Вільня Троцкая Вуліца

Тро́цкая ву́ліца (лет.

Trakų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае вуліцу Дамініканскую. Зьвязвае рог вуліцаў Віленскай і Нямецкай з вуліцай Завальнай.

Троцкая
лац. Trockaja
вуліца
Вільня Троцкая Вуліца
Вільня Троцкая Вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Даўжыня 300 м
Паштовыя індэксы LT-01132
На мапе
Google
Вуліца Троцкая ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Тызэнгаўзаў, Тышкевічаў і Умястоўскіх, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Назва вуліцы ўтварылася ад места Трокаў, кірунак на якое яна паказвае. Увесь пэрыяд існаваньня вуліцы яе назва заставалася нязьменнай.

Вуліца сфармавалася ў XIV ст., яе працягам быў Троцкі гасьцінец. У канцы вуліцы стаяла Троцкая брама гарадзкіх абарончых муроў. Каля брамы зьбіралася адмысловае мыта, дзякуючы якому вуліцу забрукавалі адной зь першых у месьце. З XVI ст. дзейнічаў водаправод.

Агульныя зьвесткі

Вільня Троцкая Вуліца 
Палац Тышкевічаў

Даўжыня вуліцы каля 300 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Завальнай вуліцай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзяць вуліцы Кейданская і Францішканская, зь левага — вуліца Гарадзкога Муру.

Усярэдзіне вуліцы з паўднёвага боку месьціцца Францішканскі сквэр.

Будынкі

Няцотны бок

Вільня Троцкая Вуліца 
Касьцёл францішканаў
  • № 1 (таксама Завальная вуліца, 26) — палац Тышкевічаў, вядомы таксама як «дом пад балванамі» (у другой палове XIX ст. пры ганку зьявіліся постаці атлянтаў, якія падтрымліваюць балькон). Камяніца існуе з XV ст. У канцы XVIII ст. яе рэканструявалі ў стылі позьняга клясыцызму. Неўзабаве палац перайшоў да роду Тышкевічаў, на заказ якіх у 1840 годзе адбылася чарговая рэканструкцыя будынка. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў, якія сталі асновай для першага беларускага музэю. У 1863 годзе ў доме патаемна зьбіраліся паўстанцы. У 1884—1898 гадох у разьмешчаным тут Віленскім акруговым судзе служыў адвакатам Францішак Багушэвіч. У траўні 1907 году ў будынак перабралася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 году. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). У 2017 годзе на доме адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар беларускага клясыка.
Вільня Троцкая Вуліца 
Палац Тызэнгаўзаў

Цотны бок

  • № 2 — палац Умястоўскіх. Да сярэдзіны XVIII ст. тут стаялі драўляны дамы. Па пажары 1748 году на іх месцы збудавалі мураваны палац. У 1757—1761 гадох будынкам валодаў біскуп жамойцкі Антоні Дамінік Тышкевіч. У сярэдзіне XIX ст. палац набыў Казімер Умястоўскі. У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі. З 1949 году тут пэўны час дзейнічаў Віленскі краязнаўчы музэй, з 1964 году — Музэй тэатру і музыкі (філія Летувіскага мастацкага музэю). У 1992 годзе філія стала самастойным Музэем тэатру, музыкі і кіно. У 1996 годзе музэй перабраўся ў адрэстаўраваны Малы палац Радзівілаў на Віленскай вуліцы.
Вільня Троцкая Вуліца 
Капліца Сузінаў
  • № 28 — палац Тызэнгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII стагодзьдзя ўладальнікам дома стаў магнат і асьветнік Антоні Тызэнгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ягонай сьмерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генэральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манумэнтальнымі клясычнымі фасадамі і сымэтрычнай кампазыцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 году. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сьцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўравалі.

Францішканскі сквэр

Перад бакавым фасадам касьцёла месьціцца Францішканскі сквэр, створаны на месцы колішніх кляштарных могілак. У куце сквэру, на рагу з Бэрнардынскай вуліцай захавалася капліца-пахавальня Сузінаў.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Троцкая Вуліца ГісторыяВільня Троцкая Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Троцкая Вуліца БудынкіВільня Троцкая Вуліца Францішканскі сквэрВільня Троцкая Вуліца КрыніцыВільня Троцкая Вуліца ЛітаратураВільня Троцкая ВуліцаВуліца Віленская (Вільня)Вуліца Дамініканская (Вільня)Вуліца Завальная (Вільня)Вуліца Нямецкая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась БельскіДругая сусьветная вайнаГайла (імя)Міжнародны жаночы дзеньВештартMemento moriЗалаты стандартЧасОйча нашАляксандар КосінецМаёнтакЯкуб КоласАмсьціслаўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДойлідДразды (гурт)АмонімФранцыяСпадарожнікі СатурнаМэдыяВікіОўручПошукавая аптымізацыяСаргутРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуПарыжЯдвігін Ш.УшачыАўстраліяМарыя МартысевічМіхал ВітушкаМіс СусьветІнданэзіяМаксім ТанкБраты-мусульманеАпэрацыйная сыстэмаІсьляндзкая кронаКобрыньГрэцыяЗінаіда БандарэнкаАнатоль БутэвічАлесь СавіцкіНовы замак (Горадня)Янка КупалаСяргей Давідовіч2012Дотык пісі рукоюЖыдыПэтэр ПэлегрыніВусаўБацькаўшчынаПтушкіКастрычнікСяброўстваЛеўкацыт.comПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЛюдміла ПайдушакаваМагаДэмакратыя2006Прыдатак (мовазнаўства)МалайзіяМарыя АнтуанэтаСухоты🡆 More