Вільня Завальная Вуліца

Зава́льная ву́ліца (лет.

Pylimo gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, якая праходзіць заходняй мяжой Старога Места і зьвязвае скрыжаваньне Партовай, Ягайлы і Ісьляндзкай вуліцаў з Чыгуначнай вуліцай.

Завальная
лац. Zavalnaja
Вільня Завальная Вуліца
Вільня Завальная Вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Брудная, Пазавальная, Рэфармацкая, Кармэліцкая
На мапе
Google
Вуліца Завальная ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кальвінскі збор, Харальная сынагога і палац Тышкевічаў, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

Назва вуліца ўтварылася ад яе разьмяшчэньне за валам з гарадзкім мурам.

Агульныя зьвесткі

Вільня Завальная Вуліца 
Харальная сынагога

Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Партовай, Ягайлы і Ісьляндзкай вуліцаў. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Кастуся Каліноўскага (направа) і Ісьляндзкай (налева), гістарычнай Вялікай Пагулянкай (цяпер Басанавічуса, направа) і Троцкай (налева), Сьвятога Стэфана (направа) і Рудніцкай (налева). Зь правага боку адыходзяць вуліцы Наваградзкая, Вугорская, Квашэльная, Кветкавая і Садовая, зь левага боку — Клайпедзкая, Лідзкая, Жамойцкая, Шпітальная і Базылянская.

У пачатку вуліцы з правага боку знаходзіцца парк П. Цьвіркі, у сярэдняй частцы — Рэфармацкі і Наваградзкі (Дрывяны Рынак) сквэры.

Будынкі

Няцотны бок

Вільня Завальная Вуліца 
Кальвінскі збор
  • № 5 (таксама вуліца Кастуся Каліноўскага, 1) — дом (архітэктар Вацлаў Міхневіч) на рагу з гістарычнай Малой Пагулянкай, у якім у 1911—1913 гадох знаходзілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва». Тут праходзілі розныя імпрэзы, у якіх удзельнічалі ня толькі беларусы, але і летувісы. Сярод знакамітых сяброў беларускага адраджэнскага руху тут былі М. Ластаўскене, Л. Гіра, А. Жукаўскас, Ю. Кекштас, О. Міцюце ды іншыя. Тут жыў разам з сваёй жонкай Лазьдзінай Пяледай беларускі грамадзка-палітычны дзяяч Вацлаў Ластоўскі, у гонар якога на доме вісіць памятная дошка.
  • № 39 — Харальная сынагога, збудаваная ў 1899—1903 гадох.
  • № 45 — дом на рагу з Садовай вуліцай, памяшканьні ў якім на пачатку 1907 году займала рэдакцыя газэты «Наша Ніва».
  • № 51 — дом, у якім у 1907 годзе знаходзілася рэдакцыя «Нашай Нівы».

Цотны бок

Вільня Завальная Вуліца 
Рэдакцыя «Нашай Нівы», 1907 г.
  • № 6 — дом, у якім па 1930 годзе разьмяшчалася Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны, якая пераехала сюды з дома беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў на Людвісарскай вуліцы. Апошнім месцам знаходжаньня друкарні быў дом таксама на Завальнай, які не захаваўся.
  • № 18 — кальвінскі збор (эвангеліцка-рэфармацкая царква), збудаваны ў 1830—1835 гадох.
  • № 26 (таксама Троцкая вуліца, 1) — палац Тышкевічаў, вядомы таксама як «дом пад балванамі» (у другой палове XIX ст. пры ганку зьявіліся постаці атлянтаў, якія падтрымліваюць балькон). Камяніца існуе з XV ст. У канцы XVIII ст. яе рэканструявалі ў стылі позьняга клясыцызму. Неўзабаве палац перайшоў да роду Тышкевічаў, на заказ якіх у 1840 годзе адбылася чарговая рэканструкцыя будынка. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасьцяў, захоўваў тут частку сваіх археалягічных збораў, якія сталі асновай для першага беларускага музэю. У 1863 годзе ў доме патаемна зьбіраліся паўстанцы. У 1884—1898 гадох у разьмешчаным тут акруговым судзе служыў адвакатам Францішак Багушэвіч. У траўні 1907 году ў будынак перабралася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», якая працавала тут да 1908 году. Менавіта сюды надрукаваць свае творы ўпершыню завітаў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). У 2017 годзе на доме адкрылі мэмарыяльную дошку ў гонар беларускага клясыка.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Завальная Вуліца ГісторыяВільня Завальная Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Завальная Вуліца БудынкіВільня Завальная Вуліца ЗаўвагіВільня Завальная Вуліца КрыніцыВільня Завальная Вуліца ЛітаратураВільня Завальная ВуліцаВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БлогПарнаграфія ў ЗШАM (неадназначнасьць)Антонімы10 студзеняМарына ВасілеўскаяАзэрбайджанская моваДаўмонт (імя)ПалесьсеАндрусь ГорватКунілінгусКартагенАнатоль СербантовічISO 3166-1Расейска-ўкраінская вайнаЗлучнікТутэйшыя (фільм, 2007)ЭнэргіяФартэпіянаЛяхавіцкі замакГарадзенская вобласьцьГейтартПрыдатак (мовазнаўства)Адольф ГітлерНародны АльбомВайшнорыяМастацтваДаўгерд (імя)Гісторыя МенскуГунтРоднае слова (часопіс)ВыказьнікПрамяністыя (таварыства)ГадзьКітабыАлесь ПетрашкевічВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьВячаслаў ЧамярыцкіМаксім ГарэцкіКурдзкая моваОда салаўюГомельская вобласьцьПадаграДжулія ТэйларДызайнПтушкіМаёнтакАфарызмАдзёрСельская гаспадаркаКарбоўцыІван МележТадзіяна КляшторнаяКузьма ЧорныКамаіЯн ЗбажынаМіжнародны стандартны кніжны нумарJavaЖаночая эякуляцыяРод (біялёгія)Сэрбская моваПорнгабВіленскі ўнівэрсытэтКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Базыліка Сьвятога ЭгідыяQR-кодСябарВіетнам633Лука ДончычКові (рэжысэр)АдлігаГенадзь Валер’евіч ШутаўЯкасныя прыметнікіДотык пісі рукою🡆 More