Цьвёрдае Цела: стан матэрыі

Цьвёрдае цела — агрэгатны стан рэчыва, які характаразуецца стабільнасьцю формы і характарам цеплавога руху атамаў, якія ажыцьцяўляюць малыя ваганьні каля палажэньняў раўнавагі. Зьяўляецца адным з трох асноўных станаў рэчыва (разам з вадкасьцю і газам). Адрозьніваюць крышталічныя і аморфныя цьвёрдыя целы. Крышталы характарызуюцца прасторавай пэрыядычнасьцю ў разьмяшчэньні раўнаважных палажэньняў атамаў. У аморфных целах атамы вагаюцца вакол хаатычны разьмешчаных пунктаў. Паводле клясычнага ўяўленьня, устойлівым станам (зь мінімумам патэнцыйнай энэргіі) цьвёрдага цела зьяўляецца крышталічны. Аморфнае цела знаходзіцца ў мэтастабільным стане і зь цягам часу павінна перайсьці ў крышталічны стан, аднак час крышталізацыі настолькі вялікі, што мэтастабільнасьць зусім не праяўляецца.

  • Атамы і малекулы, зь якіх складаецца цьвёрдае целы, шчыльна ўпакаваны разам. Іншымі словамі, малекулы цьвёрдага цела практычна захоўваюць сваё ўзаемнае палажэньне адносна іншых малекулаў і ўтрымліваюцца паміж сабой міжмалекулярным узаемадзеяньнем.
  • Многія цьвёрдыя целы ўтрымліваюць у сабе крышталічныя структуры. У мінэралёгіі і крышталяграфіі пад крышталічнай структурай маецца на ўвазе вызначаны парадак атамаў у крыштале. Крышталічная структура складаецца з элемэнтарных ячэек, набору атамаў разьмешчаных у асаблівым парадку, які пэрыядычна паўтараецца ва ўсіх кірунках прасторавай кратай. Адлегласьці паміж элемэнтамі гэтай краты ў розных кірунках называюць парамэтрам гэтае краты. Крышталічная структура і сымэтрычнасьць іграюць ролю ў вызначэньні мноства ўласьцівасьцяў, такія як спайнасьць крышталя, электронная зонная структура і аптычныя ўласьцівасьці.
  • Пры прымяненьні дастатковай сілы любая з гэтых уласьцівасьцяў можа быць парушана, выклікаючы дастатковую дэфармацыю.
  • Цьвёрдыя целы валодаюць цеплавой энэргіяй, такім чынам іх атамы ажыцьцяўляюць вагальны рух. Тым ня менш гэты рух нязначны і ня можа назірацца ці быць адчутым пры нармальных абставінах.
Цьвёрдае Цела: стан матэрыі
Адзіночныя крышталі цьвёрдага інсуліну

Разьдзел фізыкі, які вывучае цьвёрдыя целы называецца фізыкай цьвёрдага цела і зьяўляецца падразьдзелам фізыкі кандэнсаваных асяродзьдзяў. Матэрыялазнаўства галоўным чынам разглядае пытаньні, зьвязаныя з уласьцівасьцямі цьвёрдых целаў, такімі як цьвёрдасьць, мяжа трываласьці, супраціўленьне матэрыялу нагрузкам, а таксама фазавыя пераўтварэньні. Гэта значным чынам супадае з пытаньнямі, якія вывучаюцца фізыкай цьвёрдага цела. Хімія цьвёрдага стану перакрывае пытаньні, якія разглядаюцца абодвумя гэтымі разьдзеламі ведаў, але асабліва закранае пытаньні сынтэзаваньня новых матэрыялаў.

Літаратура

  • Матухин, Вадим Леонидович. Физика твердого тела : учебное пособие / В. Л. Матухин, В. Л. Ермаков. — Санкт-Петербург [и др.] : Лань, 2010. — 218 с — ISBN 978-5-8114-0923-5
  • Давыдов, Александр Сергеевич. Теория твердого тела : учеб. пособие для вузов. — Москва : Наука, 1976. — 640 с.
  • Маделунг, Отфрид. Теория твердого тела. — Москва : Наука, 1980. — 416 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Руслан ВусаўАляксандар МарозНямеччынаКаханьне без пранікненьняАнатоль ЗэкаўЧасМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахДж (дыграф)ПэнсіяЭлектронікаПаўлінка (п’еса)МэдыяВікіМарат МаркаўУНІАНБеларускі нацыянальны стройІгар СідарукПрыморскі крайПастава 69Грыгарыянскі каляндарГумноСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуЭль НіньнёГенадзь ШутаўАрхаізмКаскадныя табліцы стыляўНікатынАпавядальны сказБурбалка даткомаўПолацакСандра БулакОПошасьцьАркадзь КуляшоўВысакосны годЦынкавыя хлопчыкіПаветранае суднаУладзіслаўДжоні ДэпЗьвяздаФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуРодная моваАкінчыцыТвэркМікола ЛупсякоўАндрэй ФедарэнкаВольга КараткевічGMTВіктар ШніпЯн СерадаДругі падзел Рэчы ПаспалітайРагнедаПарыжЭратычнае мастацтваЯстВейшнорыя@Казімер ЯгайлавічАндрэй СаньнікаўЧыгункаБел-чырвона-белы сьцягДзяжаГенадзь Валер’евіч ШутаўЯн ЧыквінГрамадзтваРусіфікацыя БеларусіЛінія Кэрзана.neУнівэрсальны каардынаваны часСанкт-ПецярбургНасельніцтва БеларусіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамІліяда🡆 More