Вільня Палац Тышкевічаў

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′47″ пн. ш. 25°16′42″ у. д. / 54.67972° пн. ш. 25.27833° у. д. / 54.67972; 25.27833 25°16′42″ у. д. / 54.67972° пн. ш. 25.27833° у. д. / 54.67972; 25.27833
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Лаўрын Гуцэвіч
Статус Ахоўная зона
Палац Тышкевічаў на мапе Летувы
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Вільня Палац Тышкевічаў Палац Тышкевічаў на Вікісховішчы

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Троцкай і Завальнай вуліцаў. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы мураваны будынак збудавалі яшчэ ў XV ст., калі ён належаў панам Жылінскім, пазьней — да роду Карпаў. У 1783 годзе камяніцу рэканструявалі пад палац у стылі позьняга клясыцызму, меркавана паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Аднак гісторык Тэрэсе Дамбраўскайце даводзіць, што зьвесткі пра архітэктара не знаходзяць дакумэнтальнага пацьверджаньня.

Праз шлюб Яны Карп зь Міхалам Юзэфам Тышкевічам палац каля 1790 году перайшоў ва ўласнасьць Тышкевічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

З 1839 году ўладальнікам палаца быў Юзэф Міхал Тышкевіч, па сьмерці якога палац атрымаў у спадчыну яго сын Юзэф Тышкевіч. У 1840 годзе архітэктар Тамаш Тышэцкі рэканструяваў будынак. У сярэдзіне XIX ст. паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна да палаца прыбудавалі партал з бальконам над ім, які падтрымліваюць два атлянты (скульптары Франчэска Андрыёлі і яго вучань Юзэф Казлоўскі).

Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў, якія сталі асновай для першага беларускага музэю. У 1863 годзе ў доме патаемна зьбіраліся паўстанцы. У 1884—1898 гадох у разьмешчаным тут Віленскім акруговым судзе служыў адвакатам Францішак Багушэвіч.

У канцы XIX стагодзьдзя палац набыў Адольф Вэндарф. У траўні 1907 году ў будынак перабралася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 году. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас).

Найноўшы час

Па Першай сусьветнай вайны ўладальнікам палаца стаў старшыня сындыката працаўнікоў друку Канстантын Буконскі, жанаты на дачцы Адольфа Вэндарфа. У будынку разьмяшчалася пякарня Рэзьніка і хлебная крама.

У 1944—1991 гадох у гэтым будынку працавала Віленская спэцыяльная сярэдняя школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР вучэльні імя Юозаса Барташунаса. Пазьней тут разьмяшчалася Віленская вучэльня права (1991—1997), а ў цокальным паверсе з боку Завальнай вуліцы — аптэка і кавярня. З 1997 году тут разьмяшчаецца архітэктурны факультэт Віленскага тэхнічнага ўнівэрсітэту Гедзіміна.

У 2017 годзе на доме адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар Якуба Коласа.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. 2-павярховыя карпусы з трох бакоў атачаюць прадаўгаваты замкнёны ўнутраны двор. З паўднёва-ўсходняга боку двор закрываюць іншыя будынкі, у адным зь якіх ёсьць праезд з боку вуліцы. Фрагмэнты гатычнага мура захаваліся ў сьцяне ўсходняга корпуса, які выходзіць на Кейданскую вуліцу. Сьцены цокальнага паверху аздабляюцца рустам. Роўніцы сьценаў другога паверху падзяляюцца паўкалёнамі тасканскага ордэра з канэлюрамі. У авальных нішах пад вокнамі другога паверху — гарэльефныя мужчынскія і жаночыя галовы. Галоўны паўночны фасад выходзіць на Троцкую вуліцу. Уваход вылучаецца парталам з паўкруглай аркай і бальконам, які падтрымліваюць атлянты. Над карнізам у цэнтры галоўнага фасаду, над парталам, узвышаецца франтон хвалістай лініі з гербам Тышкевічаў «Ляліва».

У інтэр’еры захаваліся элемэнты дэкору ў стылі клясыцызму.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Палац Тышкевічаў ГісторыяВільня Палац Тышкевічаў АрхітэктураВільня Палац Тышкевічаў ГалерэяВільня Палац Тышкевічаў КрыніцыВільня Палац Тышкевічаў Вонкавыя спасылкіВільня Палац Тышкевічаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БліныЛюдміла РублеўскаяЗлучаныя Штаты АмэрыкіКарупцыя2008Людвік Канстантын ПацейЭратычнае мастацтваАндрэй ФедарэнкаЛютыІмпрэсіянізмХвойнікіВольга ГапееваБеларусыСяргей НавумчыкMelbetАдлігаСяляваПольшчаПадвойнае пранікненьнеТрыбуна працыПольская літаратура (рэнэсанс)Аляксандар КосінецРусіфікацыя БеларусіАляксандар ШыдлоўскіДзяржаваУладзімер ПуцінАсадкаПагоняУсходнеславянскія мовыМікі МаўсМаскваВіетнамская ВікіпэдыяКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Усяслаў ЧарадзейАмонімАдзёрШашкіЭліза АжэшкаГарбатаПлоцевы актДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Старабеларуская моваЧовенСалігорскЮрась БарысевічКавалёў2022Анатоль СысЛюдміла СільноваПарыжКлеапатраАладкіТып (біялёгія)Юры ГумянюкАнатоль ІвашчанкаНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяДзеяслоўМаларытаСтаніслаў ШушкевічПаставыМоваАляксей ДудараўБісэксуальная парнаграфіяЯўбутЗборная Ангельшчыны па футболеСяргей ДавідовічПрыёрбанкЛявон Валасюк🡆 More