Віцебскае Ваяводзтва

Ві́цебскае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 24,6 тыс. км². Сталіца — места Віцебск. Найбольшыя месты: Быхаў, Ворша, Вяліж, Магілёў і Шклоў.

Віцебскае ваяводзтва
лац. Viciebskaje vajavodztva
Віцебскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 1503
Дата скасаваньня 1772
Ваяводы Ваяводы віцебскія
Кашталяны Кашталяны віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,6 тыс. км²
Час існаваньня 15081772
Месцазнаходжаньне Віцебскага ваяводзтва
Віцебскае ваяводзтва на мапе
Віцебскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

У 1503 годзе намесьнікі Віцебскай зямлі пачалі карыстацца тытулам ваяводы. У 1508 годзе Віцебскае намесьніцтва (колішняе Віцебскае княства) атрымала статус ваяводзтва.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводзтва ўтварылася наноў, складалася зь Віцебскага і Аршанскага паветаў. У 1582 годзе ў ягоны склад вярнулася Вяліская воласьць. У 1662 годзе зь Менскага ваяводзтва ў склад Аршанскага павету перавялі Барысаўскае староства.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага ваяводзтва ліцьвінамі: «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин, родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год), «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету» (1627 год), «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын», «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много» (усе 1629 год), «…в роспросе сказались: Игнашко Григорьев, родом он литвин Оршанского повету» (1636 год), «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год), «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин Могилевского уезда села Господова» (1649 год), «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год), «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады) ды іншыя. Паводле мэтрыкі Ліпскага ўнівэрсытэту, Dnus Jaroslaus Jaroslaides lituanus de Holowczin (1568 год). У матрыкуле Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту пад 1713 годам значыцца Steph. Skrzebien, Litvanus, Orsensis, а пад 1729 годам — Joh. Boreyko et Stan. Czeczel, Litvani, Orsensis. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Lucas Suttovitz Lithvanus ex districtu Orsensi (1711—1714 гады). У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1758 годам значыцца Minski de Sarius, Mohilow-Lithuan[us]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Jesu Ordyniec… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus… Maria Wolknaowski… Lithuanus, in districtu Orsensi natus… Trinitate Espmont… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) большая частка ваяводзтва апынулася ў Расейскай імпэрыі, у складзе Вялікага Княства Літоўскага засталася толькі рэшта Аршанскага павету (трапіла пад расейскую ўладу з другім падзелам). У 1794 годзе пасаду ваяводы віцебскага скасавалі.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «рыцар у срэбных латах з срэбным шчытом з выяваю залатога шасьціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеньнем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое». Паводле іншага апісаньня: «Пагоня або муж на белым кані, узбраеньне жоўтае, у чырвоным полі; пагоня зьвернутая ў правы бок, коньнік трымае ў правай руцэ паднесены меч, у левай — шчыт з падвойным крыжом».

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру з выяваю гербу Пагоні ў белым полі.

Геаграфія

На поўначы межавала з Пскоўскай зямлёю (пазьней з Маскоўскай дзяржавай, Расейскай імпэрыяй), на ўсходзе — з Смаленскім і Амсьціслаўскім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — зь Менскім і Полацкім ваяводзтвамі.

Тэрыторыю ваяводзтва надвая падзяляла рака Дзьвіна, на паўднёвым усходзе працякаў Дняпро.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі.

Назва Цэнтар Плошча Староствы
Віцебскі павет Віцебск ? Віцебскае (гродавае)
Азярышчанскае
Вяліскае
Сураскае
Ўсьвяцкае
Аршанскі павет Ворша ? Аршанскае (гродавае)
Барысаўскае
Вяляціцкае
Любашанскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Віцебску. Павятовыя соймікі праходзілі ў Віцебску і Воршы, тамака ж месьціліся земскія, падкаморскія і гродзкія суды, склікалася паспалітае рушаньне.

Віцебская і аршанская шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскае ваяводзтва налічвала 77 635 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 543 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 172 тыс. чал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віцебскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра, пацьвержаным Жыгімонтам Старым, ваявода віцебскі прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода віцебскі паводле значнасьці займаў 25 месца: па плоцкім і перад мазавецкім; кашталян — 20 месца: па плоцкім і перад чэрскім.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віцебскае Ваяводзтва ГісторыяВіцебскае Ваяводзтва СымболікаВіцебскае Ваяводзтва ГеаграфіяВіцебскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВіцебскае Ваяводзтва ДэмаграфіяВіцебскае Ваяводзтва УраднікіВіцебскае Ваяводзтва ЗаўвагіВіцебскае Ваяводзтва КрыніцыВіцебскае Ваяводзтва ЛітаратураВіцебскае ВаяводзтваБыхаўВоршаВяліжВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскМагілёўМестаШклоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Баер ЛевэркузэнБеларускае слова (1920)Анатоль ІвашчанкаМэдыяВікіЖыве Беларусь!Дзед ТалашЛёнданАлесь РазанаўПарнафільмМасачусэтсМіжнародная сыстэма СІМоўная нормаmrwlqВадзім СаранчукоўГамэрБайкаЯнка БрыльВікіманіяСусьветная арганізацыя здароўя.nuВацлаў ЛастоўскіМы, беларусыАнальны сэксПорнгабМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеЭлектрарухальная сілаАпэрацыйная сыстэмаThe BeatlesКамэрунВольга КараткевічТадзіяна КляшторнаяЯпоніяЧорны замак АльшанскіВольга ЧамаданаваКірыла ТураўскіСтаніслаў ШушкевічТрокіІнтэрнэтПамылкаГенадзь Шутаў2006Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЛепельДругая сусьветная вайнаУніяцтваУладзімер ДубоўкаЛітваРаёны БеларусіВіленскае барокаМікіта ХрушчоўМаскваАўстраліяБайкі (Берасьцейская вобласьць)Грунвальдзкая бітваБітва на рацэ УлеСьвятлана АлексіевічАзбука МорзэVPNЧапялаШатан17 красавікаМаксім БагдановічРасейская мова ў БеларусіISO 4217ГарбатаБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка🡆 More