Канстантын Астроскі

Канстанты́н Астро́скі (1460 — 11 верасьня 1530) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Найвышэйшы гетман (1497—1500 і з 1507), кашталян віленскі (1511—1522), ваявода троцкі (з 1522).

Канстантын Астроскі
лац. Kanstantyn Astroski
Канстантын Астроскі
Канстантын Астроскі
Канстантын Астроскі
Герб «Астроскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1460(1460)
Памёр 11 верасьня 1530
Пахаваны
Род Астроскія
Бацькі Іван Астроскі
Марыя Бельская[d]
Жонка Тацяна Ганна з Гальшанскіх
Аляксандра з Алелькавічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Ільля
ад 2-га шлюбу: Канстантын Васіль, Соф’я
Дзейнасьць дыплямат, палітык, вайскавод

Колькасьцю падданых быў другім землеўладальнікам у Вялікім Княстве Літоўскім (пасьля Альбэрта Гаштольда), з усіх маёнткаў ставіў у войска 426 конных ваяроў. Валодаў вялікімі абшарамі на Валыні (Астрог і інш.), атрымаў ад вялікага князя Дубну, Красілаў, Зьдзецел (1498), Тураў (1508), Балажэвічы, Шастовічы і Капцэвічы ў Мазырскім павеце (1512), Дарагабуж на Валыні (1514), Смаляны (1522), Копысь і інш. Як пасаг атрымаў ад жонкі частку Гальшанаў і Глуску, Смалявічы і Жыцін на Меншчыне, Шашолы і Сьвіраны на тэрыторыі сучаснай Летувы, як спадчыну — Славенск каля Ашмянаў, Лемніцу і Палонну каля Воршы, набыў Тарасаў каля Менску (1516), Азяраны і возера Сьвіцязь (1516), Нізгалаў і Сушу на Полаччыне (1526). Быў старостам брацлаўскім, віньніцкім (1497—1500 і з 1507) і луцкім (з 1507).

Канстантын Астроскі — выдатны вайскавод, якога высока цанілі сучасьнікі: з 35 праведзеных бітваў прайграў толькі дзьве. Па сьмерці яго называлі «другім Ганібалам» (М. Стрыйкоўскі) і «рускім Сцыпіёнам».

Біяграфія

З княскага роду Астроскіх гербу ўласнага, магчыма, нашчадак тураўскіх князёў, якія з канца XIV ст. мелі галоўнай рэзыдэнцыяй горад Астрог на Валыні. Сын Івана, князя астроскага, і Васілісы, дачкі князя бельскага Івана. Пэўны час ідэнтыфікацыя асобы маці была спрэчнай, пакуль гэтае пытаньне не разьвязаў прывілей ад 20 або 21 сьнежня 1522 году, які называе поўнае імя маці К. Астроскага і перадае яе «двор» Смальяны ў Аршанскім павеце Канстантыну і ягонаму сыну Ільлі.

Рана страціў бацькоў. Вайсковую службу распачаў удзелам у змаганьні з крымскімі татарамі і Маскоўскай дзяржавай. За перамогу пад Ачакавым над войскамі Махмэт-Гірэя 10 жніўня 1497 году атрымаў булаву гетмана найвышэйшага. Быў першым, хто атрымаў гэты ўрад. Правёў некалькі ўдалых вайсковых кампаніяў супраць крымскіх татараў і Маскоўскае дзяржавы.

Прайграўшы 14 ліпеня 1500 году бітву на рацэ Вядрошы, патрапіў у палон да маскоўцаў. У 1506 годзе мусіў прысягнуць на вернасьць маскоўскаму князю Васілю ІІІ, але скарыстаў свабоду руху і ўцёк на радзіму, дзе яму вярнулі ўрад гетмана найвышэйшага.

Канстантын Астроскі 
К. Астроскі ў час Аршанскай бітвы

У 1508 годзе пад Слуцкам і 28 красавіка 1512 годзе ў бітве пры Вішняўцы разграміў крымскіх татараў. Асабліва слаўнай была перамога над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рацэ Крапіўне пад Воршай 8 верасьня 1514 году. Бітва пад Воршай увайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалае тактыкі змаганьня з нашмат перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вызначальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.

Канстантын Астроскі 
Надмагільле К. Астроскага

У 1517 годзе ваяваў на Пскоўшчыне. 2 жніўня 1519 году пад Сокалам атрымаў паразу ад татараў. У 1524 годзе супольна з гетманам вялікім каронным Мікалаем Фірлеем імкнуўся спыніць набегі крымскіх татараў на Валынь і Падольле, аднак яны ня мелі дастаткова сілаў. 2 ліпеня таго ж году разьбіў туркаў пад Церабоўляй. 27 студзеня 1527 году перамог татараў у бітве пад Альшаніцай.

У 1511 годзе атрымаў урад кашталяна віленскага, у 1522 годзе — ваяводы троцкага. Увесну 1518 году быў паслом ад паноў-рады ў Каралеўства Польскае. Заняў нэўтральную пазыцыю ў канфлікце паміж Альбэртам Гаштольдам і Мікалаем Радзівілам. Быў пасярэднікам паміж імі. Меў напружаныя стасункі з А. Гаштольдам па выбарлах 4 сьнежня 1522 году, добрыя — зь вялікай княгіняй Бонай Сфорцай.

Мэцэнат, галоўны апякун Праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1507 годзе атрымаў ад Жыгімонта Старога ў кіраваньне Жыдычынскі манастыр на Валыні, таго ж году дамогся Магдэбурскага права Астрогу. У 1511 годзе атрымаў дазвол на перабудову Віленскай Прачысьценскай саборнай царквы, у 1514 годзе — на пабудову ў Вільні цэркваў Сьвятой Тройцы і Сьвятога Мікалая (Перанясенскай) у гонар бітвы пад Воршай, збудаваў цэрквы ў Дубне (1492), Смалявічах (каля 1520), Астрогу (1521). Рабіў падараваньні цэрквам Вільні, Наваградку, Турава, Дзярманскаму і Межырэцкаму манастырам, Кіеўска-Пячорскаму манастыру. У 1511 годзе дамогся ад Жыгімонта Старога пацьверджаньня Праваслаўнай царкве права на незалежны суд і забароны сьвецкім асобам прызначацца на царкоўныя пасады. Кіраваў маёнткамі Кіеўскай мітраполіі па сьмерці мітрапаліта Язэпа Солтана ў 1521 годзе.

Першы раз ажаніўся з Тацянай Ганнай (пам. 1522 або 12.7.1531), дачкой князя Сямёна Гальшанскага і Анастасіі Нясьвіцкай-Збараскай. У шлюбе меў сына Ільлю (1510—1539), старосту брацлаўскага і віньніцкага. Другі раз пабраўся шлюбам з Аляксандрай (пам. па 1555), дачкой князя Сямёна Алелькавіча і князёўны амсьціслаўскай Ганны. У шлюбе нарадзіліся сын Канстантын Васіль (1526—1608), ваявода кіеўскі, і дачка Соф’я.

Памёр у Вільні, спачыў у Кіеўска-Пячэрскай лаўры.

Галерэя

Малярства

Графіка

Меркаваньні

Усё сваё жыцьцё Канстантын Астроскі аддаў вернаму служэньню Радзіме, бесьперапыннаму змаганьню зь яе ворагамі. Расейскі гісторык Мікалай Карамзін пісаў пра яго:

Канстантын Астроскі  Напраўду, ніхто ня служыў Літве і Польшчы стараньней за Астроскага, брата расейцаў у царкве, але страшэннага ворага іх у полі. Адважны, бадзёры, славалюбівы, гэты ваявода адушавіў палкі Літоўскія, шляхецкія паны і шараговыя ваяры ахвотна ішлі зь ім у бой. Канстантын Астроскі 

Памяць

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Канстантын Астроскі БіяграфіяКанстантын Астроскі ГалерэяКанстантын Астроскі МеркаваньніКанстантын Астроскі ПамяцьКанстантын Астроскі ЗаўвагіКанстантын Астроскі КрыніцыКанстантын Астроскі ЛітаратураКанстантын Астроскі Вонкавыя спасылкіКанстантын Астроскі11 верасьня1530Ваяводы троцкіяВялікае Княства ЛітоўскаеГетман вялікі літоўскіСьпіс кашталянаў віленскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РыгаҐКантыгердМіндоўгСьпіс сысуноў БеларусіЦмокТратылавы эквівалентРада Беларускай Народнай РэспублікіБухарэстСэрбская моваПавал ЖаўрыдМіжнародны стандартны кніжны нумарБеларуская Народная РэспублікаФальваракГуамКропляВаршаўская дамоваПіт ПаўлаўВіківэрсытэтВікі1xbetКлясычная мэханікаMazdaКанстантын I ВялікіСьвятлана ЦіханоўскаяУладзімер ПуцінКанапаГабрэіЛех ВалэнсаКоўнаПакаленьне ZНезалежная БеларусьПЖанчына з жанчынайКарольДарота МаслоўскаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахЗянон ПазьнякЭякуляцыяFacebookДзень Волі640E (літара)Прыдатак (мовазнаўства)Антон АстаповічЛетувісыДактрына ТруманаБайкаЛюдзі на балоце (раман)Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыRSSПрадпрымальніцтваЗлучаныя Штаты АмэрыкіТрыпураРасейская акупацыя БеларусіБеларуская школа ў Латвіі (1926)Берасьцейская вобласьцьПарнаграфія ў БеларусіЯцьвягіСельская гаспадаркаГарадзенскі раён🡆 More