Копысь: мястэчка ў Беларусі

Ко́пысь — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Дняпра.

Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 842 чалавекі. Знаходзіцца за 35 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь (лінія Ворша — Магілёў). Аўтамабільныя шляхі злучаюць мястэчка з Воршай і з шашой Ворша — Магілёў. Рачная прыстань.

Копысь
лац. Kopyś
Замчышча
Замчышча
Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Копысі Сьцяг Копысі
Першыя згадкі: 1059
Магдэбурскае права: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Насельніцтва: 842 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211038
СААТА: 2236554000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′28″ пн. ш. 30°17′30″ у. д. / 54.32444° пн. ш. 30.29167° у. д. / 54.32444; 30.29167 30°17′30″ у. д. / 54.32444° пн. ш. 30.29167° у. д. / 54.32444; 30.29167
Копысь на мапе Беларусі ±
Копысь
Копысь
Копысь
Копысь
Копысь
Копысь
Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Копысь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўпамін пра Копысь як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Ніканаўскім летапісы і датуецца 1059 годам. У 1116 годзе князь смаленскі Вячаслаў захапіў паселішча.

У сярэдзіне XІІ стагодзьдзя ў Копысі знаходзіўся пункт збору гандлёвага мыта смаленскімі князямі з тавараў, што правозілі Дняпром, карчмарскай даніны з заезных дамоў.

Вялікае Княства Літоўскае

У першай палове XІV ст. Копысь далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У XІV—XVІІІ стагодзьдзях тут існаваў замак; местам валодалі Астроскія, Радзівілы. У XV—XІХ стагодзьдзях Копысь была цэнтарам мастацкага керамічнага рамяства, гэтак званай «копыскай кафлі»; тут выраблялі ўсе віды дэталяў абліцоўваньня комінаў. У 1508 годзе паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1597 годзе Крыштап Радзівіл «Пярун» запісаў фундуш на царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы. На 1651 год у месьце было 384 двары (зь іх 113 у прадмесьцях), на 1663 год — 17 вуліцаў.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Копысі і ваколіцаў ліцьвінамі: «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын» (1629 год), «копышенин Гришка Мартинов <…> литвина… отпустили за рубеж» (1631 год), «…литвин Сенька Иванов в роспросе сказал: из Копоси, посадского человека сын» (1633 год).

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе мясцовае насельніцтва пад узьдзеяньнем манахаў Куцеінскага манастыра здало места маскоўскім захопнікам. У 1695—1744 гадох места належала да Нойбурскіх маёнткаў; паводле некаторых зьвестак атрымала Магдэбурскае права. У гэты час Копысь мела наступны плян: да замка на захадзе далучаўся Рынак, на якім стаялі 80 крамаў, царква, вадзяны млын; уздоўж дарогі на Воршу месьціліся кальвінскі збор з плябаніяй (збудаваныя ў XVІ стагодзьдзі Крыштапам Радзівілам), Сьвятадухаўскай царква, карчма. Абнесенае астрогам і ўмацаванае гароднямі, места мела 6 брамаў, да якіх вялі галоўныя вуліцы.

У XVІІІ стагодзьдзі Копысь стала сталіцай графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1707 годзе расейскія войскі поўнасьцю спалілі места. На 1759 год тут было 22 вуліцы, 369 двароў; у Аршанскім прадмесьці 135 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Герб, 1843 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Копысь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету (у 1777—1796 і 1802—1861 гадох). У 1778 годзе адбылося зацьверджаньне першага генэральнага пляну Копысі. 16 жніўня 1781 году места атрымала герб: «у зялёным полі чорны заяц». У Вайну 1812 году Копысь занялі францускія войскі, 12 лістапада тут цераз Дняпро з расейскім войскам перапраўляўся Міхаіл Кутузаў. У 1821 годзе ў месьце адкрылася земская народная вучэльня. На 1825 год у Копысі было 253 жылыя дамы (адзін мураваны, астатнія драўляныя), 6 цэркваў, 2 рэлігійныя ўстановы, 13 піцейных дамоў, 9 крамаў, земская народная вучэльня; на 1842 год — 355 драўляных і 1 мураваны будынак. У 1848 годзе тут пачала працаваць піваварня; у 1874, 1876 і 1877 гадох — кафляныя заводы.

На 1879 год у Копысі было 384 жылыя дамы (зь іх 2 мураваныя), дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў (адна мураваная і 6 драўляных), 2 каталіцкія касьцёлы (мураваны і драўляны), 2 земскія народныя вучэльні (жаночая і мужчынская), паштовая станцыя, 3 заезныя дамы, 8 корчмаў. У канцы ХІХ ст. у месьце мелася 3 камяніцы, 373 драўляныя будынкі; дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў, касьцёл, пратэстанцкая царква, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў; працавалі мужчынская і жаночая вучэльні, лякарня, аптэка. У 1900 годзе адкрылася Копыская меская вучэльня, якую ў 1913 годзе пераўтварылі на вышэйшую пачатковую вучэльню. На 1911 год у месьце працавалі 15 кафляных заводаў, 4 паравыя млыны, піваварня, крухмальны і вінакурны заводы, лякарня, аптэка; дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 2 земскія народныя вучэльні, царкоўнапрыходзкая школа.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Копысь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Копысь вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1930 году ў Аршанскім раёне). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год у Копысі працавалі льнозавод, 2 дахоўчатыя заводы, мэблевая фабрыка, машынна-трактарная станцыя, 2 млыны, сярэдняя, 2 пачатковыя і калгасная школы, кінатэатар, 3 клюбы, лякарня, 3 сталоўкі, 6 крамаў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 2265 чал.; 1879 год — 3164 чал.; 1881 год — 3132 чал.; 1897 год — 3384 чал., у тым ліку мяшчанаў 2475, сялянаў 731, шляхты 64, духавенства 18, купцоў 41 чалавек; пісьменных сярод месьцічаў было 39,6%.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 3950 чал.; 1911 год — 5924 чал.; 1960 год — 1833 чал.; 1970 год — 1555 чал.; 1997 год — 950 чал.; 1998 год — 1,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 0,8 тыс. чал.; 2009 год — 910 чал. (перапіс); 2016 год — 850 чал.; 2017 год — 847 чал.; 2018 год — 842 чал.

Адукацыя

У Копысі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, цэнтар пазашкольнай работы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя паліклініка і лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры і бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
? Аршанская вуліца
? Горацкая вуліца
? Рынак пляц
? Шклоўская вуліца

Эканоміка

Копысь: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Мост цераз Дняпро

Прадпрыемствы машынабудаўнічай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці: керамічны цэх «Воршабудматэрыялы», міні-пякарня, лясьніцтва.

У Копысі знаходзіцца філія раённага камбіната побытавага абслугоўваньня, пошта, прадпрыемствы гандлю.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Копысь — традыцыйны цэнтар вытворчасьці мастацкай керамікі.

Славутасьці

  • Замкавы Вал
  • Селішча Пасадзкае

Страчаная спадчына

  • Збор кальвінскі
  • Капліца Сьвятой Параскевы Пятніцы (XIX ст.)
  • Касьцёл
  • Царква (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (XVII ст.)

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Копысь ГісторыяКопысь НасельніцтваКопысь ЗабудоваКопысь ЭканомікаКопысь Турыстычная інфармацыяКопысь АсобыКопысь ЗаўвагіКопысь КрыніцыКопысь ЛітаратураКопысь Вонкавыя спасылкіКопысьАршанскі раёнБеларусьВоршаВіцебская вобласьцьГарадзкі пасёлакДняпроМагілёў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіEBayБлакітная сойкаВіленскае барокаСьпіс стагодзьдзяўТрстэнікБанкруцтваАльшаны (Столінскі раён)2024Алесь БадакСпадчына (верш)Аляксандар ЦішкевічПастава на каленяхЮры ГедыгольдФундацыя «Вікімэдыя»Ігар ЛосікПрыметнікВуліца Янкі Лучыны (Менск)Паўстаньне 1863—1864 гадоўЛезьбіянстваПалітыкаІнфраструктураПэрфэкт-10КрэдытДругая сусьветная вайнаНазоўнікГражына (паэма)Старажытны РымСайгаНаваполацакКрыж Эўфрасіньні ПолацкайНямеччынаЛязьбійская парнаграфіяПоль СэзанСаўгутАксысРыдлёўкаМенскТалачынТэхналёгіяМястэчкаЧарнігаўскае княстваБука (імя)Дзіцячая парнаграфіяПарнаграфія ў сецівеІвонка СурвілаIP-адрасПагоняЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўАзначэньне (часьціна сказу)Яўгенія ЯнішчыцТацяна СапачСяргей ДавідовічАУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціАксана БязьлепкінаРасеяВольга ЧамаданаваЯва (імя)Мыш курганцаваВільняРодныя гоні (1927)Максім ТанкҐHTMLВікіХартыя’97🡆 More