Тайбэй

Тайбэ́й — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»).

З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2 630 191 чал. (чэрвень 2008).

Тайбэй
кіт.: 台北市
тайв.: Tâi-pak-tshī
тайв.: 臺北市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Тайбэй
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1709
Плошча
  • 271,7997 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 603 150 чал. (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02
Паштовыя індэксы
100
Афіцыйны сайт
Тайбэй на карце Тайваня
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй

Гісторыя

У пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 года горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 года — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 года ў Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 года афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 годзе вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.

Геаграфія

Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.

Экакоміка

Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаасюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007 года. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.

Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.

Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  • а б в Geographic Names Server — 2018.
  • https://www.stat.gov.tw/ct.asp?mp=4&xItem=47698&ctNode=549
  • БелЭн 2002.
  • https://perth.wa.gov.au/council/partnerships/sister-cities
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат https://english.sec.gov.taipei/cp.aspx?n=2789B64DFDD8B838
  • https://sistercitiesokc.org/about-us/our-cities
  • а б в г https://english.sec.gov.taipei/cp.aspx?n=2789B64DFDD8B838&s=71DCD83AD107CA5D
  • http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
  • https://www.dallasecodev.org/465/Sister-Friendship-Cities
  • https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
  • https://www.daegu.go.kr/english/index.do?menu_id=00000759
  • http://м.улан-удэ.рф/industry/econom_biznes/vneshn/goroda/taipei.php
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Тайбэй, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Тайбэй ГісторыяТайбэй ГеаграфіяТайбэй ЭкакомікаТайбэй Гарады-пабрацімыТайбэй ЗноскіТайбэй ЛітаратураТайбэй СпасылкіТайбэй2008КНРСталіцаТайвань

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Віктар КарамазаўБраніслаў Адамавіч ТарашкевічШчасцеПарыж (Беларусь)Салавёвэ (Ясынувацкі раён)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)ВікіКрывічыЯ размалюю для цябе небаВінцэнт Дунін-МарцінкевічКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаНароўляБеларуская моваУжурДзядыЗмітрок БядуляБаладаБеларуская энцыклапедыяHippomane mancinellaЗабіць прэзідэнтаC++Av.byЯнка БрыльУладзімір Васільевіч ГніламёдаўІван ШамякінЧасціны мовыАліна КоўшыкЛеанід Міхайлавіч ГалубовічВольга Славаміраўна БондараваРаслінаводстваІнданезіяПрыродны газМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеФранцішак БагушэвічKufar.byМарк ШагалПрымыканне (лінгвістыка)Канавалавэ (Канатопскі раён)Paveway IVУсебеларускі народны сходСяргей Фёдаравіч Давідовіч-ЗосінМіхал АнемпадыстаўЛарыса ГеніюшМікола ГусоўскіРагнеда РагвалодаўнаCourage (фільм)Іван МележЮрый Уладзіміравіч ТалубееўСінагога ў Задзвінні (Віцебск)Камянецкая вежаСанкт-ПецярбургКанстытуцыйная камісія (2021)БелгазпрамбанкВіктар Францавіч КучынскіВасіль Ісакавіч ТалашПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)ГарбузСымон БудныАляксандр Мікалаевіч КосінецНовы замак (Гродна)АнімэАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкУкраінаІван ПташнікаўУярОршаСпіс вуліц МінскаBingКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Ніл ГілевічРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўЗвычайны прэзідэнт🡆 More