Лінгва Франка

Лінгва франка (ад італ.: lingua franca — франкская мова) — мова, якая выкарыстоўваецца як сродак міжэтнічных зносін у пэўнай сферы дзейнасці.

Паходжанне тэрміна

Гістарычнае паняцце лінгва франка ўпершыню стала выкарыстоўвацца для абазначэння змешанай мовы, на якой некалі размаўлялі ў міжземнаморскім рэгіёне. Гэтая назва ўяўляе сабой італьянскі пераклад арабскага lisan al-ifrang, арабская ж назва ўзнікла з-за таго, што яшчэ з часу крыжовых паходаў арабы называлі ўсіх заходніх еўрапейцаў франкамі; франкскімі яны называлі і раманскія мовы.

Гісторыя

Адной з першых надрэгіёнальных моў стала кайнэ, якое выкарыстоўвалася ў якасці агульнага дыялекту ў войсках Аляксандра Македонскага.

Прыклады

На постсавецкай прасторы ў якасці лінгва франка выступае руская мова. У Афрыцы прыкладамі лінгва франка могуць служыць такія мовы, як суахілі, хаўса і бама.

Часта ў ролі лінгва франка выступаюць піджыны, аднак у яе якасці могуць выкарыстоўвацца і паўнавартасныя мовы, які не з'яўляецца роднымі ні для адной з этнічных груп, якія выкарыстоўваюць яе (прыкладам можа служыць англійская мова, якая выкарыстоўваецца як лінгва франка ў многіх краінах Брытанскай Садружнасці).

Апроч таго, англійская мова цяпер з'яўляецца лінгва франка і ў еўрапейскім бізнесе, навуцы і авіяцыі. Яна таксама замяніла французскую як мову дыпламатыі пасля Другой сусветнай вайны, як вынік еўра-атлантычнай інтэграцыі і ўзмацнення ролі ЗША ў рэгіёне і свеце.

Літаратура

  • Вайнрайх У. Языковые контакты. — 1979.
  • Heine B. Status and Use of African Lingua Francas. — 1970. ISBN 3-8039-0033-6
  • Kahane H.R. The Lingua Franca in the Levant. — 1958.
  • Hall R. A. Jr. Pidgin and Creole Languages. — Cornell University Press, 1966. ISBN 0-8014-0173-9
  • Melatti J.C. Índios do Brasil. — São Paulo: Hucitec Press, 1983.

Tags:

Лінгва Франка Паходжанне тэрмінаЛінгва Франка ГісторыяЛінгва Франка ПрыкладыЛінгва Франка ЛітаратураЛінгва ФранкаІтальянская моваМоваЭтнас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НаміткаЭякуляцыяМухамад ІкбалПатрыятызмАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваЛоўрэнс Аравійскі (фільм)БалометрШпалерыВера Аляксандраўна Палякова-МакейЭйфелева вежаПлошча Незалежнасці (Мінск)Ісідар Самуілавіч БасБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБлоньВагінальны сексРадзімаШыманаў КутПаводка на Урале (2024)NürnbergАвантуры Пранціша ВырвічаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)СінонімыВільнюсГенрых II ПлантагенетПалаткаКаштоўнасцьКіслародСонцаКанюшынаМіхась БашлакоўЕфрасіння ПолацкаяМаскваВіцебская дыяцэзіяЛявон ВольскіАляксандр Мікалаевіч КосінецЕўдакія Якаўлеўна ЛосьКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяГрамадскі транспартПріорбанкHahniidaeМіхась ЛынькоўЭгідаЗарэчча (Пухавіцкі раён)Microsoft OfficeКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічАлесь БачылаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЯнка КупалаЧарнобыльПастаянная запамінальная прыладаЯн ПазнякЛітаратура і мастацтва (газета)ВікісховішчаПаўстанне 1863—1864 гадоўЭль-НіньёГіпертрафіяРагачоўНідэрландская моваГанна Мікалаеўна КісліцынаДзева МарыяБабруйскДзень ПерамогіМаладосць (часопіс)Руская літаратураМарская міляМізуменыБела-чырвона-белы сцягБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіГеаграфія сельскай гаспадаркіКруасанДругая сусветная вайнаСалігорскЯўгенія ЯнішчыцПародыя🡆 More