Пакістан: краіна ў Паўднёвай Азіі

Пакіста́н (урду: پاکِستان — «зямля чыстых», англ.: Pakistan, поўная назва — Ісла́мская Рэспу́бліка Пакіста́н (урду: اسلامی جمہوریہ پاکِستان Ісламі Джумхурійе Пакіста́н, англ.: Islamic Republic of Pakistan) — дзяржава ў Паўднёвай Азіі.

Мяжуе з Афганістанам (2430 км) і Іранам (909 км) на захадзе, з Індыяй на ўсходзе, з Кітаем на паўночным усходзе, мае выхад да Аравійскага мора шырынёй у кіламетраў на поўдні. На паўночным захадзе кантралюе частку спрэчнага з Індыяй штата Джаму і Кашмір. Пакістан займае геапалітычна важнае становішча на скрыжаванні Паўднёвай Азіі, Блізкага Усходу і Цэнтральнай Азіі.

Пакістан
اسلامی جمہوریہ پاکِستان
Islamic Republic of Pakistan
Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода Герб Пакістана
Сцяг Пакістана Герб Пакістана
Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Дэвіз: «Iman, Ittehad, Nazm (Вера, Адзінства, Дысцыпліна)»
Гімн: «Qaumi Tarana»
Дата незалежнасці 14 жніўня 1947 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова урду і англійская
Сталіца Ісламабад
Найбуйнейшыя гарады Карачы, Лахор, Фейсалабад
Форма кіравання змяшаная рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Арыф Алві
Шахбаз Шарыф
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
35-я ў свеце
803 940 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

212 742 631 чал. (5-я)
244,4 чал./км²  (6-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$1140 млрд  (25-ы)
$5600  (137-ы)
ІРЧП  0,562 (150-ы)
Валюта пакістанская рупія
(PKR, код 118)
Інтэрнэт-дамен .pk
Код ISO (Alpha-2) PK
Код ISO (Alpha-3) PAK
Код МАК PAK
Тэлефонны код +92
Часавыя паясы +5 (зімой), +6 (летам)

Прырода Пакістана вельмі разнастайная. На поўначы знаходзяцца горы Гіндукуш вышынёй да 7690 м (гара Тырычмір), на паўночным усходзе — адгор’і Гімалаяў і Каракарума з горнымі рэкамі і азёрамі, лясамі, ледавікамі, добра захаванай фаўнай. Паўднёвы захад — паўпустынная ўскраіна Іранскага нагор’я. Усходняя частка, занятая басейнам ракі Інд — асвоеная чалавекам раўніна. Тут знаходзіцца Пенджаб — знакамітае Пяцірэчча. Аднак жыццё цягнецца вузкімі стужкамі ўздоўж рэк і каналаў. На захад ад Інда прасціраецца бязводная пясчаная пустыня Тар

Пакістанская зямля стала калыскаю старажытнаіндыйскай цывілізацыі. На працягу гісторыі тут кіравалі індусы, грэкі, мусульмане, татара-манголы, сікхі, афганцы. У ХІХ ст. ўся тэрыторыя сучаснага Пакістана ўвайшла ў склад Брытанскай Індыі. Пакістан абвясціў незалежнасць 14 жніўня 1947 года. Пакістан — адзіная ў свеце дзяржава, створаная па рэлігійнай прыкмеце. 23 мая 1956 года ўступіў у сілу Статут, паводле якога Пакістан стаў першай у свеце ісламскай рэспублікай (Дзень Рэспублікі). У выніку вайны з Індыяй (1971) Усходні Пакістан выйшаў са складу дзяржавы і стаў незалежнай рэспублікай Бангладэш. З 1998 Пакістан — адзіная краіна ісламскага свету, якая мае ядзерную зброю.

Канстытуцыя 1973 пацвердзіла рэспубліканскі лад, вернасць канонам ісламу, а таксама абвясціла Пакістан федэрацыяй (падзелены на 4 правінцыі і тры тэрыторыі). Пакістан — парламенцкая рэспубліка, урад прапісаны ў Ісламабадзе, збудаванай у 1960-я гады новай сталіцы.

Па колькасці насельніцтва ў 2018 годзе Пакістан апярэдзіў Бразілію і цяпер займае 5-е месца ў свеце. Дзяржаўныя мовы — урду і англійская, шырока ўжываюцца мовы пенджабі, сіндхі, пушту. Дзяржаўная рэлігія — іслам. Сталіца — Ісламабад, найбуйнейшыя гарады, галоўныя эканамічныя цэнтры — Карачы і Лахор.

Пакістан — індустрыяльна-аграрная краіна са сферай паслуг, што хутка расце. Найважнейшай галіной эканомікі застаецца сельская гаспадарка, з якой вельмі шчыльна звязана прамысловасць. У 1960-я—1970-я Пакістан стаў адным з цэнтраў Зялёнай рэвалюцыі. Па памерах эканомікі, тэмпах росту ВУП, хуткасці фармавання сярэдняга класу Пакістан уваходзіць у лік вядучых дзяржаў свету. Даследчыкі адносяць Пакістан да групы «Наступныя 11» — ліку краін, што маюць вялікі патэнцыял і могуць у хуткім часе стаць важнымі гульцамі на сусветнай эканамічнай арэне. Пры гэтым краіна працягвае пакутваць ад сваіх традыцыйных праблемаў: перанаселенасці, беднасці, непісьменнасці, тэрарызму. Пакістан — сябра ААН, ШАС, Руху недалучэння, Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, Садружнасці нацый, рэгіянальнай арганізацыі СААРК і інш.

Этымалогія

У перакладзе з урду і персідскай тапонім «Пакістан» літаральна азначае «зямля чыстых» (пак — чысты, стан — зямля, краіна). Назва была прыдумана студэнтам Кембрыджа, пакістанскім нацыяналістам Рахматам Алі і ўпершыню прадстаўлена ў памфлеце «Цяпер або ніколі» (1933), тэхнічна яна ўяўляла сабою акронім. Алі склаў першыя літары мусульманскіх рэгіёнаў паўночнага захаду Брытанскай Індыі: Пенджаб, Афганістан, Кашмір, Сінд, Белуджыстан. Літара і была ўстаўлена для прасцейшага вымаўлення.

Геаграфічнае становішча

Пакістан — другая па велічыні дзяржава ў Паўднёвай Азіі. Мяжуе з Афганістанам (2430 км) і Іранам (909 км) на захадзе, з Індыяй (2912 км) на ўсходзе, з Кітаем (523 км) на паўночным усходзе, мае выхад да Аравійскага мора і Аманскага заліва шырынёй у 1046 кіламетраў на поўдні. На паўднёвым захадзе мае невялічкую марскую мяжу з Аманам. Пакістан кантралюе заходнюю частку Кашміра, прэтэндуючы на ўвесь астатні штат. Ад Таджыкістана аддзелены Ваханскім калідорам — вузкай палоскай афганскай зямлі, якая ў XIX ст. стала буферам паміж расійскай Сярэдняй Азіяй і Брытанскай Індыяй.

Прырода

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Ледавік Балтора
Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Фізічная карта Пакістана

Рэльеф

Алювіяльная нізіна даліны Інда з’яўляецца заходняй часткай Інда-Гангскай раўніны, размешчанай на ўскраіне Індастанскай платформы. Яна амаль цалкам ляжыць ніжэй за 200 м і адрозніваецца аднастайным рэльефам з малымі ўхіламі. Заходнюю і паўночна-заходнюю часткі Пакістана займаюць ускрайкавыя хрыбты Іранскага нагор’я вышынёй да 3452 м. Найбольш магутныя, пакрытыя буйнымі ледавікамі горныя ланцугі размешчаны на крайняй поўначы Пакістана і адносяцца да горных сістэм Гіндукуша, Гімалаяў і Каракарума. Апошні размешчаны на кантраляванай Пакістанам часткі Кашміра. Вышэйшыя пункты краіны — гара Тырычмір (7690 м) у Гіндукушы і гара Чагары (8611 м) у Каракаруме. На тэрыторыі Пакістана размяшчаецца каля 40 вяршыняў, якія перавышаюць 7000 метраў.

Пакістан мае невялікія запасы нафты, газу і каменнага вугалю, прымеркаваныя да асадкавых комплексаў ускраіны Індастанскай платформы; і руд чорных і каляровых металаў у складкаватых абласцях.

Клімат

Клімат у Пакістане сухі кантынентальны трапічны, на паўночным захадзе — субтрапічны, у гарах на поўначы краіны — больш вільготны з выразна выяўленай высотнай пояснасцю. Зіма на раўніне цёплая (12-16 °C, на ўзбярэжжы да 20 °C), у высакагор’ях — суровая (да −20 °C). Лета гарачае (у пустынях 35 °C, на ўзбярэжжы 29 °C, у гарах і на пласкагор’я Іранскага нагор’я 20-25 °C), у высакагор’ях — марознае (на вышынях ад 5000 м — ніжэй 0 °C). Ападкаў у год выпадае ад 50 мм у пустыні Тар, да 100—200 мм у Сіндзе, 250—400 мм у далінах і на пласкагор’я Іранскага нагор’я, 350—500 мм у перадгор’ях і 1000—1500 мм у гарах на поўначы краіны. Большая частка ападкаў выпадае падчас паўднёва-заходняга мусона (у ліпені — верасні), у межах Іранскага нагор’я — у зімова-вясновы перыяд.

Гідралогія

Найбуйнейшай ракой Пакістана з’яўляецца Інд, яго басейну належыць большая частка краіны. Галоўны прыток Інда — Сатледж, які збірае вады асноўных рэк Пенджаба (Чынаб, Раві, Джэлам, Біяс) і аддае ваду буйным арашальным каналам (Дыпалпур, Пакпатан, Панджнад). На буйных рэках адзначаюцца летнія паводкі, абумоўленыя мусоннымі дажджамі і раставаннем ледавікоў у гарах.

Флора і фаўна

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Каракал, або пустынная рысь

Расліннасць Пакістана пераважна паўпустынная і пустынная, найбольш бедная — у пустыні Тар на ўсходзе ад Інда, дзе пераважаюць пясчаныя грады. На раўніне Інда натуральная расліннасць — паўпустынныя саванны (чый, палын, каперсы, астрагалы). Уздоўж Інда і іншых рэк сустракаюцца палосы тугаяў, у дэльце Інда і ўздоўж узбярэжжа Аравійскага мора месцамі захаваліся мангравыя зараснікі. На Іранскім нагор’і распаўсюджаныя фармацыі калючых падушкападобных кустоў, у гарах Белуджыстан — рэдкія зараснікі фісташкі і арчы. У гарах на поўначы краіны на вышыні 1500-3000 м — асобныя ўчасткі лістападных (дуб, каштан) і хвойных (елка, піхта, хвоя, гімалайскі кедр) лясоў. У далінах паблізу паселішчаў — плантацыі фінікавай пальмы, цытрусавых, маслін, фруктовыя сады. Уздоўж арашальных каналаў частыя насаджэнні шаўкоўніцы.

З буйных млекакормячых ў гарах водзяцца леапард, барс, буры і белагруды мядзведзь, лісіца, дзікія казлы і бараны, персідская газель; на раўнінах — гіены, каракалы, шакалы, дзікі, антылопы, джэйраны, куланы, дзікія аслы, грызуны. Разнастайны свет птушак: арлы, грыфы, паўліны, папугаі. Шмат змей, у тым ліку ядавітых, у Індзе водзяцца кракадзілы. З беспазваночных распаўсюджаныя скарпіёны, малярыйныя камары. Аравійскае мора багатае рыбай (тунец, селядзец, марскі акунь, індыйскі ласось), ракападобнымі (крэветкі) і марскімі чарапахамі.

Гісторыя

Старажытны перыяд

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Статуэтка жраца з Махенджа-Дара

У III—II тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі Пакістана быў цэнтр адной з самых старажытных цывілізацый у гісторыі чалавецтва — Харапскай. У II тыс. да н. э. тэрыторыю Пакістана засялілі арыі. Пасля паходаў Аляксандра Македонскага ў заходнеіндыйскія мегаполісы (такія, як Таксіла) пранікае дух элінізму. Утвараецца магутнае Кушанскае царства — першы ачаг распаўсюджвання будызму.

З VIII ст. н. э. на тэрыторыі краіны пачынаецца распаўсюджванне ісламу. У сярэднія вякі ўтвараюцца буйныя мусульманскія дзяржавы на чале з Газневідамі і Гурыдамі. У XIII ст. тэрыторыя ўваходзіць у склад Мангольскай імперыі. Пасля распаду Мангольскай імперыі тэрыторыя ўваходзіць у дзяржаву Цімурыдаў, якая распадаецца на некалькі дзяржаў. Адзін з прадстаўнікоў дынастыі Цімурыдаў у XVI ст. заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў, пасля распаду якой у XVIII ст. адбываецца ўздым сікхскага нацыяналізму ў Сіндзе, Белуджыстане, Пенджабе.

Каланіяльны перыяд

У XIX ст. тэрыторыя сучаснага Пакістана была захоплена англійскімі войскамі і ўключана ў склад Брытанскай Індыі. Супрацьстаянне паміж індуізмам і ісламам раскалола Брытанскую Індыю і прывяло да гвалту на рэлігійнай глебе. Таму яшчэ да набыцця незалежнасці была відавочнай неабходнасць стварыць на месцы калоніі дзве дзяржавы, размежаваўшы тэрыторыю па рэлігійным прынцыпе. Адным з духоўных заснавальнікаў мусульманскай дзяржавы быў паэт Ікбал, кіраўнік Мусульманскай Лігі, арганізацыі прыхільнікаў самастойнага развіцця мусульманскіх тэрыторый. Менавіта Ікбал прапанаваў у 1930 годзе стварыць незалежную мусульманскую дзяржаву, у якую ўвайшлі б Пенджабе, Сінд, Паўночна-заходняя пагранічная правінцыя (ПЗПП) і Белуджыстан. 23 сакавіка 1940 года ў Лахоры была прынята гістарычная Лахорская рэзалюцыя, якая абвяшчала прынцыпы існавання мусульманскай абшчыны ў незалежнай дзяржаве.

Сучасны перыяд

У 1947 пры раздзеле Брытанскай Індыі дзякуючы намаганням Мусульманскай лігі утварылася дзяржава Пакістан, у якую ўвайшлі паўночна-ўсходнія і паўночна-заходнія раёны Індастана пераважна з мусульманскім насельніцтвам. Першым генерал-губернатарам Пакістана ў якасці самастойнай адміністрацыйнай адзінкі быў Джына, першым прэм’ер-міністрам краіны — Ліякат Алі Хан. 28 лютага 1956 года Устаноўчы Сход Пакістана зацвердзіў Статут дзяржавы. У 1958 годзе ў краіне адбыўся першы ваенны пераварот, да ўлады прыйшоў генерал Мухамед Аюб Хан.

У 1965 і 1971 гадах Пакістан вёў войны з Індыяй. У 1971 годзе Усходні Пакістан становіцца незалежнай дзяржавай Бангладэш. У 1977 годзе адбыўся ваенны пераварот. У 1980-я Пакістан выступаў на баку ЗША і падтрымліваў маджахедаў, якія вялі антыўрадавую вайну ў суседнім Афганістане. У Пакістане размяшчаліся трэніровачныя лагеры маджахедаў. Пасля гібелі прэзідэнта Зія-уль-Хака ў авіяцыйнай катастрофе 17 жніўня 1988 года ўлада перайшла да грамадзянскага ўрада. Новым прэм’ерам краіны стала Беназір Бхута. Новы ўрад вярнуў дэмакратычныя правы і свабоды і адмяніў надзвычайнае становішча.

У 1990-я гады адбываецца развіццё ядзернай праграмы Пакістана пад кіраўніцтвам Абдул Кадыр Хана, што стала прычынай увядзення ЗША санкцый супраць Пакістана. У 1999 годзе адбыўся ваенны пераварот, да ўлады прыйшоў генерал Первез Мушараф. З пачатку 2000-х гадоў паўночна-заходні рэгіён Пакістана Вазірыстан з’яўляецца апорай руху Талібан. У 2004 у талібы захапілі фактычную ўладу ў рэгіёне. Пасля 11 верасня 2001 года Пакістан афіцыйна спыніў падтрымку рэжыму талібаў і падтрымаў умяшанне ЗША супраць талібаў.

2007-08 гады прагрымелі дзвюма гучнымі падзеямі: у снежні 2007 была забіта Беназір Бхута; а летам 2008, помсцячы за карыкатуры на прарока, на дацкую амбасаду ў Ісламабадзе напалі тэрарысты.

Па дадзеных на чэрвень 2009 года тэрыторыі Пакістана, пагранічныя з Афганістанам, амаль не кантралююцца ўладамі гэтай дзяржавы. 28 красавіка 2011 года адбыўся пагранічны канфлікт паміж Афганістанам і Пакістанам каля горада Ангур-Ада  (англ.).

Дзяржаўны лад

Пакістан — парламенцкая федэратыўная рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1973 года з папраўкамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (абавязкова мусульманін), які выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў з дэпутатаў парламента і прадстаўнікоў заканадаўчых сходаў 4 правінцый тэрмінам на 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з Нацыянальнай асамблеі (237 дэпутатаў, з якіх 217 выбіраюцца насельніцтвам тэрмінам на 5 гадоў, а 20 (жанчыны) — новым складам Нацыянальнай асамблеі) і Сенату (87 членаў выбіраюцца заканадаўчымі сходамі правінцый на 6 гадоў). Кожныя 3 гады абнаўляецца палавіна складу сената. Выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ер-міністрам, які выбіраецца большасцю галасоў Нацыянальнай асамблеі.

Насельніцтва

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

У канцы ХХ стагоддзя па колькасці жыхароў Пакістан абышоў Японію і Расію, а ў 2018 (мяркуючы па ўсім) з 212 млн чалавек апярэдзіў Бразілію, такім чынам, замкнуўшы першую пяцёрку краін па колькасці насельніцтва. Сярэднегадавы прырорст складае 1,5 % (2017) — гэта найвышэйшы ў Паўднёвай Азіі і адзін з найвышэйшых у Азіі паказчыкаў. У 2030 годзе Пакістан «плануе» зрынуць Інданезію з яе чацвёртага месца і стаць буйнейшай мусульманскай краінай свету. Пры гэтым нельга не адзначыць, што ў параўнанні з канцом ХХ стагоддзя даволі моцна зменшылася нараджальнасць (сумарны каэфіцыент нараджальнасці — 2,62) і хуткія тэмпы росту насельніцтва яшчэ трымаюцца толькі дзякуючы яго маладой структуры (31,5 % складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў) і павелічэнню працягласці жыцця (да 68 гадоў).

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Цэнтр горада Карачы

Пакістан — шматнацыянальная краіна. Найбуйнейшыя народы належаць да індаеўрапейскай моўнай сям’і: пенджабцы (пераважна правінцыя Пенджаб), сіндхі (паўднёвая частка даліны Інда) — прадстаўнікі індаарыйскае групы; пуштуны (раёны на паўночным захадзе), белуджы (Белуджыстан) — носьбіты іранскіх моваў. Дзяржаўнай мовай служыць агульнапакістанская урду (па-сутнасці лінгва франка). Амаль усе вернікі — мусульмане (сунітаў 77 %, шыітаў, паводле розных ацэнак, 5-20 %). Па 1,5 % складаюць індуісты і хрысціяне. Канстытуцыя Пакістана гарантуе ўсім вернікам свабоду веравызнання.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 244 чал./км², найбольшая на арашальных землях у даліне Інда і яго прытокаў (Пенджабе) да 500 чал./км², у гарах і пустынных раёнах — каля 10-20 чал./км². Гарадское насельніцтва 36,7 %. Буйнейшыя гарады размешчаны ў Пенджабе і на крайняй поўначы краіны: Лахор (11,7 млн чал.), Фейсалабад (3,3), Хайдарабад, Равалпіндзі (2,2), і інш.. На Індыйскім узбярэжжы (ды і ўсім поўдні) знаходзіцца толькі адна (але ж агромністая) агламерацыя Карачы (15 млн чал).

Эканоміка

Эканамісты сцвярджаюць, што да ХVIII стагоддзя Пакістан быў часткай найбагацейшага рэгіёну свету. Каланіяльны перыяд шмат у чым вызначае твар сучаснай пакістанскай эканомікі. У другой палове ХХ стагоддзя эканамічнае развіццё незалежнага Пакістана запавольвалася ў часы дэмакратычнага кіравання і паскаралася ў перыяды ваенных рэжымаў. Пачатак ХХІ ст быў адзначаны сур’ёзнымі рэформамі, якія далі эканоміцы станоўчы і моцны штуршок.

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Гандляр тканінай у Карачы

Пакістан — індустрыяльна-аграрная краіна з шматукладнай эканомікай. Сельская гаспадарка працягвае граць вялікую ролю ў эканоміцы краіны і займае 24,7 % усяго ВУП, хоць прамысловасць актыўна развіваецца і складае 19,1 % ВУП (у 2017 годзе). Пры гэтым у сельскай гаспадарцы занята 42 % працоўных, а ў прамысловасці — 22 %. У 2010-х рост эканомікі складае 4-5 % (2015—2017). Аднак па памерах ВУП на душу насельніцтва (5600 долараў у 2018) Пакістан усё яшчэ далёка ззаду большасці краін Азіі. Каля 20 % пакістанцаў жывуць за міжнароднай рысай беднасці (1,25 дол. у дзень).

З сельскай гаспадаркай так ці інакш звязаны большасць працуючых пакістанцаў. Асноўная зерневая культура — пшаніца (8-е месца ў свеце, 26 млн тон у 2014), па вырошчванні якой Пакістан апярэджвае разам складзеную Афрыку. Кароль тэхнічных культур — бавоўнік (4-е месца ў свеце, 2,3 млн тон). Пакістан займае першае месца ў свеце па зборы абрыкосаў. Пакістан мае вялікае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і з’яўляецца чацвёртым у свеце вытворцам малака. У краіне знаходзіцца найбуйнейшы ў свеце рынак вярблюдаў.

Пакістан: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Зборка тэлевізараў, Лахор

Прамысловасць у значнай ступені вынікае з сельскай гаспадаркі, гэта тычыцца тэкстыльнай і харчовай галін. Найбольш паспяховай галіной прамысловасці ў 2010-х стала цэментная вытворчасць, у першую чаргу, у сувязі са з’яўленнем попыту ў Афганістане, куды штогод экспартуецца 7 млн тон. Развіваецца, абапіраючыся на танную працоўную сілу, машынабудаванне. У горадзе Сіялкот вырабляецца 55 % футбольных мячоў у свеце. У здабыўной прамысловасці важнае значэнне мае вугальная галіна: журнал «Форбс» назваў Пакістан «вугальнай Саудаўскай Аравіяй».

У Пакістане яскрава праяўляюцца прасторавыя адрозненні ў гаспадарцы, абумоўленыя сумесным дзеяннем розных фактараў. Эканамічнай воссю краіны з’яўляецца рака Інд, абапал якой размясціліся цэнтры росту — буйныя гарады ад Карачы на поўдні да Пешавара на поўначы. Перыферыя, накшталт Белуджыстана, слабаразвітая і аграрная.

Гаспадарка Пакістана характарызуецца высокай залежнасцю ад умоў надвор’я, ад якіх наўпрост залежаць такія галіны як сельская гаспадарка, тэкстыльная прамысловасць, гідраэнергетыка, водны транспарт.

Дзве траціны пакістанскага экспарту складае прадукцыя тэкстыльнай і швейнай прамысловасці. Адмоўнае гандлёвае сальда — балючая эканамічная праблема Пакістана: у 2016 пакістанскі імпарт па кошце ўдвая перавысіў экспарт. Асноўныя гандлёвыя партнёры: ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Германія (па экспарце); Кітай, ААЭ, ЗША, Японія, Саудаўская Аравія (па імпарце).

Культура

Культура Пакістана заснавана на мусульманскай спадчыне, але таксама ўключае і даісламскія традыцыі народаў Індыйскага субкантынента. Сур’ёзны ўплыў на яе аказала і стагадовае брытанскае панаванне. У апошнія дзесяцігоддзі, асабліва сярод моладзі, прыкметны і ўплыў амерыканскай культуры: папулярныя галівудскія фільмы, амерыканскія відэагульні, мультфільмы, коміксы, кнігі, а таксама мода (нашэнне джынсаў і бейсболак), фастфуд, напоі і г. д.

Музыка

У музыцы і танцах лакальныя тэндэнцыі, назіраныя ў Пенджабе, Хайбер-Пахтунхва, Сіндзі і Белуджыстане, рэзка адрозніваюцца ад тых, якія характэрныя для абшчыны ўрдумоўных пакістанцаў. У першым выпадку прасочваецца ўпор на народныя песні і танцы, тады як у культуры ўрду гэты матыў адступіў на другі план. Прычына заключаецца галоўным чынам у тым, што большасць жыхароў краіны, якія размаўляюць на гэтай мове, належаць да мухаджыраў, якія пазбавіліся каранёвых сувязяў з роднымі месцамі ў Індыі. Савет мастацтваў Пакістана імкнецца захаваць устойлівасць рэгіянальных стыляў у танцах, музыцы, скульптуры і жывапісу.

Адукацыя і навука

Толькі 63 % пакістанскіх дзяцей скончылі пачатковую школу. Акрамя таго, толькі 68 % пакістанскіх хлопчыкаў і 72 % дзяўчынак давучваюцца да 5 класа. Стандарты нацыянальнай сістэмы адукацыі Пакістана запазычаныя з брытанскай сістэмы адукацыі. Дашкольнаю адукацыя для дзяцей 3-5 гадоў складаецца з трох этапаў: гульнявыя групы, яслі і дзіцячы сад. Пасля дашкольнай адукацыі, вучні паступаюць у пачатковую школу. У сярэдняй школе практыкуецца паасобнае навучанне дзяўчынак і хлопчыкаў, аднак, у буйных гарадах таксама існуюць школы з сумесным навучаннем. Восем базавых дысцыплін — гэта урду, англійская, матэматыка, выяўленчае мастацтва, навука, грамадскія навукі, ісламазнаўства і інфарматыка. У праграмы некаторых школ таксама ўключаюцца мовы краін-суседзяў Пакістана, у прыватнасці: арабская, французская і кітайская мовы.

Спорт

Самыя распаўсюджаныя віды спорту ў Пакістане — футбол, хакей на траве, вялікі і настольны тэніс, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка, гольф, пола, плаванне, сквош, бейсбол і крыкет.

Крыкет

Найбольш папулярны від спорту ў краіне — крыкет. Зборная каманда Пакістана па крыкету з’яўляецца адной з наймацнейшых у свеце і змагаецца за лідарства ў міжнародных спаборніцтвах з сапернікамі з Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Індыі. У 1992 годзе Пакістану ўдалося выйграць Кубак свету па крыкету. З мэтай кіраўніцтва і кантролю за развіццём крыкету створаны адмысловы нацыянальны камітэт. Шахід Афрыдзі — былы капітан зборнай Пакістана па крыкету.

Хакей на траве

З алімпійскіх відаў спорту хакей на траве безумоўна з’яўляецца найбольш паспяховым для Пакістана. Са сваіх 10 алімпійскіх медалёў за ўсю гісторыю пакістанцы 8 выйгралі менавіта ў мужчынскім хакеі на траве, у тым ліку ўсё золата і срэбра. Тройчы (1960, 1968 і 1984) пакістанцы станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі, тройчы выйгравалі срэбра (1956, 1964, 1972) і двойчы бронзу (1976 і 1992). Такім чынам з 1956 па 1984 гады Пакістан выйграваў узнагароды на ўсіх 7 Алімпіядах, у якіх прымаў удзел (Гульні-1980 у Маскве Пакістан байкатаваў). Менавіта Пакістану ў 1960 годзе ў Рыме атрымалася перапыніць пераможную серыю Індыі, якая выйгравала золата на 6 Алімпіядах запар (у фінале Пакістан абыграў Індыю з лікам 1-0).

Бронза хакеістаў на Алімпіядзе-1992 у Барселоне застаецца на дадзены момант апошняй алімпійскай узнагародай пакістанцаў. Яшчэ дзве алімпійскія ўзнагароды прынеслі Пакістану барэц вольнага стылю Махамад Башыр (бронза ў 1960 годзе) і баксёр Саід Хусейн Шах (бронза ў 1988 годзе).

Гл. таксама

Зноскі

  • История Пакистана 2008, с. 63.
  • Пакистан//Военное зарубежное обозрение, № 6 2009
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pk.html Архівавана 27 лістапада 2020.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pk.html Архівавана 27 лістапада 2020.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pk.html Архівавана 27 лістапада 2020.
  • http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=168&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016
  • Stuteville, Sarah (August 16, 2009). "seattletimes.nwsource.com/html/localnews/2009670134_pakistanschool16.html". The Seattle Times.
  • www.unfpa.org/swp/2009/en/pdf/EN_SOWP09_ICPD.pdf (PDF)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2011. Праверана 11 мая 2015.
  • Люди Пакистана и их образ жизни
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пакістан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пакістан ЭтымалогіяПакістан Геаграфічнае становішчаПакістан ПрыродаПакістан ГісторыяПакістан Дзяржаўны ладПакістан НасельніцтваПакістан ЭканомікаПакістан КультураПакістан Адукацыя і навукаПакістан СпортПакістан Гл. таксамаПакістан ЗноскіПакістан ЛітаратураПакістанІндыяІранАнглійская моваАравійскае мораАфганістанДжаму і КашмірДзяржаваКітайПаўднёвая АзіяУрду

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЛюблінГарады-героіМіхась ЧаротПольшчаІранЭтанолУладзімір ПянткевічДаведнікДжонатан СвіфтБеларуская тэрміналогіяСлонімЖук-геркулесМаксім БагдановічLortel ArchivesСымон БудныСпіс вуліц МінскаАндрэй МакаёнакСлоўнік «Мультитран»Факультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаЧорны замак АльшанскіХанс Крысціян АндэрсенЛандшафтны заказнікМарокаПалессеЭдзі АгняцветРаёўка (Маладзечанскі раён)Акупацыя Ірака (2003—2011)Васіль Савіч ГарбацэвічМахатма ГандзіРада Беларускай Народнай РэспублікіМоўная інтэрферэнцыяВера Аляксандраўна Палякова-МакейГерб СеўтыЛех ВаленсаБарыс Аляксеевіч КрэпакВітаўтМастацкі стыльМікола ГусоўскіЯдвігін Ш.Бароўка (Лепельскі раён)Навум Якаўлевіч ГальпяровічМарыус Іванавіч ПетыпаГарэцкія чытанніNode.jsЛітаратурная моваАлесь ДударПавел Аляксандравіч ХарланчукПланетаДзятлаваЖыве Беларусь!Полк КаліноўскагаАртур ВольскіКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіДзідаЕўрапейскі СаюзУрад Беларускай Народнай РэспублікіКрэолыТрэці рэйхПаўночная вайна (1700—1721)АстанаБарнсСамоГвязда БыдгашчТэарэма Грына — ТаоАрганічныя рэчывыПрамысловасць БеларусіРымская рэспублікаРумыніяАльгерд АбуховічАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўБахмутПулкава (аэрапорт)69🡆 More