Тога: краіна ў Заходняй Афрыцы

Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы.

На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.

Тагалезская Рэспубліка
République togolaise
Тога: Дзяржаўны лад, Геаграфія Тога, Гісторыя Герб Тога
Сцяг Тога Герб Тога
Тога: Дзяржаўны лад, Геаграфія Тога, Гісторыя
Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie
(фр.:
Праца, Свабода, Айчына
Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ламэ
Найбуйнейшы горад Ламэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Фор Эсазімна Гнасінгбэ
Жыльбер Фасун Унгбо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

6 300 000 чал. (100-я)
108 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$5 212 млн.  (146-ы)
$827
ІРЧП (2007) 0.499 (нізкі) (159-ы)
Валюта West African CFA franc[d]
Інтэрнэт-дамен .tg
Код ISO (Alpha-2) TG
Код ISO (Alpha-3) TGO
Код МАК TOG
Тэлефонны код +228
Часавыя паясы UTC+0 і Africa/Lome[d]

Дзяржаўны лад

Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).

Геаграфія Тога

Гісторыя

У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’явіліся партугальцы. Да сярэдзіны XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.

27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Тога, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Тога Дзяржаўны ладТога Геаграфія Тога ГісторыяТога ЛітаратураТогаБенінБуркіна-ФасоГанаГвінейскі заліўЗаходняя АфрыкаЛамэФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Парыжскі політэхнічны інстытутУННВРэч ПаспалітаяМагілёўскі завод штучнага валакнаМіхась ДаніленкаЗакаханасцьКітайВера Аляксандраўна Палякова-МакейФілалагічны факультэт БДУДзева МарыяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіДыялекты беларускай мовыБеларуская Народная РэспублікаБеларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўПралескаЛандыш майскіПершы фестываль біт-ансамбляў МінскаТаварыства філаматаўСлуцкТрэнцкі ўніверсітэт (Канада)Хведар Хведаравіч ГурыновічЮрый СтанкевічЯўхім Фёдаравіч КарскіВіцэ-прэзідэнт ІранаАнатоль ВярцінскіСяргей Іванавіч ГрахоўскіЗвонкі велярны выбухны зычныЖыгімонт КейстутавічМоўная інтэрферэнцыяВіктар Анатолевіч ШніпСпіс беларускіх імёнБеларусьЗмітрок БядуляКарлес ПучдэмонАльгерд БахарэвічПётр Міронавіч МашэраўВінцэнт Дунін-МарцінкевічКультура беларускіх зямель у IX — сярэдзіне XIII стагоддзяВівека СельдальПрамысловасцьПурпурны колерМінскСцяпан Мацвеевіч ВалансевічРасіяМікола МятліцкіГарлачык белыІван ПташнікаўЖынчыцаКаптурІндаеўрапейскія мовыАнбарская кампанія (2003—2011)Ігар Пятровіч СергеенкаШвейная прамысловасцьВагінальны сексУсяслаў БрачыславічДзень беларускага пісьменстваРучная стымуляцыя пенісаАдольф Гітлер УунонаВялікдзеньМонакультураЧарнагорыяКасцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда)Халоднае сэрцаЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваА хто там ідзе?Старабеларуская моваBingКанскі кінафестываль 1977ЛідаХерстБелы вершСымон-музыкаУкраінаДзеепрыслоўеМТБанкЛотаць балотнаяПалятуха звычайная🡆 More