Кантынэнт: найбуйнейшая адзінка сушы

Кантынэ́нт — асноўная, разам з акіянамі, адзінка падзела сьвету.

Адносіцца да найвялікшых, з кропкі гледжаньня памераў, абшараў сушы на Зямлі. Фізычная геаграфія зьвяртае ўвагу на падобнасьць кантынэнтаў на астравы, яны абкружаны з усіх бакоў морамі і акіянамі, а зь іншымі кантынэнтамі злучаны толькі вузкімі стужкамі зямлі (Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, Афрыка і Азія). Некаторыя навукоўцы прапануюць розныя спосабы вызначэньня кантынэнтаў, і ў залежнасьці ад спосабу колькасьць кантынэнтаў мяняецца.

Кантынэнт: Тэрміналёгія, Плошча і насельніцтва, Крыніцы
Падзел сьвету на кантынэнты.

У сваім агульным значэньні кантынэнт таксама ўключае ў сябе невялікія астравы ў вельмі кароткай адлегласьці ад берага. З навуковага пункту гледжаньня таксама ўключаюць у склад кантынэнтаў астравы, якія прымацаваныя да кантынэнтальных плітаў, як то Брытанскія астравы звычайна далучаюцца да Эўразіі.

Але часьцей за ўсё выкарыстоўваюць спосаб, у адпаведнасьці зь якім вылучаюць шэсьць кантынэнтаў:

Тэрміналёгія

Кантынэнт: Тэрміналёгія, Плошча і насельніцтва, Крыніцы 
Падзел Зямлі на часткі сьвету.

Тэрмін мацярык блізкі па сваім значэньні да кантынэнту, то бок мацярык зьяўляецца вялікім вучасткам сушы, акружаны вадой. Пры гэтым Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка, злучаныя вузкім Панамскім пярэсмыкам, лічацца двума рознымі мацерыкамі. Аналягічна, двума рознымі мацерыкамі зьяўляюцца Эўразія і Афрыка, злучаныя вузкім Суэцкім каналам.

У той жа час гістарычна склалася так, што сушу Зямлі падзяляюць таксама на часткі сьвету. Гэты падзел паўстаў у эпоху геаграфічных адкрыцьцяў, калі мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя землі, як тады казалі, новыя «часткі сьвету». У адрозьненьне ад падзелу на мацерыкі, два кантынэнты Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка ўтвараюць адну частку сьвету — Амэрыку, а дзьве часткі сьвету Эўропа і Азія знаходзяцца на адным мацерыку — Эўразія. Мяжа паміж Эўропай і Азіяй праходзіць па Ўральскіх горах, затым рацэ Урал да Касьпійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусьця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Аднак, існуюць спрэчкі наконт слушнасьці вызначэньня такой мяжа.

У адрозьненьне ад кантынэнту, частка сьвету ўключае ў сябе таксама блізкія астравы. Пры тэгым блізкасьць вызначаецца паводле гістарычнай традыцыі, а не адлегласьці.

Плошча і насельніцтва

Розныя крыніцы падаюць розныя зьвесткі пра плошчу і насельніцтва кантынэнтаў. Ніжэй прыведзена табліца прыблізнай плошчы і колькасьці насельніцтва кантынэнтаў.

Кантынэнт Плошча (км²) Плошча (%) Насельніцтва Насельніцтва (%) Нас. пункт
Афрыка 28489869 20.75% 1119307147 15.16% Лагас, Нігерыя
Антарктыда 12949940 9.44% 4912 0.0% станцыя Макмурда
Эўразія 51799761 37.74% 5233151221 70.85% Токіё, Японія
Паўночная Амэрыка 23309892 16.98% 579024000 7.84% Мэхіка, Мэксыка
Аўстралія 5179976 3.77% 39901000 0.54% Сыднэй, Аўстралія
Паўднёвая Амэрыка 15539928 11.32% 414332000 5.61% Сан-Паўлу, Бразылія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кантынэнт ТэрміналёгіяКантынэнт Плошча і насельніцтваКантынэнт КрыніцыКантынэнт Вонкавыя спасылкіКантынэнтАкіянГеаграфіяЗямляМора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МетлюжкакветныяВялікае Княства ЛітоўскаеТэракт у «Крокус Сіці Холе»Стаматыт1647Гаяо МіядзакіСыр (імя)АўстраліяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)АнгельшчынаЛёнданІнданэзійская моваАляксандар ВіхорТарнопальская вобласьцьПраект правапісу 1999 годуВыклічнікКрэтынскі раёнЗнак рашоткі (актаторп)20 лютагаПераклады Бібліі на польскую мовуВацлаў ІваноўскіВікісховішчаМіхаіл ГарбачоўШэньсіТравеньБагдан ХмяльніцкіДэйвід КэмэранНевельскі сельсаветМарокаБаранавічыУладзімер ДубоўкаВалеры Жыскар д’ЭстэнВіна (імя)Парма (футбольны клюб)Таль (імя)Берасьцейскае ваяводзтваАдрыяна ЧэлентанаМіхась ЧаротМужчына зьверхуКазаваПанамскі каналАпострафЗбаражПрэспанскае пагадненьнеВорша (футбольны клюб)ГалакостКамуністычная партыя Савецкага СаюзуГеоргі НедзьведзьЯкуб КоласЯраслаўльМальпігіякветныяПінская вобласьцьОйча нашНью-ЁркЛіцьвіныВагінальны сэксМіхась ЗарэцкіДраўляныя цэрквы славацкіх КарпатаўАб’яднаныя Арабскія ЭміратыАндрэй Мукавозчык1998Адэльбэрт фон ШамісаПрыназоўнікБірманская моваДжозэф Остын ЧэмбэрлэнВартан ГунанянГрыб-парасон пярэстыАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыДэпрэсіяЛічэбнікАнабаптызмЦыркулярКунілінгус🡆 More