Вільня Сьвятаянская Вуліца

Сьвятая́нская ву́ліца (лет.

Švento Jono gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Замкавую з скрыжаваньнем вуліцаў Унівэрсытэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Сьвятаянская
лац. Śviatajanskaja
вуліца
Вільня Сьвятаянская Вуліца
Вільня Сьвятаянская Вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Іванаўская, Струогі
Даўжыня 190 м
Паштовыя індэксы LT-01123
На мапе
Google
Вуліца Сьвятаянская ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касьцёл Сьвятых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад касьцёла Сьвятых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Вільня Сьвятаянская Вуліца 
Палац Пацаў, абмеры XIX ст.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (рас. Ивановская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага літаратара Баліса Сруогі (лет. Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Ўнівэрсытэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі

Вільня Сьвятаянская Вуліца 
Палац Пацаў

Няцотны бок

Вільня Сьвятаянская Вуліца 
Вуліца Сьвятаянская і касьцёл Сьвятых Янаў. Ю. Азямблоўскі, 1853
  • № 7 — дом Эртля
  • № 9 — дом Ладзіка
  • № 11 — дом Русецкага

Цотны бок

  • № 4 — езуіцкая друкарня
  • № 10 — будынак аўлы
  • № 12 — касьцёл Сьвятых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касьцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касьцёл, асьвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадох паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касьцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вільня Сьвятаянская Вуліца ГісторыяВільня Сьвятаянская Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Сьвятаянская Вуліца БудынкіВільня Сьвятаянская Вуліца ЗаўвагіВільня Сьвятаянская Вуліца КрыніцыВільня Сьвятаянская Вуліца ЛітаратураВільня Сьвятаянская ВуліцаВуліца Ўнівэрсытэцкая (Вільня)Вуліца Дамініканская (Вільня)Вуліца Замкавая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усевалад ІгнатоўскіКарэйская моваБерасьцеБАТЭ БарысаўСонцаЯўген КантылёўКарпацкая ЎкраінаАндрэй ДынькоДротБаранавіцкі раёнСлоўнікСэкс па тэлефонеТутэйшыя (літаб’яднаньне)ВікісховішчаМікола ПракаповічПастава 69Сям’яГрупавы сэксБеларуская народная партызанкаФранцішак СкарынаДзед ТалашНайвышэйшая Літоўская РадаУладзімер АнісковічБуценьЧэрвеньЛізаньне похвыГеоргі МарчукЗьміцер СаўкаПабуджальны сказОда салаўюЛеанід ГалубовічЕва ВежнавецДызайнРусіфікацыя БеларусіПарнафільм1996Адліга30 красавікаЖамойтыМенская вобласьцьТрыбуна працыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ПольшчаПадаграСьвятлана АлексіевічБеларускі Народны Фронт Адраджэньне29 красавікаГомасэксуальнасьцьПаўлюк ТрусБраўзэрУладзіслаў ЧарняўскіВасіль БыкаўРасейска-ўкраінская вайнаНацыяналізацыяБацькаўшчынаРажава (Беларусь)ЖывіляЖырандоляДыяніз ІлкавічЯгайлаЛірыкаУзвышша (часопіс)Уладзіслаў ГарбацкіNokia 6233Гуда (імя)Вэб-сэрвэрСаюз вызваленьня БеларусіДаўконтВыказьнікЯкасныя прыметнікіЛука ДончычЯн ЗбажынаІксвідэаНазоўнік🡆 More