Сербская Мова

Сербская мова — адна са славянскіх моў.

Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб'ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.

Сербская
Сербская Мова
Саманазва српски језик, srpski jezik
Краіны Сербія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Харватыя і інш.
Рэгіёны Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа
Афіцыйны статус у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, у Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі
Арганізацыя, якая рэгулюе Кіраванне па стандартызацыі сербскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў больш за 12 мільёнаў
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Пісьменнасць кірыліца (вукавіца), лацініца (гаевіца)
Моўныя коды
ISO 639-1 sr
ISO 639-2 srp
ISO 639-3 srp
Ethnologue srp
ABS ASCL 3505
IETF sr
Glottolog serb1264
Сербская Мова Вікіпедыя на гэтай мове
Сербская Мова
Сербская мова (2006)

Сацыялінгвістычныя дадзеныя

На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць носьбітаў — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.

Пісьменнасць

Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцы («вуковіца») і заснаваны на лацініцы («гаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).

Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп'ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.

Нябуквенныя арфаграфічныя знакі

З нябуквенных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца:

  • злучок;
  • апостраф;
  • надрадковыя дыякрытычныя знакі (пяць знакаў, з якіх адзін мае два значэння), узыходзячыя да царкоўнаславянскай пісьменнасці, рэгулярна ўжываюцца ў слоўніках, але ў звычайным тэксце сустракаюцца рэдка, пераважна для адрознівання амографаў:
    • знак націску мае чатыры разнавіднасці:
      • доўгі сыходзячы націск;
      • доўгі ўзыходзячы націск;
      • кароткі сыходзячы націск;
      • кароткі ўзыходзячы націск;

Марфалогія

Назоўнік

Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).

Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)

Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Аа Aa [a]
Бб Bb [б]
Вв Vv [в]
Гг Gg [г]
Дд Dd [д]
Ђђ Đđ мяккае [дж]
Ее Ee [е]
Жж Žž [ж]
Зз Zz [з]
Ии Ii [і]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Jj Jj [й]
Кк Kk [к]
Лл Ll [л]
Љљ Lj lj [ль]
Мм Mm [м]
Нн Nn [н]
Њњ Nj nj [нь]
Оо Oo [о]
Пп Pp [п]
Рр Rr [р]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Сс Ss [с]
Тт Tt [т]
Ћћ Ćć (мяккае) [ч]*
Уу Uu [у]
Фф Ff [ф]
Хх Hh [х]
Цц Cc [ц]
Чч Čč (цвёрдае) [ч]*
Џџ Dž dž цвёрдае [дж]
Шш Šš [ш]

* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Сербская Мова Сацыялінгвістычныя дадзеныяСербская Мова ПісьменнасцьСербская Мова МарфалогіяСербская Мова Гл. таксамаСербская Мова СпасылкіСербская МоваБалгарская моваБаснійская моваМакедонская моваПаўднёваславянскія мовыСербахарвацкая моваСербскахарвацкая моваСлавенская моваСлавянскія мовыХарвацкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ДзеепрыслоўеЧорны замак АльшанскіВялікія раўніныРадаводНарматыўны кантрольPlayStation 5Паўстанне 1830—1831 гадоў2011Роджэр ФедэрэрВольха чорнаяКарл II СцюартДжасцін БіберБеларусьХаджГран-Пры Манака 2014 годаЛюдзі на балоце (раман)Васіль БыкаўХімічная формулаМексікаБела-чырвона-белы сцягМарат Сяргеевіч МаркаўШываБуякіПрастытуцыяРадучы (вёска)Пій XIФутболПаліна Віктараўна ЖарабцоваВінцэнт Дунін-МарцінкевічУітні Х’юстанКыргызстанЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Бора-БораГерб БеларусіІван ШамякінПнеўманіяБуразубка малаяМаўленнеПлаваннеOnliner.byВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаЗборная Калумбіі па футболеКандрат КрапіваДоцішкіГеаграфічныя каардынатыСаша ФіліпенкаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБорыс ДжонсанГарнастаевічыДжавані ПаскаліСяргей Яўгенавіч ПукстАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаДагавор аб космасеМаксім ГарэцкіСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаЗмітрок БядуляПерламутраўка балотнаяВыклічнікНарвалПріорбанкАляксандр Валер’евіч ХаджаеўАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеЯўген ПапакульЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Станіслаў Аўгуст ПанятоўскіOasisПрыметнікТэнісПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтБуразубка звычайнаяНів КэмпбелВікісховішчаУладзімір Пятровіч СаламахаНарвасадата🡆 More