Ната

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора, НАТА (англ.: North Atlantic Treaty Organisation, NATO; таксама фр.: Organisation du traité de l'Atlantique nord, OTAN), ваенна-палітычная арганізацыя, у якую ўваходяць ЗША, Канада і большасць краін Еўропы (уключаючы Турцыю), створаная на падставе Паўночнаатлантычнага дагавора (4 красавіка 1949, Вашынгтон).

Забяспечвае калектыўную абарону краін-членаў.

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора
Ната
Ната
Карта краін-членаў
Краіна
Штаб-кватэра Сцяг Бельгіі Брусель, Бельгія
Тып арганізацыі military alliance[d], міжнародная міжурадавая арганізацыя[d], міжнародная арганізацыя і multinational military coalition[d]
Афіцыйныя мовы англійская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Нарвегія Енс Столтэнберг
Заснаванне
Дата заснавання 4 красавіка 1949
Колькасць членаў 32 краіна
Член у
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэты дзейнасці

Мэты дзейнасці Паўночнаатлантычнага альянсу зацверджаныя ў Артыкуле 5 Паўночнаатлантычнага дагавора:

Удзельнікі пагаджаюцца з тым, што ўзброеная атака супраць аднаго ці некалькіх з іх у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе расцэненая як атака супраць іх усіх. Адпаведна, яны пагаджаюцца ў выпадку такой агрэсіі кожны выканаць свае абавязкі па забеспячэнні калектыўнай бяспекі, аказаць дапамогу атакаванаму ці атакаваным удзельнікам разам з астатнімі ўдзельнікамі праз неабходныя для гэтага меры, уключаючы ваенныя, з мэтай падтрымання бяспекі ў паўночнаатлантычным рэгіёне.

Дагавор не змяшчае звестак пра патэнцыйных ворагаў і канкрэтныя меры па калектыўнай абароне. Тым не менш, першапачаткова альянс ствараўся для супрацьстаяння пагрозе з боку СССР і камуністычнага блоку. Паводле дагавора, напад на адну краіну-ўдзельніка арганізацыі расцэньваўся як агрэсія супраць усіх краін НАТА. На шчасце, упершыню гэтае палажэнне спрацавала толькі ў 2001 годзе пасля падзей 11 верасня.

Дзяржавы-члены

дата ўступлення Краіна Пашырэнне Заўвага
4 красавіка 1949
Ната  Бельгія краіны-заснавальнікі
Ната  Канада
Ната  Данія
Ната  Францыя
Ната  Ісландыя
Ната  Італія
Ната  Люксембург
Ната  Нідэрланды
Ната  Нарвегія
Ната  Партугалія
Ната  Вялікабрытанія
Ната  Злучаныя Штаты Амерыкі
18 лютага 1952
Ната  Грэцыя першае
Ната  Турцыя
9 мая 1955 Ната  Германія другое
30 мая 1982 Ната  Іспанія трэцяе
12 сакавіка 1999 Ната  Чэхія чацвёртае У складзе Чэхаславакіі, былога члена Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Венгрыя Былы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Польшча Былы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
29 сакавіка 2004 Ната  Балгарыя пятае Былы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Эстонія Яна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Латвія Яна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Літва Яна была саюзнай рэспублікай СССР, членам Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1991.
Ната  Румынія Былы член Варшаўскай дамовы з 1955 па 1991.
Ната  Славакія У рамках Чэхаславакіі, членам Варшаўскага дагавора ў гады 1955-1991.
Ната  Славенія У складзе Югаславіі, сябра Руху недалучэння ў гады 1945-1991.
1 красавіка 2009 Ната  Албанія шостае Былы член Варшаўскай дамовы ў гады 1955-1968.
Ната  Харватыя
5 чэрвеня 2017 Ната  Чарнагорыя сёмае
27 сакавіка 2020 Ната  Паўночная Македонія восьмае
4 красавіка 2023 Ната  Фінляндыя дзявятае
7 сакавіка 2024 Ната  Швецыя дзясятае

Гісторыя

Ната 
Ход пашырэння НАТА

Антыгітлераўская кааліцыя СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін распалася практычна адразу ж пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне. Былыя саюзнікі распачалі перадзел свету на сферы ўплыву і прыступілі да рэалізацыі мер па ваенна-палітычным замацаванні сваіх поспехаў.

17 сакавіка 1948 пяць заходнееўрапейскіх дзяржаў — Бельгія, Вялікабрытанія, Люксембург, Нідэрланды і Францыя — падпісалі Брусельскі дагавор, на падставе якога стварылі субрэгіянальную сістэму калектыўнай абароны — Заходнееўрапейскі саюз. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны Усходняй Еўропы заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнееўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаванне з ЗША і Канадай праекта Паўночнаатлантычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краін Заходняй Еўропы — Данію, Ісландыю, Італію, Нарвегію і Партугалію. Перамовы завяршыліся падпісаннем у Вашынгтоне 4 красавіка 1949 дагавора паміж гэтымі дванаццаццю дзяржавамі. У 1952 да яго далучыліся Грэцыя і Турцыя, у 1955 — ФРГ1990 — дзеянне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой ГДР), у 1982 — Іспанія, у 1999 — Венгрыя, Польшча, Чэхія, у 2004 — Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія, у 2009 — Албанія, Харватыя, у 2017Чарнагорыя, у 2020Паўночная Македонія. Перамовы аб магчымым далучэнні вядуцца з Грузіяй, Сербіяй, Босніяй і Герцэгавінай, Украінай. 18 мая 2022 года прадстаўнікі Фінляндыі і Швецыі перадалі ў штаб-кватэру НАТА афіцыйныя заяўкі на далучэнне да Альянсу. 4 красавіка 2023 года Фінляндыя стала 31-м членам НАТА.

СССР у 1954 прапанаваў сябе ў якасці магчымага ўдзельніка НАТА дзеля захавання міру і адзінства ў Еўропе, але члены арганізацыі адкінулі савецкую ініцыятыву. У выніку ў 1955 СССР са сваімі ўсходнееўрапейскімі саюзнікамі, каб зменшыць пагрозу з боку аб’яднанага Захаду, стварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавора.

У 1958 НАТА сутыкнулася з першым вялікім унутраным крызісам. Прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь выступіў супраць гегемоніі ЗША ў справах Заходняй Еўропы. У прыватнасці, ён крытыкаваў асаблівыя адносіны ЗША і Вялікабрытаніі, прапанаваўшы замест гэтага аформіць трохбаковы дырэктарат з роўнымі палітычнымі правамі Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Атрымаўшы адмову, дэ Голь пачаў вывад сваёй краіны з НАТА. У наступныя гады штаб-кватэра НАТА і камандаванне аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе былі пераведзены з Парыжа адпаведна ў Брусель і Монс (Бельгія), амерыканскія вайсковыя базы на французскай тэрыторыі былі закрытыя, Францыя распачала ўласную праграму стварэння ядзернай зброі і пакінула (часова, з 1966 па 1995) ваенную арганізацыю НАТА.

У 1974 з ваеннай арганізацыі НАТА выйшла Грэцыя, пратэстуючы супраць турэцкага ўварвання на Кіпр (вярнулася ў 1980).

Ва ўмовах блокавага супрацьстаяння, калі на ўліку была кожная краіна, выкарыстоўваліся любыя магчымасці для пашырэння альянсу: інтэгравалі ў НАТА дэнацыфікаваную Заходнюю Германію і постфранкісцкую Іспанію, вялі работу з нейтральнымі краінамі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад свайго статусу. Комплекс сакрэтных аперацый вайсковых і палітычных разведак краін НАТА па падрыхтоўцы партызанаў на выпадак савецкай акупацыі паставіў пад кантроль палітычнае і грамадскае жыццё шэрагу краін Заходняй Еўропы, у прыватнасці не дапусціў прыход да ўлады левых сіл у Італіі (аперацыя «Гладыё»).

НАТА з самага пачатку праектавалася для ўдзелу ў глабальнай міжблокавай вайне, адпаведна былі адбудаваны яе палітычная і ваенная структуры. На практыцы выкарыстоўваліся асобныя магчымасці НАТА (пераважна, абмен развед’інфармацыяй) пры вырашэнні яе членамі менш маштабных задач (Фалклендская вайна, Паўночнаірландскі канфлікт і г.д.).

Шматлікія ж непаразуменні і спрэчкі паміж членамі НАТА вырашаліся без яе ўдзелу (у двухбаковым парадку ці пры пасрэдніцтве ААН), што пацвярджае характар НАТА як арганізацыі менавіта калектыўнай абароны, а не калектыўнай бяспекі.

На працягу «халоднай вайны» асноўным праціўнікам НАТА была Арганізацыя Варшаўскага дагавора. Ліквідацыя апошняй у 1991 прывяла да т. зв. «крызісу ідэнтычнасці», звязанага з пошукам абгрунтавання патрэбы захоўваць арганізацыю, з якога яна выйшла ў сярэдзіне 1990-х, умяшаўшыся ў Югаслаўскія войны, спачатку пад эгідай ААН, а потым самастойна.

Узброеныя сілы

Усе члены НАТА маюць узброеныя сілы, толькі Ісландыя не мае рэгулярнай арміі (аднак мае ахову ўзбярэжжа і невялікі атрад салдат для міратворчых аперацый). Тры дзяржавы-члены маюць ядзерную зброю: Францыя, Вялікабрытанія і ЗША.

Юрыдычная прырода

Сутнаснае прызначэнне НАТА — забеспячэнне бяспекі дзяржаў-членаў ва ўсіх сферах у адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага права. Фундаментальны прынцып дзейнасці арганізацыі — супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне суверэнных дзяржаў, заснаванае на непадзельнасці бяспекі. НАТА падтрымлівае т. зв. трансатлантычную сувязь, пры якой бяспека Паўночнай Амерыкі непасрэдна звязана з бяспекай Еўропы.

З прававога пункту гледжання, НАТА — міжнародная міжурадавая арганізацыя. Узяўшы за аснову дактрынальнае азначэнне міжнароднай арганізацыі як аб’яднання дзяржаў, створанага на падставе міжнароднага дагавора для выканання пэўных мэт, якое мае адпаведную сістэму органаў, валодае правамі і абавязкамі, адрознымі ад правоў і абавязкаў дзяржаў-членаў, і заснаванае ў адпаведнасці з міжнародным правам, можна, такім чынам, гаварыць аб наступных пяці прыкметах, якія складаюць паняцце міжнароднай арганізацыі з юрыдычнага погляду: дагаворная аснова; наяўнасць пэўных мэт; адпаведная арганізацыйная структура; самастойныя правы і абавязкі; заснаванне ў адпаведнасці з міжнародным правам.

1. Дагаворная аснова (канвенцыйны базіс) Паўночнаатлантычнага альянсу прадстаўлена Вашынгтонскім дагаворам 1949 і чатырнаццаццю пагадненнямі — 1952 (два), 1955, 1980, 1999 (тры) і 2004 (сем пагадненняў) гадоў — аб далучэнні Грэцыі, Турцыі, ФРГ, Іспаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Румыніі, Славакіі, Славеніі і Эстоніі да НАТА. Суб’ектамі дагавора з’яўляюцца дзяржавы. Гэта вызначае юрыдычную прыроду міжнароднай арганізацыі, сведчыць аб яе міждзяржаўным характары, адрозніваючы тым самым ад міжнародных няўрадавых арганізацый.

2. Наяўнасць пэўных мэт — важная прыкмета ў вызначэнні правамернага характару міжнароднай арганізацыі, яе арганізацыйнай структуры, кампетэнцыі, якой надзеленая арганізацыя. НАТА стваралася, каб аб’яднаць намаганні краін-членаў для калектыўнай абароны і захавання міру і бяспекі. Заключаны ў адпаведнасці са Статутам ААН Паўночнаатлантычны пакт ставіць перад НАТА і мэты Аб’яднаных Нацый, зафіксаваныя ў прэамбуле і арт. 1 Статута: вызваліць наступныя пакаленні ад бедстваў вайны, пацвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека і ў роўнасць правоў вялікіх і малых нацый, стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасць і павага да абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права, садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай волі, ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару, падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку і з гэтай мэтай прадпрымаць эфектыўныя калектыўныя меры для прадухілення і спынення пагрозы міру і падаўлення актаў агрэсіі ці іншых парушэнняў міру.

3. Як правіла, аснову сістэмы органаў міжнароднай арганізацыі складаюць наступныя віды органаў: 1) вышэйшы, 2) выканаўчы, 3) адміністрацыйны, 4) спецыяльныя камітэты і камісіі. Структура НАТА не адпавядае гэтай сістэме, характэрнай для большасці сучасных міжнародных арганізацый, і больш нагадвае сістэму органаў ААН з яе галоўнымі і дапаможнымі органамі. Дагавор устанаўлівае стварэнне Савета і дапаможных органаў, з якіх першым будзе створаны Камітэт абароны. Такім чынам, Савет (Паўночнаатлантычны савет) — вышэйшы орган НАТА. У выканаўчым органе, які закліканы кіраваць арганізацыяй паміж сесіямі вышэйшага органа, НАТА не мае патрэбы. Паняцце сесійнасці тут умоўнае, таму што ёсць магчымасць збіраць прадстаўнікоў дзяржаў-членаў у любы момант (пры тым, што і ў звычайных умовах яны сустракаюцца не радзей за адзін раз на тыдзень). Функцыі, якія, як правіла, выконваюць выканаўчыя органы, — забеспячэнне эфектыўнасці дзейнасці міжнароднай арганізацыі, ажыццяўленне сувязі з дзяржавамі-членамі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, складанне бюджэту арганізацыі, падрыхтоўка павесткі дня пасяджэнняў вышэйшага органа і разгляд пытанняў персаналу — у асноўным перададзены Міжнароднаму сакратарыяту НАТА. Між тым, у большасці міжнародных арганізацый сакратарыят — орган адміністрацыйны.

4. НАТА мае самастойныя правы і абавязкі, адрозныя ад правоў і абавязкаў дзяржаў-членаў. Ва ўстаноўчым акце міжнароднай арганізацыі асобныя артыкулы адрасаваны непасрэдна дзяржавам-членам, іншыя — міжнароднай арганізацыі, у асобе яе органаў. У арт. 8 Вашынгтонскага дагавора абвешчана, што

«кожны бок, які дамаўляецца, заяўляе, што ні адно з міжнародных пагадненняў, якія маюць у цяперашні час сілу, паміж ім і любым іншым бокам, які дамаўляецца, не знаходзіцца ў супярэчнасці з палажэннямі гэтага дагавора, і абавязваецца не прымаць ніякага міжнароднага абавязацельства, якое супярэчыць гэтаму дагавору».

Арт. 9 дагавора, наадварот, звернуты непасрэдна да арганізацыі:

«Савет створыць такія дапаможныя органы, якія могуць аказацца неабходнымі, у прыватнасці, ён неадкладна створыць Камітэт абароны, які будзе рэкамендаваць меры для прымянення артыкулаў 3 і 5».

Магчымасць міжнароднай арганізацыі мець самастойныя правы і абавязкі, асобныя ад правоў і абавязкаў дзяржаў-членаў, фарміруе арганізацыю як суб’екта міжнароднага права, які валодае сваёй прававой воляй і правы якога непасрэдна звязаныя з міжнароднай правасуб’ектнасцю. Да такіх правоў належаць права на заключэнне міжнародных пагадненняў, права на прывілеі і імунітэты, права на прадстаўніцтва і іншыя правы, звязаныя з міжнароднай правасуб’ектнасцю. Вонкава міжнародная арганізацыя, у тым ліку і НАТА, выступае самастойна, як адзінае цэлае, прадстаўленае генеральным сакратаром арганізацыі.

5. Пад заснаваннем ў адпаведнасці з міжнародным правам разумеецца правамерны характар міжнароднай арганізацыі, неабходнасць адпаведнасці яе статута і дзейнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права і, перш за ўсё, нормам jus cogens у сэнсе арт. 53 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў 1969. Лічыцца, што імператыўнымі нормамі jus cogens з’яўляюцца прынцыпы Статута ААН, а Паўночнаатлантычны пакт у цэлым тэкстуальна сумяшчальны са Статутам ААН. У той жа час, не адпавядаюць главе VIII Статута ААН палажэнні Вашынгтонскага дагавора аб яго тэрытарыяльнай сферы дзеяння: некалькі кантынентаў і велізарныя прасторы Сусветнага акіяна. НАТА таксама не выконвае арганізацыйна-прававых мер, якія накладаюцца на яе, як на рэгіянальную арганізацыю ў адпаведнасці з главой VIII, але працягвае настойваць на гэтым статусе, каб мець магчымасць ажыццяўляць прымусовыя дзеянні адносна іншых дзяржаў, як у выпадку з легітымацыяй агрэсіі НАТА супраць Югаславіі.

Арганізацыйная структура

  • Паўночнаатлантычны савет (англ.: The North Atlantic Council, NAC), вышэйшы палітычны орган НАТА, складаецца з пастаянных прадстаўнікоў (у рангу пасла) усіх краін-членаў, якія праводзяць пасяджэнні як мінімум раз на тыдзень. Савет таксама збіраецца на міністэрскім і на вышэйшым узроўнях, але, у любым выпадку, ён мае аднолькавыя паўнамоцтвы ў прыняцці рашэнняў, незалежна ад узроўню, на якім гэта было зроблена. Рашэнні прымаюцца на аснове кансэнсусу. Старшынствуе на пасяджэннях Генеральны сакратар НАТА.

Савет — адзіны орган, стварэнне якога прама прадугледжана тэкстам Паўночнаатлантычнага дагавора. Савет надзелены паўнамоцтвамі ўтвараць дадатковыя органы. Так былі створаны камітэты і планавыя групы для забеспячэння работы Савета і падрыхтоўкі рэкамендацый ў спецыяльных галінах.

Пытанні, якія разглядае Савет, датычацца ўсіх аспектаў дзейнасці арганізацыі і, звычайна, засноўваюцца на дакладах і рэкамендацыях, якія рыхтуюцца па запыту Савета ніжэйшымі камітэтамі. Пытанні таксама могуць быць паднятыя нацыянальнымі пастаяннымі прадстаўнікамі ці Генеральным сакратаром.

  • Камітэт планавання абароны (англ.: Defence Planning Committee, DPC), палітыка-ваенны орган НАТА, звычайна складаецца з пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-членаў акрамя Францыі, і як мінімум двойчы на год склікаецца на ўзроўні міністраў абароны і разглядае пытанні, звязаныя з сумесным абарончым планаваннем. Камітэт планавання абароны забяспечвае кіраванне ваеннымі структурамі НАТА і, у межах сваёй кампетэнцыі, мае тыя функцыі і паўнамоцтвы, што і Паўночнаатлантычны савет ў межах яго кампетэнцыі.
  • Група ядзернага планавання (англ.: Nuclear Planning Group, NPG), асноўны орган для кансультацый па ўсіх пытаннях, што адносяцца да ролі ядзерных сіл у палітыцы бяспекі і абароны НАТА. У групе ўдзельнічаюць усе краіны-члены, за выключэннем Францыі. Ісландыя ўдзельнічае як назіральнік. Група, як правіла, збіраецца два разы на год на ўзроўні міністраў абароны, звычайна разам з Камітэтам планавання абароны, а таксама на ўзроўні паслоў — па меры неабходнасці.
  • Генеральны сакратар (англ.: The Secretary General), вышэйшая службовая асоба НАТА. Ён адказвае за арганізацыю і кіраўніцтва працэсам кансультацый і выпрацоўкі рашэнняў у Паўночнаатлантычным альянсе. Узначальвае пасяджэнні Паўночнаатлантычнага савета, Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання, іншых галоўных камітэтаў. Ён дзейнічае як галоўны афіцыйны прадстаўнік (англ.: principal spokesman) арганізацыі ў яе знешніх стасунках. Генеральнаму сакратару падпарадкаваны Міжнародны сакратарыят. З 2004 пасаду Генеральнага сакратара займае Яап дэ Хооп Схефер (Нідэрланды).

Пад непасрэдным кіраўніцтвам Генеральнага сакратара знаходзяцца Кабінет (англ.: Private Office) і Адміністрацыя (англ.: Office of the Secretary General) Генеральнага сакратара. Кабінет дапамагае Генеральнаму сакратару і яго намесніку (які кіруе шэрагам рабочых груп) па ўсіх аспектах іх працы. У яго штаце знаходзяцца юрысконсульт і спецыяльны саветнік па справах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Адміністрацыя Генеральнага сакратара складаецца з Выканаўчага сакратарыята, Упраўлення інфармацыі і прэсы і Службы бяспекі НАТА. Выканаўчы сакратарыят (англ.: Executive Secretariat) забяспечвае функцыянаванне Савета НАТА, Савета Еўра-атлантычнага партнёрства, Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і ўсіх структур, утвораных вышэйназванымі органамі. На Выканаўчы сакратарыят ускладзена і адміністрацыйнае забеспячэнне праграмы «Партнёрства дзеля міру».

Упраўленне інфармацыі і прэсы (англ.: Office of Information and Press) складаецца са Службы СМІ (англ.: Press and Media Service) і Інфармацыйнай службы (англ.: Information Service). Дырэктар Упраўлення ўзначальвае таксама Камітэт па інфармацыі і культурных сувязях (англ.: the Committee on Information and Cultural Relations).

Служба бяспекі НАТА (англ.: NATO Office of Security) каардынуе і ажыццяўляе палітыку ўнутранай бяспекі НАТА. Дырэктар службы — галоўны саветнік Генеральнага сакратара па пытаннях бяспекі і старшыня Камітэта НАТА па бяспецы (англ.: NATO Security Committee). Ён кіруе Службай бяспекі штаб-кватэры і адказвае за ўсеагульную бяспеку ў блоку.

  • Міжнародны сакратарыят (англ.: International Staff) забяспечвае дзейнасць Савета НАТА і яго камітэтаў. Міжнародны сакратарыят складаецца з Адміністрацыі Генеральнага сакратара, пяці аддзелаў (палітычны, планавання і палітыкі абароны, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння абароны, інфраструктуры і планавання выкарыстання цывільных службаў пры надзвычайным становішчы, па навуцы і навакольным асяроддзі), кіраўніцтва справамі і кабінета фінансавага кантралёра. Кожны з аддзелаў узначальваецца памочнікам генеральнага сакратара. Акрамя таго, Міжнародны сакратарыят — гэта некалькі цывільных агенцтваў і арганізацый, размешчаных у розных краінах-членах. Гэтыя арганізацыі працуюць па спецыяльных кірунках, такіх як камунікацыі ці тылавое забеспячэнне.

Персанал Міжнароднага сакратарыята набіраецца непасрэдна арганізацыяй альбо па накіраваннях ўрадаў краін-членаў тэрмінам на тры – чатыры гады. Супрацоўнікі міжнароднага сакратарыята адказныя перад Генеральным сакратаром і абавязваюцца захоўваць поўную лаяльнасць арганізацыі на ўвесь час знаходжання на пасадзе.

  • Ваенны камітэт (англ.: Military Committee), вышэйшы ваенны орган НАТА, дае палітычным уладам блока рэкамендацыі па ваенных пытаннях дзейнасці ў зоне адказнасці НАТА, забяспечвае Галоўнаму камандаванню НАТА магчымасць выканання сваіх функцый. Знаходзіцца пад палітычным кіраўніцтвам Паўночнаатлантычнага савета і Камітэта планавання абароны, а калі закранаюцца ядзерныя пытанні, то і Групы ядзернага планавання. Камітэт складаецца з начальнікаў штабоў кожнай краіны-члена (у тым ліку, і Францыі, якая да 1996 года была прадстаўлена вайсковай місіяй у Ваенным камітэце). Ісландыя не мае ўзброеных сіл, але можа быць прадстаўлена цывільнай асобай. Начальнікі штабоў сустракаюцца не радзей, як два разы на год. У астатні час краіны прадстаўлены нацыянальнымі ваеннымі прадстаўнікамі, што прызначаюцца начальнікамі штабоў.
  • Інтэграваная вайсковая структура (англ.: Integrated Military Structure) знаходзіцца пад палітычным кантролем і бягучым кіраўніцтвам вышэйшага ўзроўню. Яе прызначэнне — у забеспячэнні арганізацыйных рамак абароны тэрыторый краін-членаў ад знешніх пагроз. Яна ўключае ў сябе сетку вайсковага камандавання, што пакрывае ўсю Паўночнаатлантычную зону.

НАТА мае два галоўныя цэнтры камандавання — Саюзнае камандаванне аб’яднаных ўзброеных сіл у Еўропе (англ.: Supreme Allied Commander Europe, SACEUR), размешчанае ў так званым ШЭЙПе (англ.: SHAPE — Supreme Headquarters Allied Powers Europe), непадалёку ад Монса (Бельгія), і Саюзнае камандаванне аб’яднаных узброеных сіл у зоне Атлантычнага акіяна (англ.: Supreme Allied Commander Atlantic, SACLANT) у Норфалку (штат Вірджынія, ЗША). Існуе таксама Рэгіянальная стратэгічная група Канады—ЗША (англ.: Canada—U.S. Regional Planning Group, CUSRPG), размешчаная ў Арлінгтоне (ЗША), якой даручана каардынаваць планаванне абароны Паўночнай Амерыкі.

  • Міжнародны ваенны штаб (англ.: International Military Staff) забяспечвае дзейнасць Ваеннага камітэта і арганізуе выкананне яго рашэнняў. Супрацоўнікі Міжнароднага ваеннага штаба маюць такі ж статус у арганізацыі, як і супрацоўнікі Міжнароднага сакратарыята, але падпадаюць пад адміністрацыйную ўладу начальніка штаба альбо кіраўніка самастойнага агенцтва НАТА, у якім яны непасрэдна працуюць. Начальнік Міжнароднага ваеннага штаба выбіраецца Ваенным камітэтам і можа быць прадстаўніком любой краіны, але мець адрознае грамадзянства ад старшыні Ваеннага камітэта.

У арганізацыйным плане Міжнародны ваенны штаб падраздзяляецца на наступныя аддзелы: разведкі, планавання і палітыкі, аперацый, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, сувязі і сістэм інфармацыі, узбраенняў і стандартызацыі. Пры начальніку Міжнароднага ваеннага штаба створаны Сітуацыйны цэнтр НАТА (англ.: NATO Situation Centre), прызначаны дапамагаць Паўночнаатлантычнаму савету, Камітэту планавання абароны і Ваеннаму камітэту ў выкананні імі сваіх функцый у крызісныя перыяды. Цэнтр кругласутачна назірае за палітычным, ваенным і эканамічным станам у сферах, якія цікавяць НАТА, наглядае і абслугоўвае сістэмы сувязі НАТА, забяспечвае магчымасці для хуткай арганізацыі кансультацый і камандных дзеянняў падчас перыядаў напружанасці.

Пасля абвешчаных пасля студзеньскага 1994 саміту ініцыятыў Паўночнаатлантычны савет заснаваў некалькі дадатковых структур, якія дапамагаюць НАТА у выкананні яе новых задач.

Камітэт палітыка-вайсковага кіравання па праграме «Партнёрства дзеля міру» (англ.: Political-Military Steering Committee on Partnership for Pease, PMSE) з’яўляецца важнейшым рабочым форумам «Партнёрства». Ён збіраецца ў розных канфігурацыях: гэта і сустрэчы з асобнымі краінамі-партнёрамі, і з усімі краінамі —ўдзельніцамі Савета Еўра-атлантычнага партнёрства.

Сумесны камітэт па праблеме распаўсюджвання зброі (англ.: Joint Committee on Proliferation, JCP) распрацоўвае супольную палітыку ў галіне распаўсюджвання ўзбраенняў і з’яўляецца палітычным форумам для кансультацый па гэтай праблеме.

Часовая група каардынавання палітыкі (англ.: Provisional Policy Coordination Group, PPCG) працуе над праблемай падтрымання міру і над тым, як павысіць эфектыўнасць НАТА ў гэтай галіне, распрацоўвае канцэпцыю аб’яднаных тактычных войскаў. Група адказвае за супрацоўніцтва з Заходнееўрапейскім Саюзам.

  • Большасць з арганізацыйных структур НАТА размешчана ў яе штаб-кватэры. Штаб-кватэра НАТА (англ.: the NATO Headquarters) у Бруселі з’яўляецца палітычным цэнтрам Альянсу і пастаянным месцам знаходжання Паўночнаатлантычнага савета. Тут размяшчаюцца пастаянныя прадстаўніцтвы дзяржаў-членаў, Генеральны сакратар і Міжнародны сакратарыят, нацыянальныя вайсковыя прадстаўніцтвы, старшыня Ваеннага камітэта і Міжнародны вайсковы штаб і шмат якіх агенцтваў НАТА.

Каля 4 тысяч чалавек працуюць у штаб-кватэры НАТА на поўнай стаўцы. З іх больш за 2000 — члены нацыянальных прадстаўніцтваў пры НАТА. Прыкладна тысячу чалавек налічвае Міжнародны сакратарыят і да 500 — Міжнародны ваенны штаб.

  • У дадатак да апісаных вышэй камандных структур існуе шэраг ваенных агенцтваў, даследчых і навучальных устаноў, падпарадкаваных Ваеннаму камітэту або вярхоўным галоўнакамандуючым.

Дарадчая група па аэракасмічных даследаваннях (англ.: Advisory Group for Aerospace Research and Development,AGARD) была ўтворана ў 1952 для спрыяння распрацоўкам і абмену інфармацыяй у галіне аэракасманаўтыкі паміж краінамі НАТА. Штаб-кватэра AGARD знаходзіцца ў Парыжы.

Ваеннае агенцтва па стандартызацыі (англ.: Military Agency for Standartisation, MAS), галоўнае ваеннае агенцтва па стандартызацыі ў НАТА. Створана ў Лондане ў 1951 з мэтай садзеяння аператыўнай, працэдурнай і матэрыяльна-тэхнічнай стандартызацыі сярод членаў НАТА дзеля надання войскам Альянсу большай эфектыўнасці ў сумесных аператыўных мерапрыемствах. З 1970 размяшчаецца ў штаб-кватэры НАТА у Бруселі.

Кансультацыйны камітэт НАТА па ваеннай электроніцы (англ.: NATO Electronic Warfare Advisory Committee, NEWAС) заснаваны ў 1966. Закліканы павысіць магчымасці электронных службаў НАТА падчас баявых дзеянняў. Аналізуе прагрэс, дасягнуты на нацыянальным узроўні і ў інтэграцыйных вайсковых структурах наконт магчымасцей вайсковага электроннага забеспячэння. NEWAC складаецца з прадстаўнікоў кожнай краіны-члена НАТА і вярхоўных галоўнакамандуючых.

Вучэбная група НАТА (англ.: NATO Training Group, NTG) аб’ядноўвае ўсе намаганні ў рамках НАТА па трэніроўках і вучэннях на шматнацыянальнай аснове, спрыяе правядзенню трэніровак і вучэнняў сярод краін-членаў.

Камітэт кіраўнікоў ваенна-медыцынскіх служб краін НАТА (англ.: Committee of the Chiefs of Military Medical Services in NATO, COMEDS), таксама вядомы як EUROMED. Складаецца з вышэйшых ваенна-медыцынскіх чыноўнікаў краін-членаў, дзейнічае як цэнтр па развіцці, каардынацыі і кансультаванні Ваеннага камітэта ў гэтай галіне.

Метэаралагічная група Ваеннага камітэта (англ.: Military Committee Meteorogical Group, MCMG) дае спецыяльныя парады Ваеннаму камітэту ў сферы метэаралогіі, дапамагае яму ў выпрацоўцы адпаведнай палітыкі і тэхнікі.

Шэсць спецыялізаваных агенцтваў па тэлекамунікацыях, сістэмах сувязі і інфарматыцы (англ.: Military Telecommunications and Communications and Information Systems (CIS) Agencies) забяспечваюць вайсковы камітэт экспертнай падтрымкай у гэтай галіне ваеннай тэхнікі. Паміж сабой яны спецыялізуюцца на камунікацыйнай і камп’ютэрнай бяспецы (ACCSA), лініях сувязі (ALLA), радыёчастотах (ARFA), тактычных сродках сувязі (ATCA), узаемасувязі баз даных (ADSIA), марской сувязі (ANCA). Размяшчаюцца ў Бруселі, за выключэннем ANCA, месцазнаходжанне якога — Лондан.

Тэхнічны цэнтр Вярхоўнага галоўнакамандавання аб’яднанымі войскамі ў Еўропе (англ.: SHAPE Technical Centre) размяшчаецца ў Гаазе і працуе пад палітычным кіраўніцтвам Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброенымі сіламі ў Еўропе (SACEUR). Задача цэнтра заключаецца ў тэхнічнай дапамозе ШЭЙПу і ў правядзенні даследаванняў для аб’яднанага камандавання ў Еўропе. Сфера інтарэсаў тэхнічнага цэнтра: гатоўнасць войскаў і вайсковых структур, новыя тэхналогіі ўзбраенняў, камандаванне і кантроль (інфарматызацыя і аўтаматызацыя гэтых працэсаў), інжынерныя сістэмы і аператыўная дапамога.

Цэнтр падводных даследаванняў Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі ў зоне Атлантыкі (англ.: SACLANT Undersea Research Centre, SACLANTCEN) створаны ў 1959 каля Спецыі ў Італіі і афіцыйна стаў структурай НАТА ў 1963. Распрацоўвае парады SACLANT у галіне барацьбы з падводнымі лодкамі і мінамі. Праводзіць і акіянаграфічныя даследаванні.

У 1996 пачало працу агенцтва па нагляду за навуковым і тэхналагічным працэсам у Альянсе — Арганізацыя па даследаваннях і тэхналогіях (англ.: Research and Technology Organisation, R&TO). Створаная для больш паспяховага кіраўніцтва даследчымі праграмамі ў рамках ужо існуючых Дарадчай групы па аэракасмічных даследаваннях (AGARD) і Групы абарончых даследаванняў (англ.: Defence Research Group, DRG), R&TO кіруецца Саветам (англ.: R&T Board), які, у сваю чаргу, замяніў сабой органы кіравання AGARD і DRG. Савет каардынуе абмен навуковай інфармацыяй паміж краінамі-членамі. Складаныя сістэмы навукова-даследчых супольнасцей краін прадстаўленыя трыма элементамі: урадавая, прамысловая і акадэмічная навука ў галіне абароны.

НАТА валодае трыма навучальнымі ўстановамі. Абарончы каледж НАТА (англ.: NATO Defence College) заснаваны ў Парыжы ў 1951, пераведзены ў 1966 у Рым. Рыхтуе афіцэраў і цывільны персанал для заняцця ключавых пастоў у НАТА і нацыянальных адміністрацыях.

Школа НАТА (англ.: NATO (SHAPE) School), размешчаная ў Оберамергау ў Германіі, — адзін з галоўных цэнтраў падрыхтоўкі ваенных і цывільных спецыялістаў для службы ў НАТА. Створаная ў 1953, у 1966 перайшла пад аператыўны кантроль SACEUR. З 1953 падрыхтоўку ў школе прайшлі больш як 50 000 афіцэраў і цывільных асоб. Кожны год каля 6 тысяч слухачоў наведваюць курсы па спецыяльнасцях: ядзерная, біялагічная і хімічная абарона, вайсковая электроніка, камандаванне і кантроль, мабільныя войскі, шматнацыянальныя войскі, падтрыманне міру, ахова навакольнага асяроддзя, крызіснае кіраванне.

Школа сродкаў сувязі і інфармацыйных сістэм (англ.: NATO Communicatians and Information Systems (CIS) School) забяспечвае ўзмоцненую падрыхтоўку цывільнага і ваеннага персаналу перад накіраваннем іх на працу ў камунікацыйныя і інфармацыйныя службы НАТА. Размяшчаецца школа на базе італьянскіх ВПС у Лаціне.

Механізм супрацоўніцтва

Усе краіны-члены НАТА у поўнай меры ўдзельнічаюць на палітычным узроўні супрацоўніцтва ў рамках Альянсу і ўсе аднолькава прынялі на сябе абавязкі, што ўтрымліваюцца ў арт. 5 Паўночнаатлантычнага дагавора і сімвалізуюць непадзельнасць іх бяспекі, а менавіта, што напад на адну ці некалькі краін разглядаецца як напад на ўсе краіны-члены. Ніводная краіна-член НАТА не павінна спадзявацца толькі на свае ваенна-палітычныя намаганні і эканамічныя рэсурсы. Роўнасць бяспекі краін-членаў — у адсутнасці залежнасці паміж ёй і тымі нацыянальнымі вайсковымі магчымасцямі, што ўкладзеныя ў агульную стабільнасць.

Спосаб функцыянавання НАТА забяспечвае ўлік патрэбнасцей краін-членаў ў адпаведнасці з іх становішчам у арганізацыі. Так, Ісландыя, не маючы ўзброеных сілаў, прадстаўлена ў ваенных органах НАТА цывільным прадстаўніком.

Францыя, застаючыся паўнавартым членам арганізацыі і яе палітычных структур, выйшла ў 1966 з інтэграванай вайсковай структуры НАТА, не ўдзельнічала ў працы Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і Ваеннага камітэта. Рэгулярныя кантакты з ваеннымі структурамі НАТА ажыццяўляліся праз французскую ваенную місію пры Ваенным камітэце, а таксама праз удзел у асобных галінах супрацоўніцтва (сродкі сувязі, узбраенні, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і г.д.). З 1995 Францыя аднавіла работу ў Камітэце планавання абароны і Ваенным камітэце, але адносіны з інтэграванай вайсковай структурай НАТА не змяніліся: яны працягваюць рэгулявацца двухбаковымі пагадненнямі.

Іспанія ўдзельнічае ў працы Камітэта планавання абароны, Групы ядзернага планавання і Ваеннага камітэта. У адпаведнасці з вынікамі нацыянальнага рэферэндуму 1986, Іспанія не ўдзельнічае ў інтэграванай вайсковай структуры НАТА, але прымае ўдзел у калектыўным абарончым планаванні. Дамоўленасці аб вайсковай каардынацыі дазваляюць іспанскім войскам супрацоўнічаць з іншымі саюзнымі войскамі ў спецыяльных галінах, застаючыся пры гэтым за межамі інтэграванай вайсковай структуры. У 1996 іспанскі парламент пагадзіўся з рашэннем урада аб пераходзе да поўнага ўдзелу Іспаніі ў аб’яднанай вайсковай структуры НАТА.

Усе без выключэння краіны НАТА удзельнічаюць у працы Камітэта палітыка-вайсковага кіравання па праграме «Партнёрства дзеля міру» і іншых групах, што дзейнічаюць па праграмах Савета еўра-атлантычнага партнёрства і «Партнёрства дзеля міру».

Адрозненні паміж краінамі-членамі НАТА могуць таксама быць вынікам геаграфічнага, палітычнага, ваеннага або канстытуцыйнага становішча. Так, удзел Нарвегіі і Даніі ў ваенных планах НАТА абмяжоўваецца нацыянальным заканадаўствам, па якім немагчыма размяшчэнне ядзернай зброі і замежных войскаў на іх нацыянальнай тэрыторыі ў мірны час.

Выпрацоўка палітыкі НАТА і падрыхтоўка канкрэтных мерапрыемстваў ажыццяўляецца на падставе рэгулярных узаемных кансультацый краін-членаў. Такія кансультацыі могуць мець некалькі форм:

  • аднабаковае прадастаўленне інфармацыі кім-небудзь з удзельнікаў;
  • двухбаковы ці шматбаковы інфармацыйны абмен;
  • апавяшчэнне іншых удзельнікаў аб рашэннях, прынятых на нацыянальным узроўні (у тым ліку з мэтай атрымаць ухваленне з боку партнёраў);
  • папярэдняе паведамленне аб падрыхтоўваемых акцыях;
  • папярэднія кансультацыі з мэтай узгаднення паралельных дзеянняў, якія будуць ажыццяўляцца кожным з удзельнікаў індывідуальным чынам;
  • кансультацыі з мэтай выпрацоўкі такіх рашэнняў, якія павінны прымацца ці ажыццяўляцца на калектыўнай аснове.

Рэгулярныя кансультацыі па палітычных пытаннях таксама маюць месца ў рамках Савета еўра-атлантычнага партнёрства і пры сустрэчах Паўночнаатлантычнага савета і палітычных камітэтаў з партнёрамі па супрацоўніцтву — дзяржавамі, якія не з’яўляюцца членамі НАТА.

Галоўнымі форумамі НАТА для інтэнсіўных кансультацый падчас перыядаў палітычнай напружанасці з’яўляюцца Паўночнаатлантычны савет і Камітэт планавання абароны пры падтрымцы Ваеннага камітэта і палітычных камітэтаў. Стабільнасць камунікацыйнага працэсу забяспечвае Сітуацыйны цэнтр НАТА, які круглыя суткі падтрымлівае сувязь са сталіцамі дзяржаў-членаў НАТА і галоўнакамандуючымі войскамі НАТА.

Месца і роля ў свеце

Трансфармацыя НАТА

Лонданскі саміт НАТА 1990, Рымскі саміт НАТА 1991, Стратэгічная канцэпцыя НАТА 1991, Савет еўра-атлантычнага партнёрства, Праграма «Партнёрства дзеля міру», Вашынгтонскі саміт НАТА 1999, Стратэгічная канцэпцыя НАТА 1999.

Аперацыі НАТА

  • Аперацыі 19921993 у былой Югаславіі: нагляд ваенна-марскімі сіламі за выкананнем эмбарга ў Адрыятыцы, усталяванага ў адпаведнасці з рэзалюцыяй № 787 Савета Бяспекі ААН; кантроль зоны, забароненай для палётаў над Босніяй і Герцэгавінай, забяспечаны самалётамі НАТА, у адпаведнасці з рэзалюцыяй № 781 Савета Бяспекі ААН.
  • Ажыццяўленне ваеннага аспекту мірнага дагавора па Босніі 1995 у рамках шматнацыянальных «выканаўчых» сіл (англ.: Implementation Force, IFOR): аперацыя «Сумесная спроба» (англ.: Joint Endeavour) снежань 1995 — снежань 1996.
  • Стабілізацыйныя сілы (англ.: Stabilisation Force, SFOR).
  • Аперацыі пасля 11 верасня 2001 (англ.: Operation Eagle Assist, Operation Active Endeavour). Ваенная прысутнасць НАТА ў Афганістане ў рамках Міжнародных сіл па забеспячэнню бяспекі (англ.: International Security Assistance Force, ISAF) з 2003.

Узаемадзеянне з іншымі арганізацыямі

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Еўрапейскі Саюз, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Савет Еўропы.

Адносіны з Рэспублікай Беларусь

Развіццё поўнамаштабнага супрацоўніцтва з НАТА — адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Наша дзяржава ўдзельнічае ў Савеце еўра-атлантычнага партнёрства з 1992 (да 1997 — Савет Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва), у праграме «Партнёрства дзеля міру» — з 1995. Удзел у мерапрыемствах Навуковай праграмы НАТА беларускія вучоныя бяруць з 1993. Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры НАТА адкрыта ў 1998.

Супрацоўніцтва Беларусі і НАТА вядзецца па наступных асноўных кірунках: адпрацоўка ўзаемадзеяння пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, кіраванне крызіснымі сітуацыямі, моўная падрыхтоўка афіцэраў, ваенная адукацыя, дэмакратычны кантроль над узброенымі сіламі, планаванне і правядзенне аперацый па падтрыманні міру, ваенная геаграфія, гуманітарнае размініраванне, меры палітычнага і ваеннага характару, скіраваныя супраць распаўсюджання ядзернай, бактэрыялагічнай і хімічнай зброі, планаванне, арганізацыя і кіраванне нацыянальнымі праграмамі ў галіне абарончых даследаванняў і тэхналогія, стралковая зброя і лёгкія ўзбраенні.

Вясной 1999 Беларусь асудзіла агрэсію супраць Югаславіі і часова прыпыніла адносіны з НАТА, пазней яны былі адноўлены ў поўным аб’ёме. Восенню 2001 Беларусь аказала некаторую практычную дапамогу НАТА пры падрыхтоўцы міжнароднай антытэрарыстычнай ваеннай аперацыі ў Афганістане.

У сакавіку 2011 года ў Беларусі заснаваны Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва, які скіраваны на еўраатлантычную інтэграцыю Беларусі шляхам ажыццяўлення праектаў у вобласці інфармацыйнага забеспячэння суб'ектаў грамадства Беларусі .

Гл. таксама

Зноскі

  • Таксама ўжываюцца пераклады назвы са словамі «пакт», «альянс».
  • Statement by the North Atlantic Council
  • Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва Архівавана 7 сакавіка 2014.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article НАТА, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ната Мэты дзейнасціНата Дзяржавы-членыНата ГісторыяНата Узброеныя сілыНата Юрыдычная прыродаНата Арганізацыйная структураНата Механізм супрацоўніцтваНата Месца і роля ў свецеНата Адносіны з Рэспублікай БеларусьНата Гл. таксамаНата СпасылкіНатаАнглійская моваЕўропаЗлучаныя Штаты АмерыкіКанадаПаўночнаатлантычны дагаворТурцыяФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Юрась СвіркаДом урада (Мінск)Дыялекты беларускай мовыХайкуПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Нямецкая фізікаПаэтМіхась ЗарэцкіПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Новасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. МендзялееваПубліцыстычны стыльНоУсход АФКKufar.byVPNC++СказГасдрубал БаркідГерб Беларускай Народнай РэспублікіІлюмінаваны рукапісУладзімір Мінавіч МазгоБаранавіцкі раёнРучная стымуляцыя пенісаМінскі метрапалітэнАркаПінскУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Помнік Максіму БагдановічуБеларусізацыяВермахтВіталь Уладзіміравіч КатавіцкіАлесь АдамовічСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьТэатральная плошча (Масква)Брэсцкая крэпасцьГуэлфскі ўніверсітэтЭнцыклапедыяГуканне вясныБелы легіёнЯгайлаГісторыя беларускай мовы2024Максім ТанкВалянціна Іванаўна АксакТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмХатыньЗянон Станіслававіч ПазнякКанадаСяргей Васілевіч БесарабЗаслаўеРэпрэсіі ў БССРБэзСловазлучэннеПапская інтранізацыяРэйнджар з атамнай зоныВінцэнт Дунін-МарцінкевічСэрца на далоніРэч ПаспалітаяМарская міляДзесятаглаўІнструкцыя па транслітарацыіКанчатакМухамад ІкбалАлена Барысаўна СпірыдовічАнхела Эспіноса РуісІван ЧыгрынаўЕва ВежнавецУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Вуліца Карла Маркса (Мінск)Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)🡆 More