Парламент Аўстраліі

Парламент Аўстраліі — вышэйшы заканадаўчы орган Аўстралійскага Саюза.

З’яўляючыся двухпалатным, аўстралійскі парламент у значнай ступені змадэляваны паводле Вестмінстарскай традыцыі, хоць на структуру і функцыі моцна паўплываў досвед ЗША (першым чынам, структура Кангрэса ЗША). Паводле часткі 1 главы 1 Канстытуцыі Аўстраліі, у Парламент краіны ўваходзяць Каралева Вялікабрытаніі, Сенат і Палата прадстаўнікоў.

Аўстралія
Парламент Аўстраліі
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад
Аўстраліі

Выканаўчая ўлада
• Манарх (Елізавета II)
• Генерал-губернатар (Квенцін Брайс)
Прэм’ер-міністр (Тоні Эбат)
• Кабінет
• Выканаўчы савет

Заканадаўчая ўлада
Парламент
   • Сенат
   • Палата прадстаўнікоў
   • Лідар апазіцыі (Малкалм Тарнбал)
• Выбары
   • Выбарчая сістэма
   • Выбарчыя акругі
   • Выбары, якія прайшоў
   • Выбары, якія маюць быць

Судовая ўлада
Вярхоўны суд
• Судовая сістэма
Канстытуцыя


Выканаўчая ўлада
• Губернатары
• Прэм'ер-міністры

Заканадаўчая ўлада
• Парламенты
• Выбарчыя сістэмы
   • АСТ · НПУ · ПТ · КЛД · ПА ·
     ТАС · ВІК · ЗА


Мясцовае самакіраванне

Асноўныя палітычныя партыі

Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная


Міжнародныя адносіны

Ніжняя палата Парламента, Палата прадстаўнікоў, у наш час складаецца са 150 дэпутатаў, кожны з якіх прадстаўляе асобную выбарчую акругу. Колькасць месцаў у палаце не з’яўляецца фіксаванай і можа змяняцца. Напрыклад, па выніках парламенцкіх выбараў 1993 года ў палаце было 147 месцаў, у 1996 годзе — 148 месцаў, а ў 2001 годзе — 150 месцаў. Дэпутаты Палаты абіраюцца на 3 гады па мажарытарнай выбарчай сістэме абсалютнай большасці з двухпартыйным пераважным (прэферэнцыяльным) галасаваннем.

Верхняя палата Парламента, Сенат, складаецца з 76 членаў — па 12 ад кожнага штата і па 2 ад кожнай кантынентальнай тэрыторыі. Сенатары абіраюцца на аснове прапарцыйнай выбарчай сістэмы.

Гісторыя

Сваю гісторыю Парламент Аўстраліі вядзе яшчэ з сярэдзіны XIX стагоддзя, калі былі сфарміраваны парламенты будучых аўстралійскіх штатаў (тады яшчэ брытанскіх калоній): у 1856 годзе — парламенты Новага Паўднёвага Уэльса, Вікторыі і Тасманіі, у 1857 годзе — Паўднёвай Аўстраліі, у 1860 годзе — Квінслэнда, у 1890 годзе — Заходняй Аўстраліі. Пасля ўтварэння ў 1901 годзе Аўстралійскага Саюза адбылося і фарміраванне першага федэральнага Парламента Аўстраліі, які быў афіцыйна адкрыты ў Мельбурне 9 мая 1901 года. У перыяд з 1901 па 1927 гады Парламент краіны засядаў у будынку Парламента штата Вікторыя ў Мельбурне, бо сталічны горад, вызначаны Канстытуцыяй, яшчэ не быў пабудаваны. 9 мая 1927 года адбыўся афіцыйны пераезд федэральнага Парламента ў нацыянальную сталіцу, горад Канберу, а 9 мая 1988 года — перамяшчэнне ў сучасны будынак.

Партыйнае прадстаўніцтва

У краіне існуюць тры буйныя палітычныя партыі:

Незалежныя дэпутаты і некаторыя дробныя партыі таксама прадстаўлены ў парламенце — галоўным чынам у верхняй палаце, але іх уплыў малаважны. Да іх адносяцца:

  • Аўстралійскія зялёныя — Australian Greens,
  • Сям’я перш за ўсё — Family First Party,
  • Аўстралійскія дэмакраты — Australian Democrats.

Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 1996 і да 2007 года ва ўладзе знаходзілася кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый, якая ўзначальваецца прэм’ер-міністрам Джонам Ховардам. З 2007 года кіраўніцтва краінай узначальвае Кевін Рад, лідар Лейбарысцкай партыі. У 2010 годзе яго зрушыла з пасады яго намесніца Джулія Гілард.

Ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны, акрамя штата Заходняя Аўстралія (дзе ва ўладзе знаходзіцца Ліберальная партыя), ва ўладзе знаходзіцца Лейбарысцкая партыя.

Спасылкі

Tags:

АўстраліяЗаканадаўчая ўладаКангрэс ЗШАКанстытуцыя АўстралііКаралева Вялікабрытаніі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

УННВЧырвоным па БелымАвіцэнаАлісія ВікандэрЗмітрок БядуляЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Сацыяльныя медыяАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Браніслаў Адамавіч ТарашкевічМар’інагорская гімназіяЗборная Іарданіі па футболеМоўная нормаМікола МятліцкіЛяшчынаСвяшчэнная Рымская імперыяШвагерАкноЦыянабактэрыіКсенія ПазнякЧыанджурЯўрэіСезон 2010/2011 «Барысфена» МагілёўАляксандр Валер’евіч ХаджаеўГуцулыЛа-Хоя (Каліфорнія)Акупацыя Ірака (2003—2011)2023ПлаваннеРазбуры турмы мурыПралескаСубарбітальны касмічны палётСакавікЗямля пад белымі крыламіM8L8THГеоргій МарчукЮрась СвіркаПапараць-кветкаПестаАгнэта ФэльтскугДэвід Лойд ДжорджAMZ DzikПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтКыргызстанЦыбуля мядзведжаяВікікрыніцыСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэКупаллеВірусыГіпатаніяАзотМесны склонKFCКока-КолаСмерцьФК МіланCreative CommonsТрагедыя ў НалібокахАлегзандрыяMacOSБразіліяЛюбоўНовая зямля (паэма)Янка БрыльЭталонная мадэль OSIПолацкае княстваАнтон АўсянікСунічная палянаЛодзьСекс без пранікненняТэрмінБеларускае нацыянальнае адраджэннеБальніца🡆 More