Вільня Касьцёл Сьвятога Мікалая

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′42″ пн. ш. 25°16′58″ у. д. / 54.67833° пн. ш. 25.28278° у. д. / 54.67833; 25.28278 25°16′58″ у. д. / 54.67833° пн. ш. 25.28278° у. д. / 54.67833; 25.28278
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Архідыяцэзія Вільнюса[d] 
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Першае згадваньне 1387
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Сайт mikalojus.lt
Касьцёл Сьвятога Мікалая на мапе Летувы
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Вільня Касьцёл Сьвятога Мікалая Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў заходняй частцы Старога Места, на вуліцы Сьвятога Мікалая. Дзейнічае. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, які пазьней набыў рысы барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Касьцёл Сьвятога Мікалая ў Вільні заснавалі ганзейскія купцы і рамесьнікі, якіх у 1322 годзе запрасіў сюды вялікі князь Гедзімін. Ад пачатку будынак касьцёла быў драўляным. У актах Віленскай дыяцэзіі за 1387 год зазначаецца, што касьцёл у гэты час быў капліцай, побач зь якой знаходзіліся могілкі.

Будаваньне мураванага касьцёла, напэўна, вялося ў 1382—1387 гадох на сродкі рыскага купца Гануля і віленскага намесьніка Ягайлы, які перадаў касьцёл з багатымі наданьнямі францішканскаму кляштару на Пясках. У 1440 годзе касьцёл асьвяцілі. У час рамонту 1514 году ўнутраную прастору будынка перакрылі гатычнымі скляпеньнямі, а таксама, напэўна, аздобілі інтэр’ер фрэскамі.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак касьцёла значна пашкодзілі маскоўскія захопнікі. Пры аднаўленьні павялічылі ў шырыню вокны касьцёла, дзеля асьвятленьня паддашка зрабілі вокны круглай формы ў заходнім франтоне, паменшылі ў вышыню контрфорсы.

У 1744 і 1749 гадох касьцёл моцна пацярпеў ад пажараў. У час рамонту над уваходам збудавалі мураваныя хоры, з паўночнага боку да прэзьбітэрыюму прыбудавалі вежу-званіцу, першы ярус якой прыстасавалі пад закрысьцію.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У вайну 1812 году францускія войскі выкарыстоўвалі будынак касьцёла як склад. У 1819 годзе касьцёл аднавілі на сродкі парафіянаў. Калі па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі фрацішканскі кляштар, касьцёл застаўся без дагляду. У другой палове XIX ст. ён належаў да парафіі касьцёла Cьвятых Янаў.

У 1895 годзе распрацавалі праект перабудовы касьцёла (архітэктар Е. Вэрнэр), але ажыцьцявілі яго толькі часткова: да паўночнага фасаду вежы прыбудавалі капліцу, карніз і адхоны акон атынкавалі і пабялілі. З 1901 году расейскія ўлады дазволілі праводзіць імшы ў касьцёле на летувіскай мове.

Найноўшы час

З 1921 году ў касьцёле пачалі праводзіцца набажэнствы на беларускай мове (паралельна зь летувіскімі). Тут служылі вядомыя беларускія ксяндзы Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Казімер Стаповіч (Сваяк), Язэп Германовіч ды іншыя. Набажэнствы на беларускай мове карысталіся папулярнасьцю сярод беларусаў Вільні і вучняў Віленскай беларускай гімназіі. Трывалай традыцыяй сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці (Дня Волі) стала правядзеньне ў гэты дзень у касьцёле ўрачыстага набажэнства.

За савецкім часам летувіскія набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся. У 1955—1956 і 1974 гадох будынак касьцёла адрамантавалі. У 1988—1889 гадох Інстытут рэстаўрацыі і кансэрвацыі помнікаў правёў рэканструкцыю касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Э. Пірліса.

25 траўня 1989 году з нагоды правядзеньня ў Вільні ўстаноўчага зьезду Беларускага Народнага Фронту ў касьцёле адслужыў урачыстае набажэнства па-беларуску ксёндз айцец Вацлавас Алюліс.

Архітэктура

Помнік гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага з элемэнтамі раманскага стылю, а таксама барока і клясыцызму. На вельмі раньняе паходжаньне касьцёлу, які магчыма, быў першым у Вільні, паказвае недасканаласьць пляну (агульныя памеры 27 на 13 мэтраў). Гэта 3-нэфавая 4-слуповая зальная пабудова з кароткім прэзьбітэрыюмам, які заканчваецца шматграннай апсыдай. Да паўночнай сьцяны бімы далучаюцца вежа-званіца і капліца. Тарцовыя фасады завяршаюцца франтонамі, якія ад пачатку мелі прыступкавую форму. Мае тры ўваходы: з боку галоўнага і бакавых фасадаў. Узьведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі сьцены ўмацоўваюцца контрфорсамі. Асноўная дэкаратыўная аздоба фасадаў — роўныя тынкаваныя сьпічастыя і паўцыркульныя нішы.

Унутраная прастора перакрываецца гатычнымі скляпеньнямі (з XVI ст.). Інтэр’ер аздабляюць тры алтары ў стылі барока. У галоўным алтары крыж і скульптуры Сьвятога Крыштапа, Сьвятой Тэрэзы, Сьвятой Кляры і Сьвятога Язэпа зь Немаўлём паміж калёнамі работы скульптара Рафала Яхімовіча. У левым алтары абраз Сьвятога Мікалая зь фігурамі Сьвятога Казімера і Сьвятога Юрыя паміж калёнамі. У правым алтары барэльеф Маці Божай Балеснай. Над уваходам месьцяцца хоры з арганам у стылі ракако (XVIII ст.).

У 1930 годзе намаганьнямі летувісаў у касьцёле паставілі манумэнт, прысьвечаны 500-годзьдзю з дня сьмерці вялікага князя Вітаўта, створаны Рафалам Яхімовічам з бронзы і мармуру. У 1936 годзе помнік атачылі агароджай з двума мячамі — сымбалямі мячоў, прынесеных Ягайлу крыжакамі перад Грунвальдзкай бітвай. Па Другой сусьветнай вайне ў касьцёле адкрылі мэмарыяльную пліту ў памяць пра пробашча касьцёла ў 1924—1942 гадох Крыступаса Чыбіраса.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вільня Касьцёл Сьвятога Мікалая ГісторыяВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая АрхітэктураВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая ГалерэяВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая ЗаўвагіВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая КрыніцыВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая ЛітаратураВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая Вонкавыя спасылкіВільня Касьцёл Сьвятога Мікалая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бой (імя)Вобласьць Войска ДанскогаДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)На куканСтрахЗа нашу і вашу свабодуПаморскае ваяводзтваЭўрапейскі ЗьвязПаспалітае рушэньнеСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііСяржук ДоўгушаўВысокі РынакМойша КульбакПрава і справядлівасьцьАрока (футбольны клюб)Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Каталянская моваМэдыяВікіTor BandЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2013—2014 гадоўАркадзь КуляшоўМіжнародны стандартны кніжны нумарСтарабеларуская моваСьмерць МаргераЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўТрыбадызмФранцішак АляхновічЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаБірута (карціна Казімера Альхімовіча)Ўільям Д’юсбэрыЯзафат КунцэвічНаваградзкі паветЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Аляксандар ІвулінТэль-АвіўАўстрыяРыбакГенадзь КарпенкаCarol of the BellsМікалай Ян МанугевічСмаленскШальнікавыяСьпіс самых высокіх будынкаў Г’юстануMicrosoft WindowsВікіманіяБеларусыDarožnaja sietkaБеларуская ПалічкаМастурбацыяГадвілаАляксандар МарцёшкінСамасейРусэЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўЗлучаныя Штаты АмэрыкіПадвойнае пранікненьнеСмаленскі паветСудаВольныя матэрыялыАнгельская моваАндрэй Грамыка1877Пасланьне да рымлянаў🡆 More