Нікель: хімічны элемэнт

Нікель (па-лацінску: Niccolum) Ni — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 28.

Шчыльнасьць пры н. у. складае 8,908 г/см³. Серабрыста-белы мэтал з жаўтаватым адценьнем, добра апрацоўваецца, плястычны. У звычайных умовах існуе ў β-мадыфікацыі, якая мае кубічную шчыльна ўпакаваную структуру крышталічнай краты (a=3,5236 Å). Электрахімічны эквівалент іёна Ni2+ складае 0,30·10-6 кг/Кл. Нікель — мэтал сярэдняй хімічнай актыўнасьці. У злучэньнях звычайна двухвалентны. Упершыню атрыманы ў 1751 годзе швэдзкім навукоўцам А. Ф. Кронстэдтам. Назва паходзіць ад ням. Nickel — імені злога духа, які нібыта перашкаджаў гарнякам.

Кобальт ← Нікель → Медзь


Ni

Pd
Выгляд

Нікель: Прыродныя крыніцы, Прымяненьне, Крыніцы
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Нікель, Ni, 28
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 10, 4, d
Адносная атамная маса 58,69 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d84s2
Электронаў у абалонцы 2 8 16 2
Нікель: Прыродныя крыніцы, Прымяненьне, Крыніцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер серабрыста-белы
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 8,908 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 7,81 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1455 °C
Тэмпэратура кіпеньня 2913 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 17,5 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 370 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 25,1 Дж·моль−1·K−1
Структура крышталічнай краты face-centered cubic
Магнэтызм фэрамагнетык
(376 °С) 631,15 K
Электрычны супор 6,93•10-8Ω·м
Электрычны супор (0 °C) 6,16•10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 90,7 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 6040 м/с
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +2, +3, +4
Электраадмоўнасьць 1,91
Энэргіі іянізацыі 1-я: 737,13 кДж·моль−1
2-я: 1753,03 кДж·моль−1
3-я: 3395 кДж·моль−1
Атамны радыюс 135 пм
Кавалентны радыюс 121 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 240 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-02-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы нікеля
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
58Ni 67,76 58Ni зьяўляецца стабільным пры 30 нэўтронах
60Ni 26,16 60Ni зьяўляецца стабільным пры 32 нэўтронах
61Ni 1,25 61Ni зьяўляецца стабільным пры 33 нэўтронах
63Ni 3,33 63Ni зьяўляецца стабільным пры 35 нэўтронах
64Ni 1,16 64Ni зьяўляецца стабільным пры 36 нэўтронах

Прыродныя крыніцы

Па знаходжаньні ў зямной кары займае 25-е месца сярод элемэнтаў (5,8•10-3% масы). Важнейшыя мінэралы — нікелін (NiAs), герсдарфіт (NiAsS), бунзэніт (NiO). Таксама зьяўляецца складнікам мілерыта (NiS), у якім доля нікеля складае 64,7% Асноўныя радовішчы — у Расеі, Канадзе, Новай Каледоніі, Аўстраліі, Кубе, Інданэзіі, Казахстане, Турцыі. Нікелевыя руды лічацца прамысловымі пры ўтрыманьні больш за 0,3% Ni. У 1979 выраблялася каля 700 тысяч тон.

Прымяненьне

Да 80% здабытага нікелю ідзе на нікелевыя сплавы — легіраваныя сталі, звышцьвёрдыя, магнітныя, антыкаразійныя стопкі. Канструкцыйны матэрыял для хімічнага абсталяваньня і ядзерных рэактараў, электродаў акумулятараў. Сечыва вывядзеньня для нэўтронаў спэктра дзяленьня для нікеля складае σвыв = 1,89 ± 0,10 барн. Каля 10% — выраб каталізатараў для многіх рэакцыяў. Антыкаразійнае пакрыцьцё (нікеліраваньне).

Крыніцы

Літаратура

  • Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: ТЕРРА, 2006. — Т. 32. — С. 399. — 150 000 ас. — ISBN 5-273-00432-2
  • Федоров, П. И. Никель // Химия: Энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянц. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — С. 377. — 10 000 ас. — ISBN 5-85270-253-6
  • Волков, А. И.; Жарский, И. М. Большой химический справочник. — Мн.: Современная школа, 2005. — 608 с. — 4000 ас. — ISBN 985-6751-04-7

Вонкавыя спасылкі

Нікель: Прыродныя крыніцы, Прымяненьне, Крыніцы  Нікельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Нікель Прыродныя крыніцыНікель ПрымяненьнеНікель КрыніцыНікель ЛітаратураНікель Вонкавыя спасылкіНікель1751Лацінская моваМэталНямецкая моваПэрыядычная сыстэма элемэнтаўХімічны элемэнтШчыльнасьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ёсіф СталінМіндоўг (імя)ПадаграСырыйскі КурдыстанУзвышша (часопіс)ГідуныВасіль БыкаўТутэйшыя (фільм, 2007)КанюшынаКартагенСамагубстваСадавінаСтаніслаў ВалодзькаГрыгорыюс V (папа рымскі)Ахоўны статусАзіяКасмадром імя Сатыша ДгаванаВіктар ШніпВікіпэдыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПімен ПанчанкаБеларуска-літоўскія летапісыВольга БабковаАдлігаЛетувісыC++Даўгерд (імя)Русіны (этнічная група)ДабрыняЯзэп ЛёсікУладзімер ДубоўкаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПорнасайтГадзьСусьветнае павуціньнеУкраінскае ПалесьсеМарына ВасілеўскаяРасейцыMelbetНарвідСэксуальнасьць чалавекаТып (біялёгія)Mozilla FirefoxГенадзь ПашкоўРэгіёнРоднае слова (часопіс)Ігнат ДамейкаВікіслоўнікМарфэмная будова словаУладзімер ЛенінАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВішымут1589Бярозка (часопіс)ЭякуляцыяКанстытуцыя ССРБ 1919 годуМікола МаляўкаМаладняк (часопіс)Франц Кафка2008Раіса БаравіковаЯн ЧыквінФранцішак БагушэвічISO 3166-1Юры БеленькіЛізаньне похвыАнатоль БутэвічСельская гаспадаркаВугоршчынаЛацінская мова🡆 More