Рака Вільня: рака ў Беларусі і Летуве

Ві́льня, Віле́йка (лет.

Vilnia) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці .Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км².

Рака
Вільня
лац. Vilnia
Рака Вільня каля места Вільні
Рака Вільня каля места Вільні
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кемянаў
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Віленскі павет
Даўжыня 82 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,63 м³/с
Плошча басэйну 633 км²

На рацэ стаяць места Вільня і гістарычнае мястэчка Лаварышкі.

Назва

Гідронім Вільня мае славянскае паходжаньне. Магчыма, ад беларускага дыялектавага слова вільня 'улукаткі, крутня, месца, дзе трэба круціцца, віляць на абмежаванай тэрыторыі' (напрыклад, ісьці па балотных купінах ды іншым); 'віляньне'. Пад уладай Савецкай Расеі ў рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі лінгвіст-балтыст Уладзімер Тапароў зьвязваў назву ракі з сугучнымі летувіскімі словамі vilnis 'хваля', vieloti 'зьвівацца', vėlė 'душа памерлага', Velinas 'валадар царства памерлых' (пазьней — 'чорт'). Некаторыя летувіскія дасьледнікі таксама зьвязваюць гідронім зь vilnis, аднак географ Вадзім Жучкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтая водная назва ня мела б ніякага сэнсу. Пагатоў такога значэньня ня мае ніводная водная назва ні на адной зь вядомых моваў. Разам з тым, паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гіпатэтычны балтыйскі субстратавы фон беларускай мовы не адкідае магчымасьці балтыйскага паходжаньня гідроніму.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вільні ўтварылася ад гоцкага імя Williniu або Wilennus.

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемянаў Ашмянскага раёну, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ граніцай Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі зь Летувой, астатнія 69 км тэрыторыяй Летувы. Упадае ў раку Вяльлю ў месьце Вільні.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1

Tags:

Рака Вільня НазваРака Вільня Агульныя зьвесткіРака Вільня ЗаўвагіРака Вільня КрыніцыРака Вільня ЛітаратураРака ВільняБеларусьВяльляГарадзенская вобласьцьЛетуваЛетувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УрадІван ХавалкаВуліца Янкі Лучыны (Менск)БудынакВоршаЗбожжаЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ПлыньСтральба з лукаLovemicЗьміцер БартосікПрыдатак (мовазнаўства)Фёдар МачалаўПравы чалавека ў БеларусіЛюцыян ЖалігоўскіФёдар ЛапавухаўВетразьПэрфэкт-10Простыя сказыЯдзернае паліваДрукарняУладзімер Арлоў (гісторык)Сьвятлана АлексіевічСпадарАндрусь ГорватЗімаМакс ШчурСурвэткаКарл Фрыдрых ГаўсКнураЛеанід ГалубовічМікола ПапекаВілаПрыметнікПацук шэрыЮры БеленькіМарат КазейХартыя’97ПолацакЧарнобыльская АЭСЯн ЧыквінПорнгабISO 3166-1Вольныя матэрыялыБілінгвізмСтарабеларуская мова17 красавікаСтаражытны РымГенадзь ПашкоўПалітыкаМаёмасьцьБізнэсАлегІнфармацыйныя тэхналёгііЗамакСусьветная служба Бі-Бі-СіУсебеларускі народны сходВільня1989МураўёўкіБеларуская моваВойска Рымскай імпэрыіКрысталь БойдМаркёрСтаралітваІнфраструктура🡆 More