду Залатой Арды. Хаджы Гірэй памёр у 1466 годзе і пакінуў восем сыноў. У чэрвені 1475 года Асманская імпэрыя заваявала Кофу (сучасная Феадосія), Салдаю (Судак), Чэмбала (Балаклава) і спынілі там уладу Генуі. Таксама яны паклалі канец існаваньню двух хрысьціянскіх княстваў Готыі і Тэадоры. У 1478 року падчас праўленьня Мэнглі Гірэя прыняло пратэктарат Асманскай імпэрыі, якая адлучыла ад Крымскага ханства буйныя парты Гезьлеў, Азоў, Ачакаў, Ізмаіл. Паводле турэцкіх гісторыкаў, крымская дзяржаўнасьць узьнікла толькі ў 1470-я. Хан знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад асманскага султана і ў сваю чаргу трымаў у васальнай залежнасьці качоўнікаў Нагайскай, Буджацкай, Ачакаўскай, Перакопскай ордаў. Цягам XV—XVIII стагодзьдзяў вяла пэрманэнтныя войны з паўночнымі суседзямі — запароскімі казакамі, Літвою, Польшчаю, Масковіяй і данскімі казакамі, неаднаразова зьдзяйсьняла паляваньні на рабоў ва Ўкраіне. Зазнала вялізныя страты пад час расейска-асманскае вайны 1735—1739 рокаў. У 1774 пасьля чарговае паразы Асманскае імпэрыі атрымала незалежнасьць пад пратэктаратам Расейскай імпэрыі. У 1783 было анэксаванае Расеяй і стала ў яе складзе губэрняй.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

14491783ІтальянцыАрмянеАсманская імпэрыяБахчысарайГрэкіДнестарДонЖыдыКараімыКрымскататарская моваКрымскі паўвостраўКрымскія татарыТуркіФранцузыФэадальны лад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ОпсаЖанчына зьверхуСельская гаспадаркаРуская моваРусіны (гістарычны этнонім)Узвышша (часопіс)Украінскае ПалесьсеБаранавічыІмёны ліцьвінаўХэльсынкіАпавядальны сказАдвечным шляхамМаксім БагдановічРэжым ЛукашэнкіПятрусь БроўкаРоксі ПантэрМаркетынгРасейска-ўкраінская вайнаФундацыя «Вікімэдыя»Уладзіслаў ГарбацкіСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняКубізмПарнаграфія ў ЧэхііПарнафільмПарнаграфія ў ІталііРоднае слова (часопіс)ПісьменнасьцьЛеў СапегаСтатусбанкКампутарАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіРажаваМарына ВасілеўскаяГейтартУкраінаМаркёрЗафіраДротАркадзь СмолічБушкаПалесьсеСтаражытны РымІгнат КанчэўскіАндрэй ДынькоПаўлінка (п’еса)ХарэйЛюбарт (імя)Якасныя прыметнікіЭразм ЦёлакSQLБелавеская пушчаДуброўнаВусякіПарнаграфія ў БеларусіНямецкая моваЮрась СьвіркаДотык пісі рукоюАборМішэль ВайлдАркадзь КуляшоўМікола ПракаповічМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВялікае Княства Літоўскае8 сакавікаУладзімер КараткевічБеліца (Жлобінскі раён)Сябар🡆 More