Вільня Віленская Вуліца: вуліца ў Вільні (Летува)

Ві́ленская ву́ліца (лет.

Vilniaus gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Зялёны мост з скрыжаваньнем вуліцаў Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Віленская
лац. Vilenskaja
вуліца
Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
2020
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Гіры
Даўжыня 1,2 км
Паштовыя індэксы LT-01102, LT-01119, LT-01402, LT-01506
На мапе
Google
Вуліца Віленская ў Вікісховішчы

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнэсансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Вуліца атрымала назву ад ракі Вяльлі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынку. У 1536 годзе праз раку Вяльлю перакінулі першы мураваны мост, які пазьней атрымаў назву Зялёнага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадох знаходзілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва». Менавіта сюды прыйшоў у верасьні 1908 году Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газэты на грамадзкіх пачатках (з 1914 году заняў пасаду рэдактара).

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя летувіскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі

Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альбэрта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспэктам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бэнэдыктынская, зь левага — Яўхіма Лялевеля, Ісьляндзкая, Паланская і Клайпедзкая вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспэктам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспэктам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Будынкі

Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок

  • № 21 — дом Янушэўскага, таксама вядомы як рэдакцыя газэты «Наша Доля». Дом збудавалі ў 1898 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага. З 14 верасьня да 14 сьнежня 1906 году тут месьцілася рэдакцыя газэты «Наша Доля» (у гэты час дом меў адрас Віленская вуліца, 32). У 1913 годзе яго набыў граф Сяргей Лапацінскі.
  • № 37 — у гэтым доме ў 1923—1926 гадох у кватэры № 7 жыў Браніслаў Тарашкевіч — лідэр беларускага рэвалюцыйна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар Беларускага клясычнага правапісу. Мэмарыяльная дошка на фасадзе будынка паведамляе пра гэты факт. У левым крыле дома ў розны час месьціліся рэдакцыі радыкальных часопісаў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады, Беларускі студэнцкі саюз. У некалькіх пакоях тут жылі дзеячы беларускага адраджэньня: кампазытар Антон Грыневіч і мастак Язэп Драздовіч.
Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Палац Радзівілаў
  • № 39 — Дом настаўніка. У 1913 годзе тут адбылася прэм’ера спэктаклю «Паўлінка», якую наведаў сам аўтар — Ян Луцэвіч (Янка Купала). Гэта стала магчымым дзякуючы высілкам Віленскага беларускага музычна-драматычнага гуртка, у які ўваходзіў шэраг вядомых беларускіх дзеячоў культуры.
  • № 41 — Малы палац Радзівілаў, таксама вядомы як Беларускі банк. З XVII ст. тут знаходзілася галоўная віленская рэзыдэнцыя роду Радзівілаў. У канцы XVIII — першай палове XIX стагодзьдзяў палац выконваў функцыю мескага тэатру. У XX ст. у будынку працавалі некалькі беларускіх установаў і арганізацыяў: Беларускі каапэратыўны банк, якім кіраваў праваслаўны сьвятар Аляксандар Коўш, Студэнцкі саюз, Беларускае каапэратыўнае таварыства «Пчала», рэдакцыі дзіцячага часопіса «Заранка» і сельска-гаспадарчага «Саха». У другой палове 1920-х гадоў тут жыў ідэоляг беларускага адраджэньня Антон Луцкевіч. У наш час тут месьціцца Летувіскі музэй тэатру і кіно.

Цотны бок

Вільня Віленская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
  • № 14 — дом, у якім у 1907—1908 гадох жыў беларускі паэт Ян Луцэвіч (Янка Купала). У 1914—1915 гадох тут месьцілася рэдакцыя «Нашай Нівы» (тады дом меў адрас Віленская вуліца, 14). Пра гэта напамінае мэмарыяльная дошка, усталяваная на фасадзе будынка ў 1994 годзе (абноўленая ў 2013 годзе). Да другой паловы 1910-х гадоў у гэтым доме таксама месьціўся Беларускі клюб.
  • № 22 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Людвісарская вуліца, 2) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філянтрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 году. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусьветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 году ў будынку месьціцца філія Летувіскага мастацкага музэю.
  • № 30 — касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэнэдыктынак. У 1620 годзе зь Нясьвіжа ў Вільню прыбылі сёстры-бэнэдыктынкі. У 1632 годзе яны збудавалі тут драўляны касьцёл, у 1650 годзе — мураваны. У 1741—1773 гадох паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца праводзілася рэканструкцыя сьвятыні ў стылі віленскага барока.

Сквэр Станіслава Манюшкі

З усходняга боку вуліцы, каля касьцёла Сьвятой Кацярыны знаходзіцца сквэр, названы ў гонар кампазытара Станіслава Манюшкі. У сквэры перад касьцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастамэнце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Віленская Вуліца ГісторыяВільня Віленская Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Віленская Вуліца БудынкіВільня Віленская Вуліца Сквэр Станіслава МанюшкіВільня Віленская Вуліца ГалерэяВільня Віленская Вуліца КрыніцыВільня Віленская Вуліца ЛітаратураВільня Віленская ВуліцаВуліца Дамініканская (Вільня)Вуліца Нямецкая (Вільня)Вуліца Троцкая (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ji (дыграф)Тоні БлэрУкраінцыЭратычнае мастацтваСусьветная арганізацыя здароўяРасейскі фашызмЗнак роўнасьціФранцішка Ўршуля РадзівілПАпавядальны сказУ тумане (фільм, 1992)Культура (радыё)Васіль БыкаўЯн Павал II2003ЭтнацыдДангельПарнаграфія ў БеларусіТвэркМікіта ХрушчоўУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»РасеяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Сыстэма кіраваньня зьместамРадаўніцаГлеб ЛабадзенкаАнгеданіяПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Ігар ТурЭякуляцыяПорнасайтФранцішак Багушэвіч1943Інфармацыйныя тэхналёгііАбцугі16 красавікаГорадПётар МашэраўКубізмЖамойтыСяброўстваІван ЦерцельТыльзытПлоцевы актЦмокСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРНемежБерасьцеКузьма ЧорныСельская гаспадаркаСтаніслаў Замбржыцкі13 чэрвеняПацукРэжым ЛукашэнкіУладзімер ПракапцоўАсфальтГенадзь ШутаўІгар СідарукРаман СкірмунтНа чужынеЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўМы, беларусыТурма №8Банкаўскі рахунакГердаГрунвальдзкая бітваСмаленскі павет🡆 More