Беларусбанк: беларускі дзяржаўны банк

27°31′18″ у. д. / 53.89028° пн. ш.

27.52167° у. д. / 53.89028; 27.52167

Акцыянэ́рны ашча́дны банк «Беларусба́нк» — найбуйнейшы беларускі банк, утвораны ў 1995 годзе шляхам зьліцьця Ашчаднага банку Беларусі і камэрцыйнага «Беларусбанку». Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

«Беларусбанк»
Беларусбанк: Перадгісторыя, Гісторыя, Міжнародныя санкцыі
Беларусбанк: Перадгісторыя, Гісторыя, Міжнародныя санкцыі
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ: Беларусбанк
Дэвіз Заўсёды побач!
Заснаваная 30 жніўня 1995 (28 гадоў таму)
Уласьнікі Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Маскоўскі раён, прасп. Дзяржынскага, д. 18
Ключавыя фігуры Віктар Ананіч, Зьміцер Круты
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Беларусбанк: Перадгісторыя, Гісторыя, Міжнародныя санкцыі4 633,6 млрд рублёў (BYR, 2009 год; 1 652,9 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Беларусбанк: Перадгісторыя, Гісторыя, Міжнародныя санкцыі517,3 млрд BYR (2009 год; 184,5 млн $)
Чысты прыбытак
  • 385 млн Br (2021)
Лік супрацоўнікаў
  • 12 014 чал. (2021)
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі Адзіная разьліковая інфармацыйная прастора

На 1 лютага 2019 г. меў 6 абласных управаў, 20 філіяў, 1319 аддзяленьняў, 104 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 109 абменных пунктаў у Беларусі, а таксама 2 прадстаўніцтвы за межамі краіны — у Франкфурце-на-Майне (Нямеччына; з 2003 г.) і Пэкіне (з чэрвеня 2007 г.; Кітай). Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (98,76% акцыяў). На 1 верасьня 2014 г. выпусьціў звыш 5,6 млн аплатных картак, якія абслугоўваліся больш за 1,2 тыс. банкаматамі (29,5% рынку), 2,4 тыс. інфакіёскамі (64,4% рынку) і прымаліся да аплаты звыш 28 тыс. прадпрыемствамі гандлю і паслуг (50% рынку). На 18 лютага 2018 г. ва ўласным падпарадкаваньні меў 5 даччыных прадпрыемстваў: «ААБ Брокер», «ААБ Лізінг», «ААБ Санаторы Спадарожнік», «ААБ Цэнтар аздараўленьня Сонечны», «ААБ Кансалт».

Перадгісторыя

Годам стварэньня банку лічыцца 1922 год, калі рашэньнем Савету народных камісараў РСФСР былі ўсталяваныя ашчадныя касы, якія прымалі грашовыя сродкі насельніцтва. Гэтыя грошы плянавалася накіраваць на індустрыялізацыю эканомікі СССР. У 1923 годзе ў Менску адкрылася ашчадная каса №16, зь якой пачалося разьвіцьцё ашчаднай справы ў Беларусі. У 1927 годзе касы пачалі прымаць падаткі, зборы і камунальныя плацяжы. У 1930—1931 гадох было ўтворанае Галоўнае ўпраўленьне Дзяржпрацкасаў і Дзяржкрэдыту БССР, а таксама пачалася рэформа сэрыі ашчадкасаў з улікам адміністрацыйнага падзелу рэспублікі. З 1941 да 1945 году грашовая наяўнасьць і каштоўнасьці былі эвакуяваныя ў Казань. У 1962—1963 гадох ашчадныя касы былі падпарадкаваны Дзяржбанку СССР. У 1970 годзе пачаўся экспэрымэнт па выплаце заработнай платы праз ашчадныя касы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне. У 1987 годзе ашчадныя касы былі пераўтвораны ў «Ашчадны банк», пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзянаў, а таксама ўтвораны «Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банку СССР».

У 1991 годзе Беларускі рэспубліканскі банк атрымаў магчымасьць самастойна вызначаць парадак правядзеньня дэпазытных і крэдытных апэрацыяў, адсоткавыя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў, у гэтыя жа годзе быў утвораны «Ашчадны Банк Рэспублікі Беларусь».

Гісторыя

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №340 ад 30 жніўня 1995 году адбылося аб’яднаньне Ашчаднага банку і камэрцыйнага банку «Беларусбанк» у ААТ "ААБ «Беларусбанк». У 1996 годзе ў склад банку ўвайшлі галіновыя банкі «Белсувязьбанк» і «Белчыгункабанк». З 1997 году банк пачаў абслугоўваць аплатныя карткі MasterCard, з 1998-га — і карткі Visa. У 1999 годзе атрымлівае крэдытную ацэнку ад Tomson Financial BankWatch (г. Чыкага, штат Іліной, Злучаныя Штаты Амэрыкі), з 2001-га — ад «Fitch Ratings(uk)» (г. Нью-Ёрк, ЗША). На 2004 год выпусьціў 1 мільён плястыкавых картак ды першым зь беларускіх камэрцыйных банкаў прыступіў да продажу аблігацыяў фізычным асобам. Паводле ўказу № 257 ад 7 чэрвеня 2005 году ў склад банку ўвайшоў «МенскКомплексБанк». У лютым 2006 году банк адзначыў выпуск мільённай карткі MasterCard, 9 кастрычніка — першым сярод банкаў краіны дасягнуў выпуску 2 мільёнаў плястыкавых картак. У траўні 2007 году выпусьціў мільённую картку Visa.

З 8 сьнежня 2008 году да новага году прыпыняў пазычаньне на набыцьцё збудаванага жытла, а таксама спыніў выдачу пазыкаў у замежных валютах за 14 дзён да адпаведнага загаду Нацыянальнага банку.

У 2009 годзе чысты прыбытак склаў 419,1 млрд рублёў (2009 год; 149,5 млн $). Прыбытак Беларусбанку ў 2010 годзе склаў 511 млрд рублёў. У 2010 г. на банк прыпадала 42% абсягу выдадзеных пазык, якія атрымалі звыш 800 тыс. жыхароў Беларусі. На 1 сьнежня 2013 году сродкі фізычных асобаў у «Беларусбанку» складалі 48 трлн рублёў, зь іх 3 млрд даляраў (61,4 %) у замежнай валюце і 18,5 трлн у беларускіх рублях.

У 2020 годзе «Беларусбанк» павялічыў долю на рынку пазыкаў на нерухомасьць да 66 %. 6 ліпеня 2022 году «Беларусбанк» пачаў адкрываць уклады ў кітайскіх юанях для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў. Тэрмін укладу складаў ад 92-х дзён (3-х месяцаў) да 1090 дзён (3-х гадоў). Стаўкі па ўкладах дасягалі 3,5 % гадавых.

Міжнародныя санкцыі

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Беларусбанку». У жніўні таго ж году да санкцый ЭЗ далучылася Швайцарыя.

Украіна ў кастрычніку 2022 году ўвяла санкцыі супраць банка, а ў студзені 2023 году — і супраць яго даччынай кампаніі «ААБ Лізінг». У 2022 і 2023 гадах Беларусбанк трапляў пад санкцыі Канады.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусбанк ПерадгісторыяБеларусбанк ГісторыяБеларусбанк Міжнародныя санкцыіБеларусбанк КрыніцыБеларусбанк Вонкавыя спасылкіБеларусбанкГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кралёва ГоляЯнка МаўрМарат МаркаўЛуг (рашчына)ЛікКрывічыАляксей ГаростСпадарожнікСыдарСмаленская рэспублікаЮлі ТаўбінВалянцін АкудовічЧасРадаўніца.orgАнальны сэксБраніслаў ТарашкевічІталіяРуская моваБеларуская моваСмаленскі паветТышкевічыМінэтМастацкая літаратураДастасунакШатанСельская гаспадарка БеларусіЮрась ШамецькаДразды (гурт)ВойшнарІксвідэаБэнэдыкт ДыбоўскіПаўстаньне 1863—1864 гадоўМаршы недармаедаўЯўгенія ПфляўмбаўмЯпоніяДзейнікПалестынаГальштукБухарэстМаладэчнаДыяніз ІлкавічЛіцьвіныМінтаўтЛорд-канцлерУладзімер Арлоў (гісторык)Добрускі раёнГадзьСямейства (біялёгія)Сьвятлана ЦіханоўскаяСьпіс сысуноў МалдовыАранджалавацpascal@Лявон Вітан-ДубейкаўскіСэксуальныя пазыцыіПірожнаеМерацкая ратушаКіеўМенск (футбольны клюб)Старадубскі паветКанюшынаЛязьбійская парнаграфіяАндрэй ХадановічЗа свабодную Беларусь (1942)Андрэй ДынькоАрсэнал КойданаўАльгерд Бахарэвіч🡆 More