Бітва На Сініх Водах

Бітва на Сініх Водах — бітва на рацэ Сінія Воды (цяпер Сінюха) ўвосень 1362 року (паводле Хронікі Быхаўца ў 1351), якая скончылася перамогай літоўскага войска пад кіраваньнем вялікага князя літоўскага Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі — Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі.

Бітва на Сініх Водах
Мангола-татарскае нашэсьце
Дата: 1362
Месца: рака Сінюха, Падольле
Вынік: Перамога Вялікага Княства Літоўскага
Супернікі
Бітва На Сініх ВодахВялікае Княства ЛітоўскаеЗалатая Арда
Камандуючыя
вялікі князь АльгердКутлуг-Бэй
Хаджы-Бэй
Дымітар

Перадумовы

Гэта быў карны паход Альгерда на тых семярых ханаў падольскіх татараў — сваіх хаўрусьнікаў у канфлікце з Польшчай, — якія ў 1356 року прынялі бок польскага караля Казімера III.

Месца бітвы

Бітва адбылася паблізу фартэцыі Таргавіца(uk) (цяпер вёска ў Новаархангельскім раёне Кіраваградзкай вобласьці), на рацэ Сінюсе (Сінія Воды).

Хада бітвы

Літоўскі князь Альгерд ужыў новую тактыку для барацьбы з коньніцай татараў: выставіў ягоныя войскі не ў адну ці некалькі лініяў, як заўжды, а паўколам, калі кожны з палкоў прыкрываў той, што стаіць перад ім. У выніку выкарыстаньня такой тактыкі татары ня здолелі нанесьці адчувальныя страты войску Альгерда стралянінай з лукаў, а таксама зрабіць атачальны манэўр. Панесшы значныя страты ад стрэлаў з лукаў і арбалетаў палкоў пад камандаваньнем братоў Карыятовічаў(ru), татары былі змушаныя прыняць франтальны бой, у выніку якога коньніца літоўцаў узяла верх над татарскай, абарончае ўзбраеньне якое саступала дасьпехам літоўска-рускіх вершнікаў.

Наступствы

Па бітве Падольле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і Севершчына былі ўлучаныя ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньні ВКЛ пашырыліся далёка на поўдзень у напрамку Чорнага мора.

У Кіеве Альгерд паставіў свайго сына Ўладзімера. Падольле дасталося Альгердавым пляменьнікам і камандоўцам у бітве Аляксандру, Юрыю, Канстантыну, а таксама Фёдару, сыну Карыята[прыбраць шаблён].

Перамога літоўска-рускага войска на Сіняй Вадзе задоўга да Кулікоўскай бітвы 1380 року падарвала магутнасьць Залатой Арды і паклала пачатак вызваленьню ўсходнеславянскіх народаў ад мангола-татарскага нашэсьця.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. — Гіст. дасл. — Мн.: Выд. цэнтр «Бацькаўшчына»: МП «Бесядзь», 1994. — С. 91. — ISBN 985-6026-01-6

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бітва На Сініх Водах ПерадумовыБітва На Сініх Водах Месца бітвыБітва На Сініх Водах Хада бітвыБітва На Сініх Водах НаступствыБітва На Сініх Водах Крыніцы і заўвагіБітва На Сініх Водах ЛітаратураБітва На Сініх Водах Вонкавыя спасылкіБітва На Сініх ВодахАльгердВялікі князь літоўскіПадольлеСінюха (прытока Паўднёвага Бугу)Сінія ВодыХроніка Быхаўца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

П’ер Агюст РэнуарРэчыцаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)СэксАлег Салтук1989Расейская моваАтрад (біялёгія)Францішак ПяткевічГорадГенрых22 красавікаISO 4217Леанід Дайнека1891Ордэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаДубайГомельская ратушаБлогУкраінская лацінкаАпавядальны сказМагілёўская вобласьцьАкраБерасьцеУладзіслаў ГарбацкіМагілёўЭўропаФундацыя «Вікімэдыя»Катэхізіс Сымона БуднагаБацькаўшчынаАлесь РазанаўКанстытуцыя ССРБ 1919 годуІван ШамякінМастацкая літаратураНясьвіжМіхал Клеафас АгінскіГішпаніяЧарнобыльская катастрофаАрхангельск23 красавікаЮнцьСадавінаМікола ЕрмаловічНарвэгіяЧорная РусьISSNВасіль ЖуковічІўрытМрояАдраджэньне мовыУкраінцыСакавікFacebookПрыслоўеГіль (імя)Бярозка (часопіс)КрасавікКрысталь БойдГлеб ЛабадзенкаЭлектронная поштаНароўляЭлізабэт ТэйларЛявон БаразнаШвайцарыяПошукавая аптымізацыяЯпоніяУладзімер Арлоў (гісторык)ДзейнікІван ЧыгрынаўАгова🡆 More