Трыкутнік: геамэтрычная фігура

Трыку́тнік (тро́хвуго́льнік) у эўклідавай геамэтрыі — тры пункты, якія не ляжаць на адной простай лініі, і тры адцінкі, якія іх злучаюць.

Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў
Стандартныя пазначэньні
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў
Дыяграма Эйлера для тыпаў трыкутнікаў.

Інакш кажучы, трыкутнік — найпрасьцейшы шматкутнік, які мае 3 вяршыні і 3 бакі.

Вяршыні трыкутніку звычайна пазначаюцца вялікімі лацінскімі літарамі (A, B, C), велічыні кутоў пры адпаведных вяршынях — грэцкімі літарамі (α, β, γ), а даўжыні супрацьлеглых бакоў — маленькімі лацінскімі літарамі (a, b, c).

Трыкутнік зьяўляецца шматграньнікам і 2-сымплексам. У эўклідавай геамэтрыі трыкутнік адназначна задае роўніцу. Усе трыкутнікі двухмерныя.

Клясыфікацыя трыкутнікаў

Віды трыкутнікаў паводле велічыні кутоў
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Вастракутны
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Тупакутны
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Прастакутны

Паводле велічыні кутоў

Паколькі сума кутоў трыкутніку роўная 180°, то ня менш за два куты ў трыкутніку маюць быць вострымі (меншымі за 90°). Вылучаюць наступныя віды трыкутнікаў:

  • Калі ўсе куты трыкутніку вострыя, то трыкутнік завецца вастракутным;
  • Калі адзін з кутоў трыкутніку тупы (большы за 90°), то трыкутнік завецца тупакутным;
  • Калі адзін з кутоў трыкутніку просты (роўны 90°), то трыкутнік завецца прастакутным. Два бакі, што ўтвараюць просты кут, завуцца катэтамі, а бок, супрацьлеглы простаму куту, завецца гіпатэнузай.
Віды трыкутнікаў паводле колькасьці роўных бакоў
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Рознабаковы
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Раўнаплечы
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Роўнабаковы

Паводле колькасьці роўных бакоў

  • Рознабаковым завецца трыкутнік, у якога даўжыні трох бакоў парамі розныя.
  • Раўнаплечым завецца трыкутнік, у якога два бакі роўныя. Гэтыя бакі завуцца бочнымі, трэці бок завецца асновай. У раўнаплечым трыкутніку куты пры аснове роўныя. Вышыня, мэдыяна і раўнасечная раўнаплечага трыкутніку, апушчаныя на аснову, супадаюць.
  • Роўнабаковым завецца трыкутнік, у якога ўсе тры бакі роўныя. У роўнабаковым трыкутніку ўсе куты роўныя 60°, а цэнтры умежанай і акрэсьленай акружынаў супадаюць.

Няроўнасьць трыкутніку

Бакі трыкутніку нельга задаваць адвольна, іх зьвязваюць наступныя няроўнасьці

  • Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
  • Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
  • Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

У выпадку выкананьня роўнасьці ў адным зь іх трыкутнік завецца звыродным, далей усюды мяркуецца незвыродны выпадак.

Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў

Трыкутнік адназначна (з дакладнасьцю да кангруэнтнасьці) можна вызначыць па наступных тройках асноўных элемэнтаў:

  • a, b, c (роўнасьць паводле трох бакоў);
  • a, b, γ (роўнасьць паводле двух бакоў і куту паміж імі);
  • a, β, γ (роўнасьць паводле бока і двух прылеглых кутоў).

Адцінкі і акружыны, зьвязаныя з трыкутнікам

Акружына, датычная ўсіх трох бакоў трыкутніку, завецца яго ўмежанай акружынай. Яна адзіная. Акружына, якая праходзіць праз усё тры вяршыні трыкутніку, завецца яго акрэсьленай акружынай. Акрэсьленая акружына таксама адзіная.

Мэдыянай трыкутніку, праведзенай з дадзенай вяршыні, завецца адцінак, які злучае гэтую вяршыню зь сярэдзінай супрацьлеглага боку. Усе тры мэдыяны трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце. Гэты пункт перасячэньня завецца цэнтроідам або цэнтрам цяжару трыкутніку. Апошні назоў зьвязаны з тым, што ў трыкутніку, зробленага з аднастайнага матэрыялу, цэнтар цяжару знаходзіцца ў пункце перасячэньня мэдыянаў. Цэнтроід падзяляе кожную мэдыяну ў стасунку 1:2, калі лічыць ад асновы мэдыяны.

Пэрпэндыкуляр, апушчаны зь вяршыні трыкутніку на супрацьлеглы бок або яго працяг, завецца вышынёй трыкутніку. Тры вышыні трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце, які называецца артацэнтрам трыкутніку.

Раўнасечнай трыкутніку, праведзенай з дадзенай вяршыні, завуць адцінак, які злучае гэтую вяршыню з пунктам на супрацьлеглым боку і якая дзеліць кут пры дадзенай вяршыні напалову. Раўнасечныя трыкутніку перасякаюцца ў адным пункце, і гэты пункт супадае з цэнтрам умежанай акружыны.

Як было зазначана, у роўнабаковым трыкутніку раўнасечная, мэдыяна і вышыня, праведзеныя да асновы, супадаюць. Дакладна і зваротнае: калі раўнасечная, мэдыяна і вышыня, праведзеныя з адной вяршыні, супадаюць, то трыкутнік роўнабаковы. Калі трыкутнік рознабаковы, то для любой яго вяршыні раўнасечная, праведзеная зь яе, ляжыць паміж мэдыянай і вышынёй, праведзенымі з той жа вяршыні.

Пасярэднія пэрпэндыкуляры да бакоў трыкутніку таксама перасякаюцца ў адным пункце, які супадае з цэнтрам акрэсьленай акружыны.

Пазаўмежанай акружынай завецца акружына, датычная аднаго боку трыкутніку і працягу двух іншых бакоў.

Сярэдзіны трох бакоў трыкутніку, асновы трох яго вышынь і сярэдзіны трох адцінкаў, якія злучаюць яго вяршыні з артацэнтрам, ляжаць на адной акружыне, якая завецца акружынай дзевяці пунктаў.

У любым трыкутніку цэнтар цяжару, артацэнтар, цэнтар акрэсьленай акружыны і цэнтар акружыны дзевяці пунктаў ляжаць на адной простай лініяй, якая называецца простай Ойлера.

Суадносіны ў трыкутніку

Калі вядомыя тры велічыні, паказаныя вышэй, то астатнія можна знайсьці па наступных формулах:

Тэарэма сынусаў

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

(З тэарэмы выцякае, што калі a < b < c, то α < β < γ)

Тэарэма косынусаў

    c² = a² + b² — 2ab cos γ

(Зьяўляецца абагульненьнем тэарэмы Пітагора)

Тэарэма пра суму кутоў трыкутніку

    α + β + γ = 180° (π)

Іншыя суадносіны

Мэтрычныя суадносіны ў трыкутніку прыведзеныя для трыкутніку Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў :

    1. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    2. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    3. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    4. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    5. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — формула Ойлера
    6. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Дзе:
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — адпаведна раўнасечныя кутоў Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў , Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  і Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — адцінкі, на якія раўнасечная Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  дзеліць бок Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — мэдыяны, праведзеныя адпаведна да бакоў Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў , Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  і Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — вышыні, апушчаныя адпаведна на бакі Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў , Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  і Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — радыюс умежанай акружынай,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — радыюс акрэсьленай акружынай,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — напаўпэрымэтар,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — плошча,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — адлегласьць паміж цэнтрамі ўмежанай і акрэсьленай акружынаў.

Плошча трыкутніку

Найвядомейшая й найпрасьцейшая формула:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Дзе:

Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — даўжыня асновы трыкутніку (бок, на які праведзены пэрпэндыкуляр)
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — вышыня, праведзеная на бок Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,

Гэтая формула можа быць выкарыстана толькі тады, калі можна лёгка знайсьці вышыню.

Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
Трыганамэтрычны спосаб вылічэньня вышыні h

Трыганамэтрычны спосаб

Вышыню трыкутніку можна вызначыць з выкарыстаньнем трыганамэтрычных формулаў. У адпаведнасьці з пазначэньнямі на выяве леваруч, вышыня роўная Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў . Калі падставіць вышыню ў формулу Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  якая прыведзеная вышэй, атрымаем:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Апроч гэтага, Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў , што справядліва і для іншых двух кутоў:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

З выкарыстаньнем вэктараў

Плошчу паралелаграма можна вылічыць з дапамогай вэктараў. Няхай вэктары AB і AC спраставаны адпаведна ад A да B і ад A да C. Тады плошча паралелаграма ABDC роўная |AB × AC|, г.зн. лічбаваму значэньню вэктарнаму множаньню AB і AC. |AB × AC| роўнае |h × AC|, дзе h — вышыня паралелаграма як вэктар.

Плошча трыкутніку ABC роўная палове плошчы паралелаграма S = ½|AB × AC|.

Плошчу трыкутніку ABC таксама можна вылічыць як скалярнае множаньне вэктараў.

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Выкарыстаньне каардынатаў

Калі пункт А разьмешчаны ў пункце адліку (0, 0) Дэкартавай каардынатнай сыстэмы, а каардынаты іншых двух пунктаў B = (xByB) і C = (xCyC), тады плошча S можа быць вылічана як ½ абсалютнага значэньня дэтэрмінанту:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

У больш агульным выпадку:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

У трохмернай прасторы плошча трыкутніку {A = (xAyAzA), B = (xByBzB) і C = (xCyCzC)} роўная Пітагоравае суме адпаведных праекцыяў на тры галоўныя роўніцы (для якіх x = 0 або y = 0 або z = 0):

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Формула Герона

Форма трыкутніку адназначна вызначаецца трыма бакамі. Адпаведна, для таго каб падлічыць плошчу дастаткова ведаць даўжыню бакоў. Паводле формулы Герона:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

де s = ½ (a + b + c) — напаўпэрымэтар

Іншы спосаб запісу формулы Герона:

    Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 

Іншыя формулы

    1. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    2. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    3. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    4. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў 
    5. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  у дадзенай формуле варта зьвярнуць увагу на абыход вяршыняў, калі ісьці паводле гадзіньнікавай стрэлцы, то атрымаецца тая ж плошча, але з адмоўным знакам
    6. Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — для прастакутнага трыкутніку

Дзе:

Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — напаўпэрымэтар,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — радыюс умежанае акружыны,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — радыюс пазаўмежанае акружыны, датычны боку Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў ,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — радыюс акрэсьленае акружыны,
Трыкутнік: Клясыфікацыя трыкутнікаў, Няроўнасьць трыкутніку, Прыкметы роўнасьці трыкутнікаў  — каардынаты вяршыняў трыкутніку.

Глядзіце таксама

  • Тэарэма пра суму кутоў трыкутніку
  • Тэарэма сынусаў
  • Тэарэма косынусаў
  • Формула Герона
  • Выбітныя пункты трыкутніку
  • Сярэдняя лінія трыкутніку

Крыніцы

Tags:

Трыкутнік Клясыфікацыя трыкутнікаўТрыкутнік Няроўнасьць трыкутнікуТрыкутнік Прыкметы роўнасьці трыкутнікаўТрыкутнік Адцінкі і акружыны, зьвязаныя з трыкутнікамТрыкутнік Суадносіны ў трыкутнікуТрыкутнік Плошча трыкутнікуТрыкутнік Глядзіце таксамаТрыкутнік КрыніцыТрыкутнікАдцінакПростаяПункт (геамэтрыя)Эўклідава геамэтрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

SQLСяргей ДавідовічМікола ПракаповічПаўночна-Заходні край2005Tor BandПлоцевы актКамянецСтурчурканПастава 69КойданаўПінгвіныРыфмаАзіяФартэпіянаПаўлінка (п’еса)@Грамадзкі набытакРэформа беларускага правапісу 1933 годуОйча нашВалерыя КуставаЯн ЗбажынаПаўлюк ТрусГарадзенская вобласьцьАльгерд БахарэвічАдлігаКарпацкая ЎкраінаСтатусбанкМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні10 студзеняГомельская вобласьцьНарвідЯкуб Наркевіч-ЁдкаСтапа (літаратуразнаўства)Аніта ДаркМарфэмная будова словаВіктар КаліноўскіНародны АльбомПарнафільмСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРРагачоўАнатацыяБабёрФрыдрыхДыяніз ІлкавічВольга БабковаМікола МятліцкіЛаскаценьЗафіраАлесь РазанаўЭякуляцыяНазоўнікЯўген ВалошынУ краіне райскай птушкіРаманГалоўная старонка30 красавікаАндрэй ХадановічІван ШамякінЯн ЧыквінЖаночая эякуляцыяВалошкаСтарабеларуская моваАдольф ГітлерЭротыкаАлесь ЖукКонаУкраінаМаршы недармаедаў🡆 More