жывыя Асобы

жывыя Асобы
Маеце заўвагу што да жыцьцяпісу жывой асобы? Шукаеце кантакту з Фундацыяй Вікімэдыі? Глядзіце старонку кантактаў.

Рэдактары мусяць з асаблівай увагай ставіцца да даданьня інфармацыі пра жывых асобаў на любыя старонкі Вікіпэдыі, у тым ліку старонкі абмеркаваньня, праектаў, і іншыя. Такая інфармацыя патрабуе высокага ўзроўню чульлівасьці і мае строга адпавядаць усім адпаведным законам у ЗША, гэтаму правілу і тром ключавым правілам Вікіпэдыі:

Артыкул Вікіпэдыі мусіць быць ладным. Намагайцеся выкарыстоўваць высокаякасныя крыніцы. Усе цытаты і любы матэрыял, які можа быць пастаўлены пад сумнеў, варта падмацоўваць спасылкамі на надзейныя, апублікаваныя крыніцы. Спрэчны матэрыял пра жывых асобаў (а ў некаторых выпадках і для нядаўна памерлых), не падмацаваны ці слаба падмацаваны крыніцамі — неістотна, негатыўны ён, пазытыўны, нэўтральны ці проста сумнеўны — мусіць быць як найхутчэй выдалены нават без абмеркаваньня. Удзельнікі, якія пастаянна або ўпарта парушаюць гэтае правіла, могуць быць заблякаваныя.

Жыцьцяпісы жывых асобаў («ЖЖА») варта ўкладаць асьцярожна і з увагай да прыватнага жыцьця. Вікіпэдыя — гэта энцыкляпэдыя, а не таблёід: яна не павінна займацца сэнсацыямі ці станавіцца ініцыятаркай распаўсюджваньня пікантных плётак пра чыёсьці жыцьцё; пры рэдагаваньні заўсёды варта памятаць пра магчымасьць учыніць шкоду жывым асобам. Гэтае правіла тычыцца ўсіх жывых асобаў, якія адносяцца да ЖЖА, незалежна ад таго, тычыцца артыкул самой гэтай асобы, або матэрыял пра яе ўключаны ў іншыя артыкулы ды старонкі ў цэлым, у тым ліку старонкі абмеркаваньня. Цяжар доваду палягае на ўдзельніку, акі дадае ці вяртае матэрыял.

Стыль

Тон

Да ўкладаньня ЖЖА варта ставіцца адказна, разважліва і бесстароньне, уніякаючы як усхваленьня, так і недаацэнкі. Артыкулы маюць у нэўтральнай манэры дакумэнтаваць усё, што напісалі пра суб’екта другасныя крыніцы, а ў некаторых выпадках — што самі суб’екты падалі пра сябе. Падсумайце, як характарызуюць дзеяньні і дасягненьні надзейныя крыніцы, не надаючы залішнюю вагу актуальным падзеям. Не надавайце людзям палемічных, эмацыйных азначэньняў, недакладных тэрмінаў, калі гэтак пра яе ня пішуць надзейныя крыніцы. Лепей карыстайцеся яснай простай мовай, а факты хай гавораць самі за сябе.

Балянс

Варта дадаць у артыкул і крытыку, і ўхвалу, апісаныя ў надзейных другасных крыніцах, каб падаць матэрыял адказна, сьціпла і з нэўтральным тонам. Не надавайце непрапарцыйнага зьместу пэўным пунктам гледжаньня; а гледжаньні нязначных групаў увогуле ня варта ўключаць у артыкул. Уважліва складайце структуру артыкула, уключаючы рознабаковыя разьдзелы і называючы іх нэўтральна. Асьцерагайцеся сьцьверджаньняў, заснаваных выключна на асацыяцыі(d), а таксама перадузятага, ліхадумнага ці надта рэклямнага зьместу.

Ідэя, сфармуляваная ў эвэнтуальнасьці — што праца над любым артыкулам Вікіпэдыі ніколі не сканчаецца, а таму на пэўным этапе ён можа выглядаць незбалянсаваным, але калісьці будзе нармалізаваны — ня тычыцца біяграфій. Улічваючы іхні патэнцыйны ўплыў на жыцьцё жывых асобаў, біяграфіі мусяць у любы час быць справядлівымі да сваіх суб’ектаў.

Артыкулы-напады

Надзейныя крыніцы

Першаснасьць прыватнасьці

Выкарыстаньне пры спрэчках

Дастасавальнасьць

Адсочваньне

Роля адміністратараў

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

жывыя Асобы Стыльжывыя Асобы Надзейныя крыніцыжывыя Асобы Першаснасьць прыватнасьціжывыя Асобы Выкарыстаньне пры спрэчкахжывыя Асобы Дастасавальнасьцьжывыя Асобы Адсочваньнежывыя Асобы Роля адміністратараўжывыя Асобы Глядзіце таксамажывыя Асобы Заўвагіжывыя Асобы Крыніцыжывыя Асобы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.sbПВялікабрытаніяГрошыСьвятлана Ціханоўская.jeТрансплянталёгія.hnПагоня (песьня)ТалінМэтабалізмStotis.sa27 сакавіка1995.nrСеціўная пошукавая сыстэмаЛацінская моваПолацак.scЗаслаўеULISШто й па моруКасьпійскае мора.ee.su99Лацінка.pm193640Беларускі клясычны правапіс.nu.anЛошыцкі сядзібна-паркавы комплексŠyba 48ЗбожжаПляц.tw4Ордэн Пагоні1954Прэзыдэнт БеларусіРыгор Азаронак.tg.nzКарлес Пудждэмон3Парнаграфія ў Францыі28 сакавікаЛязьбійская парнаграфіяБелсатІгумен.ruНаша НіваБог.jp1876Вайдыла (імя)1977.mo.us86.ghЦмок1957.fjСанкт-ПецярбургВадзім Саранчукоў1998.mpНямецкая мова🡆 More