Мельбурн: сталіца штата Вікторыя, Аўстралія

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама ) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп.

Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007).

Горад
Мельбурн
англ.: Melbourne
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
8806 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 5 031 195 чал. (30 чэрвеня 2022)
Шчыльнасць
432 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0370, 0371, 0372, 0374, 0376, 0377, 0378, 0379, 0383, 0385, 0386, 0390, 0391, 0392, 0393, 0394, 0395, 0396, 0398, 0399
Паштовыя індэксы
3000–3207
Афіцыйны сайт
Мельбурн на карце Аўстраліі ±
Мельбурн (Аўстралія)
Мельбурн
Мельбурн (Штат Вікторыя)
Мельбурн

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі). Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею.

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы.

Адукацыя і культура

Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арта. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (18371901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт.

Сродкі масавай інфармацыі

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Турызм

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі

Асноўныя славутасці

Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Каралеўскі выставачны цэнтр
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Катэдж капітана Джэймса Кука
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
  • Дзяржаўная бібліятэка Вікторыі — адна з найбуйнейшых бібліятэк у Аўстраліі. Будынак бібліятэкі ўяўляе сабой выдатны прыклад каланіяльнага класіцызму. З’яўляецца не толькі кніжным сховішчам, але адначасова важным ачагом культурнага жыцця горада. Тут праходзяць шматлікія выстаўкі, канферэнцыі, сустрэчы з пісьменнікамі.
  • Будынак вакзала Фліндэрс-Стрыт Стэйшн — будынак вакзала, які размяшчаецца ў самым цэнтры горада, з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай горада. Яго выяву можна пабачыць на шматлікіх плакатах, паштоўках і значках, прысвечаных Мельбурну. Вакзал з’яўляецца найстарэйшай чыгуначнай станцыяй у Аўстраліі, у наш час лічыцца помнікам архітэктуры і знаходзіцца пад аховай урада Вікторыі.
  • Будынак Парламента Вікторыі — адзін з выдатных узораў грамадзянскай архітэктуры не толькі ў Аўстраліі, але і ў свеце. У гэтым будынку ў перыяд з 1901 па 1927 гады размяшчаўся Федэральны Парламент Аўстраліі.
  • Каралеўскі выставачны цэнтр — будынак размяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэн, пабудаваны ў 1880 годзе. Выдатны прыклад Віктарыянскай архітэктуры. Будынак першым у Аўстраліі атрымала статус Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА. У гэтым будынку праходзіла першае паседжанне Аўстралійскага парламента 9 мая 1901 года, на якім была абвешчана незалежнасць Аўстраліі.
  • Катэдж капітана Джэймса Кука — невялікі каменны катэдж, які належаў у мінулым сям’і капітана Джэймса Кука, перанесены ў Мельбурн з Англіі ў першай палове XX-га стагоддзя. Гэты будынак з’яўляецца нацыянальнай святыняй Аўстраліі і найважнейшай турыстычнай славутасцю горада.
  • Краўн Казіно
  • Мельбурнскі акварыўм — размешчаны ў самым цэнтры горада, на беразе ракі Яра. Валодае цікавай калекцыяй марскога і рачнога жыцця Аўстраліі, а таксама сумежных частак сусветнага акіяна.
  • Мельбурнскі музей — найбуйнейшы музей у Паўднёвым паўшар’і. Экспазіцыі музея прысвечаны гісторыі Аўстраліі, штата Вікторыя і непасрэдна горада Мельбурн. Будынак музея ўяўляе сабой цікавы экзэмпляр сучаснай архітэктуры. Апроч музейных экспазіцый, у будынку размешчаны глядзельная зала, тэатр, кінатэатр IMAX.
  • Манумент памяці — адзін з найбуйнейшых у Аўстраліі помнікаў воінам, удзельнікам усіх ваенных канфліктаў, у якіх брала ўдзел краіна. У якасці ідэі праекта асноўнага будынка выкарыстаны легендарны Маўзалей у Гелікарнасе, адно з сямі цудаў свету.
  • Музей іміграцыі
  • Набярэжная Яры
  • Нацыянальная галерэя Вікторыі
  • Плошча Федэрацыі — адно з асноўных месцаў грамадскіх сходаў і мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада. Знакамітая сваёй сучаснай і шмат у чым супярэчлівай архітэктурай. Тут размяшчаюцца шматлікія выставачныя памяшканні, кінатэатры, рэстараны, кафэ, бары. Вялікая адкрытая прастора плошчы злучае паміж сабой цэнтральную частку Мельбурна, набярэжную Яры і сумежныя паркі.
  • Рыялта Таўэр — адзін з самых высокіх будынкаў у горадзе і ў Аўстраліі. На 55 паверсе будынка, на вышыні 234 метра, размяшчаецца назіральная пляцоўка, якая лічыцца адной з асноўных славутасцяў Мельбурна.
  • Рынак каралевы Вікторыі — найстарэйшы рынак размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад цэнтра горада. Нараўне з чыста камерцыйным значэннем, мае важнае гістарычнае і турыстычнае значэнні. З’яўляецца адным з самых наведвальных месцаў горада.
  • Сабор Святога Паўла — галоўны англіканскі сабор Мельбурна. Знаходзіцца ў самым цэнтры горада, утворачы архітэктурную вось цэнтральнай часткі Мельбурна. Знакаміты сваім арганам і самым высокім шпілем, сярод англіканскіх цэркваў, па-за межамі Англіі.
  • Сабор Святога Патрыка — найбуйнейшы каталіцкі сабор у горадзе. Уяўляе сабой выдатны прыклад неагатычнага стылю. Сабор з’яўляецца найбуйнейшым царкоўным збудаваннем пабудаваным у свеце ў XIX стагоддзі.
  • Цэнтр мастацтваў Мельбурна
  • Эурека Тауэр
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс
Мельбурн: Адукацыя і культура, Сродкі масавай інфармацыі, Турызм 
Панарама Мельбурна

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Заўвагі

  • Regional Population Growth, Australia, 2006-07. (англ.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 8 лютага 2010.
  • а б Commonwealth Games Melbourne 2006 (англ.)(недаступная спасылка). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2010.
  • City of Melbourne.. Settlement – foundation and surveying. (англ.)(недаступная спасылка). City of Melbourne. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2010.
  • Fassa, James Jupp.. The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia. (англ.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 8 лютага 2010.
  • Lee, Robert.. Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970. (англ.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 8 лютага 2010.
  • Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city. (англ.)(недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  • MELBOURNE AIRPORT PASSENGER FIGURES STRONGEST ON RECORD(недаступная спасылка). Media Release: MINISTER FOR TOURISM. www.dpc.vic.gov.au (21 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 18 ліпеня 2008.
  • Now Sydney loses its tourism ascendancy. The Age. theage.com.au (19 мая 2008). Праверана 18 ліпеня 2008.
  • Now Sydney loses its tourism ascendancy — News — Travel — theage.com.au
  • https://www.comune.milano.it/aree-tematiche/relazioni-internazionali/city-to-city-cooperation/gemellaggi/melbourne
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мельбурн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мельбурн Адукацыя і культураМельбурн Сродкі масавай інфармацыіМельбурн ТурызмМельбурн Вядомыя асобыМельбурн Гарады-пабрацімыМельбурн Гл. таксамаМельбурн ЗаўвагіМельбурн СпасылкіМельбурн2007Англійская моваАўстраліяВікторыя (штат)Заліў Порт-ФіліпМіжнародны фанетычны алфавіт

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЖывёлыАляксандр Станіслававіч СырскіБабёр еўрапейскіМастацтваМужыцкая праўдаКазахстанВінцэнт Дунін-МарцінкевічЯўгенія ЯнішчыцOnliner.byДзеепрыметнікБаранаМагілёўУладзімір НякляеўГерб АстраўцаХакаіндэ ХічылемаВуліца Карла Маркса (Мінск)Прымыканне (лінгвістыка)ЖанрСтаражытнагрэчаская моваМоваКарфагенЗайменнікПрэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1994Беларуская энцыклапедыяЕва ВежнавецВермахтМастацкі стыльДзікае паляванне караля Стаха (опера)Грунвальдская бітваБеларускі фальклорВагінальны сексВасіль ВіткаАральны сексТраецкае прадмесцеМарк ШагалТом ТыкверЛеанід Міхайлавіч ГалубовічГасцінец (дарога)Node.jsМаскваПалац Незалежнасці (Мінск)Сыраежка рудая1961 год у гісторыі музыкіАнімэБрэстЗаходні БугСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБеларуская моваВавёрка звычайнаяNürnbergСям’яPhysalacriaceaeНа ростаняхАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаІван НавуменкаАлесь РазанаўНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаВялікабрытанія2024РэмКірыла ТураўскіЖылы дом АблпланаМікола МаляўкаZora nemoralisСтарабеларуская моваГанібалЯраслаў УладзіміравічПесахВянок (зборнік)Трыалізм🡆 More