Алюмін

Алюмі́н, альбо гліня́к (па-лацінску: Aluminium) Al — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 13.

Лёгкі серабрыста-белы мэтал, уваходзіць у падгрупу бору. Алюмін не рашчыняецца ў вадзе пры нармальных умовах. Алюмін зьяўляецца самым распаўсюджанным мэталам у зямной кары, а таксама трэцім элемэнтам па распаўсюджаннасьці, пасьля тлену й крэмну. Алюмін складае каля 8% ад масы цьвёрдай паверхні Зямлі. Алюмінавы мэтал занадта хімічна рэактыўны з-за чаго, сустракаюцца звыш 270 розных мінэралаў, у склад якіх уваходзіць алюмін. Асноўнай крыніцай здабычы алюміна зьяўляюцца баксыты.

Mg ← Алюмін


Al

Выгляд

Алюмін
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Алюмін, Al, 13
Група, пэрыяд, блёк 13, 3, p
Адносная атамная маса 13 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 2s 1p
Электронаў у абалонцы 2,2,6,2,1
Алюмін
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 2,6989 г·см−3
Уласьцівасьці атама

Алюмін адрозьніваецца ад іншым мэталаў сваёй нізкай шчыльнасьцю й сваёй здольнасьцю супрацьстаяць карозіі, дзякуючы зьяве пасывацыі. Структурныя кампанэнты, вырабленыя з алюміна й ягоных сплаваў зьяўляюцца жыцьцёва важнымі для аэракасьмічнай прамысловасьці й гуляюць важную ролю для транспарту й іншых абласьцёў. Найбольш карысныя злучэньні алюміна, па меншай меры, уяўляюць сабой лёгкія асновы, аксыды й сульфаты.

Нягледзячы на сваю ​​распаўсюджанасьць у навакольным асяродзьдзі, солі алюміна не выкарыстоўваюцца ні адной з формаў жыцьця, але дзякаючы гэтай распаўсюджанасьці яны добра пераносяцца расьлінамі й жывёламі. З-за сваёй распаўсюджанасьці, патэнцыйнай біялягічнай ролі й карыснымі характарыстыкамі для чалавека, алюмінавыя злучэньні маюць сталую цікавасьць.

Уласьцівасьці

Алюмін 
Алюмін

Фізычныя

Алюмін ёсьць адносна мяккім, трывалым, лёгкі, плястычным і коўкім мэталам колерам ад срэбранага да шэрага. Гэты мэтал ня мае магнітных уласьцівасьцяў і зьяўляецца ня лёгкагарэлым матэрыялам. Алюмін служыць добрым адбівальнікам (каля 92%) бачнага сьвятла і выдатным адбівальнікам (каля 98%) сярэдняга і далёкага інфрачырвонага выпраменьваньня. Мяжа цякучасьці чыстага алюміну складае 7—11 МПа, у той час як алюмінавыя стопы маюць мяжу цякучасьці ў дыяпазоне ад 200 Мпа да 600 Мпа. Шчыльнасьць і калянасьць алюміну прыкладна роўная гэтым жа парамэтрам сталі. Алюмін лёгка паддаецца мэханічнай апрацоўцы і ліцьцю.

Хімічныя

Пры нармалёвых умовах алюмін пакрыты тонкай і трывалай аксыднай плёнкай і таму не рэагуе з клясычнымі акісьляльнікамі, як то H2O (t°), O2, HNO3 (без тэмпэратурнага ўзьдзеяньня). Дзякуючы гэтаму алюмін практычна ня схільны да карозіі і таму шырока запатрабаваны ў сучаснай прамысловасьці. Аднак пры разбурэньні аксыднай плёнкі алюмін выступае як актыўны мэтал-аднаўляльнік. Самыя моцныя алюмінавыя стопы меней устойлівыя да карозіі з-за гальванічных рэакцыяў зь легаванай медзьдзю. Гэтая ўстойлівасьць да карозіі значна зьніжаецца воднымі солямі, асабліва ў прысутнасьці разнастайных мэталаў.

У моцна кіслых рашчынах, алюмін рэагуе з вадой стварэньнем вадароду, а ў моцна шчолачных стварэньнем алюмінатаў — ахоўнай пасывацыяй у гэтых умовах можна занядбаць. У першую чаргу таму, што яна разьядае распушчаныя хлярыды, як то натр хлярыд, таму бытавую сантэхніку ніколі ня робяць з алюміна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алюмін УласьцівасьціАлюмін КрыніцыАлюмін Вонкавыя спасылкіАлюмінЗямля (плянэта)Зямная караКрэмнЛацінская моваМэталМінэралПэрыядычная сыстэма элемэнтаўТленХімічны элемэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

У краіне райскай птушкіПэрсыдзкая моваСяргей ДавідовічКніга прарока ДаніілаУсебеларускі народны сходУрліхРадаўніцаКойданаўПарнаграфія ў сецівеЛексычнае значэньнеАладкіПаўлюк ТрусКунілінгусПГердаКароль1923ВільняУнівэрсальны каардынаваны часАсадкаКрама (гурт)ДзьвінскДыялёгІнструкцыя па трансьлітарацыіІндустрыялізацыяСлавамір АдамовічЭль НіньнёНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііКанадаАляксандар ВіхорQR-кодЛеанід ГалубовічLinux2020Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭўразьвязРасеяПрымакі (п’еса)Леанард ПацейЛявон Валасюк1493ІксвідэаКліматДрама (аповесьць)Гісторыя МенскуРасізмШвэцыяСловаІван ЧыгрынаўАлесь АркушЭйкаГаянаБліныМарыя АнтуанэтаКарупцыяISO 3166ГайлімінТрыбадызмПаўночна-Заходні крайІмёны ліцьвінаўВагінальны сэксУладзімер КараткевічУНІАНЭротыкаФундацыя «Вікімэдыя»IBMНазоўны склонМаларытаЦеплавы рухавікШруба🡆 More