Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка

«Паўлінка» — камэдыя паводле п’есы Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Найстарэйшы спэктакль тэатру, своеасаблівая візытоўка, сымбаль Купалаўскай сцэны. Адметны спалучэньнем яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы клясыка беларускае літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існаваньня спэктаклю ўдзел у ім бралі некалькі пакаленьняў найлепшых артыстаў краіны. Спэктакль стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. Менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сэзон.

«Паўлінка»
Жанркамэдыя
Паводлеп’есы Янкі Купалы «Паўлінка»
РэжысэрЛеў Літвінаў
Мастак-пастаноўнікБарыс Малкін
КампазытарЯўген Цікоцкі
Працягласьць110 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры23 траўня 1944
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

Гісторыя пастаноўкаў

Пастаноўка 1917 году

Камэдыяй «Паўлінка» ў пастаноўцы Ф. Ждановіча распачало сваю дзейнасьць у Менску 23 красавіка 1917 году Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі. Творчая дзейнасьць таварыства стварыла глебу для заснаваньня галоўнага беларускага драматычнага тэатру. Трупа таварыства, акрамя Менску, іграла «Паўлінку» ў Асіпавічах, Бабруйску, Жлобіне, Магілёве, Воршы, Радашкавічах, Слуцку. Ролі ў спэктаклі выконвалі:

Пастаноўка 1920 году

З адкрыцьцём Беларускага дзяржаўнага тэатру спэктакль Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі з некаторымі дапрацоўкамі быў перанесены Ф. Ждановічам на сцэну БДТ і прадстаўлены 17 верасьня 1920 году, на чацьвёрты дзень пасьля адкрыцьця тэатру.

Пастаноўка 1927 году

У 1927 годзе рэжысэр Я. Міровіч аднавіў пастаноўку «Паўлінкі», зрабіў значныя карэктывы, паглыбіў сацыяльнае гучаньне сцэнічнага твору.

Цяперашняя пастаноўка

Вехай у сцэнічнай гісторыі «Паўлінкі» не толькі ў Купалаўскім тэатры, але й у беларускім тэатральным мастацтве ўвогуле стала пастаноўка Л. Літвінава, упершыню прадстаўленая 23 траўня 1944 году ў Томску, дзе тэатар знаходзіўся ў эвакуацыі. Пастаноўка стала сапраўднай клясыкай беларускага тэатральнага мастацтва. Менавіта ў гэтае трактоўцы спэктакль ідзе на Купалаўскай сцэне і па сёньняшні дзень .

Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка  …Марай нашай было зрабіць спэктакль так, каб ён быў варты сьветлай памяці народнага паэта; каб тое, што адчувалі мы і думалі пра яго, атрымала б у спэктаклі годнае сцэнічнае выражэньне, як, хаця б, водбліск яго. Хацелася стварыць стройную кампазыцыю спэктаклю, якая зьлівае ўсе элементы драматургіі Купалы. Паўставалі праблемы стварэньня беларускага Палеха, Мсцёры, Халуя з іх любоўным і вытанчаным апяваньнем быту і жыцьця мінулых гадоў… Скрозь бытавую форму п’есаў ясна праглядалася паэтычнасьць успрыняцьця жыцьця і трэба было вырашыць, як гэта ўзнавіць на сцэне… Хацелася скрозь жарт данесьці сур’ёзны сэнс камэдыі і пластычнасьць слова Купалы… Хацелася пазьбегнуць салодкага сэнтымэнтальнага «пэйзанства» ў паказе народу і паказаць жывыя вобразы людзей… Хацелася зрабіць сапраўды народны спэктакль. Хацелася верыць, што хопіць і дараваньня, і культуры, і майстэрства, і густу, каб быць годным правобраза — Янкі Купалы. Што атрымалася ўсім нам, усяму тэатру ажыцьцявіць з гэтых летуценьняў, належыць судзіць грамадскасьці. Мы ж будзем працягваць шліфоўку спектаклю і з хваляваньнем чакаць яго сустрэчы з беларускім народам, якому ён прысьвечаны. Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка 

— Галоўны рэжысэр тэатру у 1943—1948 гг. Л. Літвінаў аб творчай задуме пастаноўкі

У 1952 годзе спэктакль купалаўцаў быў экранізаваны студыяй «Беларусьфільм». У 1980 годзе 28 сакавіка тэатар паказаў 1000-е прадстаўленьне камэдыі.

Акторы

Выканаўцы ролі Паўлінкі

Выканаўцы іншых роляў

  • Ул. Дзядзюшка, Э. Шапко, П. Кармунін, Б. Уладамірскі, Г. Гарбук, А. Кавальчук, А. Гарцуеў — Сьцяпан Крыніцкі
  • Л. Ржэцкая, Н. Гейц, Р. Кашэльнікава, Я. Кавалёва, А. Доўгая, М. Захарэвіч — Альжбэта
  • Г. Глебаў, Г. Грыгоніс, З. Стома, Г. Аўсяньнікаў, А. Луцэвіч, Арнольд Памазан — Пранцысь Пустарэвіч
  • В. Пола, Г. Макарава, А. Рынковіч, М. Зінкевіч, Н. Качаткова, Т. Міронава — Агата
  • І. Шаціла, Б. Кудраўцаў, Ул. Кудрэвіч, Г. Гарбук, А. Мароз, А. Дзянісаў, А. Уладамірскі, С. Чуб — Якім Сарока
  • Б. Платонаў, З. Стома, Т. Кін-Камінскі, А. Памазан, А. Гарбуз, П. Яскевіч — Адольф Быкоўскі
  • С. Бірыла, З. Браварская, М. Захарэвіч, Т. Мікалаева, Ул. Рагаўцоў — Вядучыя


Пастаноўкі па-за межамі краіны


Водгукі

Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка  «Паўлінка» лічыцца эталёнам нацыянальнага мастацтва, выявай самабытнасьці беларусаў. Разам з цымбаламі, глінянымі слоікамі і вырабамі з саломкі здаўна ўваходзіць у «джэнтэльменскі нацыянальны набор». Да таго ж спэктакль «Паўлінка» — і гэта дакладна — самы выпрабаваны і дзейсны сродак далучэньня да нацыянальнае культуры. Тут убачыш стылізаваную сялянскую хату, распісны куфар, ручнікі і паясы, даведаешся, як скакаць «Лявоніху», наслухаешся народных песень і нават трапіш на вясковую вечарынку. Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка 

— Уладзімер Мальцаў

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Паўлінка (драматычны твор)» / Аўтар — А.Сабалеўскі — C. 463—465.
  • Гаробчанка, Т. Купалаўскія вобразы на беларускай сцэне. — Мн., 1976.
  • Няфёдаў, Ул. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. — Мн., 1959.
  • Усікаў, Я. Беларуская камедыя. — Мн., 1979.
  • Ярош, М. Драматургія Янкі Купалы. — Мн., 1959.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Спэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка Гісторыя пастаноўкаўСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка Цяперашняя пастаноўкаСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка АкторыСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка Пастаноўкі па-за межамі краіныСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка ВодгукіСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка КрыніцыСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка ЛітаратураСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы Паўлінка Вонкавыя спасылкіСпэктакль, Нацыянальны Тэатар Імя Янкі Купалы ПаўлінкаНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПаўлінка (п’еса)Янка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЁУкраінцыВячаслаў АдамчыкТаронтаВікісховішчаНікатынАндрэй КурэйчыкГарнастайМінэтЛюбарт (імя)АбрэвіяцыяУшачыСыкхізмХарватыяЧасСанкт-ПецярбургПадвойнае пранікненьнеПарнаграфія ў сецівеАляксандар ЛукашэнкаАлесь КажадубВіцебскі паветПатрымпасРаіса БаравіковаЗагор’е (Славаччына)Людміла ПайдушакаваРаман СкірмунтГалоўная старонкаЭкасыстэмаNokia 2600ГорадняПрыдатак (мовазнаўства)Прымакі (п’еса)8 сакавіка (кліп)Пабуджальны сказЧарнобыльская катастрофаПрыродаСуд Фрунзэнскага раёнуЯстМіс СусьветПастава 69СудаРымавід (імя)Васіль БыкаўЯкасныя прыметнікіСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікgfq2uСарСамасейІліядаФундацыя «Вікімэдыя»МагаАзартная гульняНямецка-савецкая вайнаУзброеныя сілыМалайзіяАкцябарскі (Башкартастан)Жанчына з жанчынайМікола ГусоўскіРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў2014Аляксандар КосінецЛеанід ГалубовічТвэркРагуляУладзіслаўАнтон Сокал-КутылоўскіМарына ВасілеўскаяСмаленскЭрэкцыя🡆 More