Паўднёваславянскія Мовы: +p0

Паўднёваславя́нскія мовы — група славянскіх моў, у цяперашні час распаўсюджаная ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, на Балканскім паўвостраве.

Паўднёваславянская
Таксон група
Арэал Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Сербія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя
Колькасць носьбітаў больш за 30 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Склад
2 падгрупы
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5 zls
Паўднёваславянскія Мовы: Класіфікацыя, Асноўныя рысы, Гл. таксама
Паўднёваславянскі дыялектны кантынуум з асноўнымі дыялектнымі групамі.

Класіфікацыя

Моўная супольнасць паўднёваславянскіх моў меней відавочная, чым заходнеславянскіх і ўсходнеславянскіх. Сучасныя паўднёваславянскія мовы дзеляцца на дзве прыкметна розныя падгрупы: заходнюю (славенская, серба-харвацкі дыялектны кантынуум) і ўсходнюю (балгарская і македонская). Імаверныя прычыны значных адрозненняў паміж імі:

  • славяне засялялі Балканы двума патокамі: усходнім і заходнім;
  • на мову балгар і македонцаў аказалі большы ўплыў навакольныя неславянскія (пераважна цюркскія) народы.

Асноўныя рысы

Самым відавочным адрозненнем паўднёваславянскіх моў ад усходне- і заходнеславянскіх з’яўляецца захаваная сістэма спражэння дзеясловаў з мноствам прошлых часоў (імперфект, аорыст, плюсквамперфект), у якой, аднак, інфінітыва або зусім няма (у балгарскай), або яго выкарыстанне абмежавана. Для ўтварэння складаных форм будучага часу ў якасці дапаможнага дзеяслова ўжываецца не «быць» ці «мець» (як, напрыклад, у беларускай ці ўкраінскай), а «хацець».

Спрошчана скланенне (у балгарскай да поўнага знікнення склонаў, рэшткі якіх захоўваюцца толькі для займеннікаў і ў фразеалагізмах; у сербска-харвацкіх мовах супалі давальны, творны і месны склоны множнага ліку).

У лексіцы значны ўсходні ўплыў (многа слоў турэцкіх і запазычаных праз турэцкае пасрэдніцтва).

Але з сучаснай літаратурнай рускай (расійскай) мовай паўднёваславянскія маюць пэўнае падабенства, звязанае з многавяковым уплывам на рускую мову царкоўнаславянскага пісьменства, чые традыцыі праніклі ва ўсе элементы мовы: фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і інш.

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Паўднёваславянскія Мовы КласіфікацыяПаўднёваславянскія Мовы Асноўныя рысыПаўднёваславянскія Мовы Гл. таксамаПаўднёваславянскія Мовы СпасылкіПаўднёваславянскія МовыБалканыСлавянскія мовы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сяргей Аляксандравіч ШавельГерб СлуцкаВакзальная (станцыя метро, Харкаў)Мікола Іванавіч ЕрмаловічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСкрутакСяргей Васілевіч БесарабРыжскі мірны дагавор (1921)163Васіль ЗуёнакЭбатсфардДзеяслоў (часопіс)Людзі на балоце (фільм)Кока-КолаСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Максім ГарэцкіАдольф ГітлерЯн Павел IВостраў слёзЛюбчанскі замакСмутакРИА НовостиЛітваМіжнародны стандартны кніжны нумарДжордж КрукшэнкТлумачальны слоўнік беларускай мовыТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваКлайпедаВярбаГарадзенская ратушаЧарнобыльская катастрофаНаваполацкДавід ГільбертFIRSTАндрыс ВілксВялікае Княства ЛітоўскаеСвабодныя матэрыялыУладзімір СцяпанЛьвоўЖанчына зверхуБеларуская міфалогіяДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваКрэўская уніяПлошчы МінскаАмерыкаГрэчаская моваРусіфікацыя БеларусіБеларускі алфавітВікісховішчаУкраінаМікола МятліцкіПінская мадонна (карціна)Сівая легендаГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіAv.byКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКобрынЭрэкцыяБрэсцкая вобласцьПараўнанне (літаратуразнаўства)ЛірыкаАзіяГербы гарадоў БеларусіНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьГКрык (карціна)Зуі (Віцебскі раён)IntelЗямля пад белымі крыламіГарады БеларусіШтадлер МінскІван МележТаль (механізм)Гісторыя МінскаНаша Ніва (1991)Дажынкі🡆 More