Вільня Нямецкая Вуліца

Ву́ліца Няме́цкая (лет.

Vokiečių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае скрыжаваньне вуліцаў Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з Ратушным пляцам.

Нямецкая
лац. Niamieckaja
вуліца
Вільня Нямецкая Вуліца
Вільня Нямецкая Вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Гаштольдаўская, Манэтная, Музэйная
Даўжыня 360 м
Паштовыя індэксы LT-01013, LT-01130
На мапе
Google
Вуліца Нямецкая ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — меская ратуша, ад якой пачынаецца вулічная траса, а таксама лютэранская кірха і палац Тызэнгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

За часамі Гедзіміна ў гэтай частцы Вільні пачалі сяліцца купцы і рамесьнікі з ганзейскіх местаў. Да Другой сусьветнай вайны вуліца была гандлёвым цэнтрам Вільні. Ужо ў XVI ст. у дамох на Нямецкай вуліцы зьявіліся першыя драўляныя водаправодныя трубы. Тут разьмяшчалася Віленская мынца.

За часамі Другой сусьветнай вайны нацысты стварылі жыдоўскае гета з абодвух бакоў вуліцы. У выніку ваенных разбурэньняў з правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы ўтварыліся вялікія пусткі. Савецкія акупацыйныя ўлады плянавалі зьнішчыць частку Старога Места і пракласьці трасай вуліцы шырокую магістраль да Зялёнага моста. У 1950—1960-х гадох у выніку руйнаваньня часткі гістарычных будынкаў з паўночна-ўсходняга боку вуліца стала ў чатыры разы шырэйшай.

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўднёва-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Зь левага боку адыходзяць вуліцы Ятковая і Сьвятога Мікалая.

Усярэдзіне вуліцы месьціцца бульвар з фантанам, лаўкі і роварная дарожка. З правага боку бульвару рух аўтамабільнага транспарту ад Ратушы і вуліцы Вялікай у паўночным кірунку двухбаковы, ад перакрыжаваньня вуліцаў Троцкай, Дамініканскай і Віленскай зь левага боку — у адным кірунку, у бок скрыжаваньня з вуліцай Рудніцкай.

Будынкі

Няцотны бок

Вільня Нямецкая Вуліца 
Лютэранская кірха
  • №№ 1, 3, 5, 7, 11, 13, 15 — жылыя дамы з крамамі і паштовым аддзелам, збудаваныя па Другой сусьветнай вайне на месцы зруйнаванай гістарычнай забудовы

Цотны бок

Вільня Нямецкая Вуліца 
Дом Мюлераў
  • № 2 — палац мастацкіх выставаў, збудаваны ў 1965—1967 гадох
  • № 4 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу зь Ятковай вуліцай
  • № 6 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу зь Ятковай вуліцай
  • № 8 — дом скарбніка Л. Тышкевіча
  • №№ 10, 12, 14 — карпусы дома Пацеяў
  • № 16 — дом Кішкаў
  • № 18 — кутні 3-павярховы старасьвецкі дом на рагу з вуліцай Сьвятога Мікалая
  • № 18а — кутні дом на рагу з вуліцай Сьвятога Мікалая
  • № 20 — 2-павярховы дом пры Лютэранскай кірсе
  • № 22 — дом Попінга
  • № 24 — дом Гозія
Вільня Нямецкая Вуліца 
Палац Тызэнгаўзаў
  • № 26 — дом Мюлераў. Камяніцу збудавалі ў 1521 годзе. Пазьней яна неаднаразова зьмяняла гаспадароў (Флемінгі, Бжастоўскія, Пацім), пакуль ня стала ўласнасьцю доктара філязофіі і мэдыцыны П. Мюлера, які ў 1675 годзе перадаў будынак лютэранскай грамадзе. Сучаснае аблічча будынак набыў па перабудове паводле праекту архітэктара А. Касакоўскага (1773). У 1840—1858 гадох туту жыў кампазытар Станіслаў Манюшка, зяць Мюлера. У прасторных залях гэтага будынка адбываліся спэктаклі, канцэрты, маскарады і гастрольныя выступленьні замежных артыстаў. Тут ставіліся драматычныя творы Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які некаторы час жыў на супрацьлеглым баку гэтай жа вуліцы.
  • № 28 — палац Тызэнгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII ст. уладальнікам дома стаў магнат і асьветнік Антоні Тызэнгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ягонай сьмерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генэральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манумэнтальнымі клясычнымі фасадамі і сымэтрычнай кампазыцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 году. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сьцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўравалі.

Крыніцы

Літаратура

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Tags:

Вільня Нямецкая Вуліца ГісторыяВільня Нямецкая Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Нямецкая Вуліца БудынкіВільня Нямецкая Вуліца КрыніцыВільня Нямецкая Вуліца ЛітаратураВільня Нямецкая ВуліцаВуліца Віленская (Вільня)Вуліца Дамініканская (Вільня)Вуліца Троцкая (Вільня)ВільняЛетувіская моваРатушны пляц (Вільня)Старое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БДСМНаша НіваMemento moriҐВадзім БолбасСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаАскемен15 красавікаСям’яРыгор МарцьянаўКрысталь БойдГрэцкая моваБалалайкаНадвор’еЛетувісыЮры БеленькіВершаваны памер1891Слуцкі збройны чынСьпіс гарадоў БеларусіЭстоніяГорадняСіяньЧэлес18 красавікаВалерыя КуставаСаргоўдДзеяслоўТутэйшыя (п’еса)Чарнобыльская АЭССьвятлана АлексіевічГражына (паэма)Google DriveПалешукіУладзімер МаслоўскіТаварыства філярэтаўДзеяслоў (часопіс)Алесь БадакКаса (анатомія)Альшаны (Столінскі раён)ЧэрвеньСьпіс вялікіх князёў літоўскіхШуляк-галубятнікГолуб (сузор’е)Інжынэрная справаВільняАнатоль СысПарнаграфія ў БразылііКасмадром імя Сатыша ДгаванаГрупавы сэксІван ЧыгрынаўМустафа Кемаль АтатуркАнатоль ВялюгінБеларуская Народная РэспублікаІксвідэаУсяслаў ЧарадзейБірылаАкторы парнафільмаўКінатэатарЧарнобыльская катастрофаПадляшшаУсебеларускі народны сходСловаЦэнтральная РУУС (Менск)ПСысуныБарусія ДортмундФранцішак СкарынаАкторМагаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні🡆 More