Грэск

Грэск — вёска ў Беларусі, на рацэ Саве.

Цэнтар сельсавету Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1694 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад места Слуцку, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Слуцак, за 90 км ад Менску.

Грэск
лац. Hresk
Даўняя камяніца
Даўняя камяніца
Першыя згадкі: 1409
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
Сельсавет: Грэскі
Вышыня: 170 м н. у. м.
Насельніцтва: 1694 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовы індэкс: 223641
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′8″ пн. ш. 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194 27°29′31″ у. д. / 53.16889° пн. ш. 27.49194° у. д. / 53.16889; 27.49194
Грэск на мапе Беларусі ±
Грэск
Грэск
Грэск
Грэск
Грэск
Грэск
Грэск Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Грэск — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

У аснове тапоніму Грэск ляжыць тое ж слова, што і ў аснове гідроніму Арэса. Таксама існуе меркаваньне, што назва паселішча ёсьць адным зь сьлядоў Грэнскае культуры на Беларусі.

На другім выданьні мапы Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613 год) можна пабачыць напісаньне Hresko.

Гісторыя

Раньнія часы

На месцы Грэску ў VI ст. да н. э. — VII ст. н. э. існавала ўмацаванае валамі і равамі гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку. Цяпер яно знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на правым беразе ракі Савы, ува ўрочышчы Замку. Мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці. У часе архэалягічных раскопак тут знайшлі пласты, у якіх былі прадметы розных эпох: жалезнага веку, старажытнай Русі, а таксама XIV—XVII стагодзьдзяў. У кар’еры Гайку каля Грэску выявілі скамянелыя рэшткі жывых арганізмаў, век якіх большы за 400 мільёнаў гадоў, што стала абгрунтаваньнем сьцьверджаньняў, што раней на Случчыне было мора. Шэраг навукоўцаў лічыць, што менавіта каля Грэску сканчалася г. зв. мора Герадота.

Вялікае Княства Літоўскае

Грэск 
Грэск на мапе Случчыны

Першы пісьмовы ўпамін пра Грэск датуецца 1409 годам (паводле іншых зьвестак — 1480 годам). У гэты час тут існаваў драўляны замак, быў гасьціны дом. У 1536 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы і было цэнтрам войтаўства ў складзе Троцкага ваяводзтва.

4 жніўня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей на правядзеньне ў Грэску штотыднёвага кірмашу. У дакумэнце вызначалася, што ўсе мыты маюць ісьці ў дзяржаўны скарб. У 1558 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Марціна Валадковіча, паміж якім і князямі слуцкімі Юрыем і Сямёнам Алелькавічамі вяліся спрэчкі з нагоды захопу апошнмі зямлі ў валоданьнях М. Валадковіча. У 1590 годзе Грэск стаў часткаю Слуцкага княства. У гэты час тут было 68 двароў, існавалі царква, млын і карчма. 3 ліпеня 1593 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў Грэск у леннае валоданьне князю Мікалаю Радзівілу «Сіротку».

У 1600 годзе па ўзяцьці шлюбу Янушам Радзівілам з адзінай спадкаеміцай роду Алелькавічаў князёўнай Соф’яй Алелькавічаўнай Слуцкай Грэск перайшоў у валоданьне Радзівілаў. На 1654 год у мястэчку было 5 двароў, Рынак і 6 вуліц. У 1677 годзе князь Міхал Казімер Радзівіл перадаў маёнтак у закладнае карыстаньне Юрыю Багуславу Отэнгаўзу.

У XVIII ст. Грэск знаходзіўся ў складзе Клецкай ардынацыі Радзівілаў. На 1721 год у мястэчку было 69 двароў. У 1765 годзе Юзэф Мікалай Радзівіл перадаў Грэск у закладнае валоданьне графу Антонію Тадэвушу Пшазьдзецкаму. На 1771 год тут было 88 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Грэск 
Панарама з Замчышча, 1928 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Грэск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці ў Слуцкім павеце Менскае губэрні. У 1800 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі тутэйшую царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Маскоўскаму патрыярхату.

На 1818 год у Грэск было 93 двары, 6 вуліцаў, штогод праводзіўся кірмаш, на 1832 год — 105 двароў, на 1860 год — 138. У 1870 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню. У 1874 годзе Грэск далучылі да Нясьвіскай ардынацыі згодна з дамоўленасьцю паміж ардынатам клецкім князем Лявонам Радзівілам і ардынатам нясьвіскім князем Антоніем Вільгельмам Радзівілам, за што князь Л. Радзівіл атрымаў пажыцьцёвую рэнту ў 30 000 рублёў, а таксама захаваў свае правы на паляваньне ў Грэскай пушчы. У 1876—1881 гадох А. В. Радзівіл збудаваў новы будынак Грэскага лясьніцтва, паляўнічы дом, скляпы і іншыя будынкі. На 1885 год у мястэчку было 122 двары, існавалі школа, царква, 3 ветракі, штогод праводзіўся кірмаш.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у Грэску дзеяла невялікая сынагога. У пачатку XX ст. у народнай вучэльні навучаліся 109 хлопцаў і 2 дзяўчыны. На 1909 год у мястэчку было 273 двары.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў Грэску знаходзіўся лекарска-назіральны пункт, дзе даглядаліся расейскія салдаты, хворыя на ўскладнёнае запаленьне лёгкіх і плямісты тыфус цяжкага стану. На 1917 год у мястэчку было 365 двароў. У лютым 1918 году Грэск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Грэск 
Вапнавыя печы, 1928 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Грэск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Грэск увайшоў у склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году, кастрычніку 1920 — лістападзе 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. У гэты час Грэск быў цэнтрам гміны, якая 15 верасьня 1919 году разам з Слуцкім паветам увайшла ў склад г. зв. Менскае акругі Грамадзянскага Кіраўніцтва Ўсходніх Земляў міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У лістападзе 1920 — сьнежні 1920 году Грэск быў адным з цэнтраў Слуцкага збройнага чыну. З жыхароў Грэскае воласьці ўтварыўся аддзел лікам 150 жаўнераў, пад камандаю афіцэра войска былое Расейскае імпэрыі Міколы Віткі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Грэск застаўся ў складзе БССР. У гэты час у мястэчку адкрылася пачатковая школа. У 1922 годзе яна пераўтварылася ў сямігадовую. 17 ліпеня 1924 году ў выніку новага адміністрацыйна-терытарыяльнага падзелу Грэск стаў цэнтрам утворанага раёну ў складзе Слуцкай акругі. На 1926 год у мястэчку было 422 двары. У чэрвені 1927 году па ліквідацыі Слуцкай акругі Грэскі раён увайшоў у склад Менскае акругі.

Грэск 
Выпуск курсаў пчаляроў, 1937 г.

У 1929 годзе савецкія ўлады стварылі ў Грэску калгас «Гігант». У 1930 годзе ўтварылася арцель нарыхтоўкі вапны. У ліпені 1930 году Грэскі раён увайшоў у склад Слуцкай пагранічнай акругі. Да 1932 году ў мястэчку працавала жыдоўская школа. У 1933 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву Раства Багародзіцы. Сьвятара Ўладзімера Лялеўскага, які служыў тут з 1917 году — арыштавалі 14 сакавіка таго ж году з абвінавачаньнем у прыналежнасьці да контрарэвалюцыйнай царкоўна-паўстанскай арганізацыі, якую быццам ачольваў япіскап слуцкі Мікалай (Шамяціла) і прысудзілі да высылкі на поўнач тэрмінам на 5 гадоў, па чым ягоны лёс стаў невядомым. У 1935 годзе ўтварылася машынна-трактарная станцыя, якая ў 1936 годзе абслугоўвала 21 калгас. У 1937—1939 гадох у мястэчку друкавалася газэта Грэскага РК КП(б) Беларусі і райсавету «Сталінец», выданьне якой узнавілі ў 1946 годзе пад назваю «За камунізм», і спынілі ў 1956 годзе. 15 студзеня 1938 году згодна з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Грэскі раён увайшоў у склад утворанай Менскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну 27 чэрвеня 1941 году Грэск акупавалі войскі Трэцяга Райху. У жніўні таго ж году нацысты зьнішчылі тутэйшую жыдоўскую грамаду. У студзені 1942 году архімандрыт Жыровіцкага манастыра Серафім (Раман Шахмуць) і сьвятар Уладзімер Кударэнка адкрылі ў Грэску царкву. У сакавіку 1944 году ў мястэчку сфармаваўся 11-ты пяхотны батальён Беларускай краёвай абароны, у складзе якога было 14 афіцэраў, 27 падафіцэраў і 474 жаўнеры (агульны лік — 515 вайскоўцаў). 1 ліпеня 1944 году савецкія войскі авалодалі Грэскам у ходзе Менскае апэрацыі.

20 верасьня 1944 году Грэск увайшоў у склад утворанай Бабруйскай вобласьці. 8 студзеня 1954 году ў час працэсу ўзбуйненьня абласьцёў Бабруйскую вобласьці ліквідавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Менскае вобласьці. У 1956 годзе тэрыторыю Грэскага раёну падзялілі паміж Слуцкім, Капыльскім, Узьдзенскім і Пухавіцкім раёнамі. У 1961 годзе да мястэчка далучылі вёску Някрасаўку.

На 1971 год у Грэску было 617 двароў, на 1992 год — 838, на 1997 год — 822, на 1 студзеня 1998 году — 819. У 1998 годзе ў будынку колішняга кінатэатру пачаў дзеяць прыход царквы Раства Багародзіцы. У 2005 годзе да Грэску правялі газавую сетку, збудавалі вулічны разьмеркавальны газацяг. У 2009 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 888 чал.; 1885 год — 1068 чал.; 1897 год — 1604 чал., зь іх 207 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1519 чал.; 1926 год — 1796 чал.; 1939 год — 139 жыдоў; 1971 год — 2192 чал.; 1992 год — 2291 чал.; 1997 год — 2309 чал.; 1 студзеня 1998 году — 2197 чал.; 1999 год — 2125 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1694 чал.

Рэлігія

Дзеюць рэлігійныя супольнасьці:

  • Прыход Царквы Раства Багародзіцы Беларускага экзархату (вул. Школьная, 1). Пробашч — Айцец Аляксандар Корань.
  • Рэлігійная суполка Царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскае «Ласка» (вул. Працоўная, 28). Пастыр — Сяргей Жыркоў..
  • Рэлігійная суполка «Царква эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў» (вул. Агародная, 20).

Адукацыя

У Грэску працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе вясковая лякарня, часткамі якое зьяўляюцца фэльчарска-акушэрскія пункты ў вёсках Леткаўшчыне, Маяку і Шышчыцах. Працуе аптэка.

Культура

Культурна-асьветніцкую працу праводзяць дом культуры і бібліятэка.

Іншае

Працуюць аддзелы зьвязку РУП «Белпошта», ААТ «Беларусбанк», крамы №№ 43, 44 Слуцкага раённага спажывецкага таварыства. Ёсьць парк адпачынку, спартовая заля.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Агародная вуліца Лава вуліца
Калгасная вуліца Пабялянка вуліца
Камсамольская вуліца Крывая вуліца
Менская вуліца Шышчыцкая вуліца
Першамайская вуліца Слуцкая вуліца
Пралетарская вуліца Куток (Кіндзюк) вуліца
Сьцяпкоўская вуліца
Садовая вуліца Запечная вуліца

Паводле перапісу 1874 году ў Грэску існавала Селіцкая вуліца. У 1920-я гады ў мястэчку было 8 вуліцаў: Лава, Крывая, Краўцовая, Замагільная, Шышчыцкая, Сьцяпкоўская, Аселіца й Куток.

Эканоміка

У Грэску працуюць сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Грэск-Агра», філія «Грэск» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (каля 90 работнікаў), ААТ «ПМК-71».

Плянуецца будаваньне сьвінагадоўчага комплексу ААТ «Слуцкі мясакамбінат» на 24 000 сьвіньняў.

Ёсьць пажарная аварыйна-ратавальная частка № 2 слуцкага раённага аддзелу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Транспарт

За 5 км на ўсход ад Грэску праходзіць аўтамабільная дарога Р23 (Менск — Мікашэвічы), за 7 км на поўнач — аўтамабільная дарога Р91 (Асіпавічы — Баранавічы).

Аўтобусная станцыя злучае мястэчка з Слуцкам.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Грэску дзее музэй сялянскага побыту пад адкрытым небам.

Славутасьці

  • Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку (VI ст. да н. э. — VII ст. н. э.)
  • Курган і помнік на братэрскай магіле савецкіх вайскоўцаў і ахвяраў нацызму (1956)

У царкве Раства Багародзіцы з 2002 году міраструмяніць цудоўны абраз Казанскае Маці Божае і рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак».

Страчаная спадчына

  • Замак
  • Гасьціны дом
  • Царква Раства Багародзіцы (1590)

Асобы

  • Ары Стылман (1891—1967) — амэрыканскі мастак беларускага паходжаньня
  • Міхаіл Мукасей (1907—2008) — савецкі выведнік у ЗША, у юнацкія гады жыў у Грэску
  • Міхась Кавыль (1915—2017) — беларускі паэт, у юнацкія гады вучыўся ў Грэскай сямігодцы
  • Мікалай Мяцельскі (1919—1997) — матэматык
  • Еўдакія Мяцельская (1928—1995) — беларускі мовазнавец
  • Васіль Клебановіч (нар. 1929) — навуковец-глебазнавец, ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР у галіне навукі
  • Уладзімер Вітко (нар. 1933) — мастак
  • Міхась Клебановіч (нар. 1934) — беларускі пісьменьнік, журналіст
  • Вольга Клебановіч (нар. 1945) — тэатральная акторка, народная артыстка Беларусі, у дзяцінстве жыла ў Грэску.
  • Аляксандар Салтавец (нар. 1980) — мастак, жыве і працуе ў Грэску.

Дадатковыя зьвесткі

  • Існуюць зьвесткі пра наяўнасьць каля Грэску падземных лёхаў
  • Каля Грэску знайшлі арабскую манэту X ст.
  • У гонар мястэчка сваю назву атрымаў найбуйнейшы з знойдзеных на Беларусі мэтэарытаў
  • У паэме-гутарцы «Гэй, наперад! Гэй, назад!» Ніла Гілевіча адною зь дзейных асобаў зьяўляецца Зэшка з Грэску

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грэск НазваГрэск ГісторыяГрэск НасельніцтваГрэск ЗабудоваГрэск ЭканомікаГрэск ТранспартГрэск Турыстычная інфармацыяГрэск АсобыГрэск Дадатковыя зьвесткіГрэск КрыніцыГрэск ЛітаратураГрэск Вонкавыя спасылкіГрэскАграгарадокБеларусьГрэскі сельсаветМенскМенская вобласьцьМестаСлуцакСлуцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

WordPressЯвільтПрафэсарМагілёўРадзівілыФранак ВячоркаКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)Каханьне без пранікненьняМілян (футбольны клюб)Давід ПісараГлеб ЛабадзенкаФутурызмGoogle MapsКітайСярэднебасьнійскі кантонКарльскірхэАкторы парнафільмаўЧас UnixУладзіслаў Галубок25 чэрвеняЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуБанкухаКарл XIV ЮганКапаніцаМаксім БагдановічДзірЛічэбнікІнданэзіяПэруАўстраліяЛюдвісарняГаўдGoogle searchАлесь РазанаўАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Навуковая фантастыкаТутэйшыя (п’еса)Беларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяРАУСНацыяналізмУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЭратычнае кіноРасейская чыгункаТаджыкістанПаўночная МакедоніяІнфлянтыХанкендзі1655У капцюрох ГПУБраніслаў ТарашкевічТанецРэал Бэтыс СэвільляГравітацыйная канстантаВольга ЧамаданаваНекамэрцыйная арганізацыяАлег ЛатышонакКеліхДжон Фіцджэралд КенэдзіДорг (імя)ПанграмаНямецкая Дэмакратычная РэспублікаЎАлесь СавіцкіСтаражытны ЭгіпетАрцём ДоўбікНавінкі (газэта)Ёган КройфЗлаві мяне, калі зможашМіхаіл Шыбун9 кастрычнікаП.nzГорст КёлерМенск🡆 More