Эквадор: краіна ў Паўднёвай Амерыцы

Эквадо́р (ісп.: Ecuador, кечуа: Ikwadur), афіцыйная назва Рэспу́бліка Эквадо́р (ісп.: República del Ecuador , кечуа: Ikwadur Republika) — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыцы.

Мяжуе на поўначы з Калумбіяй, на ўсходзе і поўдні з Перу; на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Эквадора астравы Галапагас і іншыя прыбярэжныя астравы.

Эквадор
República del Ecuador
Ikwadur Republika
Эквадор: Геаграфія, Прырода, Гісторыя Герб Эквадора
Сцяг Эквадора Герб Эквадора
Эквадор: Геаграфія, Прырода, Гісторыя
Дэвіз: «Dios, patria y libertad
(ісп.: «Бог, радзіма і воля»
Гімн: «Salve, Oh Patria»
Дата незалежнасці Абвешчана 24 мая 1822 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Кіта
Найбуйнейшыя гарады Кіта, Гуаякіль
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Рафаэль Карэа
Джордж Глас
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
71-я ў свеце
256.370 км²
8,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

14 800 000 чал. (68-я)
47 чал./км²
Валюта Долар ЗША, сваі разменныя манеты;
эквадорскі сукрэ (да 2000 г.)
Інтэрнэт-дамен .ec
Код ISO (Alpha-2) EC
Код ISO (Alpha-3) ECU
Код МАК ECU
Тэлефонны код +593
Часавыя паясы -5 

Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (10 жніўня).

Геаграфія

Эквадор: Геаграфія, Прырода, Гісторыя 
вулкан Сангай

Паводле характару рэльефу і прыродных умоў тэрыторыя Эквадора падзяляецца на 3 часткі: берагавыя нізіны і ўзвышшы на захадзе, высакагорная частка ў цэнтры — нагор'е Андаў, якое складаецца з Заходніх і Усходніх Кардыльераў, і перадгорныя раўніны на паўночным усходзе. На ўнутраных схілах Кардыльераў — конусы патухлых (Чымбараса, 6267 м — найвышэйшы пункт Эквадора) і дзеючых (Катапахі, 5897 м, і Антысана, 5758 м) вулканаў. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, медныя і свінцовыя руды, золата, срэбра, сера.

Рачная сетка густая. Рэкі ўсходняй часткі належаць басейну ракі Амазонка (вярхоўі Путумаё, Напа, Тыгрэ), заходняй — басейну Ціхага акіяна. Найбольшае гаспадарчае значэнне мае даступная марскім суднам рака Гуаяс.

Найбуйнейшыя астравы: Галапагас, Ісла-Дэ-Ла-Плата, Пуна.

Клімат экватарыяльны, на нізінах гарачы і вільготны (сярэднямесячныя тэмпературы на ўзбярэжжы 25-28°С, на раўнінах 20-24°С); у міжгорных катлавінах умерана цёплы (сярэднямесячныя тэмпературы ў Кіта 12,8-13,2°С, характэрны вялікія амплітуды сутачнай тэмпературы). Ападкаў на поўначы берагавой нізіны і перадгорных раўнін больш за 2000 мм, на поўдні перадгорных раўнін да 1000 мм, у міжгорных далінах да 1300 мм на поўначы і да 400 мм на поўдні.

Прырода

На перадгорных раўнінах і на поўначы берагавых нізін пашыраны экватарыяльныя лясы, на поўдні — саванны і сухія стэпы. У паўночнай частцы міжгорных катлавін — высакагорныя экватарыяльныя лугі, на поўдні — стэпавая расліннасць. Вонкавыя схілы Кардыльераў да 3000 м укрыты горнай гілеяй (тут шмат каштоўных дрэў: хіннае, бальзавае, каўчуканосы), вышэй - горныя экватарыяльныя лясы — парамас, з вышыні 4500-4700 м — вечныя снягі.

Жывёльны свет разнастайны: малпы, ляніўцы, ягуары, тапіры, мурашкаеды, алені пуду, кажаны, шмат птушак, паўзуноў.

Для аховы прыроды створаны нацыянальныя паркі Галапагас, Катапахі, Сангай, Мачалілья.

Гісторыя

Эквадор: Геаграфія, Прырода, Гісторыя 
Помнік Белалькасару ў горадзе Калі

Са старажытных часоў тэрыторыю Эквадора насялялі індзейскія плямёны кара, шыры, каньяры, тумбэ. У канцы 1-га тысячагоддзя н.э. саюз плямён кара ўтварыў т.зв. царства Кіту, захопленае ў XV ст. Імперыяй Інкаў (Таўантынсую), якія пасялілі тут шмат індзейцаў з тэрыторыі Балівіі і Перу. У 1526 годзе іспанскія канкістадоры пачалі заваяванне Інкскай імперыі. У 1534 г. захапілі галоўны горад Кіта. У 1563 годзе тэрыторыя Эквадора вылучана ў асобную іспанскую калонію, якая ўваходзіла ў склад віцэ-каралеўства Перу (да 1718 і 1723-39) і віцэ-каралеўства Новая Гранада (1718-23 і пасля 1739). У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній 1820-26 гг. Эквадор вызвалены з-пад улады Іспаніі ў 1819-22 і ўвайшоў у склад Вялікай Калумбіі як Вобласць Кіта. З мая 1830 года Эквадор незалежная рэспубліка. Да канца 19 стагоддзя па чарзе кіравалі лібералы і кансерватары, пачалася мадэрнізацыя земляробства, пашыралася адукацыя, будаваліся чыгункі. 1-я палова 20 стагоддзя — перыяд эканамічнай і палітычнай нестабільнасці. Прэзідэнты звычайна змяняліся ў выніку ваенных пераваротаў. У выніку вайны з Перу (1941-42) Эквадор страціў 278 000 км² у басейне ракі Амазонка. Адкрыццё і эксплуатацыя багатых радовішчаў нафты спрыяла правядзенню аграрнай рэформы і хуткаму росквіту эканомікі ў 1970-я гады. У 1980-я пачаўся эканамічны застой. У 1995 г. адбылася пагранічная вайна з Перу. Эквадор — член ААН (з 1945), Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў (з 1948).

У 2015 г. прэзідэнт Рафаэль Карэа увёў норму аб неабмежаванай колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў.

4 лютага 2018 г. прайшоў канстытуцыйны рэферэндум  (англ.), у выніку якога выбаршчыкі падтрымалі адмену нормы аб неабмежаванай колькасці пераабранняў кіраўніка дзяржавы.

Дзяржаўны лад і палітыка

Эквадор — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая ў верасні 2008 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які адначасова з'яўляецца кіраўніком урада і галоўнакамандаючым узброенымі сіламі. Выбіраецца насельніцтвам на выбарах на 4 гады. Вышэйшы орган улады — аднапалатны Нацыянальны кангрэс, які таксама выбіраецца на 4 гады.

Насельніцтва

Эквадор: Геаграфія, Прырода, Гісторыя 
горад Гуаякіль

Эквадорцы — нацыя, якая ўтварылася ад змяшэння індзейцаў з іспанскімі каланістамі, неграмі і еўрапейскімі эмігрантамі. Іспана-індзейскія метысы складаюць 55% насельніцтва, індзейцы (пераважна кечуа) — 25%, белыя (нашчадкі еўрапейцаў) — 10%. Пануючая рэлігія — хрысціянства (каталікі 95%, пратэстанты). Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў басейне ракі Гуаяс, на ўзбярэжжы заліва Гуаякіль, у далінах і міжгорных катлавінах. Гарадское насельніцтва — 64%. Буйныя гарады — Гуаякіль, Кіта, Куэнка, Мачала, Партаўеха, Рыябамба, Амбата, Манта, Эсмеральдас, Нуэва-Лоха.

Эканоміка

Эквадор — аграрна-індустрыяльная краіна з сярэднеразвітой эканомікай (восьмае па ўзроўні месца ў Лацінскай Амерыцы), устойлівымі гандлёва-эканамічнымі і фінансавымі сувязямі. Дзяржаўны сектар ахоплівае частку прамысловай вытворчасці, інфраструктуру, энергетыку, вялікую частку нафта- і газаздабываючай сферы, транспарт.

Па запасах і аб'ёму здабычы нафты Эквадор займае чацвёртае месца ў Лацінскай Амерыцы пасля Венесуэлы, Мексікі і Аргенціны. Нафтаздабываючая прамысловасць забяспечвае больш 60 % валютных паступленняў краіны. Больш 50 % экспарту нафты прыходзіцца на ЗША.

Істотнае значэнне маюць традыцыйныя галіны — харчовая, тэкстыльная, гарбарная, швейная, машынабудаванне, металургія і хімічная прамысловасць.

Каля 50 % працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, якая характарызуецца вельмі адсталымі метадамі гаспадарання і арыентуецца на вытворчасць традыцыйных экспартных тавараў — бананаў, какавы, кавы, рысу, крэветак. Ва ўдзельнай вазе экспартуемай сельгаспрадукцыі ўзрастае доля нетрадыцыйных культур: манга, ананасаў, бахчавых, папаі і інш. У структуры імпарту галоўнае месца займаюць прадукцыя машынабудавання, металапракат.

У краіне досыць актыўна развіваецца прадпрымальніцтва. У апошнія 5 гадоў назіраецца паступальны рост аб'ёмаў крэдытавання дробнага бізнесу, якія перавысілі 2,0 % ВУП.

Папярэднія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Эквадора ў 2006 сведчаць аб тым, што крызіс 90-х гадоў у цэлым пераадолены і ў цяперашні час назіраецца пэўная стабілізацыя становішча. Тэмпы інфляцыі няўхільна зніжаліся і склалі 3,0 %, золатавалютныя рэзервы выраслі да 2,1 млрд дол. ЗША (1,9 млрд у 2005), беспрацоўе засталася на ўзроўні 11 % (няпоўная занятасць — 47 %). Рост ВУП склаў 3,5 % (агульны аб'ём — 40 млрд дол. ЗША). Да 11,5 млрд дол. ЗША скарацілася дзяржаўная знешняя запазычанасць (у 2005 — парадку 14,1 млрд дол. ЗША). Кошт спажывецкага кошыка — 450 дол. ЗША.

Знешняя палітыка

Канцэптуальныя асновы эквадорскай знешняй палітыкі грунтуюцца на прытрымліванні прынцыпаў мірнага ўзаемадзеяння, павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, неўмяшанні ва ўнутраныя справы, развязанне спрэчак палітычнымі сродкамі. Эквадор традыцыйна выступаў з агульнадэмакратычных пазіцый за пераадоленне аднабаковых падыходаў у сусветных справах, падтрыманне міру і стабільнасці, строгае прытрымліванне норм міжнароднага права, захаванне і падвышэнне вядучай ролі ААН і яе Савета Бяспекі, умацаванне шматбаковых механізмаў урэгулявання крызісных сітуацый. Краіна падтрымлівае неабходнасць стварэння глабальнай сістэмы процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам, выказваецца за поўную забарону ядзерных выпрабаванняў і ўсіх відаў зброі масавага знішчэння.

Эквадор уваходзіць у Арганізацыю амерыканскіх дзяржаў (ААГ), Лацінаамерыканскую эканамічную сістэму (ЛАЭС), Лацінаамерыканскую асацыяцыю інтэграцыі (ЛАІ); з'яўляецца членам Руху недалучэння, Андскай супольнасці, Групы Рыа, Групы 77, удзельнікам Міжамерыканскага дагавора аб узаемнай дапамозе (Дагавор Рыа-дэ-Жанэйра, 1947), Дагавораў аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб забароне ядзернай зброі ў Лацінскай Амерыцы (Тлатэлолка), аб Антарктыцы.

Беларуска-эквадорскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5 мая 1993 года.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 63-64. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).


Tags:

Эквадор ГеаграфіяЭквадор ПрыродаЭквадор ГісторыяЭквадор Дзяржаўны лад і палітыкаЭквадор НасельніцтваЭквадор ЭканомікаЭквадор Знешняя палітыкаЭквадор ЛітаратураЭквадорІспанская моваГалапагасДзяржаваКалумбіяМова кечуаМіжнародны фанетычны алфавітПаўднёвая АмерыкаПеруЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

НёманМаксім БагдановічУладзімір ДубоўкаМанфрэд фон РыхтгофенВацлаў ЛастоўскіПаэтДранікіАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічЕфрасіння ПолацкаяАповесць мінулых часоўНа ростаняхПершы Усебеларускі з’ездОскарУладзімір СпірыдовічКанадаАжынаPhysarum leucophaeumПраспект Пераможцаў (Мінск)БаладаВуліца Лабанка (Мінск)Беларуская энцыклапедыяГісторыяБёрсенСялянскія батальёныАляксандр БардзініГомельІван МележWayback MachineГалосныяПрыслоўеПімен ПанчанкаПётр Міронавіч МашэраўІсламская дзяржаваМедаль Францыска СкарыныДабротавэМоўная інтэрферэнцыяПаводка на Урале (2024)Французская моваПолацкВера ВярбаПартызанскі праспект (Мінск)Чабор звычайныГлебаНовасібірскі заапаркПятрусь БроўкаСпакойнага шчасця не зычу нікомуЦэнтральны сібірскі батанічны садAv.byБеларуская літаратураПаўночная АмерыкаЛіпаСцяг БеларусіПарасонМізуменапс бурыСмаленскДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыІранАндрэй МакаёнакШвагерЕўдакія Якаўлеўна ЛосьКупаллеКарэн БасВільготнасць паветраПісьменнікАнілінгусНіна Іосіфаўна МацяшKufar.byЛюдміла Пятроўна Воранава1926Імша23 красавікаАнхела Эспіноса Руіс🡆 More