Новая Каледонія

Новая Каледо́нія (фр.: Nouvelle Calédonie) — французская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Меланезіі.

Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зеландыі. Сталіца — горад Нумеа.

Францыя Новая Каледонія
Nouvelle-Calédonie
Новая Каледонія Эмблема
Сцяг Эмблема
Новая Каледонія
Дэвіз: «Terre de parole, terre de partage»
Гімн: «Soyons unis, devenons frères»
Заснавана 24 верасня 1853
Афіцыйная мова Французская
Сталіца Нумеа
Найбуйнейшыя гарады Нумеа
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Высокі камісар
Прэзідэнт Урада
Эмануэль Макрон
Жан-Жак Бро
Філіп Жэрмен
Плошча
• Усяго

18.576 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

268.767 чал.
14,5 чал./км²
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$9,89 млрд
$38.921
Валюта Французскі ціхаакіянскі франк (XPF, F)
Інтэрнэт-дамен .nc
Код ISO (Alpha-2) NC
Код ISO (Alpha-3) NCL
Тэлефонны код +687
Часавыя паясы +11

Гісторыя

Астравы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н.э. Прыкладна ў ХІ стагоддзі сюды прыбылі палінезійцы і перамяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для еўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва вострава мае паходжанне ад старажытнай назвы Шатландыі — Каледонія.

З 1853 года востраў перайшоў пад французскае кіраванне. З 1864 да 1894 года тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакаранне камунары. Пад час Другой суветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.

З 1946 года астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманне незалежнасці астравоў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у французскім парламенце.

Палітыка

Геаграфія і прырода

Новая Каледонія 
Новая Каледонія

Новая Каледонія — астраўная краіна. Большую частку яе займае востраў Новая Каледонія (16,8 тыс. км²) або, як яго яшчэ называюць Гран-Тэр (Grande Terre, літаральна «Вялікая зямля»). У яе склад таксама ўваходзяць астравы Луаятэ, архіпелаг Чэстэрфілд, архіпелаг Белеп і невялікі астравок Іль-дэ-Па.

Гран-Тэр сфарміраваўся прыкладна 85 — 65 млн гадоў таму, калі адарваўся спачатку ад Аўстраліі, а потым ад Новай Зеландыі. Яго паверхня гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Панье — ўзвышаецца на 1628 м над узроўнем мора. Толькі на крайняй поўначы і поўдні маюцца значныя раўнінныя прасторы. Узбярэжжа месцамі атачае каралавы рыф. Далёка на поўнач сягае Бар'ерны рыф Новай Каледоніі. Востраў багаты на карысныя выкапні. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх у свеце радовішчаў нікелю. Акрамя таго, ёсць радовішчы жалеза, хрому, кобальту, марганцу і г. д. Пераважаюць чырвона-бурыя глебы. Рэк шмат, але яны кароткія, многія яшчэ і парожыстыя.

Клімат Новай Каледоніі адзін з найбольш спрыяльных ў Меланезіі. Сярэдняя гадавая тэмпература — +23 °C — +24,5 °C. Спякотны сезон працягваецца са снежня да сакавіка, прахалодны — з ліпеня да жніўня. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1000 мм на ўзбярэжжы да 4000 мм у гарах. Найменш дажджлівыя месяцы з верасня да лістапада.

Лясы займаюць прыкладна 15 % тэрыторыі. Сярод дрэваў сустракаюцца карысныя хвойныя пароды, у тым ліку каўры і новакаледонская хвоя, а таксама сваяк эўкаліпту — ніаулі. Большая частка Гран-Тэр пакрыта травой. На поўдні сустракаецца эндэмічны від мака (maquis minier).

Фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі, у тым ліку эндэмічнай варонай, якая лічыцца адной з найразумнейшых істот у свеце пасля прыматаў і карыстаецца ў паўсядзённым жыцці самаробнымі прыладамі працы, а таксама хутканогай нялётнай птушкай кагу (Rhynochetos jubatus) і вялікім голубам (Ducula goliath). Ёсць вельмі рэдкія віды яшчарак і аманіты.

Адміністрацыйны падзел

Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Новая Каледонія ГісторыяНовая Каледонія ПалітыкаНовая Каледонія Геаграфія і прыродаНовая Каледонія Адміністрацыйны падзелНовая Каледонія ЛітаратураНовая Каледонія СпасылкіНовая КаледоніяАўстраліяМеланезіяНовая ЗеландыяНумеаФранцузская моваФранцыяЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Глеб Іванавіч УспенскіБібліяБеларуская моваЯнкава (Пухавіцкі раён)Уладзімір СцяпанІнструкцыя па транслітарацыіПаўночная АмерыкаСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньМіхась ЛынькоўІван ПташнікаўСінтаксіс мовыАдам МіцкевічКрыжакіАпострафЯна і яГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаНовая зямля (паэма)КуфарФранцішак БагушэвічДзітваГедзімінІнцыдэнт Асама-СансаВерасАлесь ТаболічНаша Ніва (1906)РудабелкаКубракавэДагаворНарматыўны кантрольВіцебскДзеяслоўРэч ПаспалітаяФінгерынгЧыгуначны вакзалКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ГамеланГерб Новага Двара (Сакульскі павет)ВерлібрПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Reform.byViva BraslavАнатоль ВярцінскіПрывакзальная плошча (Мінск)Беларуская літаратураКалядыЯн БаршчэўскіНёманПалеская вобласцьУладзімір КараткевічВітаўтГасцінец (дарога)Міхал АнемпадыстаўАдам ГлобусТраецкае прадмесцеРаслінаводстваУладзімір Васільевіч ГніламёдаўДудка беларускаяЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьПлошча Свабоды (Мінск)Другая сусветная вайнаЛідская раўнінаМінскПлошча Перамогі (Мінск)Юрка ГолубЛявон Цімафеевіч БаразнаВілейкаНапалеон ОрдаАлесь АдамовічМедаль Францыска СкарыныЭль-НіньёБарана🡆 More