Кроў: біялягічная вадкасьць жывых арганізмаў

Кроў — вадкая тканка, сэрцава-судзіннай сыстэмы хрыбетных жывёлаў, у тым ліку чалавека.

Складаецца з плазмы, эрытрацытаў, лейкацытаў і трамбацытаў. Цыркулюе па замкнутай сыстэме судзінаў пад узьдзеяньнем сілы рытмічна скарачальнага сэрца і непасрэдна зь іншымі тканкамі цела не перадаецца. Ва ўсіх хрыбетных кроў мае чырвоны колер (ад ярка- да цёмна-чырвонага), якім яна абавязаная гемаглябіну, які ўтрымліваецца ў спэцыялізаваных вузах, эрытрацытах. У некаторых малюскаў і суставаногіх кроў блакітнага колеру дзякуючы гемацыяніну.

Кроў: Склад крыві, Кроў чалавека, Кроў жывёлаў

Склад крыві

Кроў складаецца з двух асноўных кампанэнтаў — плазмы і ўзважаных у ёй формавых складнікаў. У дарослага чалавека формавыя складнікі крыві складаюць каля 40—48 %, а плазма — 52—60 %. Гэткая суадносіна мае назву — гематакрытная лічба (ад стар.-грэц. αἷμα — кроў, стар.-грэц. κριτός — паказальнік). Кроў таксама падразьдзяляецца кроў, якая знаходзіцца ў рэчышчы судзінаў — так званая пэрыфэрычная кроў, і кроў, якая знаходзіцца ў крывятворных органах і сэрцы.

Плазма крыві ўтрымлівае воду і расчыненыя ў ёй рэчывы — бялкі і іншыя раганічныя і мінэральныя злучэньні. Асноўнымі бялкамі плазмы зьяўляюцца альбуміны, глябуліны і фібрынаген. Больш за 90 % плазмы — вада. Хлёрысты натр, вуглякіслы натр і некаторыя іншыя неарганічныя солі складаюць каля 1 %. Астатняя колькасьць прыпадае на долю бялкоў (прыкладна 7 %), вінаграднага цукру (прыкладна 0,1 %) і вельмі малой колькасьці многіх іншых рэчываў. Утрымліваюцца ў плазьме і газы, у прыватнасьці кісларод і вуглякіслы газ. У плазьме крыві расчыненыя таксама пажыўныя рэчывы (у прыватнасьці, глюкоза і ліпіды), гармоны, вітаміны, фэрмэнты і прамежкавыя і канчатныя прадукты абмену рэчваў, а таксама неарганічныя іёны.

Формавыя складнікі крыві прадстаўленыя эрытрацытамі, трамбацытамі і лейкацытамі:

Кроў: Склад крыві, Кроў чалавека, Кроў жывёлаў 
Выява праз аптычны мікраскоп (40×) пэрыфэрыйнага размазу крыві, акружанага чырвонымі крывянымі цельцамі. Адзін трамбацыт можна ўбачыць у верхняй левай частцы выявы (фіялетавы), які зьўляецца значна меншым за эрытрацыты (ружовыя плямы), і два вялікіх трамбацыта (фіялетавыя плямы)
  • Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты) — самыя шматлікія з формавых складнікаў. Сталыя эрытрацыты ня ўтрымліваюць ядра і маюць форму дваякаўгнутых дыскаў. Цыркулюе 120 дзён і разбураюцца ў печані ці селязёнцы. У эрытрацытах месьціцца белок гемаглябін, які ўтрымлівае жалеза і забясьпечвае галоўную функцыю эрытрацытаў — транспартаваньня газаў, у першую чаргу — кіслароду. Менавіта гемаглябін надае крыві чырвоную афарбоўку. У лёгкіх гемаглябін зьвязае кісларод, пераўтвараючыся ў оксігемаглябін, ён мае сьветла-чырвоны колер. У тканках ксіларод вызваляецца з сувязі, ізноў утвараецца гемаглябін, і кроў цямнее. Акрамя кіслароду, гемаглябін у форме карбагемаглябіну пераносіць з тканкаў у лёгкія і невялікую колькасьць вуглякіслага газу.
  • Крывяныя пласьцінкі (трамбацыты) уяўляюць сабой абмежаваныя вузавай мэмбранай фрагмэнты цытаплязмы гіганцкіх вузаў шпіка мэгакарыяцытаў. Сумесна зь бялкамі плязмы крыві (напрыклад, фібрынагенам) яны забясьпечваюць згусаньне крыві, якая выцякае з пашкоджанай судзіны, прыводзячы да прыпыненьня крывацёку і тым самым ахоўваючы арганізм ад небясьпечнай для жыцьця страты крыві.
  • Белыя вузы крыві (лейкацыты) зьяўляюцца часткай імуннай сыстэмы арганізму. Усе яны здольныя да выхаду па-за межы крывянога рэчышча ў тканцы. Галоўная функцыя лейкацытаў — ахова. Яны ўдзельнічаюць у імунных рэакцыях, выдзяляючы пры гэтым Т-вузы, якія распазнаюць вірусы і ўсемагчымыя шкодныя рэчывы, B-вузы, якія выпрацоўваюць проціцелы, макрафагі, якія зьнішчаюць гэтыя рэчывы. У норме лейкацытаў у крыві нашмат меней за іншыя формавыя складнікі крыві.

Кроў адносіцца да хутка аднаўляльным тканкам. Фізыялягічная рэгенэрацыя формавых складнікаў крыві ажцьцяўляецца за кошт разбурэньня старых вузаў і ўтварэньня новых органамі крывяўтварэньня. Галоўным зь іх у чалавека і іншых сысуноў зьяўляецца шпік. У чалавека чырвоны, ці крывятворны, шпік разьмешчаны ў асноўным у клубах і ў доўгіх трубкавых костках.

Кроў чалавека

Кроў: Склад крыві, Кроў чалавека, Кроў жывёлаў 
Цыркуляцыя крыві:
Чырвоная = насычаная кіслародам
Блакітная = пазбаўленая кіслароду

Сярэдняя колькасьць крыві ў целе дарослага чалавека 6—8 % ад агульнай масы, ці 65—80 мл крыві на 1 кг масы цела, а ў целе дзіцяці — 8—9 %. То бок сярэдні аб’ём крыві ў дарослага чалавека складае 5000—6000мл. Парушэньне агульнага аб’ёма крыві ў бок памяншэньня называецца гіпавалеміяй, павялічэньне аб’ёму крыві ў параўнаньні з нормай — гіпэрвалемія.

Функцыі

Кроў, якая бесьперарыўна цыркулюе ў замкнутай сыстэме крывяносных судзінаў, выконвае ў арганізму розныя функцыі:

  • транспартную (пажыўную) — дастаўляе пажыўныя рэчывы і кісларод да вузаў і тканкаў;
  • выдзяляльную — выносіць з тканкаў непатрэбныя прадукты абмену рэчываў;
  • тэрмарэгуляторную — рэгулюе тэмпэратуру цела, пераносячы цеплыню;
  • гумаральную — зьвязвае паміж сабой розныя органы і сыстэмы, пераносячы сыгнальныя рэчывы, якія ў іх утвараюцца;
  • ахоўную — крывяныя вузы актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе з чужароднымі мікраарганізмамі

Група крыві

Паводле агульнасьці некаторых процігенных уласьцівасьцяў эрытрацытаў усе людзі падразьдзяляюцца на некалькіх групаў, якія называюцца групамі крыві. Прыналежнасьць да пэўнай групы крыві зьяўляецца прыроджанай і не зьмяняецца на працяну жыцьця. Найбольшае значэньне мае падзел крыві на чатыры групы паводле сыстэмы «AB0» і на дзьве групы — паводле сыстэмы «рэзус». Захаваньне сумяшчальнасьці крыві менавіта па гэтых групах мае асаблівае значэньне для бясьпечанага пераліваньня крыві. Аднак існуюць і іншыя, менш значныя, грпы крыві. Можна вызначыць верагоднасьць зьяўленьня ў дзіцяці той ці іншай групы крыві, ведаючы групы крыві яго бацькоў.

Кроў жывёлаў

Выкарыстаньне крыві жывёлаў

Кроў жывёлаў выкарыстоўваецца ў выглядзе ежы ў кухні многіх народаў. З крыві хатніх жывёлаў, якая атрымліваецца пры забоі на мясакамбінатах, вырабляецца альбумін, які выкарыстоўваецца ў кормавых сыстэмах пры разьвядзеньні драпежных жывёлаў.

Некаторыя лекавыя прэпараты (імунаглябуліны, сываратка) вырабляюцца з крыві жывёлаў (часьцей за ўсё коней). У 1990-х пачаліся дасьледваньні ўплыву на чалавека прэпаратаў крыві алтайскага марала, былі распрацаваныя пантагематаген і іншыя прадукты.

У юдаізьме і ісламе кроў зьяўляецца забароненай да спажываньня ў любым выглядзе.

Глядзіце таксама

Tags:

Кроў Склад крывіКроў чалавекаКроў жывёлаўКроў Глядзіце таксамаКроўЖывёлыСуставаногіяСэрцаСэрцава-судзінная сыстэмаХрыбетныяЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Банкаўскі рахунакТутэйшыя (п’еса)Старажытны РымРасейцыЖывіляБітва пад ВоршайШпакСонцаМастаўтМужчына зьверхуПубліцыстыкаКаханьне без пранікненьняСуд Маскоўскага раёну (Менск)СказГалерэяЧарнобыльская катастрофаПалешукіПавал ДураўЗіновій ПрыгодзічПольшчаВольныя матэрыялыМікола МаляўкаБудынакРоднае слова (часопіс)JavaЛязьбійская парнаграфіяДарожная сеткаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Кірыл СтаселькаБеларуская літаратураГадзьНазоўнікЛяхавіцкі замак23 красавікаФрыдрых ШылерАлесь ЖукГарнастайСэрбская моваКампутарВялікае Княства ЛітоўскаеПаўстаньне 1863—1864 гадоўСувязь (тэхніка)РыфмаПарнаграфія ў ІталііПасталыІгар БабкоўТодар КляшторныЛекі-адпаведнікіПорнгабКруглянскі мостЛеанід ГалубовічЛетувізацыяСямён ПадокшынЛеў СапегаЧорны замак АльшанскіСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЖаночая эякуляцыяДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)СаргельМухаедыСэксуальнасьць чалавекаТэхналёгіяПаэзіяГеалёгіяСавушкін прадуктЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіЯнка МаўрВялейкаАўстраліяВіктар Шніп🡆 More