Андрэй Альгердавіч: князь пскоўскі, полацкі, трубчэўскі, лукомскі

Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к.

Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.

Андрэй Альгердавіч
князь полацкі
Андрэй Альгердавіч: Імя, Біяграфія, Крыніцы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1325,
Памёр 12 жніўня 1399,
Нашчадкі Міхаіл Андрэевіч[d] і Сямён Андрэевіч[d]
Дынастыя Гедымінавічы
Бацька Альгерд
Маці Марыя Віцебская[d]

Імя

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Andrey Olherdowicz або Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў), Андрей Полоцкий (да 1399 году); Андрей Олгердовичь або Ондрей Олгердовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).

Біяграфія

Абіраўся пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо абраўся полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), па гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.

У Полацку вёў наступальную палітыку ў дачыненьні да суседніх Пскова і Смаленску, пасьпяхова супрацьстаяў крыжакам. У 1373—1375 гадох трымаў у аблозе Дынабург.

Па сьмерці Альгерда паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, па сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а потым вялікім князем рускім з сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы мусіў быў падацца з Полацку ў Маскву.

Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе, дзе ўзначальваў правы флянг маскоўскага войска.

Потым склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены на просьбу вялікага князя літоўскага Вітаўта.

Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.

Папярэднік
Нарымонт-Глеб
Полацкі князь
1348—1387
Наступнік
Намесьнікі полацкія

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Андрэй Альгердавіч ІмяАндрэй Альгердавіч БіяграфіяАндрэй Альгердавіч КрыніцыАндрэй Альгердавіч ЛітаратураАндрэй АльгердавічАльгердСьпіс полацкіх князёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бусел белыМастацтваЯгмінКузьма ЧорныМіхаіл МураўёўЯгінт27 красавікаПлоцевы актЦмокСьвятлана АлексіевічКарпацкая ЎкраінаЧасьціна мовыМацьвей СьвідзінскіMozilla Firefox2008ПольшчаРаскіданае гняздо (п’еса)Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьТытанікСаргельПадзелы Рэчы ПаспалітайЯгор ВосіпаўСабакаЯнка СіпакоўЗьміцер СаўкаВікіпэдыяАлесь КажадубРажава (Беларусь)Людвік ЗьвяждоўскіСлавамір МрожакДжыліУладзімер КараткевічРусіны (этнічная група)Жазэф Люі Гей-ЛюсакГабрэіКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»IP-адрасГорадняІксвідэаЛяндвароваБеларуская літаратураМікола ПапекаСакрат ЯновічC++Станіслаў МанюшкаМіхаіл ГуцарыеўМаёнтакПрыказкаБаранавічыДжынсавая рэвалюцыяАлена МаслаКліменці ШутБанкаўскі рахунакСямён ШарэцкіГісторыя МенскуМаксім ТанкМухаедыСан-ФранцыскаСэкс па тэлефонеАнатоль ІвашчанкаHTMLВайшнорыяАнальны сэксНаша ўскраінаБраніслаў ТарашкевічЗаходнерусізмСлавамір АдамовічЯўгенія ПфляўмбаўмКрумкач🡆 More