Насельніцтва Пакістана

Па колькасці насельніцтва ў 2018 годзе Пакістан апярэдзіў Бразілію і цяпер займае 5-е месца ў свеце.

Дзяржаўныя мовы — урду і англійская, шырока ўжываюцца мовы пенджабі, сіндхі, пушту. Дзяржаўная рэлігія — іслам. Сталіца — Ісламабад, найбуйнейшыя гарады, галоўныя эканамічныя цэнтры — Карачы і Лахор.

Дэмаграфія

Насельніцтва Пакістана 
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Пакістан адносіцца да найбольш населеных краін свету. У канцы ХХ стагоддзя па колькасці жыхароў Пакістан абышоў Японію і Расію, а ў 2018 (мяркуючы па ўсім) з 212 млн чалавек апярэдзіў Бразілію, такім чынам, замкнуўшы першую пяцёрку краін па колькасці насельніцтва. Сярэднегадавы прырорст складае 1,5 % (2017) — гэта найвышэйшы ў Паўднёвай Азіі і адзін з найвышэйшых у Азіі паказчыкаў. У 2030 годзе Пакістан "плануе" зрынуць Інданезію з яе чацвёртага месца і стаць буйнейшай мусульманскай краінай свету. Пры гэтым нельга не адзначыць, што ў параўнанні з канцом ХХ стагоддзя даволі моцна зменшылася нараджальнасць (сумарны каэфіцыент нараджальнасці — 2,62) і хуткія тэмпы росту насельніцтва яшчэ трымаюцца толькі дзякуючы яго маладой структуры (31,5 % складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў) і павелічэнню працягласці жыцця (да 68 гадоў).

Этнічны склад

Насельніцтва Пакістана 
Цэнтр горада Карачы

Пакістан — шматнацыянальная краіна. Найбуйнейшыя народы належаць да індаеўрапейскай моўнай сям'і: пенджабцы (пераважна правінцыя Пенджаб), сіндхі (паўднёвая частка даліны Інда) — прадстаўнікі індаарыйскае групы; пуштуны (раёны на паўночным захадзе), белуджы (Белуджыстан) — носьбіты іранскіх моваў. Жывуць таксама брагуі, кхто, кахістанцы, выхадцы з Індыі і Ірана. Дзяржаўнай мовай служыць агульнапакістанская урду (па-сутнасці лінгва франка).

Канфесійны склад

Амаль усе вернікі — мусульмане (сунітаў 77 %, шыітаў, паводле розных ацэнак, 5-20 %). Па 1,5 % складаюць індуісты і хрысціяне. Канстытуцыя Пакістана гарантуе ўсім вернікам свабоду веравызнання.

Размяшчэнне і рассяленне

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 244 чал./км², найбольшая на арашальных землях у даліне Інда і яго прытокаў (Пенджабе) да 500 чал./км², у гарах і пустынных раёнах — каля 10-20 чал./км². Гарадское насельніцтва 36,7 %. Буйнейшыя гарады размешчаны ў Пенджабе і на крайняй поўначы краіны: Лахор (11,7 млн чал.), Фейсалабад (3,3), Хайдарабад, Равалпіндзі (2,2), Мултан, Пешавар, Гуджранвала. На Індыйскім узбярэжжы (ды і ўсім поўдні) знаходзіцца толькі адна (але ж агромністая) агламерацыя Карачы (15 млн чал).

У сельскай гаспадарцы занята 42 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у прамысловасці — 23 %, астатнія ў галіне абслугоўвання.

Зноскі

Tags:

Насельніцтва Пакістана ДэмаграфіяНасельніцтва Пакістана Этнічны складНасельніцтва Пакістана Канфесійны складНасельніцтва Пакістана Размяшчэнне і рассяленнеНасельніцтва ПакістанаІсламІсламабадАнглійская моваБразіліяКарачыЛахорПакістанСіндхі (мова)Урду

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваДаждзьбогСпакойнага шчасця не зычу нікомуРаскіданае гняздо (п’еса)Антон ЛуцкевічБеларуская Народная РэспублікаПраспект Машэрава (Мінск)Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)Мікола МятліцкіМаксім БагдановічПімен ПанчанкаКамсамольская вуліца (Віцебск)Павел Іванавіч ПруднікаўАлаіза ПашкевічВальпургіева ночАмерыканскія грыфыФранцыяПрафесійны саюзАляксандр Мікалаевіч КазекаТрасцянецІзраільКарлес ПучдэмонGoogleВуліца Якуба Коласа (Мінск)Уладзімір ДубоўкаСтаражытнабеларуская літаратураКупаллеАдэсаПарнафільмCreative CommonsЭнцыклапедыяФілалагічны факультэт БДУПлошча Перамогі (Мінск)Касцёл Святога Сымона і Святой АленыКвэньяЗвон НагасакіВікіЯкуб КоласГеоргій МарчукМіхась БашлакоўНеарамантызмКанстытуцыя 3 мая 1791 годаДзеяслоўІгар Міхайлавіч ПракаповічНігерыяПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)Альманскія балоты (заказнік)Помнік Максіму БагдановічуБрэсцкая вобласцьПагоня (гімн)Сабакі Эўропы (раман)Партызанскі праспект (Мінск)12 маяFIRSTАдміністрацыйны падзел БеларусіЯнка ЖурбаВіктар КазькоЭдуар Анры АўрыльАНарысЭдзі АгняцветГенадзь Пятровіч ПашкоўVII Усебеларускі народны сходЛьвоўУварванне Расіі ва Украіну (2022)Канфлікт у Судане (з 2023)Жанчына зверхуСпіс памерлых у 2024 годзеЯўгенія ЯнішчыцMetro-Goldwyn-MayerСпіс беларускіх імёнБерасцянка🡆 More