Літар

Літар (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэньня аб’ёму, дапушчальная да ўжываньня нараўне з адзінкамі СІ, аднак якая не зьяўляецца базавай.

Паводле СІ літар зьяўляецца адзінкай аб’ёму роўнай 1 кубічнаму дэцымэтру (дм³), 1000 кубічных сантымэтраў (см³) або 1/1000 кубічных мэтраў. Кубічны дэцымэтар (або літар) займае аб’ём 10×10×10 сантымэтраў і, такім чынам, роўны адной тысячнай кубічнага мэтру.

Літар
Літар аб’ёму зьмяшчае ў сябе куб, з даўжынёй кожнага боку 10 см

Арыгінальная француская мэтрычная сыстэма выкарыстоўвала літар як базавую адзінку вымярэньня аб’ёму. Слова літар паходзіць ад старафранцускага litron, якое прыйшло ў францускую з грэцкай праз лацінскую мовы, і які складаў каля 0,831 літраў. Літар быў таксама выкарыстаны ў некалькіх наступных вэрсіях мэтрычнай сыстэмы й зараз прымаецца як адна з магчымых адзінак вымярэньня ў СІ, хоць афіцыйнай адзінкай аб’ёму СІ зьяўляецца кубічны мэтар (м³).

Адзін літар вадкай вады мае масу амаль роўную кіляграму, у сувязі з гэтым у 1795 годзе грам быў вызначаны як адзін кубічны сантымэтар вады пры тэмпэратуры раставаньня лёду. Наступныя пераазначэньні мэтру й кіляграму прывялі да таго, што такія супастаўленьні адзінам аб’ёму й масы зьяўляюцца ўжо недакладнымі паводле азначэньня.

Аб’ём літру

У 1901 годзе рашэньнем 3-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагам літар быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасфэрным ціску (760 мм рт. сл.) і тэмпэратуры найбольшай шчыльнасьці вады (4 °С). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм³. У 1964 годзе 12-я Генэральная канфэрэнцыя па мерах і вагам адмяніла гэтае азначэньне й прыняла, што 1 л = 1 дм³.

1 л = 10−3 м³ = 1 дм³ = 10³ см³

Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітар (мл, ml), мікралітар і дэкалітар (дал, dal).

1 мл = 10−3 л = 10−6 м³ = 1 см³

1 дал = 10 л = 10−2 м³

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аб’ёмАдзінкі вымярэньняДэцымэтарМэтарМіжнародная сыстэма СІСантымэтар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

JavaВольны хорГрамадзтваЛеанід ГалубовічДзеяслоўВасіль ЗуёнакСухотыПорнасайтПэтэр ПэлегрыніУладзімер Аляксеевіч АрлоўОўруч1648СаксоніяСабакаПавал ВусаўВячаслаў АдамчыкПётар МашэраўІсьляндзкая кронаУсходнія могілкіРодныя гоні (1927)Зіновій ПрыгодзічВадзім СаранчукоўАўкштотаТэхналёгіяНяпоўныя сказыСтаніслаў ШушкевічВольная Беларусь (рух)БеларусыРасейская акупацыя Беларусі1632АмафонАлег ЖданКобрынскае княстваНікатынВысакосны годМаркёрАлесь РазанаўФранцішак СкарынаАлесь БадакУрліхІван ЦерцельВіцебская вобласьцьПастава 69НарэйкаІсая (прарок)Марат КазейЯн ЧыквінПрэзыдэнт БеларусіБеларусізацыяПаўстаньне 1863—1864 гадоўМенск (кампутарная гульня)ХарэйСаньнікаваАркадзь КуляшоўВікіслоўнік1347Родная моваМажэлаЛацінкаБыў. Ёсьць. Буду2009Сяргей Навумчык.neАльгарытмВольныя матэрыялыЯпонія8-я брыгада РХБА🡆 More