Указвае на пропуск галосных пры скарачэнні слоў (англ.: don't замест do not), аддзяляе артыклі і часціцы ў іншамоўных словах (фр.: d'Arc). У беларускую графіку ўведзены ў 1920-я гг.
’ |
Апостраф |
|
| | | | | Пунктуацыя | апостраф | (’ ') | дужкі | ([ ], ( ), { }, ⟨ ⟩) | двукроп’е | (:) | коска | (,) | працяжнік | (‒, –, —, ―) | шматкроп'е | (…, ..., . . .) | клічнік | (!) | кропка | (.) | дэфіс | (‐) | дэфіс-мінус | (-) | пытальнік | (?) | двукоссе | (“ ”, ‘ ’, « », ‹ ›) | кропка з коскай | (;) | касая рыса (слэш, дроб) | (/, ⁄ ) | Словараздзяляльнікі | прабел | ( ) ( ) ( ) | інтэрпункт | (·) | Асноўная тыпаграфіка | амперсанд | (&) | камерцыйнае at | (@) | зорачка (астэрыск) | (*) | адваротная касая рыса | (\) | маркер спісу (буліт) | (•) | цыркумфлекс | (^) | крыжык | (†, ‡) | градус | (°) | перавернуты клічнік | (¡) | перавернуты пытальнік | (¿) | актаторп (рашотка, хэш) | (#) | знак нумара | (№) | знак дзялення | (÷) | парадкавы індыкатар | (º, ª) | працэнт, праміле, мільённая доля | (%, ‰, ‱) | абзац | (¶) | рыска | (′, ″, ‴) | знак параграфа | (§) | тыльда | (~) | падкрэсленне | (_) | вертыкальная рыса | (¦, |) | Інтэлектуальная ўласнасць | знак аховы аўтарскага права | (©) | знак аховы сумежных правоў | (®) | сімвал знака абслугоўвання | (℠) | знак аховы сумежных правоў для фанаграмы | (℗) | таварны знак | (™) | Знакі валют | знак валюты (агульны) | (¤) | знакі валют (канкрэтныя) | (₳ ฿ ₵ ¢ ₡ ₢ ₠ $ ₫ ৳ ₯ € ƒ ₣ ₲ ₴ ₭ ℳ ₥ ₦ ₧ ₱ ₰ £ ₹ ₨ ₪ ₸ ₮ ₩ ¥ ៛) | Рэдкая тыпаграфіка | астэрызм | (⁂) | інтэрабанг | (‽) | іранічны знак | (؟) | Іншае | Дыякрытычныя знакі | Шпацыя | У іншых пісьменнасцях | Армянская пунктуацыя | Кітайская пунктуацыя | |
|
Правілы напісання апострафа ў беларускай мове
Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:
- пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’я́ва, аб’ядна́цца, пад’ё́мны, раз’ю́шыцца, між’я́русны, аб’і́нець, уз’ядна́нне, ад’юта́нт, ін’е́кцыя, кан’юнкту́ра;
- у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю, Лук’ян, Х’юстан, Аж’е, Ч’япа, Буш’е, Д’еп, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;
- у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.
Апостраф не пішацца:
- пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі.
Гл.таксама
Літаратура
- А. М. Булыка. Апостраф. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Апостраф, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.