Беліз: краіна ў Цэнтральнай Амерыцы

Белі́з (англ.: Belize ) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, на заходнім узбярэжжы Карыбскага мора.

Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе — з Гватэмалай. Да 1973 года насіў назву Брытанскі Гандурас. Займае плошчу ў 22 800 км² і мае 360 тыс. чалавек насельніцтва (2017). У Белізе самая нізкая ў Цэнтральнай Амерыцы шчыльнасць насельніцтва. Прырода Беліза незвычайна біялагічна разнастайная. Сучаснае насельніцтва склалася цягам складаных гістарычных працэсаў і ўяўляе сабою мульцікультурную супольнасць. Дзяржаўная мова — англійская, распаўсюджаны крэольская і іспанская. Член Брытанскай Садружнасці, на чале дзяржавы брытанскі манарх. Беліз вядомы сваімі вераснёўскімі святамі, шырокімі бар’ернымі каралавымі рыфамі і пунта-музыкай.

Беліз
англ.: Belize
Беліз: Этымалогія, Геаграфія, Прырода Герб Беліза
Сцяг Беліза Герб Беліза
Беліз: Этымалогія, Геаграфія, Прырода
Беліз: Этымалогія, Геаграфія, Прырода
Дэвіз: «Sub Umbra Floreo»
Гімн: «Land of the Free»
Дата незалежнасці 21 верасня 1981 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Бельмапан
Найбуйнейшыя гарады Беліз
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Прэм’ер-міністр
Карл III
Колвіл Янг
Джоні Брысеньё
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
150-я ў свеце
22 966 км²
0,7%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

360 тыс.чал. чал. (177-я)
15,6 чал./км²
ІРЧП (2017) 0,715 (высокі) (101-ы)
Валюта Белізскі долар
Інтэрнэт-дамен .bz
Код ISO (Alpha-2) BZ
Код ISO (Alpha-3) BLZ
Код МАК BIZ
Тэлефонны код +501
Часавыя паясы -6

Этымалогія

Ёсць тры версіі паходжання назвы «Беліз»: ад назвы ракі Беліз, на мове мая be’lix, азначае «мутная вада»; ад няправільнага вымаўлення канкістадорамі прозвішча Пітэра Уолеса, англійскага пірата XVIII стагоддзя; магчыма, назву прывезлі з сабой рабы з Конга, бо ў суседняй Анголе таксама ёсць Беліз.

Геаграфія

Беліз размешчаны у паўднёва-ўсходнім перадплеччы паўвострава Юкатан. Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе — з Гватэмалай. На усходзе абмываецца водамі Карыбскага мора. У паўднёвай частцы ўзбярэжжа мора ўдаецца ў сушу Гандураскім залівам і бухтай Аматыке, у паўночнай — бухтай Чатумаль. Уздоўж узбярэжжа на 300 км, на адлегласці ад 300 м на 40 км ад берага цягнецца Белізскі Бар’ерны рыф. Найбуйнейшы атол — Турнефэ.

Прырода

Паўночная, а таксама узбярэжная частка краіны — нізінная, забалочаная раўніна з мноствам азёраў і лагун. У паўднёвай частцы прыбярэжная раўніна аддзеленая ад унутранай гарыстай вобласці, цэнтральную частку якой утвораць выцягнутыя з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад горы Мая. Тут знаходзіцца другі найвышэйшы пункт краіны — пік Вікторыя (1120 м). На паўночны захад ад гэтых гор, у межах акругі Кайа, размешчаная града з вышынямі больш 900 м. Нетры вывучаны слаба.

Клімат Беліза — трапічны пасатны. Сярэднія тэмпературы ліпеня 24-26 °C, студзеня — 20-24&°C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў ад 1340 мм на поўначы (акруга Карасаль) да 4520 мм на поўдні (Пунта-Пунта-Горда). На ўзбярэжжы паўночна-ўсходні пасат змякчае летнюю спёку, але ўдалечыні ад берага ўлетку тэмпературы могуць перавышаць 38 °C. Вільготнасць высокая, асабліва ў прыбярэжнай частцы. Сухі сезон працягваецца з лютага па май, а максімум ападкаў прыходзіцца на перыяд з чэрвеня па кастрычнік. Беліз знаходзіцца ў адным з найбольш падвержаных трапічным цыклонам раёнаў Карыбскага басейна і перыядычна церпіць велізарную шкоду ад штармоў і ўраганаў.

На поўначы краіны працякаюць буйныя рэкі Рыа-Онда і Беліз, якія раней выкарыстоўваліся для транспартоўкі лесу. Ва ўзбярэжнай частцы шмат азёраў.

Большая частка поўдня краіны пакрытая густымі вільготнымі трапічнымі лясамі. У вышэйшай частцы гор и на поўначы краіны распаўсюджаны хваёвыя лясы. У Белізе растуць шматлікія каштоўныя пароды дрэў, такія, як чырвонае дрэва, кедр, ружовае дрэва (дальбергія), сасна; у мінулым актыўна вяліся нарыхтоўкі кампешавага дрэва і смалы чыкле для вытворчасці жавальнай гумкі. У Белізе водзяцца шыраконосыя малпы, ягуары, браняносцы, буйныя ігуаны; з птуша — папугаі і калібры.

Вядомыя прыродаахоўныя тэрыторыі — Запаведнік ягуара і Прыбярэжны занальны музей, які дэманструе экспазіцыю экалогіі каралавых рыфаў. Разнастайнасць экасістэм вызначае ключавое месца Беліза ў «мезаамерыканскім біялагічным калідоры»

Гісторыя

Тэрыторыя сучаснага Беліза была адной з калысак цывілізацыі мая. У позні класічны перыяд мая (да канца I тысячагоддзя н. э.) тут пражывала каля 400 тыс. чалавек, існавалі буйныя гарады Ламанай і Лахмуль. Культура мая дасягнула росквіту ў IX стагоддзі. У X стагоддзі амаль усе мая пакінулі гэты рэгіён і мігравалі на поўнач паўвострава Юкатан.

Тэрыторыя сучаснага Беліза адкрыта Х. Калумбам у 1502. Іспанцы заспелі некалькі заняпалых плямёнаў мая, зрэшты, канкістадораў мала цікавіў забалочаны бераг, які ў выніку стаў прыстанішчам для англійскіх піратаў. Першая афіцыйная англійская калонія на беразе ракі Беліз паўстала ў 1638 годзе. Брытанскія мірныя перасяленцы нарыхтоўвалі кампешавае дрэва (з цэзальпініевых), якое давала фарбавальнік для ваўнянай прамысловасці Еўропы. Каланісты з вострава Ямайка прывозілі з сабой неграў-рабоў для працы на лесанарыхтоўках (экспартаваліся сандалавае і чырвонае дрэва) і плантацыях. Брытанія прызнавала за Іспаніяй суверэнітэт над гэтай тэрыторыяй, але з шырокімі правамі для англійскіх перасяленцаў, што рабіла Беліз фактычна паўнезалежнай калоніяй. У 1798 годзе з поўначы ўварваўся іспанскі флот, але жыхары Беліза разграмілі захопнікаў. У пачатку 19 стагоддзя ўзмацніўся брытанскі адміністрацыйны кантроль, у выніку чаго тэрыторыя Беліза ў 1862 стала калоніяй Вялікабрытаніі пад назваю Брытанскі Гандурас (так называлася краіна 1840—1973 гг.). У 1964 Беліз атрымаў унутранае самакіраванне, у 1973 быў перайменаваны ў Беліз. 21 верасня 1981 была абвешчана незалежнасць.

У 1966 года Гватэмала высунула прэтэнзіі на тэрыторыю Беліза. Таму Брытанскі кантынгент ў 1500 ваеннаслужачых заставаўся ў Белізе да 1992, да тае пары, калі Гватэмала адмовілася ад сваіх прэтэнзіяў.

Дзяржаўны лад і адміністрацыйны падзел

Беліз: Этымалогія, Геаграфія, Прырода 
Карта

Беліз — канстытуцыйная манархія з вестмістэрскай парламенцкай сістэмай. На чале дзяржавы фармальна знаходзіцца каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе урад, на чале з прэм’ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму нацыянальнаму сходу, які складаецца з Сената (12 членаў) і Палаты Прадстаўнікоў (31 член).

Унітарнае дзяржава, складаецца з 6 акругаў (дыстрыктаў).

Насельніцтва

Гісторыя фарміравання насельніцтва вызначалася ходам еўрапейскай каланізацыі, асаблівасці якой выліліся ў надзвычайную стракатасць этнічнага складу. Паўплывалі на этнічны склад і некаторыя палітычныя падзеі (напрыклад, большая значная кольскасць мая мігрыравала ў Брытанскі Гандурас подчас Вайны каст, што пачалася на паўвостраве Юкатан у 1847 годзе.

Беліз: Этымалогія, Геаграфія, Прырода 
Танцоры гарыфуна

Насельніцтва падзяляецца на наступныя групы (паводле перапісу 2010 года): метысы (53 %), англа-афрыканскія крэолы (26 %), мая (11 %), гарыфуна (6.4 %), азіяты (4 %) і іншыя (8,0 %). Калі скласці % усіх этнічных груп, выйдзе больш за 100 %, так як многія жыхары Беліза ўказваюць прыналежнасць да некалькіх груп. Этнічны склад вызначае незвычайнае шматмоўе. Сярод распаўсюджаных моваў — англійская — афіцыйная мова, гутарковая англа-крэольская, іспанская, гарыфуна і мовы мая. менш за палову (41 %, перапіс 2010) насельніцтва з’яўляюцца католікамі, 31,5 % — пратэстанты. Доля прыхільнікаў пратэстантызму з году ў год узрастае.

Натуральны прырост насельніцтва вельмі высокі — 1,8 % (2017). Тым не менш, заселены Беліз досыць рэдка — тут самая нізкая ў Цэнтральнай Амерыцы шчыльнасць насельніцтва (15 чал. на кв.км), найменш заселены горы Мая, большая шчыльнасць на ўзбярэжжы і ў даліне ракі Беліз.

Гарадское насельніцтва, якое складае 44 % усяго насельніцтва (2017), сканцэнтравана ў буйнейшых гарадах — Беліз-Сіці (62 тыс. чал., 2016), Сан-Ігнасіа (20 тыс.), Бельмопан (17 тыс.).

Эканоміка

Грашовая адзінка — белізскі долар. ВУП на душу насельніцтва — каля 8400 даляраў (2017). Асноўны артыкул валютных даходаў — турызм (асабліва прывабны Беліз для аматараў сёрфінгу і падводнага плавання). За ім ідзе экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі (цытрусавых, трысняговага цукру, бананаў, дынь); морапрадуктаў і адзення. У 2006 годзе адкрыты радовішча нафты, ужо ў 2007 пачалася яе здабыча і экспарт (у 2012 — нафта склала 28 % экспарту). Тым не менш, электраэнергія, вырабленая ў Белізе, самая дарагая ў Цэнтральнай Амерыцы. Асноўны від электрастанцый — ЦЭС; на рэках Беліз і Макаль пабудаваныя ГЭС. Беліз з’яўляецца афшорнай зонай.

Некаторыя цікавінкі

  • Да 1970 года сталіцай Беліза быў горад Беліз-Сіці, самы буйны горад краіны, размешчаны ў вусці ракі Беліз на беразе Карыбскага мора. Горад неаднаразова пакутаваў ад ураганаў, якія суправаджаліся моцнымі паводкамі. Пасля спусташальнага ўрагану Хацці у 1961 годзе было вырашана перанесці сталіцу ўглыб краіны. У 1967 годзе ў 80 км да паўднёва-захаду ад Беліз Сіці пачалося будаўніцтва новага адміністрацыйнага цэнтра — горада Бельмапан.
  • У 2001 годзе ЮНЕСКА аб’явіла гарыфуна шэдэўрам вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  • У Музеі Беліза, размешчаным у будынку былой каланіяльнай турмы сярэдзіны XVIII ст., можна пазнаёміцца з ганчарным мастацтвам мая. Штогод у Белізе працуюць да 30 археалагічных экспедыцый.

Крыніцы

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Беліз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Беліз ЭтымалогіяБеліз ГеаграфіяБеліз ПрыродаБеліз ГісторыяБеліз Дзяржаўны лад і адміністрацыйны падзелБеліз НасельніцтваБеліз ЭканомікаБеліз Некаторыя цікавінкіБеліз КрыніцыБелізАнглійская моваГватэмалаКаралеўствы СадружнасціКарыбскае мораМексікаМіжнародны фанетычны алфавітСпіс брытанскіх манархаўЦэнтральная Амерыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Вера ВярбаРэфармацыяЗлучаныя Штаты АмерыкіМіхаіл Міхайлавіч ІнькоўОскарМаксім ГарэцкіДар’я Уладзіміраўна Домрачава1913Валянціна Міхайлаўна КоўтунПтушкіСексДудка беларускаяГядзімінас КіркіласЛеанід Пятровіч ДанеліяУладзімір Уладзіміравіч СаулічЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьАла Анатолеўна ШышкінаСімвалы БеларусіМар’ян ДуксаАлесь АркушАлена Барысаўна СпірыдовічНёман (часопіс)ТалсаКарусь КаганецГражына (паэма)СулюктаЖабкынэТалака (звычай)АўстраліяВярбаВітаўтСловазлучэннеБеларуская міфалогіяУННВАперацыйная сістэмаНовая зямля (паэма)ШчасцеІнданезіяТамборская моваЯн ЧачотНадвор’еУладзімір КараткевічРэкі і каналы БеларусіPorsche 912Уладзімір Максімавіч Карчэўскі23 красавікаБеларускі лацінскі алфавітДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыВалерый Станіслававіч МянжынскіУкраінаПаца-ВацаПомнік Якубу Коласу (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)ВялікдзеньІсламская дзяржаваМалінаРасіяЖыве Беларусь!СайтЖуравіныКацярына Ігараўна ГумянюкBingXЛюдміла Пятроўна Воранава1960КапялюшВасіль Андрэевіч МялешкаПарыжГарэлкаРасійская імперыяАнглійская моваСцяг Беларусі🡆 More