Яўнут: князь вялікі літоўскі

Яўнут Гедзімінавіч, Яўнуці Гедзімінавіч (у праваслаўі Іван; 1301 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345).

Пачынальнік роду князёў Заслаўскіх.

Яўнут
лац. Jaŭnut
Яўнут: Імя, Жыцьцяпіс, Галерэя
Яўнут (уяўны партрэт)
вялікі князь літоўскі
1341 — 1345
Папярэднік Гедзімін
Наступнік Альгерд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1301(1301)
Памёр па 1366
Бацька Гедзімін
Маці Еўна Полацкая

Імя

З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што Яўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.

Імёны Явень (Евень), Яўны / Яўн гістарычна бытавалі ў Польшчы: Jawyen / Jawen (1410 год), Gyewyen (1465 год), Nicolai Jawnicz (1497 год), Nobilis Martinus Jawny (1473 год).

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любарть (1352 год); vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Iwenynti, Jewynthi або Евнутіи (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Евнутей (Сафійскі першы летапіс); Евнутей Гедимановичь (Ніканаўскі летапіс).

Жыцьцяпіс

Паводле Раўданскага рукапісу, Яўнут нарадзіўся ў 1301 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Еўвы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.

Па сьмерці ў 1345 годзе Еўвы Альгерд і Кейстут учынілі супраць Яўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон. Пазьней Яўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.

У 1347 годзе замірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск.

Галерэя

Папярэднік
Гедзімін
Вялікі князь літоўскі
1341—1345
Наступнік
Альгерд

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Яўнут ІмяЯўнут ЖыцьцяпісЯўнут ГалерэяЯўнут ЗаўвагіЯўнут КрыніцыЯўнут ЛітаратураЯўнутВялікі князь літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Dir en greyВольны хорКрывое Сяло (Вялейскі раён)Бялевіцкі сельсаветПершая Ўстаўная граматаГрамадзкі набытакФілязофіяТамаш ГрыбФундацыя «Вікімэдыя»Мікола ЕрмаловічЭманюэль 4Nokia 3110 ClassicЛёзнаАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыПолк імя Кастуся КаліноўскагаЭманюэль 2Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПакаленьне ZЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Тагальская ВікіпэдыяАляксандар ЛукашэнкаНоварасея (Саюз народных рэспублік)КнігаСССРРакаўАльгерд БахарэвічКастусь ЕзавітаўКавалёўЯн Павал IIКультурная рэвалюцыя ў КітаіВінцэнт дэ ПольМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыПарнафільм у ФранцыіПалута БадуноваСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФЗлучаныя Штаты Амэрыкі17 траўняПершая сусьветная вайнаТранятаМіжнародная касьмічная станцыяСтатыстыкаКубінскі крызісДарота МаслоўскаЧырвона-зялёны сьцягЧытагонгГарбатаМастаСтыў ДжобсРадзівілыМахлярстваПтушка шчасьцяБеларуская сацыялістычная грамада2003Беларускі нацыяналізмMozilla FirefoxУладзімер ШыманецШвайцарыяРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПаўстаньне 1830—1831 гадоўПаўлюк ТрусІван ШамякінІнтэлектуальная ўласнасьцьЛязо ОкамаТрыялетАдам Міцкевіч🡆 More