Вадкасьць

Ва́дкасьць — адзін з агрэгатных станаў рэчыва.

Асноўнай уласьцівасьцю вадкасьці, якое адрозьнівае яе ад іншых агрэгатных станаў, зьяўляецца здольнасьць неабмежавана зьмяняць форму пад узьдзеяньнем касацельных мэханічных напружваньняў, нават як заўгодна малых, практычна захоўваючы пры гэтым аб’ём. Вадкі стан звычайна лічаць прамежкавым паміж цьвёрдым целам і газам: газ не захоўвае ні аб’ём, ні форму, а цьвёрдае цела захоўвае й тое, і іншае. Форма вадкіх целаў можа цалкам або часткова вызначацца тым, што іхная паверхня паводзіць сябе як пругкая мэмбрана. Так, вада можа зьбірацца ў кроплі. Але вадкасьць здольная цячы нават пад сваёй нерухомай паверхняй, і гэта таксама азначае наязнасьць незахаванай формы.

Вадкасьць
Фармаваньне сфэрычнай вадзяной кроплі памяншае плошчу паверхні, што зьяўляецца натуральным вынікам паверхневага нацяжэньня вады

Малекулы вадкасьці ня маюць пэўнага становішча, але ў той жа час ім недаступная поўная свабода перасоўваньняў. Паміж імі існуе прыцягненьне, досыць моцнае, каб утрымаць іх на блізкай адлегласьці. Рэчыва ў вадкім стане існуе ў пэўным інтэрвале тэмпэратураў, ніжэй якога пераходзіць у цьвёрды стан, то бок адбываецца крышталізацыя альбо ператварэньне ў цьвёрдацельны аморфны стан, як то шкло, вышэй якога — у газападобны стан, то бок адбываецца выпарэньне. Межы гэтага інтэрвалу залежаць ад ціску.

Як правіла, рэчыва ў вадкім стане мае толькі адну мадыфікацыю. Найбольш важным выключэньнем зьяўляюцца квантавыя вадкасьці й вадкія крышталі. Таму ў большасьці выпадкаў вадкасьць зьяўляецца не толькі агрэгатным станам, але й тэрмадынамічнай фазай. Усе вадкасьці прынята падзяляць на чыстыя вадкасьці й сумесі. Некаторыя сумесі вадкасьцяў маюць вялікае значэньне для жыцьця, як то кроў, марская вада й іншыя. Вадкасьці могуць выконваць функцыю растваральнікаў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Вадкасьць  Вадкасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аб’ёмАгрэгатны станВадаГазЦьвёрдае цела

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола ЛупсякоўРадзівілыВэб-дызайнВацлаў ЛастоўскіFTPДзеяслоўТаронтаАндрэй СаньнікаўСувэрэнная дзяржаваКушмакУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАкінчыцы23 красавікаЦукровы бурак2014АбрэвіяцыяВіктар КарамазаўВіцебскМіжнародны фанэтычны альфабэтНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАУрліх297 да н. э.АркаВіктар ШніпЖамойтыКадышэвічыСям’яРодныя гоні (1927)СакуныФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуЦівалі (неадназначнасьць)Сьпіс гарадоў Беларусі2009Кот2020-яІсьляндзкая кронаПратакол перадачы гіпэртэкстуРовар1955ЖамыслаўльВасіль Быкаў25 красавіка.neСанкт-ПецярбургМарат МаркаўТаксіЯкасныя прыметнікіБлогЗлучаныя Штаты АмэрыкіНовы замак (Горадня)Раман СкірмунтКанюшынаМіхал ВітушкаШатЭразм ЦёлакЖыдыПаўднёва-Ўсходняя АзіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКазахстанДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Лезьбіянства2006Песьня пра зубраКандрат КрапіваБеларуская Народная РэспублікаПорнгабАгнешка Рамашэўская-ГузыУладзімер КараткевічМікола Мятліцкі🡆 More