Жалезны Век

Жалезны век — заключны пэрыяд першабытнай гісторыі, калі людзі навучыліся здабываць жалеза й вырабляць зь яго прылады працы.

Выкарыстаньне мэталу зрабіла карэнны пераварот у разьвіцьці прадукцыйных сілаў, выклікала вялікія зьмены ў грамадзкіх адносінах, істотна паўплывала на далейшы ход гістарычнага працэсу. У гэты пэрыяд зьяўляецца маёмасная няроўнасьць людзей. Удасканальваньне працы й рост ейнай прадукцыйнасьці садзейнічалі таму, што жыцьцё ў складзе роду становіцца неабавязковым. Зь яго вылучаюцца малыя сем’і, не зьвязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседзкія абшчыны, пачынаецца разлажэньне першабытнаабшчынных зносінаў.

Жалезны Век
Зброя й упрыгожваньні часоў жалезнага веку.

У гістарычнай археалёгіі старажытная літаратура жалезнага веку ўключае ў сябе самыя раньнія тэксты захавалай рукапіснай традыцыі. Літаратура на санскрыце й кітайская літаратура квітнелі ў жалезным веку. Іншыя тэксты ўключаюць авэстыйская гаты, індыйскія Веды й самыя старыя часткі Бібліі на іўрыце. Прынцыповай асаблівасьцю, якая адрозьнівае жалезны век ад папярэдніх зьяўляецца ўвядзеньне літарных знакаў, і, як следзтва разьвіцьцё пісьменства, што дазволіла складаць літаратуру й гістарычны запіс.

Жалезны век зьяўляецца трэцім асноўным пэрыядам сыстэмы дагістарычных часоў, створанай дацкім навукоўцам Крыстыянам Томсэнам. Працягласьць жалезнага веку вар’іруецца ў залежнасьці ад рэгіёну. Гэта вызначана археалягічнай канвэнцыяй, сама наяўнасьць вырабаў з жалеза яшчэ не зьяўляецца дастатковым, каб лічыць, што эпоха зьмянілася. Хутчэй, жалезны век пачынаецца лякальна тады, калі вытворчасьць жалеза альбо сталі даводзілася да такога моманту, што жалезныя прылады й зброя пераўзыходзяць іхныя бронзавыя эквіваленты. Напрыклад, мэтэарытны жалезны кінжал Тутанхамона паходзіць з бронзавага веку. На Старажытным Блізкім Усходзе гэты пераход адбыўся ў выніку так званай катастрофы бронзавага веку ў XII стагодзьдзі да н. э. Тэхналёгія вытворчасьці жалеза неўзабаве распаўсюдзілася на тэрыторыі Міжземнаморскага басэйну й у Паўднёвую Азію. Ейнае далейшае распаўсюджваньне ў Цэнтральную Азію, Усходнюю й Цэнтральную Эўропу некалькі зацягнулася, а Паўночная Эўропа дасягнула жалезнага веку яшчэ пазьней, прыблізна ў 500 годзе да н. э.

Жалезны век, таксама паводле канвэнцыі, заканчваецца пачаткам гістарыяграфічнага запісу. Для Старажытнага Блізкага Усходу пэрыяд скончыўся стварэньнем імпэрыі Ахемэнідаў каля 550 году да н.э. У Цэнтральнай і Заходняй Эўропе рымскія заваёвы І стагодзьдзя да н. э. паклалі канец жалезнаму веку. Германскі жалезны век Скандынавіі скончыўся каля 800 году н. э., з пачаткам эпохі вікінгаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Жалезны Век  Жалезны вексховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ГісторыяЖалезаМэталРодСям’я

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

120-я зэнітна-ракетная брыгадаПакаленьне ZARM (працэсар)Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)РыгаПрыназоўнікВітаўт (імя)Уладзіслаў СыракомляКропляПавал ЖаўрыдAmazon.comМаксім БагдановічГаштольд (імя)Паўночны Воўк (гурт)Віктар ЛісковічГардзьРасейцыФАзіз ШавэршанТэхналёгіяСтарабеларуская моваБеларуская (тарашкевіца)ІвянецСпортКастусь ЕзавітаўМіхась ЛынькоўКамэлот (гурт)Ніл ГілевічБлакітны колерЦэнтральная разьведвальная ўправаКрымХунтаРаспад СССРМіраслаў ЛазоўскіЛетуваСьцяг АнгельшчыныПарнафільмЛетувіская моваЧас UnixГарадзенскі Сойм (1793)Браты МарксБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыЗборная Аргентыны па футболеВугорская рэвалюцыя 1956 годуФранцішак СкарынаВітаўтБэрлінскі мурУнівэрсытэтМастаВойшынРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуАнтон АстаповічЭманюэль 3Вэб-сэрвэрПерабудоваГомасэксуальнасьцьСьцяг БеларусіЭрых КохАльгерд БахарэвічКрывое Сяло (Вялейскі раён)Міграцыя нумароўМарына ВасілеўскаяДактрына БрэжневаСтаралітваПадвойнае пранікненьне🡆 More