Леапард

Леапа́рд, або барс (Panthera pardus), вялікая драпежная жывёліна сямейства кашачых.

Леапард
Леапард
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panthera pardus Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
ЛеапардБлізкія да ўразлівага становішча
Блізкія да ўразлівага становішча
IUCN 3.1 Near Threatened : / 15954
Леапард
Сістэматыка
на Віківідах
Леапард
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183804
NCBI  9691
EOL  1270484
FW  72185

Памеры леапардаў залежаць ад геаграфічнай вобласці. Даўжыня цела дасягае 200—250 см (з якіх 75-110 см прыпадае на хвост), маса самок — 35-50 кг, самцоў — 45-70 кг.

Поўсць у леапардаў кароткая, густая. Афарбоўка можа быць ад бледна-саламянай да іржава-бурай; на целе, хвасце і нагах дробныя і сярэдніх памераў чорныя плямы, суцэльныя і ў выглядзе кольцаў. Ніжняя частка і ўнутраныя бакі ног белыя. У маладых асобнікаў афарбоўка святлейшая. У трапічных краінах часам сустракаюцца асобнікі чорнай афарбоўкі — пантэры.

Леапард
Арэал леапарда

Арэал леапарда шырэйшы, чым у іншых прадстаўнікоў дзікіх кашачых. Леапард насяляе большую частку Афрыкі (акрамя Сахары), Пяреднюю Азію, Каўказ, Пакістан, Індыю, Кітай, Яву, Шры-Ланку.

Леапард жыве ў глухіх трапічных і мусооных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саванах, зарасніках па берегах рэк. Утварае шэраг падвідаў.

Леапард адзіночны, пераважна начны звер. Плошча тэрыторыі аднаго леапарда займае ад 8 да 400 км², у залежнасці ад мясцовых умоў.

Леапард выдатна лазіць па дрэвах, нярэдка ўладкоўваецца там на дзённы адпачынак або ў засадзе, а часам нават ловіць на дрэвах малпаў. Аднак у асноўным леапард палюе на зямлі. Ён спрытна падкрадаецца да ахвяры і наганяе яе некалькімі магутнымі скачкамі або падсцерагае ў засадзе каля звярынай сцежкі ці вадапою. Астаткі буйнай здабычы ён раніцай зацягвае на дрэва. Харчуецца леапард у асноўным капытнымі.

Самка нараджае 1-3 кацянят. У прыродзе леапарды жывуць да 10-11 гадоў, у няволі да 21 года.

Колькасць леапардаў скарачаецца. 5 падвідаў уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль ЦяпінскіФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаВудстак (Антарыа)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваМарфалогія мовыСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыЯдвігін Ш.СімвалКніга прарока ДаніілаРак прадсталёвай залозыЗалужжа (Пухавіцкі раён)СучаснасцьПарнафільмТадэвуш КасцюшкаМіхась ЛынькоўЭтанолФранцыск СкарынаГазавая плітаВялікая Айчынная вайнаУкраінаАндрэй Паўлавіч ХудыкМедаль Францыска СкарыныІнданезіяАртур Аляксандравіч КлінаўХод каралевы (міні-серыял)AvesСэм УортынгтанMicrosoft OfficeДзеепрыслоўеГрэцкі арэхЗубр у БеларусіАнтыінтэлектуалізмАлесь СавіцкіC++Партыя свабоды (Нідэрланды)Аляксандр Васільевіч ДухновічСаюз пісьменнікаў СССРЗімовыя Алімпійскія гульні 1988ГлебаВагінальны сексСураж (Польшча)Васіль ЗуёнакУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)НазоўнікКрасавікДыфтэрыяХарыет БакерДавальны склонГеоргій МарчукСкарбГрузіяГігевічПлошча Свабоды (Мінск)Беларуская моваІван ШамякінЭлітарная культураВіктар КазькоСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяЗвязда (газета)Уладзімір НякляеўУладзіслаў ГалубокЭнрыка КарузаПагоня (гімн)Свята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)ОршаКапялюшЛітаратурная моваЎКрыж Ефрасінні ПолацкайШэраньКлаўдзіа МантэвердзіBingXРаіса Андрэеўна БаравіковаРэч ПаспалітаяТрыялетМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Аляксей Дудараў🡆 More