Футзал

Футза́л — камандная спартыўная гульня ў зале, у якой прымаюць удзел дзве каманды па 5 гульцоў, адзін з якіх варатар.

Кожнай камандзе дазваляецца выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць замен. У адрозненне ад некаторых іншых відаў Indoor soccer (футбол на траве або шоубол, як яго называюць у Лацінскай Амерыцы), гульня праходзіць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, пазначаным лініямі; шчыткі або борцікі не выкарыстоўваюцца. У футзале выкарыстоўваюць меншы па памерах мяч, з меншым адскокам, чым звычайны футбольны мяч. Правілы ствараюць акцэнт на імправізацыі, крэатыўнасці і тэхніцы, а таксама кантролі мяча і перадачах у абмежаванай прасторы. Назва гульні паходзіць ад партугальскага futebol de salão і іспанскага fútbol sala. Па правілах футзал нагадвае футбол, хоць існуюць некаторыя істотныя адрозненні. У Беларусі і некаторых іншых краінах часта выкарыстоўваюць тэрмін «міні-футбол».

Гісторыя

Футзал пачаў сваё развіццё ў Мантэвідэа, Уругвай, у 1930-х, калі Хуан Карлас Серыяні стварыў правілы для новай версіі футбола. У Бразіліі гэтая версія футбола актыўна развівалася на вуліцах сталіцы Сан-Паўлу. Неўзабаве гэты від спорту пачаў распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, а яго папулярнасць прывяла да з’яўлення кіруючага органа пад назвай Міжнародная федэрацыя футзала (FIFUSA — Federación Internacional de Fútbol de Salón). Першы чэмпіянат свету пад эгідай FIFUSA быў праведзены ў Сан-Паўлу ў 1972 годзе, чэмпіёнамі сталі гаспадары турніру, каманда Бразіліі. Яшчэ большая колькасць краін прыняла ўдзел у другім чэмпіянаце свету ў Мадрыдзе ў 1985 годзе.

Неўзабаве, ФІФА пачала праводзіць свае ўласныя спаборніцтвы па футзале і прызначаць свае ўласныя правілы гульні. Паводле новых правіл ФІФА, быў палепшаны тэхнічны бок гульні для гульцоў і гледачоў. Суддзя на лініі быў заменены памочнікам суддзі, і была дазволена неабмежаваная колькасць замен. Быў уведзены чацвёрты памер футбольнага мяча, вага якога была павялічана для таго, каб паменшыць адскок на 30 % у параўнанні са звычайным мячом, што дазволіла паскорыць гульню і забіваць галы галавой.

Адносіны ФІФА з членамі сваёй арганізацыі дазволілі большай колькасці краін даведацца пра міні-футбол. Упершыню ФІФА правяла свой уласны Чэмпіянат свету па футболе ў зачыненых памяшканнях у 1989 годзе ў Ротэрдаме, Нідэрланды. У 1992 годзе быў праведзены Чэмпіянат свету па міні-футболе пад эгідай ФІФА ў Ганконгу, а з 1996 года такія спаборніцтвы сталі называцца спаборніцтвы Чэмпіяната свету па футзале. Іспанія паклала канец дамінаванню Бразіліі ў гэтых спаборніцтвах, стаўшы чэмпіёнам два разы падрад у 2000 і 2004 годзе. На апошнім Чэмпіянаце свету па футзале ў Рыа-дэ-Жанэйра чэмпіёнамі зноў сталі бразільцы.

У 2002 годзе члены Панамерыканскай федэрацыі па футзале (PANAFUTSAL — The Pan-American Futsal Confederation) сфарміравалі Сусветную асацыяцыю футзала (AMF — World Futsal Association), міжнародны рэгулюючы орган, незалежны ад ФІФА. ФІФА і AMF працягваюць вызначаць уласныя правілы гульні.

Футзал пад эгідай AMF мае агульныя карані з футзалам пад эгідай ФІФА. Падзел на два розныя віды спорту адбыўся ў 1980-я гады, калі ФІФА паспрабавала атрымаць кантроль над футболам у залах і ў яе паўсталі істотныя рознагалоссі з PANAFUTSAL і FIFUSA. ФІФА забараніла ўжыванне слова «футбол» для наймення футбола ў зале ў версіі PANAFUTSAL і FIFUSA. Таму на кангрэсе FIFUSA ў 1985 годзе ў Мадрыдзе было прынята рашэнне ўжываць слова «futsal» ("футзал). Неўзабаве ФІФА таксама пачала выкарыстоўваць дадзенае слова. Прадстаўнікі FIFUSA і краін-членаў PANAFUTSAL неаднаразова сустракаліся з прадстаўнікамі ФІФА, але дасягнуць дамоўленасці па гэтай справе ім не ўдалося.

Правілы

Як міжнародныя кіруючыя органы, ФІФА і AMF нясуць адказнасць за падтрымку і прамульгацыю афіцыйных правілаў сваіх уласных варыянтаў футзала. Падобна футболу, футзал мае свае правілы, якія вызначаюць усе аспекты гульні, уключаючы магчымасць змен з улікам мясцовых матчаў і чэмпіянатаў. Правілы гульні па футзале ўключаюць 17 пунктаў.

Гульцы, экіпіроўка і судзейства

Кожная каманда складаецца з 5 гульцоў, адзін з якіх з’яўляецца брамнік. Максімальная колькасць запасных гульцоў сем з неабмежаванай колькасцю замен падчас гульні. Замены могуць адбывацца нават тады, калі мяч знаходзіцца ў гульні. Калі ў камандзе менш, чым тры футбаліста матч адмяняецца.

Футбольная форма ўяляе сабой : футболку з рукавамі, шорты, гетры, шчыткі, вырабленыя з гумы або пластыка, і абутак на гумовай падэшве. Брамнік можа насіць спартыўныя штаны, яго форма павінна быць іншага колеру, каб адрозніць яго ад іншых гульцоў сваёй каманды і суддзі. Насіць ювелірныя вырабы падчас гульні забараняецца, як і іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць небяспеку іншым гульцам.

Матч праводзіцца суддзёй, які сочыць за выкананнем правілаў гульні, і толькі галоўны суддзя мае права перапыніць матч у выпадку перашкод правядзенню матчу. Галоўнаму суддзі дапамагае яго памочнік. Рашэнні, якія прымаюць суддзі, з’яўляюцца канчатковымі і могуць быць зменены толькі ў тым выпадку, калі суддзі лічаць гэта неабходным, да таго часу як гульня яшчэ не аднавілася. Акрамя іх ёсць яшчэ трэці суддзя і суддзя-хранаметрыст, які вядзе ўлік парушэнняў у матчы. У выпадку прычынення траўмы суддзі або яго памочніку, трэці арбітр можа замяніць памочніка суддзі.

Поле

Пляцоўка вырабляецца з дрэва або пластыка, могуць быць выкарыстаны любыя роўныя, гладкія, не абразіўныя матэрыялы. Даўжыня пляцоўкі падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў вар’іруецца ў дыяпазоне 38-42 м, шырыня 18-25 м. Падчас правядзення іншых матчаў яна можа складаць 25-42 м у даўжыню і 15-25 м у шырыню. Вышыня столі павінна быць не менш за 4 м. Вароты прамавугольнай формы размяшчаюцца па цэнтру кожнай лініі брамы. Адлегласць паміж унутранымі бакамі стоек брамы павінна быць 3 м адна ад другой, а ніжняя частка перакладзіны брамы павінна быць на вышыні 2.2.м над паверхняй пляцоўкі. Сетка, вырабленая з канопляў, джуту або нейлону, мацуецца да задняй часткі перакладзіны і стоек брамы. Ніжняя частка сеткі прымацоўваецца да закругленай трубы ці іншых прыстасаванняў, якія падыходзяць для мацавання. Таўшчыня брамы ў верхняй частцы 80 см і 1 м у ніжняй.

Перад кожнымі варотамі знаходзіцца штрафная пляцоўка. Лінія, якая пазначае край штрафной пляцоўкі, называецца лінія штрафной пляцоўкі. У раёне штрафной пляцоўцы брамніку дазваляецца дакранацца рукамі да мяча. Знак, для таго каб прабіваць пенальці размяшчаецца за 6 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Іншы знак для прабівання штрафнога ўдару размяшчаецца за 10 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Пенальці з адлегласці 6 м прызначаецца ў выпадку парушэння правіл у зоне штрафной. Пенальці прызначаецца з адлегласці 10 м у выпадку, калі футбалісты адной каманды парушылі правілы 6 разоў. Свабодны ўдар выконваецца з другой штрафной адзнакі, размешчанай на адлегласці 10 м ад лініі брамы.

Працягласць гульні

Стандартны матч складаецца з двух аднолькавых таймаў, якія працягваюцца па 20 мінут кожны. Працягласць кожнага тайма можа быць павялічана, каб даць магчымасць выканаць пенальці або штрафны ўдар супраць той каманды, гульцы якой здзейснілі больш за 5 парушэнняў правілаў. Перапынак паміж двума таймамі не можа перавышаць 15 мінут.

Падчас некаторых матчаў, калі гульня не можа скончыцца нічыёй, пераможца вызначаецца трыма спосабамі: мяч, забіты ў гасцях, дадатковы тайм і выкананне пенальці. Мяч, забіты ў гасцях, азначае, што калі каманды згулялі ўнічыю дома і на выездзе, гол, забіты ў гасцевым матчы лічыцца за два. Дадатковы час складаецца з двух таймаў працягласцю 5мінут. Калі пераможца не вызначыцца ў дадатковы час, прабіваюцца 5 пенальці футбалістамі кожнай каманды; каманда, якая забіла больш, становіцца пераможцам. Калі пасля выканання 5 пенальці пераможца не выяўлены, кожная каманда працягвае выконваць па адным пенальці да тых часоў, пакуль адна з каманд не заб’е больш, чым іншая. У адрозненне ад дадатковага часу, галы, забітыя ў серыі пенальці, не залічваюцца да мячоў, забітых на працягу ўсяго матча.

Пачатак і аднаўленне гульні

У пачатку матчу падкінутая ўверх манета вызначае, хто пачне гульню. Увод мяча ў гульню з цэнтра поля сігналізуе аб пачатку матчу, а таксама выкарыстоўваецца для пачатку другога тайма і кожнага дадатковага перыяду. Гэтую працэдуру выконваюць кожны раз пасля забітага мяча, калі іншая каманда пачынае гульню з цэнтра поля. Пасля часовага спынення гульні па любой прычыне, не прадугледжанай Правіламі гульні, суддзя ўводзіць мяч у гульню ў тым месцы, дзе гульня была спынена пры ўмове, што да спынення мяч нахадзіўся ў гульні і не перасёк бакавую лінію пляцоўкі або лінію варот. Калі мяч сыходзіць за лінію варот або бакавую лінію, трапляе ў столь ці гульня была спынена арбітрам матчу, мяч знаходзіцца па-за гульні. Калі мяч трапляе ў столь памяшкання, гульня аднаўляецца ўдарам у карысць каманды, сапернік якога апошнім дакрануўся да мяча ў тым месцы, адкуль ён трапіў у столь.

Парушэнне правілаў

Штрафны ўдар можа быць прызначаны на карысць каманды саперніка, калі гулец паспрабаваў або зрабіў падножку свайму саперніку, штурхнуў, тузануў або насеў на свайго апанента, ударыў або паспрабаваў ударыць свайго саперніка. Затрымка з’яўляецца парушэннем, якое караецца штрафным ударам. Усе парушэнні правілаў накопліваюцца. Прамы штрафны ўдар выконваецца там, дзе здарылася парушэнне, за выключэннем, калі парушэнне было здзейснена супраць гульца той каманды, якая абараняецца ў сваёй штрафной пляцоўцы. У такім выпадку свабодны ўдар можа быць выкананы з любога месца ўнутры штрафной. Пенальці прызначаецца ў выпадку, калі футбаліст зрабіў адпаведнае парушэнне правілаў у межах сваёй штрафной пляцоўкі.

Непрамы свабодны ўдар дазваляецца зрабіць процілеглай камандзе, калі брамнік выпусціў мяч з рук, а затым зноў дакрануўся да яго рукамі, калі ён узяў мяч у рукі, калі перадачу яму аддаў яго партнёр па камандзе, або ён трымае (кантралюе) мяч на сваёй палове поля больш за 4 секунды. Непрамы свабодны ўдар таксама прадастаўляецца процілеглай камандзе, калі футбаліст гуляе небяспечна, наўмысна блакуе свайго апанента, перашкоджвае брамніку сапернікаў весці мяч у гульню рукамі, або што-небудзь яшчэ, калі гульня спыняецца для папярэджання або выключэння футбаліста. Штрафны ўдар выконваецца з месца, дзе адбылося парушэнне.

Жоўтыя і чырвоныя карткі таксама выкарыстоўваюцца ў футзале. Жоўтая картка папярэджвае футбалістаў за іх дзеянні, а калі яны атрымліваюць дзве, ім паказваюць чырвоную картку, пасля якой яны пакідаюць поле. Жоўтую картку паказваюць у выпадку, калі гулец праяўляе неспартыўныя паводзіны, нязгода, робіць пастаянныя парушэнні Правілаў гульні, затрымлівае аднаўленне гульні, не прытрымліваецца належнай адлегласці ад футбаліста каманды саперніка, калі мяч зноў уводзіцца ў гульню, парушае працэдуру замены, выходзіць на поле або калі яго пакідае без дазволу суддзі. Футбалісту паказваюць чырвоную картку і выдаляюць з поля ў выпадку сур’ёзнага парушэння Правілаў гульні, агрэсіўных паводзін, пляўкоў у твар іншых футбалістаў, наўмыснай гульні ў мяч рукамі ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, каб не даць сапернікам забіць гол (за выключэннем брамніка ў межах сваёй штрафной пляцоўкі). Таксама караецца чырвонай карткай затрымка саперніка, які набліжаецца да брамы і мае магчымасць забіць гол. Гулец, якому паказалі чырвоную картку, павінен пакінуць поле. Запасны гулец можа выйсці на пляцоўку праз дзве хвіліны пасля таго, як яго партнёр па камандзе пакінуў поле. Калі каманда з пяці гульцоў забіла гол камандзе, у якой менш за 5 футбалістаў, іншы гулец можа пачаць гульню з камандай, у якой менш за 5 футбалістаў. Калі колькасць футбалістаў у камандах аднолькавая, падчас таго, калі забіваецца мяч, ці калі каманда з меншай колькасцю футбалістаў забівае гол, абедзве каманды застаюцца з той жа колькасцю гульцоў.

Кіруючыя органы

Футзал у цяперашні час мае два кіруючых органа: Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF) і Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA). AMF з’яўляецца пераемнікам арганізацыі FIFUSA. FIFA пазней праявіў цікавасць да міні-футбола, аднак перамовы паміж FIFA і AMF, прымірыць арганізацыі не мелі поспеха. FIFA арганізуе ўласныя асобныя спаборніцтвы.

Рэгіён Прадстаўніцтва AMF Прадстаўніцтва FIFA
Свет Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF)
Asociación Mundial de Fútbol de Salón
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA)
Fédération Internationale de Football Association
Азія Азіяцкая канфедэрацыя футзала (CAFS)
Confederation of Asian Futsal
Азіяцкая канфедэрацыя футбола (AFC)
Asian Football Confederation
Афрыка Афрыканская канфедэрацыя футзала (CAFUSA)
Confédération Africaine de Futsal
Афрыканская канфедэрацыя футбола (CAF)
Confederation of African Football
Паўночная Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскі басейн Канфедэрацыя Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна па футзале (CONCACFUTSAL)
Confederation of North, Central American and Caribbean Futsal

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (CONCACAF)
Confederation of North, Central American and Caribbean Association Football
Паўднёвая Амерыка Паўднёваамерыканская канфедэрацыя па футзале (CSFS)
Confederação Sul-Americana de Futebol de Salão

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Паўднёваамерыканская канфедэрацыя футбола (CONMEBOL)
Confederación Sudamericana de Fútbol
Акіянія Канфедэрацыя футбола Акіяніі (OFC)
Oceania Football Confederation
Еўропа Еўрапейскі саюз футзала (UEFS)
European Union of Futsal
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA)
Union of European Football Associations

Спіс правілаў

Памеры пляцоўкі Мінімальнага даўжыня поля 25x16m, максімальная 42x25m.
Мяч Памер 4: акружнасць 62-64 см, вага паміж 400—440 г. ў пачатку гульні.
Пры падзенні з вышыні 2 м, першы адскок не павінен быць ніжэй за 50 см, альбо больш за 65 см.
Час Гульня працягваецца два перыяды па 20 хвілін са спыненнямі, калі мяч паза гульнёй. Паміж гэтымі двума перыядамі ёсць перапынак 15 хвілін. Кожная каманда можа выкарыстоўваць адзін тайм-аўт за перыяд, які доўжыцца адну хвіліну. Некаторыя з ніжэйшых ліг і турніраў выкарыстоўваюць 24-хвілінныя перыяды са спыненнем часу.

Турніры FIFA

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён Футзал  2-я Футзал  3-я Футзал  4-я
Чэмпіянат свету па міні-футболе FIFA 1989 Ротэрдам Нідэрланды Футзал  Бразілія Футзал  Нідэрланды Футзал  ЗША Футзал  Бельгія
1992 Ганконг Ганконг Футзал  Бразілія Футзал  ЗША Футзал  Іспанія Футзал  Іран
1996 Барселона Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Украіна
2000 Гватэмала Гватэмала Футзал  Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Партугалія Футзал  Расія
2004 Тайбэй Тайвань Футзал  Іспанія Футзал  Італія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна
2008 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Італія Футзал  Расія
2012 Бангкок Тайланд Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Італія Футзал  Калумбія
2016 Багата Калумбія
Кубак Канфедэрацыі па міні-футболе FIFA 2009 Трыпалі Лівія Футзал  Іран Футзал  Уругвай Футзал  Лівія Футзал  Гватэмала
Міжземнаморскі Кубак па міні-футболе 2010 Трыпалі Лівія Футзал  Харватыя Футзал  Лівія Футзал  Славенія Футзал  Францыя
Mundialito (міні-футбол) 1994 Мілан Італія Футзал  Італія Футзал  Харватыя Футзал  Іспанія Футзал  Венгрыя
1995 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Італія Футзал  Іспанія Футзал  ЗША
1996 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Парагвай Футзал  Аргенціна Футзал  ЗША
1998 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  ЗША Футзал  Італія
2001 Жойнвілі Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Партугалія Футзал  Чэхія
2002 Рэджо-дзі-Калабрыя Італія Футзал  Бразілія Футзал  Італія Футзал  Расія Футзал  Аргенціна
2006 Алгарві Партугалія Футзал  Партугалія Футзал  Харватыя Футзал  Ангола Футзал  Мазамбік
2007 Алгарві Партугалія Футзал  Партугалія Футзал  Славакія Футзал  Венгрыя Футзал  Харватыя
2008 Алгарві Партугалія Футзал  Партугалія Футзал  Венгрыя Футзал  Ангола Футзал  Лівія
Гран-пры па міні-футболе 2005 Брускі (Санта-Катарына) Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Калумбія Футзал  Аргенціна Футзал  Уругвай
2006 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Італія Футзал  Харватыя Футзал  Аргенціна
2007 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Іран Футзал  Аргенціна Футзал  Венгрыя
2008 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Украіна Футзал  Парагвай
2009 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Іран Футзал  Румынія Футзал  Чэхія
2010 Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Парагвай Футзал  Іран
2011 Манаус Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Расія Футзал  Аргенціна Футзал  Іран
2013 Марынга Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Расія Футзал  Іран Футзал  Парагвай
Арабскі чэмпіянат па міні-футболе 1998 Каір Егіпет Футзал  Егіпет Футзал  Марока Футзал  Лівія Футзал  Палесціна
2005 Каір Егіпет Футзал  Егіпет Футзал  Марока Футзал  Ліван Футзал  Лівія
2007 Трыпалі Лівія Футзал  Лівія Футзал  Егіпет Футзал  Ліван Футзал  Марока
2008 Порт-Саід Егіпет Футзал  Лівія Футзал  Егіпет Футзал  Іарданія Футзал  Ліван

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён Футзал  2-я Футзал  3-я Футзал  4-я
Афрыка (CAF) 1996 Егіпет Футзал  Егіпет Футзал  Гана Футзал  Зімбабвэ Футзал  Самалі
2000 Егіпет Футзал  Егіпет Футзал  Марока Футзал  Лівія Футзал  ПАР
2004 Егіпет Футзал  Егіпет Футзал  Мазамбік Футзал  Марока
2008 Лівія Футзал  Лівія Футзал  Егіпет Футзал  Марока Футзал  Мазамбік
2011 Буркіна-Фасо
Азія (AFC) 1999 Малайзія Футзал  Іран Футзал  Паўднёвая Карэя Футзал  Казахстан Футзал  Японія
2000 Тайланд Футзал  Іран Футзал  Казахстан Футзал  Тайланд Футзал  Японія
2001 Іран Футзал  Іран Футзал  Узбекістан Футзал  Паўднёвая Карэя Футзал  Японія
2002 Інданезія Футзал  Іран Футзал  Японія Футзал  Тайланд Футзал  Паўднёвая Карэя
2003 Іран Футзал  Іран Футзал  Японія Футзал  Тайланд Футзал  Кувейт
2004 Макаа Футзал  Іран Футзал  Японія Футзал  Тайланд Футзал  Узбекістан
2005 В’етнам Футзал  Іран Футзал  Японія Футзал  Узбекістан Футзал  Кыргызстан
2006 Узбекістан Футзал  Японія Футзал  Узбекістан Футзал  Іран Футзал  Кыргызстан
2007 Японія Футзал  Іран Футзал  Японія Футзал  Узбекістан Футзал  Кыргызстан
2008 Тайланд Футзал  Іран Футзал  Тайланд Футзал  Японія Футзал  Кітай
2010 Узбекістан Футзал  Іран Футзал  Узбекістан Футзал  Японія Футзал  Кітай
2012 ААЭ Футзал  Японія Футзал  Тайланд Футзал  Іран Футзал  Аўстралія
2014 В’етнам Футзал  Японія Футзал  Іран Футзал  Узбекістан Футзал  Кувейт
2016 Тайбэй
Еўропа (UEFA) 1996 Іспанія Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Бельгія Футзал  Італія
1999 Іспанія Футзал  Расія Футзал  Іспанія Футзал  Італія Футзал  Нідэрланды
2001 Расія Футзал  Іспанія Футзал  Украіна Футзал  Расія Футзал  Італія
2003 Італія Футзал  Італія Футзал  Украіна Футзал  Іспанія Футзал  Чэхія
2005 Чэхія Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Італія Футзал  Украіна
2007 Партугалія Футзал  Іспанія Футзал  Італія Футзал  Расія Футзал  Партугалія
2010 Венгрыя Футзал  Іспанія Футзал  Партугалія Футзал  Чэхія Футзал  Азербайджан
2012 Харватыя Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Італія Футзал  Харватыя
2014 Бельгія Футзал  Італія Футзал  Расія Футзал  Іспанія Футзал  Партугалія
2016 Сербія
2018 Славенія
Паўночная і Цэнтральная Амерыка
(CONCACAF)
1996 Гватэмала Футзал  ЗША Футзал  Куба Футзал  Мексіка Футзал  Гватэмала
2000 Коста-Рыка Футзал  Коста-Рыка Футзал  Куба Футзал  ЗША Футзал  Мексіка
2004 Коста-Рыка Футзал  ЗША Футзал  Куба Футзал  Коста-Рыка Футзал  Мексіка
2008 Гватэмала Футзал  Гватэмала Футзал  Куба Футзал  ЗША Футзал  Панама
2012 Гватэмала Футзал  Коста-Рыка Футзал  Гватэмала Футзал  Панама Футзал  Мексіка
Акіянія (OFC) 1992 Аўстралія Футзал  Аўстралія Футзал  Вануату Футзал  Новая Зеландыя
1996 Вануату Футзал  Аўстралія Футзал  Вануату Футзал  Фіджы Футзал  Самоа
1999 Вануату Футзал  Аўстралія Футзал  Фіджы Футзал  Вануату Футзал  Папуа-Новая Гвінея
2004 Аўстралія Футзал  Аўстралія Футзал  Новая Зеландыя Футзал  Вануату Футзал  Фіджы
2008 Фіджы Футзал  Саламонавы а-вы Футзал  Французская Палінезія Футзал  Вануату Футзал  Новая Зеландыя
2009 Фіджы Футзал  Саламонавы а-вы Футзал  Фіджы Футзал  Вануату Футзал  Новая Каледонія
2010 Фіджы Футзал  Саламонавы а-вы Футзал  Фіджы Футзал  Новая Зеландыя Футзал  Вануату
2011 Фіджы Футзал  Саламонавы а-вы Футзал  Французская Палінезія Футзал  Новая Зеландыя Футзал  Вануату
2013 Новая Зеландыя Футзал  Аўстралія Футзал  Малайзія Футзал  Новая Зеландыя Футзал  Французская Палінезія
2014 Новая Каледонія Футзал  Малайзія Футзал  Новая Каледонія Футзал  Новая Зеландыя Футзал  Французская Палінезія
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 1992 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай Футзал  Эквадор
1995 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Уругвай Футзал  Парагвай
1996 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Уругвай Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай
1997 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай
1998 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Парагвай Футзал  Уругвай
1999 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Уругвай Футзал  Аргенціна
2000 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Уругвай Футзал  Балівія
2003 Парагвай Футзал  Аргенціна Футзал  Бразілія Футзал  Парагвай Футзал  Перу
2008 Уругвай Футзал  Бразілія Футзал  Уругвай Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай
2011 Аргенціна Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай Футзал  Калумбія

Клубныя

  • Міжкантынентальны кубак па міні-футболе FIFA
  • Кубак UEFA па міні-футболе
  • Кубак Лібертадорэс па міні-футболе CONMEBOL
  • Клубны чэмпіянат Азіі па міні-футболе
  • Клубны чэмпіянат Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі па міні-футболе

Былыя турніры

  • Міні-футбол на Панамерыканскіх гульнях

Жаночыя нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён Футзал  2-я Футзал  3-я Футзал  4-я
Чэмпіянат свету FIFA 2010 Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Партугалія Футзал  Расія & Футзал  Іспанія
2011 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Партугалія Футзал  Расія
2012 Партугалія Футзал  Бразілія Футзал  Партугалія Футзал  Іспанія Футзал  Расія
2013 Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Партугалія

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён Футзал  2-я Футзал  3-я Футзал  4-я
Азія (AFC) 2015
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 2005 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Эквадор Футзал  Аргенціна Футзал  Уругвай
2007 Эквадор Футзал  Бразілія Футзал  Калумбія Футзал  Венесуэла Футзал  Уругвай
2009 Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Калумбія Футзал  Венесуэла Футзал  Перу
2011 Венесуэла Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна Футзал  Парагвай Футзал  Венесуэла

Турніры FIFUSA/AMF

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён Футзал  Фіналіст Футзал  Футзал  4
Чэмпіянат свету па футзале FIFUSA 1982 Сан Паўлу Бразілія Футзал  Бразілія Футзал  Парагвай Футзал  Калумбія Футзал  Уругвай
1985 Мадрыд Іспанія Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Парагвай Футзал  Аргенціна
1988 Мельбурн Аўстралія Футзал  Парагвай Футзал  Бразілія Футзал  Іспанія Футзал  Партугалія
1991 Італія Футзал  Партугалія Футзал  Парагвай Футзал  Бразілія Футзал  Балівія
1994 Аргенціна Футзал  Аргенціна Футзал  Калумбія Футзал  Уругвай Футзал  Бразілія
1997 Мексіка Футзал  Венесуэла Футзал  Уругвай Футзал  Бразілія Футзал  Расія
2000 Балівія Футзал  Калумбія Футзал  Балівія Футзал  Аргенціна Футзал  Расія
Чэмпіянат свету па футзале AMF 2003 Асунсьён Парагвай Футзал  Парагвай Футзал  Калумбія Футзал  Балівія Футзал  Перу
2007 Аргенціна Футзал  Парагвай Футзал  Аргенціна Футзал  Калумбія Футзал  Перу
2011 Багата Калумбія Футзал  Калумбія Футзал  Парагвай Футзал  Аргенціна Футзал  Расія
2015 Мінск Беларусь Футзал  Калумбія Футзал  Парагвай Футзал  Аргенціна Футзал  Бельгія
Футзал на Сусветных гульнях 2013 Калумбія Футзал  Калумбія Футзал  Венесуэла Футзал  Бразілія Футзал  Аргенціна

Кантынентальныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён Футзал  Фіналіст Футзал  Футзал  4
Еўропа (UEFS) 1989 Іспанія Футзал  Партугалія Футзал  Іспанія Футзал  Чэхаславакія Футзал  Ізраіль
1990 Партугалія Футзал  Партугалія Футзал  Чэхаславакія Футзал  Іспанія Футзал  Англія
1992 Партугалія Футзал  Іспанія Футзал  Расія Футзал  Партугалія Футзал  Ізраіль
1995 Марока Футзал  Славакія Футзал  Марока Футзал  Расія Футзал  Чэхія
1998 Славакія Футзал  Расія Футзал  Іспанія Футзал  Славакія Футзал  Беларусь
2004 Беларусь Футзал  Беларусь Футзал  Чэхія Футзал  Расія Футзал  Украіна
2006 Каталонія Футзал  Расія Футзал  Каталонія Футзал  Чэхія Футзал  Бельгія
2008 Бельгія Футзал  Расія Футзал  Чэхія Футзал  Беларусь Футзал  Бельгія
2010 Расія Футзал  Расія Футзал  Бельгія Футзал  Чэхія Футзал  Беларусь
2012 Беларусь Футзал  Бельгія Футзал  Чэхія Футзал  Расія Футзал  Каталонія
2014 Чэхія Футзал  Беларусь Футзал  Бельгія Футзал  Каталонія Футзал  Расія

Спасылкі

Tags:

Футзал ГісторыяФутзал ПравілыФутзал Кіруючыя органыФутзал Спіс правілаўФутзал Турніры FIFAФутзал Турніры FIFUSAAMFФутзал СпасылкіФутзалБеларусьВаратарЛацінская АмерыкаФутболФутбольны мяч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)АленаПімен ПанчанкаГарадзенская ратушаРуская моваБелы буселАлаіза ПашкевічТарашкевіцаПаўстанне 1863—1864 гадоўАлесь ПетрашкевічЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьХведар Хведаравіч ГурыновічСукенкаКарная аперацыя «Bamberg»Міжнародны стандартны кніжны нумарРагнеда РагвалодаўнаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Фрунзенскі раён (Мінск)Дзень ПерамогіЮрый Уладзіміравіч ТалубееўПершы падзел Рэчы ПаспалітайHippomane mancinellaБеларуская вёскаНаша Ніва (1906)Салавёвэ (Ясынувацкі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеДзядыМіндэльскае зледзяненнеМірскі замакПісьменнікВерлібрGoogleПлошчы Мінска188-я інжынерна-сапёрная брыгадаКастусь КаліноўскіЮрый Анатольевіч РыдкінСеутаСібусава ЭіціЮраўскі карагодC++Марыя АнтуанетаНавум Якаўлевіч ГальпяровічДзьмухавецЭўкарыётыЗмагары (палітычнае клішэ)Ян БаршчэўскіАстравецУладзімір Іванавіч КарызнаДзеепрыслоўеГамеланМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЛірыкаПрыметнікЖанчына зверхуАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Прывакзальная плошча (Мінск)Каласы пад сярпом тваімБарыс Іванавіч СачанкаКансорцыум Сусветнага павуцінняБеларуская дэтэктыўная прозаБеларуская дыяспараФерментыРэкі і каналы БеларусіНацыянальна-вызваленчы рухІрына Уладзіміраўна Дрыга🡆 More