Марока: краіна на паўночным захадзе Афрыцы

Каралеўства Марока — краіна ў Афрыцы, знаходзіцца на паўночным захадзе мацерыка ў рэгіёне Магрыба.

Мае выхад да Атлантычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Алжырам. Пад кантролем Марока знаходзіцца Заходняя Сахара. Ісламская ўнітарная дзяржава. Адна з трох афрыканскіх дзяржаў з манархічнай формай кіравання. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. Ад сваіх арабскіх суседзяў Марока адрозніваецца палітычнай стабільнасцю.

Каралеўства Марока
араб. ‎‎المملكة المغربية
(аль-Мамляка аль-Магрыбія)
берб.ⵜⴰⴳⵍⴷⵉⵜ ⵏ ⵓⵎⵔⵔⵓⴽ
(Tageldit Umerruk)
Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода Герб Марока
Сцяг Марока Герб Марока
Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Дэвіз: «араб. ‎‎الله، الوطن، الملك
(Allāh, al Waţan, al Malik — бел.: Бог, Айчына, Кароль
Гімн: «Hymne Cherifien»
Дата незалежнасці 2 сакавіка 1956 (ад Францыі і Іспаніі)
Афіцыйная мова арабская, берберская
Сталіца Рабат
Найбуйнейшыя гарады Касабланка, Рабат, Маракеш, Фес, Танжэр
Форма кіравання Дуалістычная манархія
Кароль
Прэм’ер-міністр
Махамед VI
Абдэліла Бенкіран
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага толку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
56-я ў свеце
446 550 км²
0,056
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

35 740 000 чал. (36-я)
79 чал./км²
ВУП
  • Разам (2017)
  • На душу насельніцтва

$300,556 млрд  (58-ы)
$8612
Валюта Мараканскі дырхам
Інтэрнэт-дамены .ma
Код ISO (Alpha-2) MA
Код ISO (Alpha-3) MAR
Код МАК MAR
Тэлефонны код +212
Часавыя паясы +0 (у 2009 і 2010гг асобнымі ўказамі на летні перыяд уводзіўся час UTC +1)

Марока да 2017 года была адзінай афрыканскай краінай, якая не з’яўлялася членам Афрыканскага Саюза (выйшла з АС у 1984 годзе). Аднак 30 студзеня 2017 г. Марока вярнулася ў арганізацыю. Таксама Марока ўваходзіць у Лігу арабскіх дзяржаў, Арабскі магрыбскі саюз, Франкафонію, Арганізацыю Ісламская канферэнцыя, групу Міжземнаморскага дыялогу, групу 77.

Этымалогія

Поўная арабская назва краіны al-Mamlakah al-Maghribiyyah (المملكة المغربية) перакладаецца як «Заходняе Каралеўства», кароткая — аль Магрыб — як проста «Захад». У Еўропе гэтая зямля называлася Маракеш (паводле назвы сталіцы дзяржавы Альмаравідаў), што пасля трансфармавалася ў «Марока». Сама ж назва Маракеш, хутчэй за ўсё, утворана ад берберскага «зямля Бога». Дарэчы ў турэцкай мове Марока вядома як Фас, ад яшчэ больш старажытнай сталіцы Фес.

Геаграфічнае становішча

Агульная плошча краіны 446 550 кв.км. Па гэтым паказчыку Марока займае 57-е месца ў свеце. У 1975 Марока акупавала Заходнюю Сахару і разам з ёю плошча краіны павялічылася да 710 тыс.кв.км. (40-е месца)

Абмываецца на поўначы водамі Міжземнага мора і на захадзе — Атлантычнага акіяна. Гібралтарскі праліў аддзяляе Марока ад Еўропы. На ўсходзе і паўднёвым усходзе мяжуе з Алжырам, на поўдні — з Заходняй Сахарай. Паўднёва-ўсходняя мяжа ў пустыні Сахара дакладна не вызначана. На паўночным узбярэжжы Марока размешчаны іспанскія эксклавы Сеўта і Мелілья (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі).

Агульная працягласць сухапутных меж — 2 018 км. У тым ліку з такімі краінамі як: Алжыр — 1 559 км, Заходняя Сахара — 443 км, Іспанія (Сеўта) — 6,3 км, Іспанія (Мелілья) — 9,6 км. Берагавая лінія краіны : 1 835 км.

Прырода

Рэльеф

Большая частка Марока належыць да абласцей складкаватасці: маладая альпійская на поўначы і больш старая, герцынская, у цэнтральнай частцы. Таму Марока — пераважна горная краіна. Марока падзяляецца на чатыры фізіка-геаграфічных рэгіёны: Эр-Рыф, ці горны раён, які ляжыць паралельна міжземнаморскаму ўзбярэжжу; Атласкія горы, якія працягнуліся праз краіну з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад Атлантычнага акіяна да Эр-Рыфа, ад якога іх аддзяляе ўпадзіна Таза; рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін атлантычнага ўзбярэжжа; даліны, якія ляжаць на поўдзень ад гор Атласа і пераходзяць у пустыню Сахара. Найвышэйшы пункт краіны — гара Джэбель-Тубкаль (4165 м) — знаходзіцца ў хрыбце Высокі Атлас.

Клімат

На міжземнаморскім узбярэжжы краіны клімат мяккі, субтрапічны. Сярэдняя тэмпература тут улетку складае каля +24-28 °C (часам дасягаючы +30-35 °C), а ўзімку +10-12 °C. Пры руху на поўдзень клімат становіцца трапічным, больш кантынентальным, з гарачым (да +37 °C) летам і халаднаватай (да + 5 °C) зімой. Сутачны перапад тэмператур можа дасягаць 20 градусаў. На паўночна-заходнюю частку краіны вялікі ўплыў аказваюць паветраныя масы з Атлантычнага акіяна. З-за гэтага клімат тут больш халаднаваты, а сутачныя перапады тэмператур значна мацней, чым на астатняй тэрыторыі краіны. У горных раёнах Атласа клімат моцна залежыць ад вышыні месца. Ападкаў выпадае ад 500—1000 мм у год на поўначы да меней чым 200 мм у год на поўдні. Заходнія схілы Атласа ў некаторыя гады атрымліваюць да 2000 мм ападкаў, нярэдкія нават паводкі мясцовага маштабу, у той час як на паўднёвым усходзе краіны бываюць гады, калі ападкі не выпадаюць зусім.

Унутраныя воды

Галоўныя рэкі краіны: Мулуя, якая ўпадае ў Міжземнае мора, і Себу, якая ўпадае ў Атлантычны акіян. Пачынаючы з 1960-х гадоў, была прынята праграма па будаўніцтве вадасховішчаў і развіццю водных рэсурсаў, якая дазволіла забяспечыць пітнай вадой насельніцтва а таксама сельскую гаспадарку і іншыя сектары эканомікі захаваўшы пры гэтым водныя рэсурсы краіны. Гэта ініцыятыва атрымала высокія ацэнкі ад міжнародных экспертаў і дзейнічае дагэтуль.

Расліннасць і жывёльны свет

Марока як частка Міжземнаморскага басейна характарызуецца не толькі высокім узроўнем біяразнастайнасці, эндэмізмам відаў; але і высокай хуткасцю іх знікнення і неабходнасцю захавання. Для паўночнага ўзбярэжжа краіны характэрныя міжземнаморскія раслінныя фармацыі (жорсткалістыя лясы, маквіс). У гарах Атлас і Эр-Рыф развіта вышынная пояснасць. Раслінны і жывёльны свет паўднёва-ўсходніх схілаў і далін гор Атлас тыповыя для Сахары. Жывёльны свет Марока моцна зменены чалавекам. У 1922 годзе ў гарах Атлас быў застрэлены апошні берберыйскі леў. На мяжы знікнення знаходзяцца атласкі мядзведзь і берберыйскі леапард. Скарацілася папуляцыя маготаў — берберыйскіх малпаў.

Гісторыя

Старажытнасць і антычнасць

Старажытнае насельніцтва Марока — плямёны бербераў. У XII ст. да н.э. міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока каланізавана фінікійцамі, з III ст. да н.э. падпарадкоўвалася Карфагену. Пасля яго разбурэння рымлянамі (146 г. да н.э.) Марока знаходзілася пад іх уплывам, каля 42 г. н.э. паўночная частка краіны ўвайшла ў склад Рымскай імперыі як правінцыя Маўрэтанія Тынгітанская. У 429 г. узбярэжжа Марока заваявалі вандалы, у 533 г. — Візантыя.

Арабскае заваяванне

У 682 г. Марока заваявалі арабы, якія аказалі вялікі ўплыў на жыццё насельніцтва краіны: усё яно, за выключэннем яўрэяў, перайшло ў іслам, арабская мова стала дзяржаўнай. У канцы VIII ст. Марока аддзялілася ад Арабскага халіфата, тут замацавалася арабская дынастыя Ідрысідаў (789—926 гг.). Пазней правілі розныя дынастыі арабскага і берберскага паходжання, з якіх найбольш магутнымі былі Альмаравіды (1050—1147 гг.) і Альмахады (1147—1269 гг.). Пры Альмахадах Марока было цэнтрам вялікай дзяржавы, якая ўключала тэрыторыю сучасных Алжыра, Туніса, Лівіі, значная частка Іспаніі і Партугаліі. Пасля яе распаду пачаўся доўгі перыяд міжусобіц і войнаў паміж берберамі і арабамі. Адначасова разгарнулася еўрапейская экспансія. У 1415 г. Партугалія захапіла г. Сеўту. Паступова Партугалія і Іспанія ўстанавілі кантроль над узбярэжжам Марока.

Адраджэнне Марока пачалося пры 1-й дынастыі Саадзідаў (1554—1660 гг.). У 1578 г. мараканцы нанеслі паражэнне партугальцам і да канца XVII ст. аднавілі сваю ўладу над большай часткай прыбярэжных гарадоў. Кіраванне Ахмеда аль-Мансура (1579—1603 гг.) лічыцца «залатым векам» у гісторыі Марока. У 1660 г. да ўлады прыйшла 2-я дынастыя Саадзідаў, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры Ісмаіле (1672—1727 гг.). Пасля яго смерці Марока перажыло працяглыя міжусобіцы і грамадзянскія войны. У XVIII—XIX стст. піраты Марока і іншых «варварскіх дзяржаў» Паўночнай Афрыкі стваралі вялікую небяспеку марскому гандлю ў Міжземнамор’і. Гэта прыцягнула да Марока ўвагу вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (Іспаніі, Вялікабрытаніі і Францыі). У 1859—1860 гг. Іспанія захапіла г.Тэтуан. У 1904 г. Вялікабрытанія прызнала Марока сферай французскіх інтарэсаў, а Францыя і Іспанія дамовіліся пра падзел Марока на сферы ўплыву, што выклікала процідзеянне Германіі і прывяло да Мараканскіх крызісаў 1906—1911 гг.

Французскі і іспанскі пратэктарат (1912—1956 гг.)

У сакавіку 1912 г. Францыя ўстанавіла пратэктарат над Марока, невялікая тэрыторыя на поўначы краіны паводле франка-іспанскага пагаднення (лістапад 1912 г.) адышла пад іспанскі кантроль. Пры гэтым г. Танжэр быў выдзелены ў асобую міжнародную зону, у кіраванні якой апроч Францыі і Іспаніі ўдзельнічалі таксама Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Партугалія, Нідэрланды і ЗША. У 1920 г. правадыр рыфскіх плямён Абд аль-Керым узняў паўстанне супраць іспанцаў і да 1924 г. вызваліў большую частку іспанскага Марока. Паўстанне задушана ў 1926 г. французская арміяй (200 тыс. чал.) на чале з маршалам А. Ф. Петэнам. Пасля паражэння Францыі ў пачатку 2-й сусветнай вайны (1940 г.) Французскае Марока перайшло пад уладу калабарацыянісцкага ўрада «Вішы» і фактычна ператварылася ў сыравінную базу і стратэгічны плацдарм нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў па «восі». У лістападзе 1942 г. у Паўночнай Афрыцы высадзіліся англа-амерыканскія войскі, якія выгналі з Марока нямецкіх і італьянскіх акупантаў.

Нацыянальна-вызваленчая барацьба

Адначасова ў краіне ўзмацніўся нацыянальна-вызваленчы рух, у 1943 г. узніклі партыя «Ісцікляль» («Незалежнасць») і Камуністычная партыя Марока, якія адыгрывалі важную ролю ў барацьбе за незалежнасць. У канцы 1950 г. султан М.Сідзі Мухамед бен Юсуф запатрабаваў ад Францыі даць яго краіне поўны суверэнітэт, але атрымаў адмову і ў жніўні 1953 г. быў пазбаўлены прастола (зноў атрымаў яго ад французскіх улад у кастрычніку 1955 г. пад уплывам шырокага паўстанцкага руху).

Незалежнасць

2 сакавіка 1956 г. Францыя прызнала незалежнасць Французскага Марока. У красавіку 1956 г. Іспанія перадала Марока сваю частку краіны, але захавала за сабой гарады Мелілья і Сеута. У 1957 г. у склад Марока вернуты г.Танжэр (дагэтуль міжнародная зона), у 1958 г. — тэрыторыя Тарфая. У жніўні 1957 г. М. Сідзі Мухамед бен Юсуф абвясціў сябе каралём Марока пад імем Мухамеда V. Пасля яго смерці (люты 1961 г.) каралеўскі прастол заняў яго сын Хасан II (1961—1999 гг.), які ў снежні 1962 г. прыняў першую канстытуцыю Марока і абвясціў краіну канстытуцыйнай манархіяй. Тады ж адбыліся першыя ўсеагульныя выбары. На канстытуцыйным рэферэндуме ў верасні [[1996] г. ухвалены папраўкі да Канстытуцыі, паводле якіх створаны дзвюхпалатны парламент, вызначаны функцыі губернатараў, замацаваны палажэнні аб прыхільнасці Марока да дэмакратычных каштоўнасцей. Пасля смерці ў жніўні 1999 г. Хасана II каралём Марока стаў Мухамед VI.

Акупацыя Заходняй Сахары

16 кастрычніка 1975 г. кароль Хасан ІІ заклікаў усіх неабыякавых мараканцаў без зброі прыйсці на зямлю Заходняй Сахары, якую Марока лічыла сваёй тэрыторыяй і што тады належала Іспаніі. У лістападзе каля 350 тыс. чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці, «завіталі» ў Заходнюю Сахару. Гэтая акцыя, якая атрымала назву «Зялёны марш», скончылася для Марока паспяхова: Іспанія пакінула Заходнюю Сахару. На барацьбу з акупантамі ўзняўся народ Заходняй Сахары (Фронт ПОЛІСАРЫО), падтрыманы міжнароднай супольнасцю. Ваенны канфлікт з фронтам ПОЛІСАРЫО ў 1976—1989 гг. негатыўна паўплываў на эканамічнае становішча Марока. У 1984 г. Марока пакінула Афрыканскі саюз у знак пратэсту па пазіцыі арганізацыі ў адносінах да канфлікту ў Заходняй Сахары.

Сучасны стан

У 2004 г. Марока падпісала гандлёвыя дагаворы з ЗША і Еўрапейскім саюзам.

У канцы лютага 2011 г. у Марока пракаціліся акцыі пратэсту і рэвалюцыйныя выступленні, якія прайшлі ў арабскім свеце пад назвай «Арабская вясна». Дэманстранты патрабавалі правесці рэформы ў сацыяльнай сферы і абмежаваць паўнамоцтвы караля. У выніку парламент атрымаў больш паўнамоцтваў. У 2011 г. быў праведзены рэферэндум, і ў Канстытуцыю былі ўнесены змены. З гэтага часу кароль можа прызначыць прэм’ер-міністрам толькі прадстаўніка партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах.

У 2016 г. кароль Марока Мухамед VI афіцыйна заявіў пра жаданне краіны вярнуцца ў склад Афрыканскага саюза, і ўжо ў наступным, 2017 г., каралеўства нанова было прынята ў арганізацыю. У XXI ст. Марока лічыцца традыцыйным саюзнікам ЗША і Францыі ў рэгіёне.

Дзяржаўны лад

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Кароль Махамед VI рапартуе на канферэнцыі па змяненні клімату ў Маракешы

Паводле канстытуцыі, Марока — канстытуцыйная манархія. Кароль Марока Мухамед VI кіруе дзяржавай з 1999 года. Канстытуцыйная рэформа 2011 года абмежавала частку манаршай улады на карысць прэм’ер-міністра.

Заканадаўчы орган — дзвюхпалатны парламент. Прыход да ўлады ў 1998 г. сацыялістаў на чале з Абдурахманам Юсуфі стаў першым выпадкам дэмакратычнай перамогі апазіцыі ў арабскім свеце.

Нягледзячы на дэклараванне канстытуцыяй дэмакратычных каштоўнасцей, міжнародныя арганізацыі характарызуюць мараканскі палітычны рэжым як аўтарытарны і крытыкуюць сітуацыю з правамі чалавека і СМІ ў краіне.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Адміністрацыйны падзел Марока

Тэрыторыя краіны падзяляецца на правінцыі і прэфектуры, якія аб’яднаны ў 16 абласцей, у тым ліку адна вобласць цалкам, а дзве часткова размяшчаюцца на тэрыторыі анексаванай Заходняй Сахары (адзначаны *).

Вобласць Цэнтр Плошча,
км²
Насельніцтва, чал.
(2004)
Нумар
на карце
Вялікая Касабланка Касабланка 1 615 3 631 061 5
Вадзі-эд-Дахаб-эль-Кувіра* Дахла 50 880 99 367 11*
Гарб-Шрарда-Бені-Хсен Кенітра 8 805 1 859 540 4
Гулімім-Эс-Смара* Гулімім 71 970 401 984 6*
Дукала-Абда Сафі 13 285 1 984 039 2
Маракеш-Тэнсіфт-Эль-Хаўз Маракеш 31 160 3 102 652 8
Мекнес-Тафілалет Мекнес 79 210 2 141 527 9
Рабат-Сале-Замур-Заер Рабат 9 580 2 366 494 12
Сус-Маса-Драа Агадзір 70 880 3 113 653 13
Тадла-Азілаль Бені-Мелаль 17 125 1 450 519 14
Таза-Эль-Хасейма-Таўнат Таза 24 155 1 807 113 16
Танжер-Тетуан Тетуан 11 570 2 470 372 15
Усходняя Уджда 82 820 1 918 094 10
Фес-Бульман Фес 19 795 1 573 055 3
Шавія-Уардзіга Сетат 7 010 1 655 660 1
Эль-Аюн-Буждур-Сегіет-эль-Хамра* Эль-Аюн 139 480 256 152 7*

Насельніцтва

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Мараканскі бедуін.

Насельніцтва Марока — мараканцы колькасцю 35,7 млн чалавек (ацэнка на 2017). Гэта трэцяя ў свеце па колькасці насельніцтва арабамоўная краіна пасля Егіпта і Алжыра. Штогадовы прырост насельніцтва складае 0,97 % (2017 г). Узровень нараджальнасці — 17,7 нованароджаных / 1000 чалавек (2017 г). Узровень смяротнасці 4,9 смерцяў / 1000 чалавек (2017 г). Узровень міграцыі — −0,32 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 74 гадоў у мужчын, 80 год у жанчын (2017). Пісьменнасць — 78 % мужчыны, 58 % жанчыны (паводле ацэнкі 2015 года).

Каля 60 % насельніцтва — арабы, каля 40 % — берберы. Працэс зліцця розных плямёнаў і народаў у адзіную мараканскую нацыю да канца не завершаны. Еўрапейцы складаюць 60 тыс. чалавек (галоўным чынам французы, іспанцы і партугальцы), яўрэі — каля 3 тыс..

Іслам з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Марока. 98,7 % мараканцаў — мусульмане (з іх 67 % — суніты), 1,1 % — хрысціяне, 0,2 % — іўдзеі.

На 1 кв.км пражывае каля 80 чалавек, але найбольш густазаселеннымі з’яўляюцца раёны на заходнім узбярэжжы краіны. На прыатлантычных раўнінах, а таксама ў паўночна-заходніх перадгор’ях Атласа і Эр-Рыфа на 1 кв.км пражывае 240—300 чалавек, у бязлюдных паўднёва-ўсходніх раёнах краіны шчыльнасць насельніцтва — 1-2 чалавекі на 1 кв.км. Урбанізацыя ў 2017 складае 61,2 %, што з’яўляецца тыповым для Паўночнай Афрыкі даволі высокім паказчыкам, што пераўзыходзіць сярэднеафрыканскі ўзровень у паўтары разы. У 2015—2020 гг. гарадское насельніцтва расце з хуткасцю 1,92 % у год. Буйнейшыя гарады: Касабланка (3,5 млн у 2015), Рабат (1,97 млн), Фес (1,17 млн), Маракеш (1,13 млн)

Мовы

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Мовы Марока

Афіцыйныя мовы — арабская і берберская. Гутарковы мараканскі дыялект лексічна і граматычна вельмі адрозніваецца як ад арабскай літаратурнай мовы, так і ад іншых (немагрыбскіх) дыялектаў арабскага (практычна незразумелы ў арабскіх краінах Блізкага Усходу).

Прыкладна 40 % мараканцаў, асабліва ў сельскіх раёнах, гавораць на берберскай мове, якая існуе ў Марока ў выглядзе трох дыялектаў. Французская мова, якая не з’яўляецца дзяржаўнай, але фактычна разглядаецца як другая мова Марока, шырока выкарыстоўваецца ў бізнесе і эканоміцы. Таксама яна шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйнай і дзяржаўнай сферах. Паводле ацэнкі 2010 французскай мовай валодала каля 32 % насельніцтва. Таксама, распаўсюджана выкарыстанне іспанскай мовы (асабліва на поўначы краіны). Частка спецыялістаў, якія калісьці вучыліся ў СССР/Расіі, а таксама працягваюць навучацца ў ёй, валодае рускай.

Эканоміка

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Сонечная электрастанцыя, усходняе Марока

Індустрыяльна-аграрная краіна. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. ВУП на душу насельніцтва большы за 8000 долараў (2017).

Значныя запасы фасфарытаў (3 месца па здабычы і 1 месца па экспарце ў свеце).

Добра развітая апрацоўчая прамысловасць. У электраэнергетыцы пераважаюць ЦЭС, большая частка якіх працуе на каменным вуглі. Развіваецца альтэрнатыўная энергетыка. У Касабланцы ажыццяўляецца зборка аўтамабіляў. Маецца вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці па кансерваванні рыбы (сардзін) і мяса, мукамольныя заводы. Тэкстыльная і швейная прамысловасць арыентаваныя галоўным чынам на экспарт, у асноўным у краіны ЕС.

У сельскай гаспадарцы занята 40 % насельніцтва і ствараецца каля 15 % ВУП: вырошчванне цытрусавых, пшаніцы, таматаў. Нелагальна вырошваюцца каноплі для еўрапейскага рынку.

Развіваецца турызм. У 2013 годзе Марока наведалі больш за 10 мільёнаў турыстаў. Улады Марока плануюць да 2020 павялічыць штогадовы паток турыстаў да 20 млн чалавек. Турызм з’яўляецца другой па велічыні крыніцай замежнай валюты ў Марока пасля фасфатнай прамысловасці. Папулярнейшы марскі курорт — Агадзір. Касабланка — галоўны круізны цэнтр. Маракеш наведваюць, каб дакрануцца да гістарычнай і культурнай спадчыны.

Транспарт

Марока: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Boeing 737—400 кампаніі Atlas Blue

З агульнай працягласці чыгуначных ліній 2120 км у 2009 годзе 1003 км былі электрыфікаваны (3 кВ). Пачалі рэалізоўвацца планы па стварэнні высакахуткасных чыгуначных магістраляў у Марока. Высакахуткасная чыгуначная лінія Танжэр-Касабланка азначае сабой першы этап генеральнага плана хуткаснай чыгункі ONCF, згодна з якім да 2030 года будзе пабудавана больш за 1500 км (930 міль) новых чыгуначных ліній. Высакахуткасны цягнік — TGV — будзе мець умяшчальнасць 500 пасажыраў і перавозіць больш за 8 мільёнаў пасажыраў у год. Праца над праектам «Высакахуткасная чыгунка» была распачатая ў верасні 2011 года, і пасля адкрыцця першага ўчастка ў лістападзе 2018 г. яна стала першай хуткаснай чыгункай у Афрыцы. Канцавым пунктам праекта стане горад Агадзір на поўдні Марока.

Марока мае развітую сетку аўтадарог, адну з лепшых у Афрыцы. У 2010 працягласць аўтадарог складала 56 986 км, з іх 1416 — хайвеяў. Праз Марока праходзяць дарогі, якія ўваходзяць у транс-афрыканскую сетку аўтамабільных дарог (англ.: Trans-African Highway network).

У Марока дзейнічаюць нафта- і газаправоды мясцовага значэння.

У Марока 27 аэрапортаў, якія маюць узлётна-пасадачныя палосы з цвёрдым пакрыццём і 33 аэрапорта з грунтавымі УПП. Чатыры аэрапорта маюць статус міжнародных. У Марока працуюць некалькі буйных авіякампаній: Royal Air Maroc, Блакітны Атлас, Low-cost авіякампанія Рэгіянальныя авіялініі.

У Марока дзейнічаюць два буйных гандлёвых порта, Касабланка і Танжэр-Мед. Некалькі паромных ліній злучаюць Марока з Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.

Некаторыя цікавінкі

  • «Апельсіны з Марока» — вядомая аповесць Васіля Аксёнава (1962) аб працоўным подзвігу на Далёкім Усходзе, маладосці, каханні.

Зноскі

  • http://www.worldbulletin.net/todays-news/183967/morocco-rejoins-african-union
  • Maroc, la mobilisation des eaux de surface par les barrages Архівавана 7 сакавіка 2012.
  • https://www.irishtimes.com/news/moroccan-king-in-referendum-win-1.879350
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mo.html Архівавана 30 мая 2015.
  • http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_geo/3107/Марока
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mo.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/mo.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.francophonie.org/IMG/pdf/1e.pdf Архівавана 12 кастрычніка 2013.
  • The World Factbook(недаступная спасылка). CIA. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2007.
  • Le premier train à grande vitesse (TGV) en Afrique sera Marocain
  • https://myticketservices.com/tgv-morocco-al-boraq-high-speed-train-e-tickets/
  • https://web.archive.org/web/20110722165915/http://www.mtpnet.gov.ma/NR/rdonlyres/F213CFBA-C26A-48AC-A023-E6042E96CB39/1209/Routes_en_chiffres_2005.pdf
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марока, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Марока ЭтымалогіяМарока Геаграфічнае становішчаМарока ПрыродаМарока ГісторыяМарока Дзяржаўны ладМарока НасельніцтваМарока ЭканомікаМарока Некаторыя цікавінкіМарока ЛітаратураМарокаАлжырАтлантычны акіянАфрыкаЗаходняя СахараМагрыбМанархіяПаўночная Афрыка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мішэль ПфайферАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукГрамадскі набытакЛіза КудрауАнастасія Андрэеўна ЖукРаіса Андрэеўна БаравіковаЮлія АцкерNürnbergНью-Ёркскі ўніверсітэтСвабодныя праграмыСпіс беларускіх імёнПадстраўнікавая залозаКсенія ПазнякПавал УрбанPornhubКанюшынаАлена ГурковаГульнявая прыстаўкаМагілёўФумаролаЗямля пад белымі крыламіСцяг БеларусіСметанковае маслаЭлектрахімічны рад напружанняў металаўВасіль ЦяпінскіМальвавыяСарпанітПрэзідэнцкія выбары ў Расіі (2024)Даніэль АберВайнона РайдэрМіністэрства замежных спраў Расійскай ФедэрацыіЛютаўская рэвалюцыяПімен ПанчанкаСекс без пранікненняКастусь КаліноўскіСеск Фабрэгас21vek.byГітараGPSМая БесядзьУладзіслаў Галубок2005 год у гісторыі кіноВітаўт120-я зенітна-ракетная брыгадаЛарыса Рыгораўна ЦітарэнкаРакаўМагіла льва (паэма)ВікінавіныЖаір БалсанаруМоваТэракт у «Крокус Сіці Холе»Энрыке ІглесіясKufar.byБаранкільяДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьІнтэрнэтНобелеўская прэмія па літаратурыБутан (рэчыва)Вялікая Айчынная вайнаВялікдзеньШвецыя на Алімпійскіх гульняхЛьюіс ХэмілтанБеларуская ВікіпедыяУладзімір Мінавіч МазгоАлгарытмГрафічны інтэрфейс карыстальнікаЯнка БрыльБастэр КітанЯндэксМічыганскі ўніверсітэтПрамянёвапёрыя рыбыГабданк (герб)Вера КлімовічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНікалас Мадура🡆 More