Пытальнік

Пытальнік (?) — знак прыпынку, ставіцца звычайна ў канцы сказа для выражэння пытання або сумнення.

Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне: Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песня ў душу льецца? (Я. Колас). Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай: Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці, дзе б магла так, поруч з смеццем, гожасць пышная ўзрасці? (Я. Колас). Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі прамое пытанне заключаецца ў даданай частцы: І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць? (Я. Колас). Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытанне: Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая і немасць песняй парушала? (Я. Колас). У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання: Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы? (А. Куляшоў).

Tags:

Знакі прыпынку

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паўстанне 1794 годаСлоўнік «Мультитран»Беларускае нацыянальнае адраджэннеРыжскі мірны дагавор (1921)БараўПавятовы соймікСлуцкБеларуская Народная РэспублікаВенаРумыніяАрлан-даўгахвостВацлаў ЛастоўскіКанадаІнфлюэнсерFedoraМар’ян ДуксаЛітаратурная моваХто смяецца апошнім (п’еса)ГомельБаявік (кінажанр)Пімен ПанчанкаКіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаБеларускі нацыяналізмАлесь ГарунСлонімАдам ЧартарыйскіДзеепрыслоўеУладзіслаў ВазаНігілізмДжон Рональд Руэл ТолкінБеларуская літаратураСвяшчэнная Рымская імперыяГарэцкія чытанніРэпрадуктыўная сістэма чалавекаАлматыАлена Віктараўна АтрашкевічНапады на пасольства Лівіі ў МінскуДзядзькаваннеТарашкевіцаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЛандшафтны заказнік\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cВасіль ВіткаВасіль БыкаўЛітаратурныя жанрыМанголіяГанаБерасцянкаМТБанкСанкт-ПецярбургБеларуская міфалогіяЗубр еўрапейскіВенера (планета)Гуканне вясныГомаэратызмArchive.isРуская моваПотэрЖаўнаВікіпедыяАндрэй МакаёнакЗянон ПазнякАсіміляцыя (мовазнаўства)Народнае антыкрызіснае ўпраўленнеБудапештЭстэр Ледэцкая21vek.by2023МянтузАлёна Іванаўна ШкрумРуская ВікіпедыяАзёры БеларусіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіАлаіза Пашкевіч🡆 More