Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі (1932; в.
Андрыеўшчына, цяпер Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2012; Менск) — тэатразнаўца. Сябра СП СССР (з 1964). Доктар мастацтвазнаўства (1974). Прафэсар (1975). Ганаровы доктар навук Ташкенцкага інстытуту мастацтваў імя М. Уйгура (1998).
Анатоль Сабалеўскі | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Андрыеўшчына, Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 6 красавіка 2012 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | пэдагог |
Навуковая сфэра | мастацтвазнаўства[d] і тэатразнаўства[d] |
Месца працы | Беларускі тэтральна-мастацкі інстытут |
Вядомы як | Рэдактар энцыкляпэдыі «Тэатральная Беларусь» |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўца[d] (1974) |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і: бацька, Вікенцій Вікенцьевіч быў забіты фашыстамі; маці, Сабіна Станіславаўна, да самой пэнсіі працавала ў калгасе.
У 1949—1953 гг., пасьля заканчэньня сямігодкі, навучаўся ў Менскім пэдагагічным вучылішчы імя Н. К. Крупскай. У 1953—1958 гг. вучыўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Апошнія два гады вучобы ва ўнівэрсытэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газэты «Літаратура і мастацтва». У 1958—1961 гг. вучыўся ў асьпірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага ў Маскве. У 1961—1972 гг. малодшы, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972—1990 гг. — загадчык катэдры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1984—1989 гг. — рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту. У 1990—1993 гг. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, адначасова ў 1992—1998 галоўны рэдактар часопіса «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»). У 1993—2000 гг. загадчык катэдры Беларускага інстытуту культуры. Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага выдадзена энцыкляпэдыя «Тэатральная Беларусь» (ч. 1—2, 2002—2003).
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Анатоль Сабалеўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.