Вільня Конская Вуліца

Ко́нская ву́ліца (лет.

Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае рог вуліцаў Вялікай і Нямецкай і Ратушны пляц з вуліцамі Ўсіх Сьвятых і Базылянскай.

Конская
лац. Konskaja
вуліца
Вільня Конская Вуліца
Вільня Конская Вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Паліцэйскі завулак
Даўжыня 430 м
Паштовыя індэксы LT-01305
На мапе
Google
Вуліца Конская ў Вікісховішчы

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

У 1884—1898 гадох у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы мэнэджмэнту. У верасьні 2010 году тут адбылося адкрыцьцё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча, на якое запрасілі беларускую дэлегацыю на чале зь міністрам культуры Паўлам Латушкам.

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатру мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З правага боку адыходзіць вуліца Кармэліцкая, зь левага — вуліца Гетманская і завулак Гасьціны.

Будынкі

Вільня Конская Вуліца 
Палац Агінскіх

Няцотны бок

  • № 5 (таксам Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У 1-й палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатар.

Цотны бок

  • № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагодзьдзях збудавалі 1-павярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага.
  • № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыляны.
  • № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Конская Вуліца ГісторыяВільня Конская Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Конская Вуліца БудынкіВільня Конская Вуліца ГалерэяВільня Конская Вуліца КрыніцыВільня Конская Вуліца ЛітаратураВільня Конская ВуліцаВуліца Вялікая (Вільня)Вуліца Нямецкая (Вільня)ВільняЛетувіская моваРатушны пляц (Вільня)Старое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вершаваны памерКастусь КаліноўскіВасіль БыкаўФундацыя «Вікімэдыя».orgРасейская моваГомельВадзім БолбасАркадзь КуляшоўБеларуская Народная РэспублікаФранцыяНе загаснуць зоркі ў небе2024Іван ШамякінМагнэтызмМураўёўкаІслач Менскі раёнМы выйдзем шчыльнымі радаміВіктар КаліноўскіВікіслоўнікБеларусы1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаГалосныяЧачаАлесь БадакУсходнеэўрапейскі летні часЛідсПераклад Бібліі СёмухіРэлігія ў БеларусіІгар БабкоўАўтамабільБеластокФранцускі пацалунакЛёнданHTMLКузьма ЧорныКанстытуцыя БеларусіКувэйтПарнаграфія ў сецівеАнатоль ІвашчанкаАнілінгусВадзім СаранчукоўАранджалавацРасеяФранц КафкаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ФіліпіныАндрэй ХадановічУзбэкістанГорная справаТураўДобрускі раёнСпортМіжнародны стандартны кніжны нумарСыдарНізкіяМікіта Крыўцоў2004ФЧэрвеньПірожнаеАлесь БажкоЖывёлыУладзімер Арлоў (гісторык)Уладзімер Дубоўка889БацькаўшчынаЛетуваЛічэбнікАнтынарманізмЛеанід СініцынНаркотыкЯўгенія ЯнішчыцАлесь СавіцкіНадбярэзінцы🡆 More